Пятница, 19.04.2024, 06:35

Главная Регистрация Вход
Приветствую Вас, Гость · RSS
Меню сайта
Форма входа
Категории раздела
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №4 (январь 2013 г.) [7]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №5 (февраль 2013 г.) [8]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №6 (март 2013 г.) [9]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №7 (апрель 2013 г.) [6]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №8 (май 2013 г.) [5]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №9 (июнь 2013 г.) [6]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №10 (июль 2013 г.) [10]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №11 (август 2013 г.) [8]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №12 (сентябрь 2013 г.) [6]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №13 (октябрь - ноябрь) 2013 г.) [4]
Поиск
Наш опрос
Какова ваша связь с Узденщиной?
Всего ответов: 120
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
 Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА
Главная » Статьи » Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА 2013 год » Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №4 (январь 2013 г.)

Падарожжа дылетанта. Вёска Хатляны


Падарожжа дылетанта. Вёска Хатляны


Дзень добры, паважанае спадарства!

 

Ішоў я ішоў, і дашоў да вескі Хатляны, што знаходзіцца ў Ўздзенскім раёне Мінскай вобласці. Рэспубліка Беларусь.

Калісьці сюды, кажуць, прышлі людзі, і гэтым людзям настолькі тут спадабалася, што яны вырашылі застацца. А застаўшыся пачалі будаваць хаткі. А паколькі людзі сюды прыйшлі вельмі творчыя і кожны ў душы быў такім архітэктарам, то хаткі будавалі, каб не былі падобныя на суседскія.

 

 І ў выніку атрымалася не проста весачка, а музей пад адкрытым небам.  І з суседніх весак людзі пацягнуліся сюды, каб не толькі паглядець на гэтыя дзівосы, але і набрацца вопыту, настолькі прыгожыя тут былі хаткі. Адсюль і назова – Хат-ляны.

Ну што, спадарства, будзем знаеміцца?

1652 год быў вялікі на падзеі. Вось, напрыклад, у гэтым годзе ангельская армія заваявала Шатландыю. А ў далекай-далекай Сібіры быў заснаваны горад Іркутск. А ў Вялікім княствы Літоўскім у дакументах у першыню з’явіліся згадкі аб весцы Хатляны. Але вы ж зразумейце, спадарства, што людзі тут  жылі яшчэ здаўна, аб чым і сведчаць старажытныя курганы ў наваколлі.

 

Першыя курганы з’явіліся на Беларусі на мяжы III і II тысячагоддзя да нашай эры, і ў розныя часы іх называлі па рознаму: курганы, капліцы, валатоўкі, шведскія магілкі, аднак прадназначэння яны свае  не мянялі: у іх нашыя продкі хавалі нябожчыкаў. У Уздзенскім раене, наогул, вельмі шмат курганоў. Вось ля суседняй вескі іх налічваецца каля 170, а побач з Хатлянамі толькі 7, але затое вельмі-вельмі старажытныя.

 У 17 стагоддзе Хатляны атрымалі статус мястэчка, і былі знакамітыя не толькі сваімі старажытнімі курганамі, але і сваею карчмою, якая кажуць, па некаторых чутках, знаходзілася вось менавіта тут, на гэтым месцы. І ўсе, хто праязджаў праз Хатляны, абавязкова заходзілі ў карчму. Ну хтосьці, каб пашырыць знаемствы, а хтосьці каб проста зайсці і выпіць добры кухаль піва. На тыя часы піва лічылася амаль беларускім нацыянальным напоем. І па тагачаснай статыстыцы селянін за год выпіваў 100 літраў піва, а шляхціч выпіваў 1000 літраў піва. Але вы, спадарства, разумееце, што мы за здаровы лад жыцця.

