Понедельник, 21.08.2017, 10:17

Главная Регистрация Вход
Приветствую Вас, Гость · RSS
Меню сайта
Форма входа
Категории раздела
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №4 (январь 2013 г.) [7]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №5 (февраль 2013 г.) [8]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №6 (март 2013 г.) [9]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №7 (апрель 2013 г.) [6]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №8 (май 2013 г.) [5]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №9 (июнь 2013 г.) [6]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №10 (июль 2013 г.) [10]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №11 (август 2013 г.) [8]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №12 (сентябрь 2013 г.) [6]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №13 (октябрь - ноябрь) 2013 г.) [4]
Поиск
Наш опрос
Ваше отношение к размещению на Узденщине предприятия по утилизации люминесцентных ламп?
Всего ответов: 36
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
 Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА
Главная » Статьи » Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА 2013 год » Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №6 (март 2013 г.)

Наши книги. У.М. Кісялёў. Наднёманскімі Пуцявінамі


У.М. Кісялёў. Наднёманскімі Пуцявінамі

Прысвячаецца 2009 году,

Году роднай зямлі

 

ПРАДМОВА

Чытач трымае ў руках кнігу-споведзь пра самае блізкае — Радзіму. Феномен яе ўшанавання спасцігае бадай што ўсіх нас. І да кожнага ён прыходзіць па-свойму.

Папярэдняя гэтаму выданню кніга "Пуцявінамі Наднямоння” пабачыла свет у 1994 годзе ў выдавецтве "Полымя” з падтрымкі тагачаснага дзяржаўнага камітэта па справах выдавецтваў, паліграфіі і кніжнага гандлю ў перыяд дзяржаўнага і грамадскага раздарожжа, калі многія прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі кінуліся шукаць адказы на адвечныя пытанні ў чужым ладзе жыцця.

Аўтар жа, наадварот, у той складаны час зрабіў спробу вярнуцца ў наша мінулае, асэнсаваць наш гістарычны адвечны вопыт, разабрацца, што мы можам згубіць на шляху адрачэнняў, сумненняў і хістанняў.  Варыянт першага выдання кнігі рыхтаваўся ў сціслыя тэрміны і без затрымкі быў рэалізаваны выдавецтвам, у першую чаргу намаганнямі былога яго галоўнага рэдактара М.К.Іванова.

Светлая яму памяць!

У наступнае дзесяцігоддзе кніжка прайшла выпрабаванне часам. На ёй сталелі вучні, яе фактурай карысталіся пры падрыхтоўцы афіцыйных матэрыялаў, яна ўручалася жыхарам наднёманскага рэгіёна на ўрачыстасцях.

Даволі значны яе тыраж хутка разыйшоўся і яна перайшла ў катэгорыю рарытэтных.  І вось праз пятнаццаць гадоў, улічваючы прапановы аб перавыданні кнігі, аўтар зноў звярнуўся да каштоўнасцей роднай зямлі, узбагаціўся новымі ведамі, падзівіўся прыгажосці, непаўторнасці і багаццю Радзімы.

Ён прайшоў абавязковыя этапы спасціжэння вобразу Радзімы і выкарыстаў іх у адпаведнай паслядоўнасці ў гэтай кнізе.

Пазнанне Радзімы ў яго ідзе праз паглыбленне ў вобраз і змест жыцця насельнікаў роднай старонкі, праз вяртанне да паўзабытых сцежак жыцця, ручаін, пагостаў, старых печышчаў.  Ідэя роднага краю, дэвіз якога: "Тут зямля такая!”, спадчына продкаў асэнсоўваецца праз вывучэнне няўхільных, пераходзячых са стагоддзя ў стагоддзе вераванняў і норм жыцця. 

Краявід ад Паўла Прахарэнка

Узвышэнне зямлі ідзе праз раскрыццё таямніц, прачытанне яе новых старонак. У першую чаргу на прыкладзе павучальных для нашчадкаў выдатных асоб мінулага.

Менавіта праз іх справы ўзбагачаецца інтарэс да роднага краю. Людзі, якія далучыліся да феномена Радзімы, жывуць больш змястоўна і ўпэўнена.

