Четверг, 25.04.2024, 10:10

Главная Регистрация Вход
Приветствую Вас, Гость · RSS
Меню сайта
Форма входа
Категории раздела
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №1 (октябрь 2012 г.) [11]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №2 (ноябрь 2012 г.) [20]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №3 (декабрь 2012 г.) [10]
Поиск
Наш опрос
Какова ваша связь с Узденщиной?
Всего ответов: 120
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
 Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА
Главная » Статьи » Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА 2012 год » Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №2 (ноябрь 2012 г.)

Агратурызм. Сядзіба "У Бондара на Загрэблі"

 

"Стыль і гармонія” на Загрэблі

 

Упраўленне фізічнай культуры, спорту і турызму Мінскага абласнога выканаўчага камітэта падвяло вынікі конкурсу "Лепшая аграсядзіба Мінскай вобласці 2012 года”. У намінацыі "Стыль і гармонія” лаўрэатам конкурсу стала аграсядзіба з Уздзеншчыны – "У Бондара на Загрэблі”, якая размешчана ў маляўнічай лашанскай мясцовасці. Грамату ўпраўлення фізічнай культуры, спорту і турызму, а таксама памятны падарунак гаспадару аграсядзібы Валерыю Віктаравічу Бондару ўручыў начальнік райаддзела фізічнай культуры, спорту і турызму Віктар Пятровіч Юркевіч.

 

 

Гэты аб’ект аграэкатурызму функцыянуе ўсяго толькі год, і ў падобных конкурсах удзельнічаў упершыню. Мы пацікавіліся ў Валерыя Бондара, што падахвоціла яго прыняць удзел у конкурсе.

– Я чалавек азартны, заўсёды цікавіўся рознымі конкурсамі, таму калі даведаўся пра гэты, то падумаў, а чаму б і мне не паўдзельнічаць, – прызнаецца Валерый Віктаравіч. – Тым больш, што мая аграсядзіба выдзяляецца сярод іншых сваёй самабытнасцю, што і пацвердзіў конкурс.

 

 

Спыняцца на дасягнутым гаспадар сядзібы не думае. У яго ёсць яшчэ некалькі цікавых задум, якія патрабуюць дапрацоўкі, каб іх пасля змаглі належным чынам ацаніць аматары адпачынку на прыродзе.

І хоць гарачы летні сезон ужо завяршыўся, лашанская аграсядзіба не застаецца без наведвальнікаў. Не за гарамі калядныя святы – значыць, і надалей тут будзе панаваць пах бярозавага веніка, шашлыку і святочнасці…

 

НА ЗДЫМКАХ: грамату Валерыю БОНДАРУ ўручыў начальнік аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму Віктар ЮРКЕВІЧ; зачараванне аграсядзібай.

 

Вера ЛУКАШЭВІЧ.



 








Источник: http://www.uzdanews.by/?p=16901
Категория: Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №2 (ноябрь 2012 г.) | Добавил: IstokNemana (31.01.2013)
Просмотров: 1423 | Теги: Узденщина, У Бондара на Загрэбли, “Стыль і гармонія” на Загрэблі, Узденский район, деревня Лоша | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]
Copyright MyCorp © 2024
Бесплатный хостинг uCoz