Пятница, 19.04.2024, 20:08

Главная Регистрация Вход
Приветствую Вас, Гость · RSS
Меню сайта
Форма входа
Категории раздела
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №4 (январь 2013 г.) [7]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №5 (февраль 2013 г.) [8]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №6 (март 2013 г.) [9]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №7 (апрель 2013 г.) [6]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №8 (май 2013 г.) [5]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №9 (июнь 2013 г.) [6]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №10 (июль 2013 г.) [10]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №11 (август 2013 г.) [8]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №12 (сентябрь 2013 г.) [6]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №13 (октябрь - ноябрь) 2013 г.) [4]
Поиск
Наш опрос
Какова ваша связь с Узденщиной?
Всего ответов: 120
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
 Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА
Главная » Статьи » Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА 2013 год » Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №5 (февраль 2013 г.)

Цячэнне ракі. Ад вытоку пад Мінскам да вусця ў Куршскай затоцы

Цячэнне ракі

Ад вытоку пад Мінскам да вусця ў Куршскай затоцы

 

"3 цемры прыходзіш ты, мая рака, з аблокаў", - пісаў калісьці Ёганэс Баброўскі. Пасля меліярацыі пяцідзясятых гадоў XX стагоддзя выток Нёмана сапраўды знік, але на адной з трох рачулак-вытокаў стаіць камень з надпісам: "3 гэтых мясцін над назовам Неманец бярэ пачатак славутая рака — Нёман ". Toe, што яго шлях вядзе ў Куршскую затоку, у Балтыйскае мора, многія белорусы ўспрымаюць як знак сувязі краіны з Заходам.

Пэўны час таму ў беларускай штодзённай газеце "Звязда" з'явіўся варты ўвагі артыкул. Яго аўтар Дзмітры Вінаградаў адзначаў, што сотні тысяч расійцаў кожнага году наведваюць выток Волгі. У Беларусі ж вельмі мала хто ведае, дзе знаходзіцца выток Немана. Натуральна, аўтар тлумачыць і прычыну такой няўвагі.

Увесь абшар вытоку Немана на поўдзень ад беларускай сталіцы ў пяцідзясятых гадах XX стагоддзя асушылі, там выкапалі асушальныя каналы і выраўнавалі рэчышчы вытокаў - Усы, Лошы і Неманца, якія праз 30 кіламетраў на вышыні 236 метраў над узроўнем мора зліваюцца, утвараючы ўласна Нёман. 3 таго часу, піша Вінаградаў, ніхто ўжо не можа сказаць, дзе пачынаецца наиважнейшая рака Беларусь.


На шчасце, на мапе Вадзіма, нашага кіроўцы, тры вытокі былі пазначаныя. На месцы вытоку нібыта нават паставілі ка­мень з адпаведным надпісам. "Мусім добра шукаць, - жартуе ён, гледзячы на неба. - Трэба спяшацца. Неўзабаве пачне цямнець".

Нам шанцуе. На шляху з Вузды ў Валяр'яны, за Калінінскам, на дарозе праз поле нам трапляюцца двое мужчын у фургоне. "Вам трэба на Неманец, - кажа адзін з іх, - гэта найменшы з трох прытокаў, але там паставілі камень". Заснежанай дарогай мы едзем за фургонам. Неўзабаве кіроўца спыняецца, зноў апускае шыбу і крычыць: "Цяпер налева, у бок Даўгінава! Два кіламетры да ўзлеску - і вы на месцы!" Ён узнімае руку да шапкі, развітваючыся, і фургон рухаецца далей.

Кіроўца фургона меў рацыю. За колькі метраў ад вытоку Не­манца з пяцідзясятых гадоў XX стагоддзя стаіць камень- гэткая кампенсацыя за асушэнне і за палі, якія цяпер распасціраюцца тут на месцы балот і лясоў. На камені надпіс: "3 гэтых мясцін пад назовам Неманец бярэ пачатак славутая рака - Нёман". Калі быў устаноўлены камень, мужчыны ў фургоне адказаць не здолелі. Наш кіроўца таксама гэтага не ведае. Ён хітае галавой, тады смяецца: "I сюды калісьці будуць прыязджаць сотні тысяч турыстаў штогод?"