Мне тут распавялі адну гісторыю, якая здарылася з селянінам пасля наведвання карчмы. Ну, кажуць, гэты селянін пасядзеў у карчме вельмі-вельмі добра, аж да самай раніцы. А калі ўсе выпіў, з’еў, то калі развіднела пайшоў да хаты. Ну каб жонку не разбудзіць, ен  зняў абутак і ціхенька так ціхенька  пайшоў да ложку, але па дарозе зачапіўся за дзіцячую калыску, схапіў яе і давай калыхаць, трэсці. А жонка ўбачыла гэта і кажа яму: "От, які ты ў мяне малайчына, ай-я-яй. А чаго так устаў рана?” "А, каханая мая, і ты прачнулася? А дзіцятка заплакала, дык я ўзяў, ды думаю, пакалышу, каб цябе не разбудзіла. А калі засне, дык касіць пайду.” "Ну-ну, ідзі касіць, ды калыску не трасі. Бо дзіця ў мяне пад бокам спіць.”

Вось не ведаю, ці любіў наведваць хатлянскую карчму князь Галоўчынскі ці не, але дакладна вядома, што менавіта яму ў 17 стагоддзі належалі Хатляны. Але, праўда, нядоўга, таму што праз пэўны час ен Хатляны прадаў шляхцічам Быхаўцам, тым самым Быхаўцам, прозвішча якіх і дало назову аднаму з самых вядомых летапісаў па гісторый Вялікага Княства Літоўскага. 

Гістарычная даведка, інфармацыя да роздуму.

    Хроніка Быхаўца. Трэці, найбольш поўны агульнадзяржаўны летапісны свод ВКЛ. Выяўлена ў тясяча васемсот двадцатыя гады ў бібліятэцы Аляксандра Быхаўца, памешчыка з-пад Ваўкавыска. Пачатак і канец хронікі не зберагліся, аўтар не вядомы. Хроніка Быхаўца прысвечана гісторыі ВКЛ ад легендарных часоў да пачатку 16 стагоддзя. Дамінуючая тэма – ваенна-патрыятычная. Шмат старонак прысвечана апісанню   паходаў і бітваў вялікіх князеў літоўскіх. Перакладзена на рускую, літоўскую і сучасную беларускую мовы. Рукапіс згублены ў другой палове 19 стагоддзя.

Як гэта хроніка патрапіла да шляхцічаў Быхаўцоў, для гісторыкаў гэта застаецца загадкай, але гэта была сямейная рэліквія Быхаўцоў і перадавалася яна з пакалення у пакаленне. І кажуць, што пэўны час гэтая хроніка знаходзілася вось тут, у Хатлянах, але ў другой палове 18 стагоддзя хроніку адсюль прыйшлося вывезці, таму што шляхцічы Быхаўцы Хатляны прадалі генералу Казіміру Завішы, прадстаўніку старажытнага шляхетнага беларускага роду гербу "Лебедзь”.

Казімір Завіша Хатляны хаця і набыў, але бываў ен тут вельмі рэдка. Але калі прыязджаў, то прыязджаў не з пустымі рукамі. Першы раз, калі ен сюды прыехаў, ен прывез фундуш на пабудову школы. А другі раз, калі прыехаў сюды, то даў фундуш на пабудову царквы. 

 

Царква тая была драўляная, крытая гонтам, і ня мела купалоў. А побач з царквою знаходзілася званіца, дзе было тры званы. І праіснавала тая царква амаль стагоддзе але пасля, не, яна не была спалена пад час войнаў і не была разбурана, проста прыйшла ў заняпад. І ў 19 стагоддзі было вырашана ў Хатлянах пабудаваць новую царкву, вось гэтую.

 

Свята-Пакроўская царква, год пабудовы 1897. Матэрыял – хваевае дрэва. Месца пабудовы – пагорак, цэнтр вескі. Выканаўцы – мясцовыя цесляры. Архітэктурна-дакаратыўны эфект дасцігаецца багатым вар’іраваннем шалеўкі, спрадвечна-народным премам дойліцтва. Царква багата дэкарыравана разьбой, мае пяць купалоў. Была зачынена ў тысяча дзевяцьсот шасцідзесятыя гады. Выкарыстоўвалася пад сховішча збожжа і спартыўную залу. Зараз дзейнічае.

