Вторник, 17.10.2017, 10:01

Главная Регистрация Вход
Приветствую Вас, Гость · RSS
Меню сайта
Форма входа
Категории раздела
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №4 (январь 2013 г.) [7]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №5 (февраль 2013 г.) [8]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №6 (март 2013 г.) [9]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №7 (апрель 2013 г.) [6]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №8 (май 2013 г.) [5]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №9 (июнь 2013 г.) [6]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №10 (июль 2013 г.) [10]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №11 (август 2013 г.) [8]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №12 (сентябрь 2013 г.) [6]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №13 (октябрь - ноябрь) 2013 г.) [4]
Поиск
Наш опрос
Какова ваша связь с Узденщиной?
Всего ответов: 102
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
 Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА
Главная » Статьи » Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА 2013 год » Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №10 (июль 2013 г.)

ІV рэгіянальнае свята-конкурс вышыўкі і ткацтва паясоў “Умельцы”


ІV рэгіянальнае свята-конкурс вышыўкі і ткацтва паясоў "Умельцы”


СЦЭНАРЫЙ

IV  РЭГІЯНАЛЬНАГА СВЯТА–КОНКУРСУ МАЙСТРОЎ ВЫШЫЎКІ І ПЛЯЦЕННЯ ПАЯСОЎ "УМЕЛЬЦЫ”

 

29 ЧЭРВЕНЯ 2013 г.

                                                                                11.00  УЗДА

 

(Уздоўж зяленай зоны гарадскога стадыена аформлена выстава дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, персанальныя выставы майстроў вышыўкі і пляцення паясоў з 14 раёнаў Мінскай вобласці.)

 

(Гучыць беларуская музыка. Госці знаёмяцца з выставай)


УРАЧЫСТАЕ  АДКРЫЦЦЁ

ВЯДУЧАЯ: Добрыя людзі, спяшайцеся,

                      Да нас на свята збірайцеся!

                      Настрой будзе – лепш не трэба,

                      Усё знойдзеш для патрэбы!

 

ВЯДУЧЫ: Са Старых Дарог, Стоўбцоў і Капыля

                    Майстры прыехалі да нас

                    З Любані, Узды і Чэрвеня…

                    І кожны – справы сваёй ас!


ВЯДУЧЫ:
Добры дзень, паважаныя нашы госці, сябры!

         Традыцыйна наша Уздзеншчына збірае майстроў ткацтва, вышыўкі і пляцення паясоў з Мінскай вобласці.

         Таленавітая, пявучая Уздзенская зямля вітае ўсіх майстроў, гасцей і сяброў!


 


"Госці з далек” - у выкананні нар. анс. нар. песні РЦК "Зборная субота”


 

ВЯДУЧАЯ:  Упершыню ў 2007 годзе ў Уздзе прайшло другое рэгіянальнае свята-конкурс майстроў вышыўкі і пляцення паясоў "Умельцы” і  традыцыйна прыжылося на нашай зямлі.

         Наш край сапраўды багаты на таленавітых і працавітых людзей. Тут, ля вытокаў Нёмана, нарадзіліся яны, пайшлі ў свет, каб у розных сферах жыцця славіць свой маляўнічы край.

 

ВЯДУЧЫ: Тут, на месцы старадаўніх паселішчаў, у так званым "салаўіным кутку” Беларусі, на радзіме многіх майстроў пяра, сцэны, мастацтваў, мы рады вітаць удзельнікаў  IV  рэгіанальнага свята-конкурсу майстроў вышыўкі і пляцення паясоў "Умельцы”.

         Слова   для   віншавання   прадстаўляецца  намесніку старшыні Узденскага раённага  выканаўчага камітэта Яўгену Аляксандравічу Шкелю.


