Четверг, 25.04.2024, 04:23

Главная Регистрация Вход
Приветствую Вас, Гость · RSS
Меню сайта
Форма входа
Категории раздела
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №4 (январь 2013 г.) [7]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №5 (февраль 2013 г.) [8]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №6 (март 2013 г.) [9]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №7 (апрель 2013 г.) [6]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №8 (май 2013 г.) [5]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №9 (июнь 2013 г.) [6]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №10 (июль 2013 г.) [10]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №11 (август 2013 г.) [8]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №12 (сентябрь 2013 г.) [6]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №13 (октябрь - ноябрь) 2013 г.) [4]
Поиск
Наш опрос
Какова ваша связь с Узденщиной?
Всего ответов: 120
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
 Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА
Главная » Статьи » Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА 2013 год » Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №10 (июль 2013 г.)

Наши юбиляры. Буков Наум Иванович, генарал-майор танковых войск

                          ГЕНЕРАЛ ТАНКАВЫХ ВОЙСК

альбо

Якім ён чалавекам быў.

        (да 110-годдзя з дня нараджэння генерала Навума Іванавіча Букава)

   Скупыя звесткі Хронікі Вялікай Айчыннай вайны, якія мне ўдалося знайсці ў Інтэрнэце, мала што сказалі мне пра юбіляра-земляка Навума Іванавіча Букава. Мяркуйце самі:

Биография



Крыху больш можна даведацца з раённай кнігі Памяць.


БУКАЎ Навум Іванавіч, нарадзіўся 3.7.1903 г. у в. Сыманчыцы Уздзенскага раёна.

Закончыў ваенную школу. Служыў у Беларусі. У Вялікую Айчынную з першых дзён на фронце: выходзіў з акружэння, ваяваў пад Тулай, Масквой, быў цяжка паранены.

Быў камандзірам танкавай брыгады ў складзе 3-га Беларускага фронту, якая атрымала званне Аршанскай і была ўзнагароджана ордэнам Кутузава.

Званне генерал-маёра атрымаў у ліпені 1945 г. Памёр 15.6.1972 г.


Яшчэ большае ўяўленне пра асобу нашага славутага земляка даюць матэрыялы з фондаў нашага музея: газеты ваеннай пары, віншавальныя паштоўкі, фотаздымкі…

Не сказаць каб шмат было тых далёкіх ужо сведак гераічнага лёсу, але ўсё ж вымалёўваецца  характар неардынарны і прыцягальны. 

Перада мною ліст жонкі Івана Навумавіча першаму дырэктару Уздзенскага гісторыка-краязнаўчага музея Анатолю Мікалаевічу Папко, датаваны 1984 годам, які дае ўяўленне пра Навума Іванавіча як пра чалавека з загартаваным з дзяцінства характарам.

Яшчэ б, рана страціўшы бацьку (той памёр у маладым узросце), хлопец страціў і маці, якая выйшла другі раз замуж і з’ехала жыць з новым мужам у Мінск, пакінуўшы дзяцей (сына і дачку) на дзеда з бабуляю ў вёсцы.

У шаснаццацігадовым  узросце пасля смерці бабулі  юнак пехам дабраўся ў Мінск да маці. Ён прагнуў вучыцца і дамогся свайго: паступіў у ваенную школу, якая знаходзілася на плошчы Свабоды ў Мінску.

Многа гадоў служыў у Беларусі. Вайна заспела яго ў Пухавічах.

Адступаў разам з іншымі байцамі Савецкай Арміі, выйшаў з акружэння і атрымаў пад камандаванне полк. Яго ваенная біяграфія насычана безліччу грунтоўных перамог, якія сведчылі пра яго безумоўны талент ваеннага палкаводца.

Неаднойчы быў паранены і нават на кастылях рваўся на фронт. 

Нельга не працыціраваць урывак з пісьма жонкі героя: "Буков  был очень скромным человеком. Ему было чуждо самовосхваление. Он фотографировался без орденов и всегда считал, что всё, что сделано им, обычное дело. По - другому и быть не могло».

Менавіта таму вельмі мала было фотаздымкаў ваеннай пары. Тым больш каштоўная памяць пра такога сціплага героя.

Мы звяртаемся да ўсіх, хто хоць чым можа ўзбагаціць нашы веды і матэрыялы пра земляка-героя, даслаць у Уздзенскі музей свае набыткі. Недзе ж жывуць унукі і праўнукі Навума Іванавіча і асаблівая надзея менавіта на іх.

Чакаем вашы водгукі.


Зоя Калкоўская,

старшы навуковы супрацоўнік Уздзенскага гісторыка-краязнаўчага музея.





 

 

 

Категория: Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №10 (июль 2013 г.) | Добавил: IstokNemana (03.07.2013)
Просмотров: 1835 | Теги: д.Сымончици, в.Сыманчыцы, Узденский район, Исток Немана, выток нёмана, Буков Наум Иванович, Букаў Наум Іванавіч | Рейтинг: 5.0/2
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]
Copyright MyCorp © 2024
Бесплатный хостинг uCoz