Понедельник, 18.12.2017, 13:00

Главная Регистрация Вход
Приветствую Вас, Гость · RSS
Меню сайта
Форма входа
Категории раздела
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №4 (январь 2013 г.) [7]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №5 (февраль 2013 г.) [8]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №6 (март 2013 г.) [9]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №7 (апрель 2013 г.) [6]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №8 (май 2013 г.) [5]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №9 (июнь 2013 г.) [6]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №10 (июль 2013 г.) [10]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №11 (август 2013 г.) [8]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №12 (сентябрь 2013 г.) [6]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №13 (октябрь - ноябрь) 2013 г.) [4]
Поиск
Наш опрос
Какова ваша связь с Узденщиной?
Всего ответов: 103
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
 Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА
Главная » Статьи » Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА 2013 год » Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №6 (март 2013 г.)

Музейный архив. Творчество молодежи Узденщины. Я ёсць!

Я ёсць!

28 мая ў раённым краязнаўчым музеі адкрылася чарговая выстаўка мастацтва. Гэту падзею смела можна аднесці да разраду неардынарных, хаця падобныя мерапрыемствы і сталі традыцыяй. Палотны, развешаныя па сценах залы, уражваюць разнастайнасцю сюжэтаў і неабмежаванасцю думкі. Але галоўнай "разыначкай” выстаўкі сталі самі аўтары, узрост якіх… не перавышае 17 гадоў.

Студыя мастацтва пры Уздзенскай СШ № 2 імя К. Крапівы існуе даўно, і палюбавацца творчасцю вучняў Андрэя Міхайлавіча Лычкоўскага любы жадаючы можа на чацвёртым паверсе школы, дзе выстаўкі арганізоўваюцца з зайздросным пастаянствам. Але майстэрства юных мастакоў вырасла настолькі, што ўжо не змяшчаецца ў сценах навучальнай установы.

— Мы рады, што ў нашым калектыве ёсць людзі, за якімі цягнуцца дзеці і якія могуць навучыць прыгожаму, — падзялілася пачуццямі дырэктар СШ №2 Алена Іаргачова. — Нашы выхаванцы штогод становяцца дыпламантамі разнастайных конкурсаў, і гэта лепшая ўдзячнасць настаўніку за яго нялёгкую працу.

Ацаніць працу настаўнікаў і поспехі вучняў мелі магчымасць наведвальнікі выстаўкі, сярод якіх былі аўтарытэтныя экзаменатары. Мастак Алесь Філіповіч не хаваў урачыстага настрою і адзначыў, што гэта мерапрыемства ўсяліла аптымізм і надзею:

— Каб не было мастакоў, мы жылі б у такіх халупах, што і жыць не хацелася б. Будучыня грамадства залежыць ад таго, якім бачаць свет сённяшнія юнакі. Тыя, хто толькі ўзяў у рукі пэндзаль, самі яшчэ з’яўляюцца чыстай паперай, цудоўным матэрыялам, з якім прыемна працаваць.

Якасць "матэрыялу” адзначыў і Андрэй Лычкоўскі, які падкрэсліў, што фатаграфіі амаль усіх наведвальнікаў студыі вісяць на школьнай Дошцы гонару — яны не толькі добра малююць, але і выдатна вучацца. Таленавіты чалавек таленавіты ва ўсім — гэта ісціна даўно не патрабуе пацвярджэнняў. Юныя аўтары карцін таксама не абмяжоўваюць свае здольнасці. Многія з іх сталі лаўрэатамі конкурсу "Скарбонка талентаў”. Ліза Прышчэпа цудоўна іграе на гітары, Вікторыя Дземідовіч валодае чароўным голасам. Невялікі канцэрт для ўдзельнікаў мерапрыемства стаў яшчэ адной нотай урачыстасці.

Віталіна Купрыянава, Ангеліна Шымановіч, Ксенія Вайцяховіч, Вольга Міхед, Марыя Цвірко, Лідзія Шлег яшчэ не прывыклі да ўвагі і сціпла паказвалі свае карціны наведвальнікам. Дарэчы, на выстаўцы можна пазнаёміцца і з дэкаратыўна-прыкладной творчасцю Дар’і Лакціёнавай, Насці Дземідовіч, Веранікі Грудзінай. Аўтары ўжо навучыліся раскрываць сваю душу ў творах, хаця перад гледачамі яшчэ саромеюцца сваёй шчырасці.

Супрацоўніца музея Зоя Калкоўская пажадала будучым мастакам менавіта смеласці:

— У творчасці без пэўнай долі рашучасці нельга. Трэба выйсці да людзей і сказаць: "Я ёсць!” Талент для таго і даецца, каб радаваць ім людзей. Мне прыемна канстатаваць, што ў нашай установе прапісалася муза мастацтва і выстаўкі масцітых аўтараў сталі традыцыяй. Работы, якія давялося ўбачыць сёння, таксама здзіўляюць сваёй сталасцю.

Маладыя творцы сказалі сваё першае слова. І слова гэтае пачулі. Калі талент знаходзіць падтрымку, ён дае шмат парасткаў. Значыць, прыгажосць не знікне ў руціне штодзённых праблем і яна сапраўды выратуе свет.

Віктар КІСЛЫ.


Фота Паўла  ПРАХАРЭНКІ



Фотографии с выставки






















Источник: http://www.uzdanews.by/?p=1209
Категория: Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №6 (март 2013 г.) | Добавил: IstokNemana (02.04.2013)
Просмотров: 493 | Теги: я ёсць!, выток нёмана, УЗда, Исток Немана, школа №2 им.К.Крапивы, Узденшина, Узденский музей | Рейтинг: 5.0/1
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]
Copyright MyCorp © 2017
Бесплатный хостинг uCoz