ВЯДУЧАЯ:

А зараз мы запрашаем на сцэну гасцей і членаў журы:

Сахута Яўген Міхайлавіч - старшыня Беларускага Саюза майстроў народнай творчасці

      Рудніцкая Галіна Рэмаўна – член Беларускага Саюза майстроў народнай творчасці

Хачкова Вольга Барысаўна – галоўны спецыяліст па промыслам і рямествам Мінскага абласнога Цэнтра народнай творчасці

Кандраценя Марыя Рыгораўна – галоўны мастак Мінскага абласнога Цэнтра народнай творчасці

Аўтушкова Святлана Аляксандраўна – метадыст Уздзенскага РЦК

(Журы выходзяць на сцэну, дзяўчына у беларускім аддзенні уручае каравай старшыні журы )

 

ВЯДУЧАЯ:

         Са збожжа краявідаў Уздзенскай зямлі

         Майстрыхі гэты каравай спяклі.

         У караваі рук цяплынь, пяшчота сэрцаў

         Для паважанага журы

         І усіх майстроў-умельцаў,

         Што фарбы з навакольнае красы

         Уплялі ўзорам у паясы.

                                       (Уручэнне каравая)





НАКАЗ   УДЗЕЛЬНІКАМ АД

ЯЎГЕНА МІХАЙЛАВІЧА САХУТЫ


Шаноўныя, дарагія людзі!
Вітаю вас, нашы шаноўныя ўздзенцы, гаспадары гэтага куточка зямлі, вітаю вас, нашы шаноўныя майстры і майстрыхі, на IV свяце, якое стала ўжо традыцыйным, так, як стала традыцыйным свята ткацтва ў Старых дарогах, разьбяроў у Мядзелі, лыжкароў  у Бярэзіно, ганчарства ў Івянцы.

І гэта выдатна. Вы "прыХватызавалі" :)) вялікую значную дзялянку народнай мастацкай культуры, трымайце яе, нікому не аддавайце, гэта вельмі цікавая галіна нашай культуры.

Прадоўжвайце, развівайце і на сваей зямлі, прыцягвайце ўсю абласць сюды, і не толькі вобласць, думаю, што ў яго будзе больш шырокі маштаб.


Вельмі прыемна бачыць такі вялікі, як ніколі, атрад, амаль 80 удзельнікаў.

Мы выязджалі сення з Мінска - суцэльны дождж, прыязджаем да паварота на Узду - таксама дождж, пад'язжаем да Узды -
суцэльны дождж, думаем, дзе ж яны, бедныя майстры і майстрыхі размесцяцца.. Прыехалі на месца, а тут, бацыце, проста цудоўна. Значыць нам спрыяюць і Бог, і прырода.

Наша журы сваю справу ведае, пастараемся ацаніць па меры магчымасці, майстэрства кожнага і кожнай з вас, і кожнаму, кожнай з вас аддаць належнае.

Са святам вас!

ВЯДУЧЫ: Шаноўныя майстры, госці, сябры!

         На нашым свяце вас чакае сустрэча з "народнымі” калектывамі мастацкай самадзейнасці Узденскага раёна:

"народным”ансамблем народнай песні "Зборная субота”;

"народным” ансамблем народнай песні "Суседкі” Кухцічскага СДК,

а таксама ансамблем народнай песні "Дольніца” Горкаўскага СДК Стаўбцоўскага раёна.

 

ВЯДУЧАЯ: Ствараць для вас добры настрой, спрыяць вашай творчай дзейнасці таксама будзе ансамбль "Прасніца” Каралёўскага СДК.

 ВЯДУЧЫ: Поспехаў вам у творчасці, задуманных мэт, прыгожых вырабаў і, безумоўна, стаць пераможцамі IV рэгіянальнага свята-конкурсу майстроў вышыўкі і пляцення паясоў "Умельцы”!

 

ВЯДУЧАЯ: У добры шлях, майстры-умельцы,

                     Каб наш раён вам прыглянуўся,

                     Вам дапамогуць бог і сонца,

                     Ствараць тут славу Беларусі!

 

ВЯДУЧЫ: Каб любавалася замежжа,

                   На творчасць нашага народу.

                   Каб захапляліся бязмежна,

                    Работай нашых рук заўсёды!

 

ВЯДУЧАЯ: А цяпер, калі ласка, майстры, займіце свае працоўныя месцы.

 

(Пачынаецца конкурс, а на галоўнай сцэне прапануецца вялікі канцэрт калектываў мастацкай самадзейнасці раёна з найменнем "народны”.)




