Пятница, 19.04.2024, 20:41

Главная Регистрация Вход
Приветствую Вас, Гость · RSS
Меню сайта
Форма входа
Категории раздела
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №1 (октябрь 2012 г.) [11]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №2 (ноябрь 2012 г.) [20]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №3 (декабрь 2012 г.) [10]
Поиск
Наш опрос
Какова ваша связь с Узденщиной?
Всего ответов: 120
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
 Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА
Главная » Статьи » Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА 2012 год » Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №1 (октябрь 2012 г.)

Литературное объединение "Нёманец"

Аб'ядноўвае «Нёманец»

 

 Дакладнай даты нараджэння літаратурнага аб'яднання «Нёманец», што існуе пры рэдакцыі раённай газеты «Чырвоная зорка» і цэнтральнай раённай бібліятэцы імя П.Труса, вам не скажуць ні тыя, хто стаяў каля вытокаў яго стварэння, ні хто-небудзь з амаль сарака паэтаў і празаікаў Уздзеншчыны, што атрымалі пасведчанні членаў літаб'яднання. Даўнія трывалыя сувязі паміж пачынаючымі творцамі і рэдакцыяй райгазеты існавалі многія дзесяцігоддзі.

Яно і не дзіўна — на радзіме Паўлюка Труса і Кандрата Крапівы, Пятра Глебкі і Алеся Якімовіча, Алеся Пальчэўскага і Антона Бялевіча, Сымона Баранавых і Ільі Гурскага, Алеся Махнача і Лідзіі Арабей, Віктара Казлоўскага і Кастуся Шавеля, Паўла Шыдлоўскага і Васіля Шырко пастаянна захоўваюцца добрыя літаратурныя традыцыі, з году ў год кагорту знакамітых пісьменнікаў-класікаў папаўняюць пачынаючыя аўтары.

I штогод да Дня друку ў рэдакцыі збіраліся дзесяткі няштатных карэспандэнтаў газеты, дзе, вядома ж, абмяркоўваліся і літаратурныя справы. Многія гады, няхай нерэгулярна, але ўсё ж з'яўлялася на старонках раённай газеты літаратурная паласа «Нёманец».

Але найбольш актывізавалася, сістэматызавалася работа па згуртаванні творчых сіл Уздзеншчыны ў канцы 1980 — пачатку 1990-х гадоў, калі ўзначальвала рэдакцыю раённай газеты Г.А.Арцюкевіч. Гэта пад яе кіраўніцтвам пачынаючыя літаратары сталі збірацца ў газеце не раз у год і не разам з іншымі няштатнымі карэспандэнтамі, а асобна і рэгулярна.

3 1989 г. і літстаронка «Нёманец» стала з'яўляцца ў «Чырвонай зорцы» сістэматычна, раз у месяц. I гэтыя апошнія паўтара дзесятка гадоў сталі для многіх з нас часам пошукаў і знаходак, страт і адкрыццяў, вучобы і сталення. Кіруе работай літаб'яднання рэдактар раённай газеты «Чырвоная зорка» Віктар Сабалеўскі.

Сярод тых, хто атрымаў пасведчанні «Нёманца», ёсць вядомыя ўжо, з пэўным жыццёвым і літаратурным вопытам творцы — член Саюза беларускіх пісьменнікаў, аўтар васемнаццаці кніжак партызанскіх успамінаў і дзіцячых кніжак Васіль Гурскі, цяпер пенсіянеры Мікола Кароль, Павел Махнач, Уладзімір Кашынскі, Наталля Вайцяховіч, Серафіма Барталевіч, Валянціна Мыслівец, Мікалай Шамшалёў, і ўжо нябожчыкі Яўгенія Беразоўская, Аляксандр Гладкіх, Уладзімір Малярчук.