Вадзім яшчэ ніколі не быў ля вытокаў ракі, нягледзячы на тое, што ён жыве ў Горадні і ведае гісторыі, у якіх фігуруе беларускі "бацька Неман". Неман, як галоўная рака Беларусі, не толькі стаў тэмай шматлікіх народных песень і легендаў, але і набыў таксама палітычнае значэнне.

На тэрыторыі Беларусі ёсць і больш магутныя рэкі, напрыклад, Дняпро. Трэцяя ў Еўропе паводле даўжыні рака бярэ пачатак паміж Масквой і Мінскам, цячэ праз Смаленск і пад Воршай перасякае беларускую мяжу, а потым ізноў пакідае Бе­ларусь у раёне вусця Прыпяці на паўднёвым усходзе. Пасля ён мінае Кіеў і на 2202-м кіламетры ад украінскай сталіцы ўпадае ў Чорнае мора.

Ці яшчэ Бярэзіна. 3 усіх беларускіх рэк яна мае на тэрыторыі краіны наибольшую даўжыню. I выток, і вусце яе знаходзяцца ў Беларусі. Кожны школьнік ведае яе дзякуючы аднайменнай бітве, у выніку якой Напалеон, адступаючы з Масквы, страціў 30 тысяч салдат.

I нарэшце Прыпяць. 575 кіламетраў з 795 кіламетраў агульнай даўжыні яна цячэ на Беларусі. У адрозненне ад Дняпра і Бярэзіны, Прыпяць цячэ не з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход, а з вытоку на тэрыторыі Украіны бяжыць ва ўсходнім кірунку. Легендарнымі сталі прыпяцкія балоты ў Палескай нізіне (адзін з найбольшых у Еўропе рэгіёнаў), якія раз-пораз церпяць паводкі.

Такім чынам, роля Немана як найважнейшай беларускай ракі звязаная не з яго 937-кіламетровай даўжынёй, 462 кіламетры з якой ён бяжыць па Беларусі. Вырашальнае значэнне мае яго "абяцанне" еднасці з Еўропай. Нёман шануюць перадусім беларусы заходняй арыентацыі, як наш кіроўца Вадзім, - за сувязь іх малавядомай на Захадзе краіны з Балтыйскім морам, Летувой і адпаведна з Еўропай. Тыя, каму бліжэйшая Масква, больш прыхільна ставяцца да Бярэзіны і Дняпра.

Па дарозе да вытокаў Нёмана Вадзім перакладае нам заканчэнне артыкула з "Звязды". Аўтар цытуе гідралагічныя даследаванні, паводле якіх існуе магчымасць рэканструяваць дакладнае месца вытоку Нёмана. Тады беларусы мелі б не камень з надпісам, а аўтэнтычнае месца, дзе яны маглі б пакланіцца сваёй рацэ. "На жаль, - кажа Вадзім, адкладаючы газету ўбок, - улады праігнаравалі прапанову аўтара".

Здаецца, сітуацыя з вытокам Нёмана падобная да пачатку яго гісторыі. Тут таксама шмат няпэўнага. Па сутнасці, мы ведаем толькі, што пасля апошняга ледавіковага пэрыяду верхні і сярэдні бег Нёмана былі заселеныя і з заканчэннем вялікага перасялення народаў пачалася гісторыя Нёмана ў якасці melting pot. У апісанай яшчэ Герадотам і Пталемеем Сармацкай даліне злучыліся балцкія і славянскія плямёны, стварыўшы аснову Вялікага Княства Літоўскага, магутнай дзяржавы паміж Балтыйскім і Чорным марамі, на якую сёння зноў спасылаюцца такія абазнаныя ў сваёй гісторыі беларусы, як Вадзім.




Рада Увэ. Галасы Панямоння: гісторыя, культура, лёсы аднаго еўрапейскага абшару


Пераклад з нямецкае А. Пяткевіч, А. Талапіла, М. Уласава. – Мінск : Тэхналогія, 2011. – 287 с., [8] арк. іл. Цвёрдая вокладка.