  Аўтарская тэндэнцыя дазволіла наблізіцца да зямляцкага кола аднадумцаў, апантаных, адораных людзей. Усе яны вылучаюцца ўстойлівай жыццёвай філасофіяй і актыўнай жыццёвай пазіцыяй. 

Яшчэ раз пацвердзілася: Уздзеншчына — край выразна беларускі, адвечна сялянскі з шматвяковым неацэнным вопытам міжнацыянальнага суіснавання.

Адсюль выцякае і аўтарскае крэда: культурны кансерватызм, вернасць паданню, поўнае выкарыстанне іх у паступальным развіцці і прагрэсе нашага грамадства.

Непаказная сялянская высакароднасць, сціпласць, цнатлівасць, сапраўдная прыгажосць, усё тое, што складае вышэйшую праўду існавання, далучаецца аўтарам у скарбонку спасціжэння сутнасці Радзімы і пераходзіць на старонкі кнігі.

Краявід ад Паўла Прахарэнка

У ёй аўтар настойліва шукае і прапагандуе спрадвечныя рэлігійныя, у першую чаргу хрысціянскія, каштоўнасці, прызнаючы іх за аснову маральнага жыцця вяскоўцаў.  За мінулае пятнаццацігоддзе ў Наднямонні адбыліся станоўчыя зрухі.

Парадавалі сваімі працамі пісьменнікі Алесь Махнач, Лідзія Арабей, Васіль Шырко, Васіль Гурскі, настаўнік Міхась Лазар. 

Пашуковец В.Лычкоўскі стварае камп’ютарны інфармацыйны фонд наднёманскага побыту і культуры.

Сур’ёзную асветніцкую дзейнасць працягвае раённая газета "Чырвоная Зорка” і яе творчыя аб’яднанні. І, канешне, вялікую выхаваўчую работу працягвае ў раёне выдатны настаўніцкі калектыў.

Сёння, калі зноў адчулася патрэба ў вяртанні да крытэрыяў нашай спадчыны, паглыбляецца цікавасць да ўшанавання і ўзвышэння годнасці продкаў, г. зн. да прац творцаў, краязнаўцаў.

Да іх ліку залічвае аўтар і сябе.

У творчым жыцці яму шанцавала. Займаючыся асноўны час адрознымі ад вясковых спраў праблемамі гарадской гаспадаркі, ён неяк умудраўся не адрывацца і ад вясковых гоняў. Дапытлівасць была ўзнагароджана незабыўнымі і павучальнымі сустрэчамі з людзьмі, якія вызначалі культурную палітыку часу, стаялі ў гушчы жыцця.

У іх было і ёсць чаму павучыцца.

Аўтар не прыхоўвае да іх сваёй сімпатыі і аддае ім у сваёй кнізе шчырую ўдзячнасць за саўдзел у стварэнні кнігі, за адкрытасць і бескарыснасць. Гэта супрацоўніцтва надавала яму надзею, апраўдвала жыццё.  Аўтар па-ранейшаму не прывязвае сваю кнігу да пэўнага адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу.

Яго дослед ахоплівае ўсё Наднямонне ў сэнсе адзінага вялікага фізіка-геаграфічнага ўрочышча на вадастоку Нёмана ў межах Мінскай вобласці.

Таму і кніга захоўвае выразна мясцовы характар. Тым не менш яна прапануе роздумы і ідэі агульнадзяржаўнага плана і можа ўяўляць цікавасць для ўсіх беларускіх чытачоў.

Кніга — не працяг шэрагу выданняў на гэту тэму апошняга часу. Яна ставіць мэтай перадаць чытачу эмацыянальна-маралевую і духоўную складаючую вобразу насельнікаў нёманскіх вытокаў з даўніны да нашых дзён.

Пры падрыхтоўцы да выдання кнігі "Пуцявінамі Наднямоння” аўтар падзяліў, згрупаваў назапашаны матэрыял па трох накірунках:

Тое, што не перацярпела змен ад першага выдання — у асноўным звесткі пра далёкае мінулае, склала першую і асноўную частку кнігі.