Нямала аўтараў так званага сярэдняга пакалення, самага дзеяздольнага ўзросту (ад 25 да 50 ці крыху больш гадоў), — дырэктар Цэнтральнай бібліятэчнай сістэмы Клаўдзія Рогава, жыхар в. Магільна Мікола Старавераў, банкаўскі работнік Тамара Каляда, бібліятэкар Людміла Астравух, паштальён Галіна Нічыпаровіч, культработнік Сняжана Лешчанін, работнік Дзяржстраху Уладзімір Гайдучонак, кіраўнік будаўнічай арганізацыі Дзмітрый Вінаградаў, педагогі 3оя Калкоўская, Зінаіда Жукоўская, Валянціна Чарнюк, Ала Шыбко, Алена Казнадзей, супрацоўнік рэдакцыі Міхась Малашэвіч, прадавец Ларыса Міхайлоўская, прыватны прадпрымальнік Віктар Кіслы, жыхар г. Узда Іван Сурман, работнік аўтапарка Мікалай Галавенчык, супрацоўніца раённага камбіната бытавога абслугоўвання Вольга Бокуць, жывёлавод Анатоль Каралецкі і іншыя.

Безумоўна, нямала ў літаб'яднанні і творчай моладзі. У адзінаццацігадовым узросце прыйшла ў «Нёманец» дачка З.Калкоўскай Зоя Сімагасціцкая, а сёння яе творы друкуюцца ў «Першацвеце» і «Маладосці», іншых рэспубліканскіх выданнях.

Уздзенская школьніца Оля Мацкевіч пераступіла парог рэдакцыі райгазеты (сама, не з мамай за ручку!) другакласніцай, і штогод  яе «збор твораў» папаўняецца некалькімі «тоўстымі» сшыткамі з замалёўкамі, вершамі, байкамі, гумарэскамі, «страшылкамі», малюнкамі.

Упэўнена робяць свае першыя крокі да літаратурнага прызнання навучэнцы прафтэхвучылішчаў, сярэдніх спецыяльных і вышэйшых нанавучальных устаноў Коля Сайко і Алеся Абубакарава, Алена Шумілава і Вера Ласкавец, Ала Гацік і Ала Бардзіян, Оля Дубовік і Таня Ждановіч, Марына Закрэўская і Алена Прошкіна, выпускніцы школ Алеся Зінічэнка і Святлана Шахоўская. Помняць уздзенскія чытачы і шчырыя вершаваныя радкі прадаўца Алены Араноўскай, музейнай работніцы Людмілы Гурыновіч, швачкі Іны Гетманчук...

Што на творчым рахунку «Нёманца»? Каля паўтары сотні літаратурных старонак у раённай газеце. Публікацыі і падборкі ў часопісах «Полымя» і «Маладосць», «Першацвет» і «Крыніца», штотыднёвіку «Літаратура і мастацтва» і «Чырвонай змене», іншых рэспубліканскіх і абласных выданнях. Звыш дваццаці пяці выпушчаных дзяржаўнымі выдавецтвамі, друкарнямі Мінска, Узды, Капыля, Нясвіжа кніжак паэзіі і прозы.

Акрамя згаданага вышэй В.Гурскага, першая кніжка якога выйшла ў 1974 г., а апошняя ў 2002 г., пабачылі свет 3 калектыўныя зборнікі. «Зямля мая, край маляўнічы» (1993) сабрала на сваіх старонках творы П.Махнача, Л.Міхайлоўскай, М.Караля, В.Чарнюк, А.Гладкіх, З.Калкоўскай, З.Сімагасціцкай, В.Сабалеўскага, І.Гетманчук, А.Каралецкага, Я.Беразоўскай і С.Галавенчык.

Праз год выйшаў яшчэ адзін калектыўны зборнік — «Край мой там, дзе Нёман льецца». У ім пад адной вокладкай знайшлося месца для твораў сарака чатырох ураджэнцаў і жыхароў Уздзеншчыны, пачынаючы ад класікаў і да школьнікаў.

Гэтае выданне з'явілася ў свет з нагоды 500-годдзя заснавання г. Узда. Трэцім калектыўным літаратурным зборнікам можна лічыць выдадзеную два гады назад выдавецтвам «Юнацтва» кнігу «Бацька наш Нёман», дзе каля 90 старонак адведзена творам уздзенскіх аўтараў. Таксама выдалі свае кнігі паэзіі В.Сабалеўскі («Чабаровая паляна», 1994, і «Абранніца», 1997), М.Кароль («Дарогамі жыцця», 1997), В.Кіслы («Расстраляныя думкі», 1997), З.Калкоўская («Ручаінкай весняй», 1997, і «Правінцыялка», 2001).

