Вторник, 16.04.2024, 13:36

Главная Регистрация Вход
Приветствую Вас, Гость · RSS
Меню сайта
Форма входа
Категории раздела
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №4 (январь 2013 г.) [7]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №5 (февраль 2013 г.) [8]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №6 (март 2013 г.) [9]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №7 (апрель 2013 г.) [6]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №8 (май 2013 г.) [5]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №9 (июнь 2013 г.) [6]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №10 (июль 2013 г.) [10]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №11 (август 2013 г.) [8]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №12 (сентябрь 2013 г.) [6]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №13 (октябрь - ноябрь) 2013 г.) [4]
Поиск
Наш опрос
Какова ваша связь с Узденщиной?
Всего ответов: 120
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
 Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА
Главная » Статьи » Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА 2013 год » Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №5 (февраль 2013 г.)

Известные люди Узденщины. Михаил Рогалевич, художник

Жанчына як сусвет

Графічная спадчына Міхася Рагалевіча

 

 

 

29 верасня Міхасю Вікенцьевічу Рагалевічу споўнілася б 80 — два гады не дачакаў! Пры жыцці ён стараўся не прапускаць рэспубліканскіх выставак, і, дзякуючы клопату калег, мы бачылі яго работы ў знакавых экспазіцыях сучаснага мастацтва Беларусі, такіх, як «Зямля пад белымі крыламі» (2010) і «Фарбы пераможнай вясны» (2010). Сёлета персанальныя выставы Рагалевіча пройдуцьу Нацыянальным мастацкім музеі, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва і ў Краязнаўчым музеі Узды. Цікавасць да спадчыны гэтага самабытнага майстра прымушае зноў і зноў углядацца ў рысы мастацтва, якое, па сутнасці, яшчэ так мала вывучана і так недастаткова ацэнена.

 


...Пераглядаем нікім і ніколі раней не бачаны поўны збор графікі Міхася Вікенцьевіча... Першае адкрыццё і моцнае ўражанне — яго студэнцкія работы: блізу 50 акадэмічных малюнкаў галоў, пастановак, кампазіцый — экспрэсіўных, дакладных, віртуозных. Так здольны маляваць майстры, a іх ствараў усяго толькі студэнт мастацкай вучэльні: напорысты, працавіты і — гэта ўжо відавочна — надзвычай таленавіты.

У 1960—1970-я гады Рагалевіч распачынае працу над вобразамі сямейнікаў — жонкі, нядаўна народжанага сына, a потым і дачкі. Гэта дзясяткі серый і сотні малюнкаў, значная частка якіх выканана ў акадэмічнай манеры, як і пастановачныя кампазіцыі. Яны пераконваюць у майстэрстве аўтара.

Але як адметны і арыгінальны мастак Рагалевіч пачынаўся ў творах, аддаленых ад акадэмічных штудый. Яшчэ ў юнацтве, паралельна з грунтоўным засваеннем тэхнік і прафесійных прыёмаў, Міхась заняўся пошукамі асабістай лініі ў творчасці і пракладаў свой шлях праз асэнсаванне вобраза жанчыны — вызначальнага ў беларускай этнічнай культуры.

Мастак-пачатковец хутка фарміраваўся як асоба: сірата з маленства, ён беспрытульнікам прайшоў вайну, зведаў шмат выпрабаванняўу пасляваенныя гады, але праз ліхалецце захаваў чалавечую годнасць як галоўную вартасць жыцця і ўзнёс да вяршынь любоў да маці — ахвяры сталінскіх рэпрэсій. Рагалевіч успрыняў яе вобраз як універсальны.як адметны тып беларускай жанчыны, што ўвасабляе сімвал каштоўнасці сям'і і сямейнага ладу жыцця.

