Суббота, 20.04.2024, 13:45

Главная Регистрация Вход
Приветствую Вас, Гость · RSS
Меню сайта
Форма входа
Категории раздела
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №1 (октябрь 2012 г.) [11]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №2 (ноябрь 2012 г.) [20]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №3 (декабрь 2012 г.) [10]
Поиск
Наш опрос
Какова ваша связь с Узденщиной?
Всего ответов: 120
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
 Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА
Главная » Статьи » Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА 2012 год » Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №1 (октябрь 2012 г.)

Известные люди Узденщины. Евгений Зак, художник

Зак  Евгений Савельевич

Материал из Википедии — свободной энциклопедии

Евгений Савельевич (Эугениуш) Зак (Eugeniusz Żak; 15 декабря 1884, Минская губерния — 15 января 1926, Париж) — французский и польский художник.

Эугениуш Зак


Автопортрет. 1916 г.

Имя при рождении:

Евгений Савельевич Зак

Дата рождения:

15 декабря 1884(1884-12-15)

Место рождения:

д. Могильно,Минская губерния, Российская империя, ныне Узденский район Минской области

Дата смерти:

15 января 1926(1926-01-15) (41 год)

Место смерти:

Париж, Франция

Гражданство:

 Российская империя
  Франция

Влияние:

Символизм

Влияние на:

Парижская школа

 

Биография

Родился в еврейской семье, в д. Могильно, Минской губернии, ныне Узденского района Минской области. Школу окончил в Варшаве. С 1901 года во Франции, Мюнхене и Италии, в 1904 году вернулся в Париж.

Участник Осеннего салона (с 1904 года), Салона независимых, выставок Национального Общества изящных искусств. В 1906-08 гг. совершил поездку в Бретань. Участник Общества польских художников во Франции. В 1910 году его работа приобретена для Люксембургского музея. В 1911 году персональная выставка в галерее Druet. С 1912 года профессор Académie La Palette. В 1913 году женится на художнице Ядвиге Кон, которая впоследствии станет управляющей Galerie Zak.

Выставлялся в галереях Парижа, Нью-Йорке, Кёльне и Лондоне. В 1914-16 гг. живёт на юге Франции.

В 1916 году приезжает в Польшу, на родину его жены, в г. Ченстохова. Посещает Варшаву, его считают одним из основоположников движения художников "Ритм" стиля Ар-деко (Варшава, 1922)[1]. В 1922 году он уезжает в Германию, где работает с Kunst und Dekoration. С 1923 года в Париже.

Его творчество находилось под влиянием символизма. Считается представителем неоклассицизма.

 

Литература

  • Anna Król and Artur Tanikowski, Colors of Identity: Polish Art from the American Collection of Tom Podl, National Museum in Kraków: Kraków 2001.
  • Artur Tanikowski, Eugeniusz Zak, translated by Jarek Król, Pogranicze: Sejny 2003.

 

 

 

 

З кагорты сучаснікаў Марка Шагала

 

Ураджэнца вёскі Магільна Яўгенія Зака свет ведае як аднаго з выдатных польскіх мастакоў XX стагоддзя і ставіць яго ў адзін шэраг з постацямі Марка Шагала, Хаіма Суціна, Льва Бакста і іншых майстроў пэндзля яўрэйскага паходжання, якія здабылі сабе еўрапейскую славу. Аднак на радзіме Я. Зак зусім невядомы. Прынамсі, у беларускіх энцыклапедыях і даведніках па мастацтву мне не ўдалося адшукаць хоць бы некалькі радкоў, прысвечаных ягонай асобе. Магчыма, гэта публікацыя паслужыць пачаткам вяртання на Беларусь яркага на мастацкім небасхіле Еўропы імя.

Яўгеній Зак нарадзіўся 15 снежня 1884 года. Ягоныя бацькі, Савелій і Адаліна, хутчэй за ўсё, займаліся ў в. Магільна якім-небудзь характэрным для яўрэяў, якія жылі ў беларускіх мястэчках на працягу не аднаго стагоддзя, рамяством: яны альбо гандлявалі, альбо былі дробнымі рамеснікамі — краўцамі, шаўцамі, абутнікамі і г. д. Па крайняй меры, у сям'і быў пэўны дастатак.

Бо інакш наўрад ці змог бы іх сын Яўгеній напрыканцы пазамінулага стагоддзя апынуцца ў Варшаве і атрымаць там гімназічную адукацыю.

Менавіта падчас свайго навучання ў польскай сталіцы Я. Зак стаў сур'ёзна захапляцца мастацтвам. Аднак у гэтай справе для яго, юнака-яўрэя, паўставала шмат абмежаванняў і забарон. А віной жа ўсяму была Тора — яўрэйская Біблія, каноны якой не дазваляюць адлюстроўваць, маляваць людзей і жывёл. Што было рабіць у такой сітуацыі маладому мастаку? Выйсце Яўгеній знайшоў сам — пасля заканчэння вучобы ў 1902 годзе ён пакідае Варшаву і перабіраецца ў сталіцу Францыі.

Парыж у тыя часы ў мастакоўскім асяроддзі Еўропы славіўся сваім спрыяннем мастацкаму вальнадумству і свабодзе самавыражэння пачынаючых творцаў. Закладзеныя там яшчэ ў 1886 годзе самім Ван Гогам новыя традыцыі ў мастацтве, празваныя пазней імпрэсіянізмам, прыцягвалі ў французскую сталіцу многіх маладых мастакоў з розных еўрапейскіх краін.

I што характэрна, пераважная большасць іх з'яўлялася выхадцамі з яўрэйскага асяроддзя: Марк Шагал, Майсей Кіслінг, Пінхас Крэмень, Міхаіл Кікоін, Хаім Суцін...