Другі накірунак ахоплівае тое, што патрабавала развіцця і дапаўнення. Намі зноў скарыстаны матэрыялы даследаванняў пісьменніка Алеся Махнача, мастака-графіка Віктара Сташчанюка, краязнаўцаў Адама Александровіча, Станіслава Шкадзінскага, дакументы Уздзенскага раённага гісторыка-краязнаўчага музея. 

І, нарэшце, новыя матэрыялы, распрацоўкі на будучыню.  З першага выдання выключаны ці скарочаны шэраг эпізодаў і персаналій, бо яны атрымалі прадаўжэнне асобымі выданнямі. У той жа час уведзены новыя асобы і факты, значнасць якіх, магчыма, будзе ацэнена і папоўнена ў наступным глыбей.

 ...Мінулае дзесяцігоддзе не прайшло без страт. Адыйшлі добра вядомыя ў нас і ўшанаваныя ключавыя постаці распрацоўшчыкаў тэмы роднага краю А.Махнача, А.Александровіча, С.Шкадзінскага. 

Прадаўжалі знікаць паросшыя травой забыцця святыя для кожнага з нас месцы нашай зямлі. Тое зафіксавана своеасаблівай "інвентарызацыяй” і ўдакладненнем нашых каштоўнасцей.  Не ўсяго ўдалося дасягнуць. Нягледзячы на значныя намаганні мы не змаглі ўнесці ў тапаніміку беларускіх гарадоў назву ракі Нёман.

Больш за 20 гадоў ішло наша марнае безвыніковае змаганне за ўшанаванне нашай нацыянальнай ракі, што пачынаецца амаль што ў цэнтры нашай рэспублікі, паблізу яе сталіцы. Не дапамаглі спасылкі на ўвекавечанне нашай ракі ў назвах вуліц Санкт-Пецярбурга, Масквы, Кіева і іншых гарадоў.

А ў той жа час ў Мінску прыблудзіліся з дзесятак назваў рэк з аддаленых тэрыторый былога Савецкага Саюза.

Аўтару шчыра і аддана дапамагалі ў падрыхтоўцы перавыдання кнігі былая загадчыца Уздзенскага раённага аддзела культуры Ганна Міхальчук, былы дырэктар Уздзенскага раённага гісторыка-краязнаўчага музея Анатоль Папко, доктар біялагічных навук, прафесар, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Анатоль Федарук, знаўца Міншчыны і Уздзеншчыны гісторык-журналіст, пісьменнік Анатоль Валахановіч, былы рэдактар выдавецтва "Беларуская энцыклапедыя” і серыі кніг "Памяць” Зінаіда Малейка, рэдактар раённай газеты "Чырвоная Зорка” Віктар Сабалеўскі і яго калектыў, настаўнік гісторыі з Узды Андрэй Ярмольчык, хатлянскі настаўнік-краязнавец Міхась Лазар, Беларускае Геаграфічнае таварыства і яго былы старшыня доктар геаграфічных навук, прафесар Валерый Аношка, доктар філалагічных навук, прафесар Адам Мальдзіс, старшыня Беларускага Фонда культуры Уладзімір Гілеп, доктар гістарычных навук, прафесар Леанід Лыч, дырэктар Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі Ала Галубовіч, дырэктар Уздзенскага гісторыка-краязнаўчага музея Тамара Лухверчык і іншыя.

Вялікі ім за гэта дзякуй!

Матэрыялы кнігі вядуць да пэўных высноў і меркаванняў. Яны без залішняй дакучлівасці раскіданы па старонках выдання. З завяршэннем работы аўтара над перавыданнем яго жыццёвыя хмары расчысціліся, неба праяснілася, але і сонейка ў яго ўжо пачало садзіцца. Таму і працу сваю ён перадае чытачу як справаздачу за жыццё.

Скачать книгу

"У.М. Кісялёў. Наднёманскімі Пуцявінамі"

==========================================================
Зямля беларуская. Уздзенская ідылія.

Get Adobe Flash player


===================================================
Категория: Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №6 (март 2013 г.) | Добавил: IstokNemana (25.03.2013)
Просмотров: 884 | Теги: Узденщина, Узденский район, исток Нёмана, Наднеманскими пуцявинами, Владимир Киселев, УЗда, выток нёмана, краеведение | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]
Copyright MyCorp © 2017
Бесплатный хостинг uCoz