У 2003 годзе, калі Рагалевіч яшчэ працаваў мастаком у Інстытуце фізікі Нацыянальнай акадэміі навук, у яго майстэрню была наладжана экскурсія студэнтаў-мастацтвазнаўцаў, што прыехалі на сесію з розных куточкаў Беларусі і жадалі патрапіць у госці да жывога класіка. Міхась Вікенцьевіч заўжды радаваўся сустрэчам з творчай моладдзю, ставіўся да іх з адказнасцю, сур'ёзна рыхтаваўся, кожны раз выбудоўваючы ўздоўж сцен прасторнага фае імправізаваную выстаўку, якую супрацоўнікі інстытута наведвалі ў «перакурах» паміж працай з ахвотай і вялікай удзячнасцю. Успаміны пра тую сустрэчу захаваліся ў маёй запісной кніжцы:

«...На першым паверсе, пры ўваходзе ў інстытут, моладзь ветліва сустракае невялікага росту чалавек з курчавымі рудымі валасамі, блакітнавокі, з глыбокімі маршчынамі на твары. Гэта і ёсць Міхась Вікенцьевіч Рагалевіч. Яго плаўныя рухі запавольваюць запыханую ад хуткай хады грамаду, пранізлівы позірк нібы ўзважвае — ці зразумеюць, ці змогуць пранікнуццаяго творчасцю...

Нарэшце бачна: паверыў, даверыць і пакажа... Далей грукат пары дзясяткаў ног па даўгіх, пакручастых, як лабірынт, напаўцёмных калідорах інстытута ў самы аддалены яго куточак — там якраз і месціцца майстэрня. Час ад часу на дарозе сустракаюцца супрацоўнікі, што паважліва вітаюцца з мастаком ды з цікавасцю паглядаюць услед экскурсантам. Зацягнутасць шляху нарошчвае інтрыгу, яшчэ больш распальвае цікавасць, нібы ўсе гэтыя складанасці спецыяльна задуманы кімсьці зверху—каб даць зразумець, што набліжаецца надзвычайны час уваходжання ў "іншы свет", адрозны ад рэальнага жыцця, у іншае вымярэнне, сакральнае па сутнасці.

 

 

I вось — экспазіцыя! Пасля паўцёмных калідораў фае, у якім яна размясцілася, падаецца сонечным куфрам, дзе плёскаецца мора святла з вялізных вокнаў і светлых, колерава яскравых палотнаў мастака. Студэнты прагна ўглядаюцца ў кожны твор.

Міхась Вікенцьевіч прыслухоўваецца да размоў і дыскусій, час ад часу перастаўляе творы месцамі, імкну-чыся больш дакладна настроіць тонус гучання той ці іншай кампазіцыі. Пачуўшы развагі і спрэчкі, ён моўчкі выносіць з запаснікоў новыя палотны альбо графічныя кампазіцыі, якія, на яго думку, здатны падтрымаць ці развеяць тое або іншае меркаванне.

Увесь гэты спантанны вернісаж нагадвае чарадзейства, абрад, цырымонію магічнага кшталту. Натуральны перформанс-імправізацыя — працяг творчага мыслення, што перасягнула рамы карцін і малюнкаў і распаўсюдзілася на працэс асэнсавання гледачамі агульнай прасторы творчасці мастака...»

Першая персанальная выстаўка Рагалевіча ў Палацы мастацтва (1983) займала ўсю прастору выставачнага комплексу, і блізу паловы твораў у экспазіцыі (81) прадстаўляла графіка. Ужо гэта гаворыць пра тое, што Міхась Вікенцьевіч быў універсальным творцам. Вялікая колькасць станковых партрэтаў дэманстравала шырокі спектр мужчынскіх і жаночых вобразаў-тыпаў з яскравымі характарнымі рысамі беларусаў.

Цяпер, пасля смерці мастака, аналізуючы яго графічную спадчыну, пераконваемся, што кожны з прадстаўленых на той выставе партрэтаў меў дзясяткі папярэднікаў. Рагалевіч упарта шукаў вобраз партрэтаванага, які б з першага погляду «страляў» у гледача сваёй тыповасцю (заўважце — не толькі падабенствам, якое найменей цікавіла творцу). Важна дадаць: кожны з твораў, што папярэднічалі выніковаму партрэту, арыгінальны і прафесійна выкананы, але нешта ў іх, папярэдніх, было такое, вядомае толькі мастаку, што ў нюансах не да канца адпавядала задуме. Таму яны так і засталіся ў запасніках аўтара і ні разу не былі паказаны на выставах.