(6 студзеня 2013 г. царква згарэла  "В д.Хотляны сгорела Церковь Покрова Пресвятой Богородицы.")

"Трудами прихожан наших и трудами многих православных людей этот храм был отреставрирован. Многие поделки, которые благоукрашают наш храм, это труды наших школьников. Была внесена их лепта в строительство церковной ограды вокруг храма. Просто вспоминается, как они все как мурашечки летели, и старались хотя бы кистью мазнуть, что бы этот забор был красивым. Христианин православный, который имеет какое-то средство, он может принести свою жертву, помимо своего труда, а что может принести школьник? Конечно же, свой труд во славу Божию” — расказаў айцец Віталій, настаяцель храма покрыва Прасвятой Багародзіцы.  

 

У тым годзе, калі была пабудаваная Свята-пакроўская царква, Хатляны ўваходзілі ў склад Ігуменскага павета і тут налічвалася да тысячы жыхароў.  Акрамя знакамітай хатлянскай карчмы тут быў яшчэ і магазін, не такі, як сенні, дзе прадаюць там кілбасы, кансервы, гарэлку, а магазін, у якім захоўвалася збожжа. А каб збожжа было дзе малоць, мясцовыя жыхары пабудавалі два ветракі. І кажуць, што яны былі настолькі прыгожымі, што ні адзін фатограф не праходзіў, каб не сфатаграфаваць іх сабе на памяць. Праўда, да нашых дзен яны не захаваліся, але затое пабудавалі ў памяць аб тым вось гэты адзін.

Калі мы кажам: " Храм музаў”, то мы заўседы ўяўляем сабе гэта ці тэатр, філармонія, мастацкая галерэя, а вось знаўцы грэцкай мовы кажуць, што "храм муз” з грэцкай перакладаецца, як  "музей”. Ну а паколькі музей слова грэцкае, то і, значыцца,  першыя музеі ўзніклі ў Грэцыі, а вось у ВКЛ першы грамадскі, народны, музей з’явіўся ў 14 стагоддзі і знаходзіўся ен у канцылярыі вялікага князя. Захоўваліся ў ім ваенныя трафеі, мастацкія творы, манеты, медалі, ну шмат чаго цікавага.

 

А вось у Хатлянах есць таксама свой народны музей. Тут вельмі шмат розных цікавых экспанатаў, якія былі знойдзены ў Хатлянах, сярод якіх і пяць каменных сякер, з якімі нашыя продкі хадзілі на мамантаў. І пасеняшні дзень мясцовыя жыхары ўсе, што находзяць старадаўняга на сваіх агародах, абавязкова нясуць у музей. І я вось запытаўся: "А што б вы яшчэ хацелі знайсці ў Хатлянах?” І яны мне адказалі:

"Какой-то предмет из космоса, может какой-то камень, метеорит.”

"Откопать сундук с золотом, бриллиантами.”

"Я бы хотела найти у себя в огороде послание какое-нибудь, с войны, и медаль «За храбрость»

"А я бы хотел у себя найти пистолет”

"Наверно, хотела бы найти подкову. Как известно, подкова приносит счастье, а его всем не хватает, и мне в том числе.”

 

А пра адзін з самых цікавых экспанатаў музея нам распавеў загадчык музея Сцяпан Адамавіч. Калі ласка.

