Четверг, 25.04.2024, 11:00

Главная Регистрация Вход
Приветствую Вас, Гость · RSS
Меню сайта
Форма входа
Категории раздела
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №1 (октябрь 2012 г.) [11]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №2 (ноябрь 2012 г.) [20]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №3 (декабрь 2012 г.) [10]
Поиск
Наш опрос
Какова ваша связь с Узденщиной?
Всего ответов: 120
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
 Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА
Главная » Статьи » Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА 2012 год » Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №3 (декабрь 2012 г.)

Известные люди Узденщины. Сергей Шарай, фотохудожник

Аматар з перспектывай


 З Сяргеем Шараем я пазнаёмiлася завочна прыкладна год назад, калi у камп’ютэры знаёмага убачыла фотаздымкi, зробленыя iм, некаторыя з якiх у далейшым упрыгожылi маё працоўнае месца.

I калi я даведалася, што работы юнака выстаўляюцца у раённай бiблiятэцы, зразумела, што прыйшоу час пазнаёмiць з гэтым чалавекам i чытачоў раёнкi. Самавiты фатограф аказаўся даволi цiкавым маладым чалавекам. Пад спецвопраткай звычайнага станочнiка з "Волата” тоiцца неардынарная творчая асоба. Пра своеасаблiвы погляд на свет i навакольнае асяроддзе гэтага юнака сведчаць яго фотаздымкi, у якiх i нестандартнае мысленне аўтара, i любоў да прыроды, i тэхнiчнае наватарства.

- Пачаў фатаграфаваць я яшчэ у 6 класе, калi па спадчыне ад дзеда мне дастауся старэнькi "Зенiт”. Пра творчы пошук у тыя гады сведчаць кiламетры адзнятай плёнкi. Пасля армii купiў свой першы ўласны фотаапарат – так званую лiчбавую "мыльнiцу”. Цешыўся, фатаграфаваў усё запар, потым набыў больш мацнейшы апарат. Паралельна адкрыў для сябе iснаванне праграмы "Photoshop”, працаваць у якой вучыўся метадам спроб i памылак. Пазней пачаў фатаграфаваць больш асэнсавана – людзей, прыроду…

- Зарабляць на гэтым спрабаваў?

- Калi я купiў свой першы фотаапарат, сябар папрасiў сфатаграфаваць яго вяселле. Яму так спадабалiся здымкi, што ён… папрасiў прадаць яму фотаапарат. Так я упершыню зарабiў на сваiм хобi. Дадаўшы яшчэ столькi ж, я купiў "Canon S3is”. Захапленне фатаграфiяй – справа не з танных. Для якасных выяў патрэбна добрае абсталяванне.

- Таму наступнай маёй пакупкай стаў люстраны апарат, якi якраз i дазваляе атрымаць якасную выяву. Набыў добрую успышку, у планах – абзавесцiся оптыкай… Бацькi абураюцца: "Колькi на гэта жалеза можна трацiць грошы?” Але кожны чалавек "хварэе” па-свойму.

- Якiм чынам спасцiгаў азы фотамайстэрства?

- Метадам самаразвiцця: чытаў кнiжкi, штурмаваў Iнтэрнэт, шмат практыкаваўся. У дзяцiнстве нават хадзiў на гурток да вашага фотакарэспандэнта Мiхаiла Булата. Я i зараз лiчу сябе выключна аматарам.

- Як ты шукаеш сюжэты для сваiх фотаздымкаў?

- Я бяру з сабой фотаапарат ва усе паездкi па справах. Калi прыходзiць натхненне, сядаю на веласiпед i еду на фотапаляванне. Самае жудаснае – ад’ехацца кiламетраў на дваццаць i зразумець, што запасны акумулятар застауся дома.

- У тваёй калекцыi шмат здымкау менавiта узденскiх мясцiн.

- Не трэба ездзiць за мяжу у пошуках прыгожых пейзажаў. Наша прырода – не менш цудоўная, а мы часта гэтага проста не заўважаем.

- Твой лепшы фотаздымак…

- Прызнацца, я яго яшчэ не зрабiу. Магчыма, я залiшне самакрытычны, але часта бывае так, што той здымак, якi сёння здаецца выключным, назаўтра становiцца адным са звычайных. Таму лiчу, што ў мяне яшчэ ўсё наперадзе.

- Тады дазволь спытаць, пра якую фотаўдачу ты марыш?

- Кожны фатограф марыць зняць што-небудзь эксклюзiўнае, сенсацыйнае. Аднойчы у 18 гадоу я бачыў шаравую маланку, вельмi хачу сфатаграфаваць гэту з’яву прыроды.

- Многiя думаюць, што дастаткова мець добры фотаапарат, каб рабiць мастацкiя здымкi. Лiчбавая тэхнiка у гэтым плане раскрывае шырокiя магчымасцi нават для дылетантаў.

- Мне здаецца, не абавязкова мець добры фотапарат, куды важней мець шчырае жаданне займацца гэтай справай. Магчыма, сваю ролю iграюць i прыродныя здольнасцi чалавека. Для фатографа галоўнае не проста зафiксаваць прыгожую выяву, а перадаць праз аб’ектыу фотаапарата свой погляд на навакольны свет.

- Як ты адважыўся зрабiць сваю першую выстаўку?

- Гэта першая невiртуальная выстаўка. Мае работы таксама можна знайсцi на photoclub.by. А у бiблiятэцы працуе мая былая аднакласнiца, яна i прапанавала мне зрабiць выстаўку.

- Да 24 гадоў ты так i не вызначыўся з выбарам прафесii. Магчыма, варта звярнуць увагу на перспектыўную кар’еру фатографа?

- Жыццё шматграннае, не хочацца спыняцца на чымсьцi адным. А наконт кар’еры… Як кажуць: самая лепшая работа – гэта высокааплочваемае хобi. А калi маё хобi стане штодзённай працай, мне гэта будзе нецiкава. Цяпер я фатаграфую тое, што мне хочацца, i калi ёсць настрой. У гэтым i заключаецца свабода.

Нарадзiўшыся на Уздзеншчыне, Сяргей не можа уявiць сабе жыццё ў сталiцы у чатырох сценах, якiя, як ён гаворыць, i тыя напалову не твае. Як чалавек творчы, ён цэнiць свабоду i натхненне, якое дае яму родны край. А мы маем магчымасць праз яго фотаздымкi ў чарговы раз здзiвiцца прыгажосцi тых мясцiн, праз якiя праходзiм некалькi разоў за дзень, так i не заўважаючы iх асаблiвасцi.

 

Елена Шумилова

"ЛіМ” № 27  4 ліпеня 2008 г.

 


 http://photoclub.by/author.php?id_auth=483

http://vk.com/album6955225_97288405

 


 

 

Категория: Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №3 (декабрь 2012 г.) | Добавил: IstokNemana (02.02.2013)
Просмотров: 1220 | Теги: Елена Шумилова (Шемет), Сергей Шарай, Узденщина, Узденский район, фотохудожник, УЗда | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]
Copyright MyCorp © 2024
Бесплатный хостинг uCoz