Пятница, 29.03.2024, 06:39

Главная Регистрация Вход
Приветствую Вас, Гость · RSS
Меню сайта
Форма входа
Категории раздела
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №1 (октябрь 2012 г.) [11]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №2 (ноябрь 2012 г.) [20]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №3 (декабрь 2012 г.) [10]
Поиск
Наш опрос
Какова ваша связь с Узденщиной?
Всего ответов: 120
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
 Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА
Главная » Статьи » Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА 2012 год » Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №2 (ноябрь 2012 г.)

Ствараем будучыню разам. Песні Уздзеншчыны,ч.2


Песні Уздзеншчыны


МОЙ КРАЙ ДАРАГІ

 

Вобразы родныя, мілыя

Любай Радзімы маёй...

Вербы гамоняць пахілыя

Па-над Уздзянкай-ракой.

Хаты збягаюць да Нёмана,

Дрэвы глядзяцца ў ваду,

Гусі ад рэчкі той з гоманам

На адпачынак ідуць.

Край мой, навек дарагі мне,

Я ганаруся табой!

Толькі на любай Радзіме

Шчасце знаходжу, спакой.

Хай жа квітнеюць палеткі,

Не сохнуць рэчкі твае,

Вудуць вясёлымі дзеткі

I будзе хлеб на стале.

 

Хай з кожным днём прыгажэе

Уздзенскі край дарагі

I хай у кветках квітнеюць

Нёманскія берагі.

 

М.Старавераў



РОДНАЯ МОВА

 

Я пра мову разважаю,

Як пра роднае дзіця.

Шмат яе хто абражае,

Не дае, як след, жыцця.

Размаўляем хто як можа,

Мовай рознай, не сваёй,

А свая не з ласкі божай

Нам становіцца чужой...

 

Толькі вечар наступае,

Кончаць людзі працаваць —

Вёска нібы ажывае,

Песні родныя чуваць.

 

А успомніце Якуба

(Яго Коласам завуць) —

Апісаў як ладна, люба

Сваё селішча Альбуць!

 

Альбо Янка наш Купала,

Як ён мову шанаваў,

Родным словам так удала,

Шчыра з намі размаўляў!

 

Песняры два Беларусі

Мовай матак і бацькоў

Шчодра, плённа прывівалі

Да Радзімы ўсім любоў.

 

Дык чаму, скажыце, людзі,

Мовай грэбуем сваёй?

Прыгажэй, мілей не будзе,

Калі згубім, больш такой.

 

М.Старавераў

ПЕСНЯ ПРА ВОЗЕРА

 

Ёсць нямала мясцін на зямлі,

Што любоў абуджаюць маю,

Толькі Возеру, толькі Возеру

Сваё сэрца навек аддаю.

 

Прыпеў:

Не русалкі мы і не ліліі,

І не ў завадзі ціхай жывём,

А у Возеры, нашым Возеры...

Гэтак вёску сваю мы завём.

 

Прыгажосці не знойдзеш нідзе,

Як у нашых азерскіх садах,

Нахіляюцца вербы к вадзе,

Галаву кружыць бэзавы пах.

 

Прыпеў.

 

Дзе ні буду ў чужой старане,

Толькі знаю: вярнуся ізноў.

Тут сустрэнуць ласкава мяне

Плёскат хваль, рукі верных сяброў.

 

Прыпеў.

 

Дзікая Ала


 

БЕЛАРУСЬ МАЯ, РОДНАЯ МАЦІ

 

Хопіць птушкай бадзяцца

Па блакітных нябёсах,

Калыхацца на хвалях

Звар’яцелагя лёсу.

Дзе воля твая?

Няўжо ўсё згубіла?

Хіба гэта доля, хіба,

Беларусь мая, родная маці?

 

 

Вольнаму воля,

Ты ратуй мяне, маці, 

Ад сумы, ад маны, ад няволі

І ад гора ў хаце.

Вось твае крылы —

У сэрцах простага люду,

У іх руках з мазалёў,

У светлых спевах «Сяброў»,

На кургане ў крыжах…

У тваіх вачах боль і жах,

Родная маці.

 

Твой абшар абдыму ўвесь,

Рукі ўгору ўскіну.

Адгукніся, малю,

Мая мара — краіна.

Я за цябе малюсь

Маці мая, Беларусь!

 

Сяргей Калядзіч





ХАТЛЯНСКІ ВАЛЬС

 

Стаіць маляўніча любімая вёска Хатляны,

3 ёй сосны гамоняць, ёй песні спяваюць сады...

Цудоўны наш край: і лясы, і лугі, і паляны -

Мы любім цябе і табой ганарымся заўжды.

 

3 табой мы навекі, ты нашага сэрца часціца,

У любую хвіліну сцяной за цябе пастаім,

Ты ўсё прыгажэеш, ты з году ў год маладзееш

I крочыш у заўтра упэўненым крокам сваім.

 

Спускаецца вечар, і цені густыя ўзнікаюць,

Чароўныя песні плывуць і не ведаюць сну,

А ў песні свае закаханыя пары ўплятаюць

Крылатыя мары, надзеі, любоў і вясну.

 

Цудоўны наш край, мы душой у цябе закаханы,

Мы тут навучыліся марыць і моцна любіць.

Цвіці наша вёска, любімая вёска Хатляны,

Цябе нам, як песню, ніколі ў жыцці не забыць!

 

Уладзімір Батурыцкі

 

 

ПРЫНЯМОННЯ РОДНЫ СВЕТ

       Сярод бяроз на бераг Нёмна

Прысела  вёска ля вады.

Мая цудоўная  старонка,

Цябе не стараць і гады.

 

Дзяўчаты нашы, як  вяргіні,

У маі кветкамі цвітуць.

Спяваюць хораша так песні,

Бы салавейкі трэлі льюць.

 

Жаўрук рассыпле песні звонка

3ноў па-над водарам лугоў.

Чакае любая  старонка

Штогод прылет сваіх буслоў.

 

 

Мой край  славуты, я прыкмеціў,

Багаццем нашых хлебных ніў.

Няма  яшчэ  такога ў свеце,

Які б цяпло нам так дарыў.

 

Напэўна, Нёман наш шырокі

Свой скарб табе перадае.

Жыцця  свайго сівыя  сокі

I воды чыстыя свае.

 

Мая маленькая айчына,

Мой  родны магільнянскі кут!

Прымі паклон ад свайго  сына,

Удзячнасць, што жыву я тут.

 

Мікалай Старавераў

 

Категория: Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №2 (ноябрь 2012 г.) | Добавил: IstokNemana (01.02.2013)
Просмотров: 1246 | Теги: Исток Немана, Песні Уздзеншчыны, О.Бокуть, С.Колядич, А.Шибко, Н.Староверов, В.Чернюк | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]
Copyright MyCorp © 2024
Бесплатный хостинг uCoz