Пятница, 29.03.2024, 02:01

Главная Регистрация Вход
Приветствую Вас, Гость · RSS
Меню сайта
Форма входа
Категории раздела
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №4 (январь 2013 г.) [7]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №5 (февраль 2013 г.) [8]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №6 (март 2013 г.) [9]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №7 (апрель 2013 г.) [6]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №8 (май 2013 г.) [5]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №9 (июнь 2013 г.) [6]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №10 (июль 2013 г.) [10]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №11 (август 2013 г.) [8]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №12 (сентябрь 2013 г.) [6]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №13 (октябрь - ноябрь) 2013 г.) [4]
Поиск
Наш опрос
Какова ваша связь с Узденщиной?
Всего ответов: 120
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
 Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА
Главная » Статьи » Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА 2013 год » Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №7 (апрель 2013 г.)

УЗДЗЕНШЧЫНА. ПАРНАС БЕЛАРУСКІ

           УЗДЗЕНШЧЫНА. ПАРНАС БЕЛАРУСКІ

 

У газеце «Літаратура і мастацтва» змешчан  артыкул П. Ліпая «Уздзеншчына. Парнас беларускі». Перадрукоўваючы гэты артыкул, мы лічым, што ўзнятыя ў ім пытанні зацікавяць чытачоў.

13 жніўня 1970 года

УЗДЗЕНШЧЫНА... Чароўнейшы куток эямлі беларускай... Хто не наслуханы пра гэту слаўную старонку?! То ж адсюль, з-пад уздзенскіх гаёў, выпраўляецца вандраваць па Белай Русі славуты наш бацька-Нёман.

Калыска Нёмна... А дзе ж, як не над калыскай, складаюцца самыя шчырыя, самыя чароўныя песні? Можа таму так прывольна і шырока  струменіць з уздзенснай зямлі і іншая песенная рака. У звонкай плыні яе пераплялося траха не паўтара дзесятка галасоў, і высока лунаюць яны пад небам бацькаўшчыны нашай.

Мудрая і дасціпная, сатканая з непераймальна-народнага гумару байка Кандрата Крапівы...

Непаўторная, крышталёва-чыстая, як нёманская хваля, лірыка Паўлюка Труса...

Узнёслая і  мужная, поўная нязгаснай сыноўняй любві песня Пятра Глебкі...

Яны ж нараджаліся тут пад світальны перазвон кос у мурожных лугах, над паўнаводнай Усай. У белым маёвым пошуме салаўіных надлошанскіх гаёў. Сярод сонечных пераліваў хваль у бяскрайнім жьітнёвым моры...

Тут, дзе «сама зямля, браткі, спявае», што ні вёска — то альбо паэт, альбо празаік, альбо драматург. I што ні імя — самабытны, глыбокі, адметны талент. 3 Чурылава і Замосця— Алесь Якімовіч і Ілля Гурскі. 3 Рудкова і Прусінава — Сымон Баранавых і Алесь Пальчэўскі. 3 Дуброўкі — Антон Бялевіч, з Забалоцця — Алесь Махнач, з Лошы — Кастусь Шавель. А з Нізка, таго самага, адкуль Крапіва і Трус — Лідзія Арабей. 3 мястэчка ж Пясочнага, што на процілеглым, «капыльскім» беразе Нёмана— яшчэ два ўздзенцы — Анатоль Астрэйка і Адам Русак.

А што ж, калі паклікаць сюды яшчэ і маладзейшых, пачаткоўцаў? Бо, як вядома, лесу без падлескаў не бывае...

I гэта — з аднаго кутка, з адваго раёна, не надта вялікага па плошчы. Здаецца, стагоддзямі капіла тут запрыгоненая зямля такі неацэнны духоўны скарб, каб, раскаванай ад прыгону Вялікім Кастрычнікам, шчодра падарыць яго свайму народу.

