Среда, 17.04.2024, 00:12

Главная Регистрация Вход
Приветствую Вас, Гость · RSS
Меню сайта
Форма входа
Категории раздела
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА 2012 год [41]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА 2013 год [69]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА 2014 год [14]
Разные публикации [11]
Все содержание сайта [4]
Поиск
Наш опрос
Какова ваша связь с Узденщиной?
Всего ответов: 120
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
 Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА
Главная » Статьи

Всего материалов в каталоге: 139
Показано материалов: 21-30
Страницы: « 1 2 3 4 5 ... 13 14 »


 
АД НЁМАНСКІХ ВЫТОКАЎ.
 
13 сакавіка ў раённым гісторыка-краязнаўчым музеі прайшло мерапрыемства "Плён творчай працы – Бацькаўшчыне дар”, прымеркаванае да 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 520-годдзя ўпамінання Узды ў пісьмовых крыніцах.
Прыемна было бачыць ва ўстанове побач з вядомымі беларускімі мастакамі, нашымі землякамі і не толькі, жыхароў Уздзеншчыны, прадстаўнікоў розных пакаленняў (школьнікаў, работнікаў культуры, педагогаў, літаратараў, пенсіянераў) — усіх, хто цікавіцца культурнай спадчынай, лічыць сябе чалавекам сучасным, адукаваным, усебакова развітым.
Наш край багаты на адораных людзей, цікавыя творчыя ініцыятывы, і сустрэча ў музеі яшчэ раз гэта пацвердзіла.
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №15 (март-апрель 2014 г.) | Просмотров: 1781 | Добавил: IstokNemana | Дата: 15.03.2014 | Комментарии (0)

Ён дадзены нам Вольным Небам

Чорнай хмараю неба засціла,

Чорным попелам стала зямля.

Жыццядайнасць, надзею страціла

Шматпакутная маці-ралля.

   І каб вярнуць зямлі яе спрадвечнае права буяць збажыною, квітнець краскамі, сейбіту - песціць рупліваю працаю палеткі, а дзецям радавацца роснай раніцы, шчодраму дню і сцішана-пяшчотнаму надвячорку ўзняліся ў блакітную высь вольнага неба, якое засцілі чорныя хмары вайны, бясстрашныя волаты-сокалы.

   Гастэла, Марэсьеў, Пакрышкін, Кажадуб, Белавусаў, Плотнікаў, Шыпаў…



Продкі Максіма Багдановіча —
з Уздзеншчыны

 

Самы малады беларускі класік, геній беларускай літаратуры, паэт з крынічнаю душой… Для нас, беларусаў, вось ужо на працягу 120 гадоў такім з’яўляецца наш суайчыннік Максім Багдановіч.  І чым больш мінае часу, тым бліжэй і даражэй для нас з’яўляецца Богам дадзены паэт. Сёння мала знойдзецца тых, хто не ведае аб паэце, хто не захапляўся б яго цудоўнымі творамі. Вершы Максіма Багдановіча нагадваюць прыгожыя васількі, сабраныя на жытнім полі.

 


«Дзяды» в прямом смысле слова

Дзяды («деды» в пер. с белорусского) — славянский народный поминальный обряд, ритуальное мероприятие в память умерших предков, которое происходит от дохристианского балто-славянского обычая тризны.

Дзядами также называли день, когда обряд имел место, и собственно души покойников, которых похоронили. Несмотря на то, что в наиболее архаичной форме этот обряд остался только у белорусов, «отмечают» этот день — среди немногих европейских стран — и в Швейцарии.

Здесь он называется «День всех святых» (Allerheiligen).


Ён шчодра выявіў свой Божы дар

Кажуць, што кожнага чалавека Бог адорвае адмысловым талентам, нікога у крыуду не дае.

Каму адмерае любові кварту да цёплай веснавой раллі - і атрымліваецца з чалавека выдатны хлебароб, каго спагадлівай пяшчотай да жывёл надзеліць - і вось ужо жывёлавод шчыруе ў нялёгкай долі тых, каго завём мы, людзі, суседзямі ў агульным нашым доме пад назваю прыгожаю Зямля.