 


"Я лічу, што самым цікавым эспанатам нашага музея з’яўляецца каменая саха. Гэты старажытны выраб знайшлі вучні нашай школы, калі дапамагалі калгасу "Дружба” ва ўборцы бульбы. Гэта было гадоў 30-35 таму назад. Мінскія эксперты сышліся на тым, што гэта з’яўляецца каменнай сахой, якой карысталіся людзі пры апрацоўцы глебы. Экспанат адносіцца да каменага веку, калі людзі яшчэ не малі металу, не маглі вырабляць для сябе зброі і другіх рэчаў. Ен вельмі цікавы, нас просяць аддаць яго ў Мінск, аднак я лічу, што хто хоча яго паглядзець, ен прыедзе ў веску Хатляны.”

 Каб зрабіць сваю ўласную выставу неабавязкова ехаць у сталіцу, дастаткова пабудаваць сваю мастацкую галерэю і ў ей выставіць свае працы, што  і зрабіў мясцовы жыхар. І цяпер  у Хатлянах не адзін, а два музеі: адзін – краязнаўчы, другі – мастацкі. Знаемцеся, калі ласка – Антон Федаравіч Ламака.

 

  "Гэта ўсе зроблена маімі рукамі, нічога не прынесена, не узядзена з другой калекцыі. Усе, што знаходзіца ў гэтым доміку, гэта мая праца. Усе паступова скаплялася, я сюды прыносіў суе, што рысаваў, чучалы звяроў, рэпрадукцыі Сярова і Шышкіна. Я перарысаваў амаль усе карціны Шышкіна, але раздаваў людзям. Некалькі засталося тут.

Потым стаў рабіць чучалы звяроў, маляваць свае, ну і збіраў у гэтай хатцы, якую ў апошні час празвалі музеем.

 

Першы раз, калі прыехаў айцец Віталій, ен прыйшоў  да мяне, бо я быў столяр, а трэба было загатовіць лес, дошкі, палы класці. Ну і калі царкву адкрылі, то прыязджаў Філарэт і мяне з другімі паплечнікамі наградзіў граматай.”

 

Улетку ў Хатляны турысты завітваюць, каб паслухаць спеў салаўя, а ў зімку, каб адтрымаць асалоду ад помнікаў драўлянага дойліцтва.

Акрамя двух музеяў у весцы Хатляны есць Дом культуры, бібліятэка, дзіцячы садок, амбулаторыя, аддзяленне сувязі. У весцы працуе племсаўгас-камбінат "Белая Русь”, камбінат бытавога абслугоўвання, рамонтна-механічныя майстэрні і лесапільня. Цяпер у весцы больш за 1000 жыхароў і 374 двары.

Да адной хатлянскай гаспадыні прыехалі госці, ну недзе з-пад Узды. А гаспадыня гэта была такая гасціная, шчырая жанчына. Яна гасцям узрадавалася і адразу кінулася, каб даставаць там з пограба гурочкі, там капустку квашаную, паляндвічку, а дзіця пакінула адно ў хаце. Пабачыла дзіця, што адно ў хаце, давай плакаць, давай крычаць. Ну пасля крычала, крычала і сціхла. Госці паглядзелі ды кажуць: "Вось нарэшце яно заціхла”. А дзіцятка пачула ды кажа: "Не, вось адпачну, ды зноў пачну.”

Я за дзень сення таксама шмат нагаварыўся, так што вырашыў памаўчаць, але толькі тыдзень, так што, паважанае спадарства, да сустрэчы на наступным тыдні.

 

Да пабачэння.

Выкарыстаны скрыншоты з відэа "Падарожжа дылетанта. Вёска Хатляны", а таксама фотакалажы інтэрнэт-музея "Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА"


 

 

Посмотреть
ролик
Посмотреть ролик SaveFrom.net SaveFrom.net


Падарожжа дылетанта. В.Хатляны (2006)




Категория: Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №4 (январь 2013 г.) | Добавил: IstokNemana (04.02.2013)
Просмотров: 2335 | Теги: деревня Хотляны, путешествие дилетанта, Юрий Жигомонт, Падарожжа дылетанта, Узденский район, Исток Немана | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]
Copyright MyCorp © 2024
Бесплатный хостинг uCoz