Яны, пісьменнікі-ўздзенцы, заўсёды вьглучаліся нейкай асабліва глыбокай пашанай, сыноўняй любоўю і замілаванасцю да роднага кутка і яго працавітых людзей. Часта прыязджалі сюды на сустрэчы з землякамі, у творчыя камандзіроўкі, а то і проста пагасцяваць да сваякоў, паблукаць па сцежках маленства, па родным лесе, ля любімай рэчкі... Яны дзяліліся з землякамі  сваімі планамі і задумамі, уражаннямі ад далёкіх, бывала — заакіянскіх паездак. I такія сустрэчы ператвараліся ў сапраўдныя літаратурныя святы. У такія вечары ў раённы Дом культуры ці ў сельскі клуб з’яяджаліся людзі нават з самых далёкіх вёсак: з Магільнага, з Лошы, з Цепленя. Як цёпла і сардэчна віталі яны сваіх песняроў, з якой пашанай захоўвалі потым кніжачкі з іх аўтографамі! Та- кая ўжо «прыроджаная» ў уздзенцаў любоў і пашана  да роднага слова, да паэзіі, да кнігі. I як, бывала, натхнялі, акрылялі такія паездкі і памятныя сустрэчы з землякамі саміх пісьменнікаў, якое творчае гарэнне абуджалі ў іх сэрцах.

I вось зноў і зноў — то наяву, то ў думках вандруючы па сцежках гэтага беларускага Парнаса, міжволі думаеш... Так, край наш беларускі надта шчодры на таленты, але такога пышнага букету, які ўзгадаваўся на ўздзенскай глебе, не ўзгадавала больш ніводная мясціна. Бадай, ва ўсёй краіне. Бадай, і за мяжой.   

Дык чаму б пявучую Уздзеншчыну не зрабіць своеасаблівым, запаведным кутком нашае роднае літаратуры? Думаецца, Саюз пісьменнікаў Беларусі не пройдзе міма гэтай прапановы.

У першую чаргу тут варта стварыць, на нашу думку, аб’яднаны літаратурны музей пісьменнікаў-ўздзенцаў.

Пакуль што музей можна было б размясціць у часовым памяшканні. Але з цягам часу — пабудаваць добры будынак. Думаю, калі б Саюз пісьменнікаў абвясціў адкріьіты конкурс на праект такога будынка, нашы архітэктары, скульптары, мастакі з радасцю прынялі б удзел у ім. Праект  музея запланаваць у комплксе з паркам, а магчыма, нават з домам  адпачынку. У маляўнічай мясцовасці на беразе рачулкі. Такіх месц багата ў тым краі...

I хай бы ў тым парку, на памяць нашчадкам рос, скажам, дуб Крапівы, пасаджаны ягонымі рукамі, драв, пасаджаныя іншымі пісьменнікамі-ўздзенцамі.

Можна было б стварыць таксама алею ганаровых гасцёй, літаратараў з братніх рэспублік і суседніх краін.

3 цягам часу, магчыма, таварышы з Саюза пісьменнікаў надумаліся б прымаць у свае шэрагі маладых не ў сталіцы, а тут, сярод наднёманскага прыволля. I каб іх новы малады сабрат па пяру таксама пасадзіў у мемарыльным парку сваё дрэўца. Такая падзея, канешне, не забылася б да скону...

Вядома, варыянтаў, прапаноў, рашэнняў у гэтай справе можа быць мноства. Бясспрэчна адно: усё залежыць ад таго, наіколькі сур’ёзна аднесціся да справы, наколькі сур’ёзна падтрымаць яе.

А якой добрай традыцыяй магло б стаць правядзенне тут, На Уздзеншчыне, штогодніх масавых свят беларускай паэзіі. 3 удзелам самай шырокай грамадскасці рэспублікі, партыйных і савецкіх устаноў. Скажам, у першую суботу і нядзелю ліпеня, амаль на Купалле... Не толькі з Уздзеншчыне— з усёй рэспублікі з’язджаліся б на такія святы тысячы і тысячы аматараў паэзіі. Можна было б запрасіць гасцей з братніх рэспублік. Можна было б праводзіць конкурсы:  Кандрата Крапівы — на лепшую байку, Пятра Глебкі — на лепшую грамадзянскую лірыку, Паўлюка Труса — на лепшы лірычны верш.