Паралеллю да галерэі тыпаў беларусаў Міхася Рагалевіча выглядае серыя партрэтаў этнатыпаў (блізу 20 вобразаў) Пётры Сергіевіча — яна была прадстаўлена на персанальнай выстаўцы мастака 1978 года ў Мінску, апошнія разы — у экспазіцыях  «Ars incognita» («Мастацтва Заходняй Беларусі») у Акадэміі навук (лістапад, 2008) і ў Віцебскім краязнаўчым музеі (ліпень, 2009).

Гэта серыя заўжды атрымлівала самую высокую ацэнку мастацтвазнаўцаў і гісторыкаў Беларусі і Літвы. Пра яе пісалі, што створаная Сергіевічам на працягу жыцця партрэтная галерэя ўяўляе сапраўдную энцыклапедыю беларускага народнага тыпажу, і ў гэтых вясёлых ці насцярожаных, хітраватых ці сумных, інтэлігентных альбо праставатых тварах можна пазнаць сваіх землякоў, суседзяў і сваякоў.

Розніца паміж партрэтнымі шэрагамі, створанымі двума беларускімі мастакамі розных эпох, найперш у тым, што ў Пётры Сергіевіча амаль кожная з намаляваных асоб мела дачыненне да асяродка беларусаў Віленскага патрыятычнага руху 1920—30-х гадоў, Рагалевіч жа арыентаваўся на тып беларуса-селяніна другой паловы XX стагоддзя. У астатнім адметнасць этнатыпаў, іх фізічная і вобразная характарыстыкі выразныя і гістарычна важкія ў абодвух творцаў.

Айчыннае мастацтва ад пачатку сваёй гісторыі не мела аналагаў такіх мэтанакіраваных, паслядоўных і маштабных штудый падобнага кірунку. 3 прыкладаў культур бліжэйшых суседзяў прыгадаем бліскучы вопыт у творчасці Яна Матэйкі, высока ацэнены ў гістарычным кантэксце: мастак займаўся выяўленнем тыпалагічных і характарных асаблівасцей польскай шляхты, і гэта даследаванне было тэарэтычна выверана і ідэалагічна падмацавана інтарэсамі польскай нацыі як адметнага этнасу.

3 гадамі Міхась Вікенцьевіч карэкціраваў і ўдакладняў сваю задачу — шукаў і выпрацоўваў тыпалогію беларусаў-працаўнікоў. Гэта дзейнасць набыла фундаментальны характар, на ёй грунтаваўся далейшы творчы пошук Рагалевіча як у графіцы, так і ў жывапісе. На чарговых выстаўках ён прадстаўляў кампазіцыі з вобразамі жанчын і мужчын з сярпом, касой, a то і з ганчарным колам, а потым і болып ускладненыя і разнастайныя сюжэты.

Пошук этнічнай самаідэнтыфікацыі, сувязь тэмы працы чалавека на зямлі з нацыянальнымі адметнасцямі аб'ядноўваюць гэты пласт творчасці Рагалевіча з творамі іншых беларускіх мастакоў розных гістарычных эпох ад Рэнесансуда пачатку ХХ стагоддзя: адлюстраванне сцэны жніва на гравюры з тытульнага аркуша кнігі «Руф» Францыска Скарыны (1519); сцэны сяўбы, свежавання парсюкоў, працы лесарубаў і іншыя з каляндарнага цыкла на тэмы сялянскай працы ў розныя месяцы года ў медзярытах Аляксандра Тарасевіча да кнігі «Rosarium...» (1672); «Жняя» (1845) Канута Русецкага, «Літоўскія сяляне» (пачатак ХК стагоддзя) Францішка Смуглевіча і, нарэшце, «Жніво» (1937) Міхася Сеўрука.