ISBN 978-985-458-212-2

Кніга нямецкага публіцыста і гісторыка культуры Увэ Рады запрашае ў захапляльнае падарожжа ўздоўж адной еўрапейскай ракі – ад старажытнасці да нашых дзён. Нёман, Немэн, Нямунас, Мэмэль, Неман... Рака, якую перацінаюць межы, якая сама нярэдка была мяжой. Паўсюль на Нёмане сёння адбываюцца пошукі слядоў ужо не "ўласнай" долі ў гісторыі, а еўрапейскай культурнай еднасці. Ці здолее Нёман стаць сапраўды еўрапейскай ракой, ці з'яднае яго новы погляд на гісторыю краю? Адказаць на гэтае пытанне пакуль што нялёгка.

Для ўсіх, хто цікавіцца еўрапейскай і айчыннай гісторыяй і культурай.

Увэ Рада

ЗМЕСТ

Ні Мааса, ні Мэмэля. Немцы ды іх страчаная рака
Смалінінкай і Шмаленінген. Старыя і новыя межы на Нёмане
Плынь успамінаў. Літаратура на Нёмане
Цячэнне ракі. Ад вытоку пад Мінскам да вусця ў Куршскай затоцы
Луіза, Напалеон, Пуцін. Нёман піша гісторыю
Герцагі, князі і каралі. Фармаванне дзяржаў і рэгіянальнай ідэнтычнасці на Нёмане
Людэндорф і Пілсудскі. Ваенны край на Нёмане
Радзіма да канца. Габрайскае жыццё на Нёмане
Плытагоны і рачнікі. Нёман як водны шлях
Тройчы сацыялізм. Нёман у савецкія часы
Час як рака. Як Нёман даў імя легендзе польскага рока
Дзікія краявіды. Нёман паміж Усходам і Захадам Еўропы
3 мінулым – у будучыню. Мэмэль і Куршская каса
Нёман на мяжы Еўропы. Памежжа трох краін – Беласток, Горадня і Друскенікі
Бібліяграфія
Храналогія
Падзякі


Данную книгу подарил  Узденскому историко-краеведческому музею Евгений Феликсович Шунейко, профессор кафедры истории и теории искусств Белорусском государственной академии искусств, кандидат искусствоведения.



Уве Рада: В своей книге я хотел сказать, чтобы люди больше старались вступать в диалог между собой




Фото. Уве Рада
На вопросы ведущего программы «Неделя» отвечает писатель и публицист из Германии Уве Рада.

Вы на выставке представили книгу о Немане. Хорошо знакомая всем белорусам река. Почему Неман? Почему не какая-то другая река?

Уве Рада:
Эту реку знают не только в Беларуси, но и в Германии. Но в Германии она больше известна как река, которая протекает по территории Восточной Пруссии. Это бывшая немецкая территория, которая с 1945 года больше не принадлежала Германии. Но этот восточно-прусский участок насчитывает 110 км, в то время как весь Неман – 937 км в длину.
Я хотел представить своим читателям весь Неман. Не только его восточно-прусскую часть, но и белорусскую, литовскую.

Я прочитал аннотацию к Вашей книге и понял, что Неман, как герой Вашей  книги, – это не совсем река. Это больше, наверное, человек. Или какой-то собирательный образ.

Уве Рада:
Действительно, я старался показать Неман как реку со своим характером. И эта река стоит в центре внимания в моей книге.
Я считаю, что реки, в целом, рассказывают совсем другую историю, чем история национальностей, государств, к которой мы привыкли. Потому что они не придерживаются какой-то границы и они всегда стремятся, наоборот, к тому, чтобы различные границы преодолевать. И та история, к которой мы прислушиваемся, когда пишем о реке, связывает различные нации и которая смотрит с перспективы многих наций.
В этой книге я старался придерживаться определенного характера реки. Эта книга, которая рассказывает о Немане не в одном жанре. Здесь я старался сочетать и моменты репортажа, и моменты исторической статьи. Таким образом как бы повторить течение реки.

Вы сказали о характере. От характера реки – к характеру белорусов. Я предполагаю, что вы проехали не один десяток километров в поиске фактуры для Вашей книги. Что Вы можете сказать о характере белорусов, о привычках?
Мы находимся в центре Европы и очень этим гордимся. А что общего у вас и у нас с точки зрения характера, привычек, взглядов на жизнь.