Кожны з іх, прыехаўшы ў розныя гады ў Парыж, дзеля свайго творчага раскрыцця ахвяраваў жыццёвымі выгодамі, асудзіў сябе на паўгалоднае існаванне, але затое сапраўды быў шчаслівы — толькі на берагах Сены можна было працаваць так, як хацелася, цалкам увасабляць творчыя задумы і зусім не зважаць на каноны сваёй рэлігіі.

Паступова мастакі-эмігранты аб'ядналіся ў творчую групу, за якой пасля з падачы мастацтвазнаўцаў замацавалася назва "Парыжская школа". У яе фармальна ўваходзіла каля сотні чалавек, якія болыш-менш разбіраліся ў мастакоўскім рамястве і настырна імкнуліся заявіць аб сабе.

Асноўным іх творчым прынцыпам было пазбегнуць уплыву традыцый мінулага і любых праяў акадэмічнага мастацкага пісьма. Да кагорты мастакоў-"парыжан" з часам прымкнуў і Яўгеній Зак.

У Парыжы наш суайчыннік прабыў да 1914 года. Ва ўмовах жорсткай творчай канкурэнцыі (усё ж больш за сотню мастакоў з практычна аднатыпнай манерай пісьма міжволі паўтаралі адзін аднаго) Я. Зак не згубіўся ў кагорце аднадумцаў, наадварот, выпрацаваў адметны стыль сваёй творчасці. Між іншым, некалькімі гадамі пазней з яго прыклад узялі М. Шагал, X. Суцін.

Мастацтвазнаўцы сцвярджаюць, што менавіта Парыж сфарміраваў Я. Зака як майстра "спецыфічнага, ідылічнага бачання фіктыўнага пейзажу з алегарычна трактаванай постаццю чалавека (вандроўнікаў, каханкаў, танцораў, мандаліністаў)". Акрамя гэтага, яму была ўласціва "пэўная ідэалізацыя народных матываў".

Падчас першай сусветнай вайны і пасля яе мастак многа падарожнічае па Італіі і Германіі, шмат працуе. Пазней Я. Зак адыходзіць ад ранейшых прыярытэтаў у сваім мастацтве і "авалодвае ўласным стылем у такой ідэалізацыі формы і матываў, якія ўтвараюць прыгожыя ілюзіі".

З тае пары ў яго творах адчуваецца "дыялог традыцыі з сучаснасцю", а пасля 1920 года ўсё выразней пачынаюць праяўляцца "экспрэсіянісцкія акцэнты". Выстаўкі яго твораў наладжваліся ў Германіі, Расіі і ЗША. Незадоўга да смерці ён вярнуўся ў Парыж, дзе адкрыў сваю галерэю, якая з часам займела шырокую вядомасць у колах аматараў абстрактнага мастацтва. Пад назвай "Галерэя Зака" яна праіснавала да канца 40-х гадоў.

Летась у Нацыянальным мастацкім музеі ў Варшаве была наладжана манаграфічная выстаўка "польскага мастака" з Беларусі Яўгенія Зака. Вельмі хацелася б, каб да 120-годдзя з дня нараджэння творцы, якое будзе адзначацца без малога праз два гады, штосьці падобнае было наладжана і на яго радзіме. Тады, без сумнення, ва ўсіх нас з'явіцца магчымасць адкрыць для сябе імя яшчэ аднаго адметнага мастака — сучасніка знакамітага М. Шагала.

Сяргей   ГАЛОЎКА.

Мінская праўда. — 2003. — 4 лютага. — С. 4.



Яўген Зак (Eugeniusz Zak).
З кагорты сучаснікаў Марка Шагала
(з субцітрамі на польскай мове)

 

 


 

 

 

Eugeniusz Zak, Przewodnik Aukcyjny, 163 Aukcja 29.10.2009, Desa Unicum

 


 "Dziewczynka z lalką" Eugeniusza Zaka (1884 Mohylno na Białorusi - 1926 Paryż). Piękna praca na papierze jednego z najważniejszych przedstawicieli Ecole de Paris pochodząca z 1908 roku. Ekspert zwraca uwagę na charakterystyczne elementy języka malarskiego Eugeniusza Zaka a także na wyjątkowy nastrój obrazu wnikającego w tajemniczy, intymny świat dziecka. Obraz omawia Kierownik Działu Przyjęć Domu Aukcyjnego Desa Unicum Joanna Tarnawska. Rzeczowo i zajmująco. Warto obejrzeć. Obraz z okładki katalogu 163 Aukcji Dzieł Sztuki Desy Unicum.

 

 

 

 


 

 

 

 

 

Eugeniusz ZAK Wedrowiec, Przewodnik Aukcyjny DESA Unicum, 9 października 2008


Twórczość jednego z najwybitniejszych artystów polskich Dwudziestolecia Międzywojennego, Eugeniusza Zaka, przybliża Prezes Domu Aukcyjnego Polswiss Art, Iwona Buchner.

 

 

 


 

 

 

 



(Евгений Зак) Eugeniusz Zak. Dziewczyna w rozowym kapeluszu

(з субцітрамі на рускай мове)

 

 

 

Категория: Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №1 (октябрь 2012 г.) | Добавил: IstokNemana (28.01.2013)
Просмотров: 1750 | Теги: Узденщина, деревня Могильно, Узденский район, Исток Немана, Евгений Зак, Яўген Зак, Eugeniusz Żak, УЗда, выток нёмана | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]
Copyright MyCorp © 2024
Бесплатный хостинг uCoz