 

На далейшых выстаўках не падлягалі карэкцыі толькі вобразы беларусачак. Маляваныя наўпрост, пагрудна, без усялякіх кампазіцыйных і тэматычных дадаткаў і аздобаў, яны не гублялі для мастака актуальнасці, ствараючы іх, Рагалевіч дасягнуў найвышэйшай ступені выяўленчай знакавасці. Шлях да тыпалагічнай дасканаласці пракладаўся праз усё жыццё, найперш — праз сюжэтную і абрадавую этнатыпалогію, засвоеную з беларускага фальклору.

Першым крокам у даследаванні жаночых этнатыпаў для Рагалевіча стала засваенне архетыпу «жанчына з даўгімі валасамі». Вядома, што ў беларускай народнай абрадавасці жаночым валасам надавалася вялікае значэнне: з непакрытай галавой магла хадзіць толькі дзяўчына, доля жанок — намітка, хустка, кругляк, чапец (у выніку гэты нюанс знайшоў адлюстраванне ў канчатковых выявах Рагалевічавых «Беларусачак», маляваных у хустках і намітках).

Напачатку была вялікая колькасць малюнкаў проставалосых дзяўчат пад дэвізам «Русальныя». Працу і пошукі ў гэтай тэме мастак працягваў усё жыццё (на сённяшні дзень захавалася 27 аркушаў серыі). Калі першью творы насілі абстрараваны, умоўны характар, то ў наступных Рагалевіч адштурхоўваўся ад характарнай тыпалогіі спачатку жонкі, потым пасталелай дачкі.

Але канкрэтыка рыс была ўсяго толькі абалонкай, кропкай адліку, трамплінам, адштурхнуўшыся ад якога, творца заглыбляўся ў архетып, напаўняючы вобраз філасофскім, метафізічным зместам. У гэтай серыі мастак імкнуўся дасягнуць магічнага хараства выявы, і гэта яму ўдавалася. Асабліва ў малюнках, дзе галава жанчыны паказана ў руху, у паўпавароце, дзе крыху прыўзняты падбародак нібы ўздрыгвае ў парыве пачуццёвасці. Прыцягальнасць вобраза ўзмацняе задуменны, пры гэтым выразна характарны позірк дзяўчыны, поўны годнасці і ўзнёсласці.

Серыю «Жанчына з даўгімі валасамі» («Русальныя») дапаўняе блізкі выяўленчай фабулай, надзвычай архаічны і не менш этназнакавы комплекс вобразаў «Дзеўка касу часала», дзе гераіня сюжэтаў грабеньчыкам расчэсвае даўгія валасы. Мяркуючы па ўсім, гэтыя важныя тыпалагічныя арт-тэмы Рагалевіч здолеў выявіць з народных песень.

Пошукі ў вызначэнні архетыпу захаваліся ў сямі вельмі разнастайных і стылістычна адрозных графічных аркушах, кожны з якіх па-свойму незвычайны. Шкала гэтых пошукаў вагалася ад натуралістычнай вобразнасці і наіўных афармляльніцкіх прыёмаў дызайну савецкіх 1960-х да магутных энергетыкай выяў у стылі экспрэсіянізму.

Акрамя тэматыкі, аб'ядноўваюць серыю дастаткова блізкія адно да аднаго кампазіцыйныя вырашэнні кожнага з аркушаў. У самых цікавых прыкладах Рагалевіч спалучаў абрадавы сэнс з віртуознай і яскрава характарнай мадэліроўкай аголенага жаночага цела — гэта адна з вяршынь ягоных пошукаў як у дадзенай серыі, так і ва ўсёй графічнай спадчыне мастака ў цэлым.

 

Завяршае цыкл двух папярэдніх этнакомплексаў серыя «Берагіня» — 12 графічных кампазіцый з прыцягальнай мелодыкай вобразаў і пераканаўчым жыццялюбствам. Гэта самы архаічны па змесце выяўленчы комплекс у прасторы ўсёй творчасці Міхася Рагалевіча.