Уве Рада:
Я могу сказать, что людям, с которыми я встречался в Беларуси, конечно, задавал вопрос о Немане. И большинство из них реагировали эмоционально. Они говорили, что река для них много чего значит. 


Действительно, Неман упоминается во многих песнях и сказках. Это река, которая связывает белорусов с Европой, потому что она течет и впадает в Балтийское море. Можно сказать, что таким образом река связывает белорусов с Европой. Это было так еще во времена Средневековья, Речи Посполитой.
К сожалению, эта река сегодня дважды пересекает внешнюю границу Европейского Союза.

Вы сказали с сожалением, что Неман два раза пересекает внешнюю границу Евросоюза. Давайте поговорим об этом.
К сожалению, Евросоюз не всегда смотрит объективным взглядом на Беларусь. К сожалению, имеют место, на наш взгляд, некие двойные стандарты в отношении Беларуси. С одной стороны, с нами пытаются говорить языком санкций. С другой стороны, не далее, как на этой неделе, к нам приехала представительная делегация «Дойче Банка» и говорили о сотрудничестве. Как Вы можете это прокомментировать?

Уве Рада:
Моя книга не касается политики, я не ставлю перед собой никаких политических целей. Я писал книгу, которая рассказывает о культурной истории реки. Я совсем не собирался таким образом влиять на политику Европейского Союза или на политику Беларуси. Я просто хотел сказать, чтобы люди больше старались вступать в диалог между собой. Просто на личном уровне. И когда у нас будет больше таких встреч, встреч, которые будут посвящены культуре, тогда, наверное, в какой-то момент и государства будут вынуждены или согласятся больше сотрудничать друг с другом.

Этот год для Беларуси особенный еще и тем, что грядет трагическая дата – 70 лет с начала Великой Отечественной войны. Беларусь среди бывших республик Советского Союза больше всех пострадала от фашизма. Вы знаете в какой-то мере Беларусь изнутри, благодаря Вашим экспедициям.
Как Вы могли бы оценить отношение к исторической памяти белорусов и Ваших соотечественников?

Уве Рада:
Я могу сказать, что в 2009 году я ездил в Вильнюс и работал там над проектом, который относился к воспоминаниям о Второй мировой войне среди представителей разных национальностей. И я выяснил, что литовцы имеют совсем другое представление о начале войны, чем поляки, которые жили в Вильнюсе, или русские, которые жили в Вильнюсе.
Но я думаю, что Европа имеет будущее только, как Европа с совместными воспоминаниями. Это не должны быть одни и те же воспоминания, а всегда нужно стремиться и пробовать понять воспоминания другой, соседней нации.
Мне было интересно наблюдать за тем, что в Беларуси есть такие примеры, которые упоминаются одинаково несколькими нациями. Например, это Адам Мицкевич.

Где больше читают па Вашим наблюдения – в Германии или Беларуси?

Уве Рада:
Для того, чтобы ответить на этот вопрос, я очень мало знаю книжный рынок Беларуси. Но я заметил, что книжный рынок из года в год растет.
Мне хочется, чтобы было больше книг на белорусском языке, чтобы больше переводились с немецкого. И наоборот, чтобы больше книг с белорусского языка переводились на немецкий.

Какая книга для Вас наиболее полезная: художественная, кулинарная или жалобная?

Уве Рада:
Я могу сказать, что кулинарную книгу я не выберу однозначно, потому что я сам с удовольствием готовлю, но никогда бы не взялся готовить то, что написано в кулинарной книге.
Я, скорее всего, выбрал бы художественную книгу. Но чтобы обязательно в ней рассказывалось о людях, истории, культуре.
Часто говорят, что авторы сами пишут книги, которые они бы с удовольствием читали. Поэтому к вашему вопросу я добавил бы еще один пункт, а именно «книга, которая рассказывает об истории культуры».

http://www.ctv.by/node/50253




Категория: Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №5 (февраль 2013 г.) | Добавил: IstokNemana (20.02.2013)
Просмотров: 1641 | Теги: Uwe Rada, Галасы Панямоння, выток Нёмана.УЗДЗЕНШЧЫНА, Увэ Рада, Исток Немана | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]
Copyright MyCorp © 2024
Бесплатный хостинг uCoz