Невычэрпныя россыпы самых розных талентаў у душы кожнага з нас ёсць - і толькі ад нас залежыць, якую здольнасць сваю мы будзем развіваць, каб стаць ці настаўнікам, ці прадаўцом, ці музыкантам...

А вось герой нашага сённяшняга допісу Сцяпан Адамавіч Андруховіч вылучыў і шчодра выявіў свой мастакоўскі дар перад людзьмі, не схібіў, не схлусіў, не змарнаваў.


СОЛНЕЧНЫЕ КРАСКИ УЗДЕНЩИНЫ

Мы, активисты проекта «Исток Немана - исток духовности»,  не первый год связываем свою творческую деятельность с Узденщиной.

Уже многое знаем об истории и современности, о талантливых людях этого чудесного уголка Минщины. И всегда радует во время новых встреч на земле, дающей начало национальной реке - Нёману,  нечто необыкновенное, созидательное,  духовно богатое и щедрое.


ЛІСЦЁ ШАПОЧА ТУТ ІНАЧАЙ

(Сцэнарый мерапрыемства да Дня Памяці 2 лістапада)


Лісцё шапоча тут іначай,  іначай цішыня маўчыць.

Зязюля пракувае з плачам –  няма каму гадоў лічыць.

Адны йшчэ ўчора іх лічылі, з надзеяй радаснай услых. 

Даўно ўтравелі ўжо магілы  ў куточку гэтым для другіх. 

 Сям-там счарнела агароджа   і пахіліліся крыжы. 

Тут розум адшукаць не можа супакаення для душы.

Старыя, маладыя, дзеці ў векавечным забыцці. 

Тут востра думаеш аб смерці і, як ніколі, аб жыцці.

БРАМА ЯК ПАЧАТАК ВЯЛІКАЙ РАБОТЫ

Бізнесмены Уздзеншчыны аб’ядналіся ў справе адраджэння гісторыка-культурных каштоўнасцей раёна.

Ініцыятарам гэтай карыснай справы стаў дырэктар вытворча-гандлёвага ўнітарнага прадпрыемства "Аграмашсэрвіс” Аляксандр Нікітка.

Вясной ён сабраў кіраўнікоў і прадстаўнікоў малога і сярэдняга бізнесу, індывідуальных прадпрымальнікаў, для якіх неабыякавы лёс помнікаў даўніны, захаванне гісторыка-культурнай спадчыны раёна.

На алтары дзяржаўнасці

    (Пра жыццё і дзейнасць Аляксея Георгіевіча Бондара (15.10.1908 – 3.02.1994), дзяржаўнага дзеяча Беларусі, аднаго з арганізатараў партызанскага руху на Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, заслужанага юрыста Беларусі, ураджэнца вёскі Касцяшы. Да 105-годдзя з дня нараджэння  15 кастрычніка 1908 года).

  Шмат выбітных постацяў у гісторыі Уздзеншчыны: навукоўцы, пісьменнікі, мастакі, артысты, героі вайны і ветэраны працы, спартсмены, фундатары…

Сярод іх не згубілася імя дзяржаўнага дзеяча Беларусі Бондара Аляксея Георгіевіча.


   ЖЫВЫЯ ВОПЫТУ СКРЫЖАЛІ

Менавіта так называлася мерапрыемства, якое прайшло ў Уздзенскім гісторыка-краязнаўчым музеі 30 верасня і было прымеркавана да Дня пажылых людзей, якое святкуецца ў нашай краіне 1 кастрычніка і прыцягвае да сябе ўсё большую цікавасць грамадства.

Гэта была сустрэча людзей старэйшага пакалення і школьнікаў раёна. Прысутнічалі і студэнты Уздзенскага ліцэя. Выстава пад аднайменнай назвай была сфарміравана з экспанатаў фондаў музея, кніг і рэчаў запрошаных на мерапрыемства Клаўдзіі Аляксандраўна Булат, Ніны Іванаўны Лятун і Тамары Антонаўны Каляда.


Copyright MyCorp © 2024
Бесплатный хостинг uCoz