29 чэрвеня 2013 года ў г.Узда Мінскай вобласці адбылося ІV рэгіянальнае свята-конкурс вышыўкі і ткацтва паясоў "Умельцы”.

У гэты дзень 90 майстроў і іх вучняў з 13 раёнаў Мінскай вобласці сустрэліся на святочнай пляцоўцы, што размясцілася на гарадскім стадыёне.

Чаго там толькі не было! Ручнікі, сурвэткі, падушкі, абрусы, вышытыя традыцыйнымі тэхнікамі набора, чырвоным і чорным крыжыкам, яскравай маляўнічай гладдзю; дэкаратыўныя пано з пейзажамі і казачнымі сюжэтамі, пярэстыя паяскі, выплеценыя ці сатканыя з рознакаляровых нітак, і паласатыя, і ўзорастыя, з кутасамі і пампонамі.

Гран-пры на свяце-конкурсе ўзялі дзве майстрыхі: па вышыўцы – Святлана Шчэрбач, кіраўнік "народнага” клуба майстроў "Сузор’е” Уздзенскага РЦК, па паясах – Святлана Адзінец, майстар Закальнецкага СДК Любанскага раёна. 

Тамара Аксёнчык, таксама з  Любанскага раёна, стала лаўрэатам у намінацыі "Лепшая хатняя калекцыя паясоў”. Такія паяскі ў даўніну дзяўчаты рыхтавалі ў вялікай колькасці. Усюды яны былі патрэбныя: і ў гаспадарцы, і падчас розных абрадаў.

Напрыклад, на вяселле: і свякрусе падарыць, і на печ пакласці, і ў чырвоны кут, і на венік павязаць, і хатняй жывёле на рогі, каб усе і ўсё ў новай хаце спрыяла маладой гаспадыні. І сватам "ногі спутаць”, каб моцна не закружылі ў танцы.

Цудоўныя вышываныя ручнікі "народнага майстра Беларусі” Вольгі Сцепановіч з Нясвіжскага раёна адзначаны журы за традыцыйнасць. Майстрыха адна з нямногіх дэманстравала найбольш характэрныя для беларускай вышыўкі вырабы з ромба-геаметрычным арнаментам.

Яшчэ адзін сямейны калектыў заслужыў выдатныя адзнакі: Наталля Лукашык  і яе дачка Валерыя з Валожынскага раёна. 

Гаспадары свята - уздзенцы - таксама выдатна паказалі сваё майстэрства. Большасць удзельнікаў прадстаўляла народная студыя "Скарбніца” Хатлянскага СДК. Гэты калектыў мае доўгую гісторыю. У яго фондах захоўваюцца матэрыялы вядомай даследчыцы традыцыйных паясоў Веры Селівончык. Маладыя студыйцы Андрон Дар’я і Калеснікава Ксенія працягваюць традыцыі сваіх продкаў.

Прадугледжана на конкурсе намінацыя для лепшага настаўніка "За арганізацыю пераемнасці традыцый народнага мастацтва”. У гэтай намінацыі лаўрэатам стала Ірына Валатовіч з Салігорскага раёна.

Не засталася без увагі і самая маладая ўдзельніца свята Настасся Касарыцкая (2008 г.н.). Падчас конкурса яна вышыла прыгожую сурвэтку.

Нягледзячы на прагноз, надвор’е цудоўным вобразам спрыяла майстрам.  Як адзначыў старшыня журы, вядомы даследчык традыцыйнага мастацтва, прафесар, доктар мастацтвазнаўства Яўген Сахута, ІV рэгіянальнае свята-конкурс вышыўкі і ткацтва пояса "Умельцы” паказала шмат перспектыў развіцця гэтых жанраў народнай творчасці.

На заканчэнне ён пажадаў майстрам плёну і як мага больш добрых вучняў-пераемнікаў.


http://cultur.by/articles/umelcy-minshchyny

Категория: Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №10 (июль 2013 г.) | Добавил: IstokNemana (13.07.2013)
Просмотров: 685 | Теги: ІV рэгіянальнае свята-конкурс вышыў, Узденщина, Узденский район, Исток Немана, выток Немана, УЗда | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]
Copyright MyCorp © 2017
Бесплатный хостинг uCoz