Члены літаратурнага аб'яднання «Нёманец» станавіліся пераможцамі і лаўрэатамі многіх абласных і раённых творчых конкурсаў. Амаль штогод на Уздзеншчыне праходзяць такія конкурсы, творы з якіх рэгулярна друкуюцца на старонках раённай газеты «Чырвоная зорка». Гэта дазваляе вышукваць новыя творчыя парасткі, а для тых, хто ўжо паспрабаваў свае сілы ў літаратурнай справе, — удасканальваць сваё паэтычнае майстэрства, спрабаваць свае здольнасці ў новых жанрах, вучыцца на творах класікаў.

У гасцях у «Нёманца» былі ў розныя гады многія знакамітыя пісьменнікі. Выслухоўвалі нашы творы, давалі карысныя парады Генрых Далідовіч і Казімір Камейша, Алесь Камароўскі і Яўген Хвалей, Генадзь Дзмітрыеў і Яўген Каршукоў, Людміла Рублеўская і Віктар Шніп, Міхась Башлакоў і Анатоль Зэкаў. У сваю чаргу уздзенскія  пісьменнікі знаёмілі са сваёй творчасцю супрацоўнікаў і наведвальнікаў літаратурных музеяў Якуба Коласа і Янкі Купалы ў Мінску, нашымі ўдзячнымі слухачамі былі жыхары Капыльскага, Стаўбцоўскага, Карэліцкага раёнаў. Вядома ж, штогод адбываюцца сустрэчы з гараджанамі і вяскоўцамі ў школах, дамах культуры, на прадпрыемствах і ва ўстановах Уздзеншчыны.

Членамі літаб'яднання праводзіцца вялікая краязнаўчая работа. Многія з'яўляюцца аўтарамі твораў не толькі для старонкі «Нёманец», але і для краязнаўчага спецвыпуску «Спадчына».

На працягу некалькіх гадоў пачынаючыя паэты і празаікі штогод рабілі вандроўкі па родным краі. У першы год прайшліся-праехаліся ад вытоку Нёмана да месца яго перасячэння з мяжой са Стаўбцоўскім раёнам, наведваючы пры гэтым на сваім шляху ўсе больш-менш знакамітыя літаратурныя і краязнаўчыя мясціны. У наступныя гады былі арганізаваны экскурсіі ў суседнія раёны і вобласці — Нясвіжскі, Капыльскі, Карэліцкі, Навагрудскі, Зэльвенскі, Слонімскі і інш. Такія вандроўкі не толькі пашыралі кругагляд нашых аўтараў, але і станавіліся часам і месцам натхнення, штуршком для напісання многіх твораў.

Паспрабаваў сябе «Нёманец» і ў тэатральнай дзейнасці. На працягу амаль паўгода па некалькі разоў на тыдзень збіраліся ў рэдакцыі актывісты, каб ажыццявіць сваю даўнюю задуму — паставіць літпастаноўку «Вакол Янкі і яго п'янкі». Уласнымі сіламі напісалі сцэнарый, у якім выкарысталі творы класікаў і пачынаючых аўтараў Уздзеншчыны, самі былі і рэжысёрамі, і акцёрамі. I выступленне на сельскай сцэне не ў якасці паэтаў, а артыстаў пацвердзіла: нашы спадзяванні і намаганні не былі дарэмнымі, публіка ахвотна сустракала гумарыстычнае прадстаўленне членаў літаб'яднання.

Наперадзе ў членаў творчай суполкі шмат цікавых задум, новых творчых сустрэч, публікацый. Мы ўпэўнены, што нашы літаратурныя, культурныя, краязнаўчыя высілкі паспрыяюць усеагульнаму нацыянальнаму адраджэнню, а Уздзеншчына, «салаўіны кут» Беларусі, яшчэ надоўга застанецца той невычэрпнай крыніцай творчасці, якая ўзбагаціць родны край творамі, вартымі памяці нашых славутых землякоў.

 

В.В. Сабалеўскі

"Памяць. Уздзенскі раен”




Частично материалы литературного объединения "Нёманец" собраны на DVD-диске.
Звоните 8 029 561 69 33 Василий Геннадьевич.
Категория: Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №1 (октябрь 2012 г.) | Добавил: IstokNemana (29.01.2013)
Просмотров: 1637 | Теги: узденская поэзия, поэты Узденщины, литературное объединение Нёманец, Узденский район | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]
Copyright MyCorp © 2024
Бесплатный хостинг uCoz