Якія сапраўды неабмежаваныя магчымасці для прапаганды роднага слова!

Нарэшце, тут можна было б праводзіць семінары творчай моладзі. Хай бы яны, маладыя, сэрцам прыпалі да тых чыстых і светлых крыніц, паслухалі тутэйшыя легенды, зведалі ўеё тое хараство, што некалі натхняла на песні іх настаўнікаў. Як бы прыдалося гэта маладым у іх вялікай літаратурнай дарозе.

Адна немалаважнейшая акалічнасць у карысць Уздзеншчыны — яе выгаднейшае ге- аграфічнае становішча. Яна ж, лічы, пад бокам ля Мінска, якіх-небудзь 75—80 кіламетраў. Хочаш — едзь па шашы Масква—Брэст, і ад павароткі ля Негарэлага да Узды застанецца ўсяго дзесяткі два  кіламетраў: хочаш — па шашы на Слуцк, і ад Валяр’ян — таксама дваццаць кіламетраў.

3 Уздзеншчыны рукой падаць да радзімы Якуба Коласа, да Мікалаеўшчыны, Альбуці і іншых коласаўскіх мясцін. Можна пехатой. Можна чаўнамі па Вусе і Нёмане.

Адсюль, можна сказаць, бачна і радзіма Кузьмы Чорнага, яго родныя Цімкавічы. Прыгадаем: гэта ж ён сам неяк летам, падкасаўшы штаны і па бродзе перайшоўшы Нёман, прыходзіў пешшу на Вялікую Усу, адведаць друга свайго Пятра Глебку...

Адсюль, з Уздзеншчыны недалёка і да легендарнай Свіцязі, Навагрудчыны — міцкевічаўскіх мясцін.

Значыць, гарадскі пасёлак Узда мог бы стаць сапраўдный цэнтрам і базай для турысцкіх паходаў па памятных літаратурных мясцінах юных аматараў літаратуры, членаў школьных гурткоў. Не адну сціпленькую, якую мы маем цяпёр, можна было б выдаць некалькі цікавейшых карт з такімі турысцкімі маршрутамі. Наведаўшы спачатку Уздзенскі літаратурны музей і родныя вёскі яе песняроў, юныя сябры літаратуры маглі б адправіцца адсюль у падарожжа па коласаўскіх, чорнаўскіх, міцкевічаўскіх месцах. Пешшу. Аўтобусамі. На чаўнах па Усе альбо Лошы і далей па Нёмане.

...Але пачынаць — з арганізацыі літаратурнага музея ва Уздзе. Справа гэта, на нашу думку, не церпіць адкладу. Добра было б, каб прэзідыум Саюза пісьменнікаў БССР ужо ў бліжэйшы час змог правесці ва Уздзе сваё выязное пасяджэнне сумесна з мясцовымі партыйнымі і савецкімі органамі, намеціць канкрэтную праграму дзеяння.

Уздзеншчына - гэта жамчужына зямлі беларускай, а яе – песняры - наша нацыянальная гордасць. Трэба беражна ўзяць гэтую жамчужыну ў клапатлівыя рукі і паказаць усяму свету.   

Пятро ЛІПАЙ.

«ЧЫРВОНАЯ ЗОРКА» 13 жніўня 1970 года




Категория: Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №7 (апрель 2013 г.) | Добавил: IstokNemana (27.04.2013)
Просмотров: 2505 | Теги: Лилия Арабей, Исток Немана, Алесь Махнач, Кондрат Крапива, УЗДЗЕНШЧЫНА, Алесь Якимович.Сымон Баранавых, выток нёмана, Антон Белевич., ПАРНАС БЕЛАРУСКІ | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]
Copyright MyCorp © 2024
Бесплатный хостинг uCoz