У серыю ўвайшло па шэсць аркушаў з 1968 і 1978 гадоў: першыя выкананы сангінай, другія — у тэхніцы алоўкавага малюнка. 3 аднаго боку, гэтыя творы напоўнены захапленнем ад цуду нараджэння новага жыцця, калі цяжарная жанчына становіцца аб'ектам шчырага замілавання і ўзнёслага пачуцця. 3 другога — у іх відавочныя цвярозасць і аб'ектыўнасць мыслення творцы, калі заўгодна — смакаванне пластыкі і мілагучнасці аб'ёмаў ды ліній цела цяжарнай, неспасціжна заглыбленай у сябе, а разам з гэтым — у прасторы Сусвету.

У гэтай серыі малюнкаў Рагалевіч упершыню атаясамлівае жанчыну-маці з дрэвам. Гэта мастацка-вобразная паралель становіцца вызначальнай ідэаграмай усёй творчасці мастака: постаці людзей знітаваны з выявамі дрэў, якім надаецца роля выразнікаў пачуццёвага ладу мыслення чалавека. Таму вельмі часта чалавек малюецца прыхіленым да дрэва або з рукамі, нібыта пераплеценымі з яго галінамі.

Мастак пашырае семантыку вобраза дрэва, звязвае яе з паняццем «сям'я», спалучаючы выявы дрэў з сюжэтамі гарманічнага сямейнага побыту ў агульным замкнутым кампазіцыйным вобразе («Восень», 1980; «Збіраюць яблыкі», 1981). Паглыбляючыся ў запаралеленасць жыццёвых калізій дрэў і людзей, мастак у рэшце рэшт адмаўляецца ад абавязковасці адначасовага існавання ў прасторы твора чалавека і дрэва.

Нараджаецца серыя кампазіцый, дзе ўся гама людскіх перажыванняў — ад вялікіх трагедый ( «Пра час і пра сябе», 1992) да прасветленых медытацый шчаслівага чалавека («Яблыня ў квецені», 1989) — давяраецца мастацкай вобразнасці выявы таго або іншага дрэва, стыхіі перапляценняўяго галін, гучанню музыкі колераўяго цвіцення і лістоты, яго кантрастам або ідылічнай гармоніі з навакольнай прыродай.

...I жывапіс, і арыгінальная, адметная графіка Міхася Рагалевіча наталяліся з адной крыніцы — унутранага свету чалавека, які здолеў адчуць і раскрыць прыярытэты духоўнасці свайго народа.

 

Выразным сведчаннем гэтаму выступаюць тры надзвычай архаічныя па сутнасці графічныя цыклы мастака «Жанчына з даўгімі валасамі», «Дзеўка касу часала» і «Берагіня», што паказалі імкненне Рагалевіча ад пачатку творчасці выходзіць за межы рэчаіснага свету і індывідуальных пачуццяў, імкнучыся да тыпалагічных абагульненняў тэм жыцця і намацваючы іх этнічную сувязь са спрадвечным комплексам этнагенезу беларусаў.

Да Міхася Вікенцьевіча, гэтак жа як і пасля яго, мала хто ў сучасным мастацтве Беларусі ставіў перад сабою падобныя задачы. Але творчае дасягненне Рагалевіча не знайшло выхаду на выставачныя пляцоўкі: ён распачаў свае пошукі ў той перыяд творчасці, калі яшчэ вельмі сціпла ўдзельнічаў у выставачных працэсах краіны, да таго ж, гэта былі часы росквіту сацрэалізму, які вітаў маштабныя палотны на індустрыяльную або ваенную тэматыку, — сціплая па памерах, камерная паводле гучання графіка не ўпісвалася ў стэрэатыпныя патрабаванні выстаўкамаў, таму так і засталася пыліцца ў архівах мастака, не запатрабаваная часам...

 

Таццяна Гаранская

 

"Мастацтва” 9 верасня 2012 г.













 

Источник: http://www.kimpress.by/index.phtml?page=2&DomainName=mast&id=1027
Категория: Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №5 (февраль 2013 г.) | Добавил: IstokNemana (07.02.2013)
Просмотров: 1966 | Теги: Михаил Рогалевич, Таццяна Гаранская, Татьяна Горанская, Узд, Міхась Рагалевіч, Жанчына як сусвет. Графічная спадчы, Исток Немана | Рейтинг: 5.0/1
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]
Copyright MyCorp © 2024
Бесплатный хостинг uCoz