Пятница, 26.04.2024, 00:20

Главная Регистрация Вход
Приветствую Вас, Гость · RSS
Меню сайта
Форма входа
Категории раздела
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №4 (январь 2013 г.) [7]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №5 (февраль 2013 г.) [8]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №6 (март 2013 г.) [9]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №7 (апрель 2013 г.) [6]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №8 (май 2013 г.) [5]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №9 (июнь 2013 г.) [6]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №10 (июль 2013 г.) [10]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №11 (август 2013 г.) [8]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №12 (сентябрь 2013 г.) [6]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №13 (октябрь - ноябрь) 2013 г.) [4]
Поиск
Наш опрос
Какова ваша связь с Узденщиной?
Всего ответов: 120
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
 Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА
Главная » Статьи » Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА 2013 год » Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №8 (май 2013 г.)

Известные люди Узденщины. Пармон Федор Максимович, модельер-дизайнер

"Я люблю вас, землякі"



    Так склаўся мой лёс, што вось ужо звыш сарака гадоў я жыву і працую ў Маскве.

А нарадзіўся і вырас на Уздзеншчыне, у прыгожай вёсачцы Касцяшы.

У 1956 годзе закончыў сярэднюю школу ў вёсцы Пясочнае, што ў некалькіх кіламетрах па другі бок рэчкі Тур'я, якая насупраць нашага дома ўпадае ў Нёман. Бабуля Надзея Сцяпанаўна расказвала ў дзяцінстве, што калісьці і Нёман, і Тур'я даходзілі сваімі водамі да вясковых агародаў. У маёй жа памяці Тур'я засталася вузкім ручайком, як вынік актыўных меліярыяцыйных работ.

Люблю свой край, апеты выдатнымі паэтамі, пісьменнікамі, мастакамі — ураджэнцамі гэтых на дзіва прыгожых мясцін. Заканчваючы сярэднюю школу, жыў адным жаданнем — вучыцца далей.

Вырашыў паступаць у Мінскі педагагічны інстытут імя М. Горкага, на аддзяленне матэматыкі фізіка-матэматычнага факультэта. Выбар быў невыпадковы: з 80 вучняў з двух дзесятых класаў у школе я быў мацнейшым у матэматыцы.
       Былі выпадкі, калі замест Станіславы Адамаўны Казлоўскай (настаўніцы матэматыкі, студэнткі-завочніцы) тлумачыў класу рашэнне той ці іншай задачы.

З сямі ўступных экзаменаў у інстытуце на адным атрымаў тройку і не прайшоў па конкурсу. Для мяне гэта было вялікай псіхалагічнай траўмай. Мне было сорамна перад бацькамі, школай, суседзямі, бо ў маім атэстаце сталасці былі толькі тры чацвёркі, астатнія — пяцёркі. Бухгалтар калгаса Канстанцін Сцяпанавіч Бондар успрыняў маё вяртанне ў вёску як знаходку для бухгалтэрыі, дзе я на працягу школьных канікулаў два леты запрашаўся ў кантору папрацаваць рахункаводам.
      На наступны год параілі мне паступаць у Беларускі лесатэхнічны інстытут імя Кірава. Здаўшы экзамены без троек, зноў... не прайшоў па конкурсу. Гэта было для мяне трагедыяй, бо ўвесь час жыў адным жаданнем вучыцца.

Даведаўшыся пра дадатковы прыём у Мінскі тэхналагічны тэхнікум, прынёс дакументы для паступлення на аддзяленне мадэліравання і канструявання адзення. Тут я сустрэў свой лёс. Вучыўся добра, а пазней — толькі на выдатна. Атрыманы дыплом з адзнакай адкрыў мне шлях у Беларускі рэспубліканскі Дом мадэляў на пасаду мадэльера дзіцячага адзення.

Такое размеркаванне — мара кожнага выпускніка тэхнікума. Аднак спыняцца на дасягнутым было рана. Загітаваў былую аднакурсніцу Валянціну Разанаву паступаць у Маскоўскі завочны інстытут па спецыяльнасці.

З верасня 1960 года быў замацаваны да вячэрняга факультэта Беларускага політэхнічнага інстытута для наведвання заняткаў. Аднак сумяшчаць работу з вучобай пры жыллёвай неўладкаванасці не атрымалася. Трапіў у бальніцу, а праз месяц зразумеў, што вучобу варта часова прыпыніць.

Летам 1961 года цвёрда вырашыў паступаць у Маскоўскі тэкстыльны інстытут на факультэт прыкладнога мастацтва. Адзіную ў той час на ўсю вялікую краіну вышэйшую навучальную ўстанову, што рыхтавала штогод дваццаць мастакоў-мадэльераў з вышэйшай адукацыяй.

Рыхтаваўся шмат, асабліва па малюнку і жывапісу. Вытрымаў вялізны, конкурс —32 прэтэндэнты на адно месца. Шэсць гадоў напружанай вучобы на складаным творчым факультэце. З чацвертага курса — выдатнік.

Дыплом з адзнакай, прапанова ў аспірантуру (першы аспірант на кафедры факультэта прыкладнога мастацтва). Абараніў кандыдацкую дысертацыю, аказаўся патрэбным у Маскве — спачатку ў навукова-даследчым інстытуце, а з 1972 года і па сённяшні дзень у ВНУ, якая называецца цяпер Маскоўскі дзяржаўны універсітэт дызайна і тэхналогіі.

Прыняты ў гэту ўстанову на пасаду дацэнта, праз два гады стаў загадчыкам творчай кафедры, прафесар, доктар мастацтвазнаўства, акадэмік Міжнароднай акадэміі навук аб прыродзе і грамадстве. У снежні мінулага года ўказам Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі за заслугі ў галіне мастацтва ўдастоены ганаровага звання "Заслужаны дзеяч мастацтваў Расійскай Федэрацыі".

Азіраючыся назад, усведамляеш, што многае ўдалося зрабіць. Выхаваў нямала вучняў, сярод іх таленавітыя, дастойныя, паважаныя ў грамадстве людзі.

Па маіх аўтарскіх падручніках вучацца студэнты ва ўсіх профільных ВНУ Расіі, краін СНД. Падручнікі перавыдаюцца, ім няма аналагаў ні ў краіне, ні за мяжой. Нядаўна выйшла трэцяе выданне падручніка "Кампазіцыя касцюма" (жадаючыя могуць убачыць яго ў раённым гісторыка-краязнаўчым музеі).

З'яўляюся аўтарам новага навуковага напрамку ў мастацтвазнаўстве. Мая манаграфія па рускаму народнаму касцюму знаходзіць шырокае прымяненне ў краіне і за мяжой, з'яўляецца каштоўнай букіністычнай знаходкай.

Шмат часу і сіл даводзіцца ўдзяляць грамадскай рабоце. З'яўляюся членам Міжнароднай асацыяцыі "Саюз дызайнераў", членам Саюза мастакоў Расіі, экспертам міжнародных фестываляў і конкурсных праграм. А галоўнае ж у тым, што я вельмі люблю сваю прафесію.

На маім жыццёвым шляху было шмат цяжкасцей, праблем, перашкод, засмучэнняў, але ўсе гэта давялося перажыць, пераадолець, бо цяга да ведаў, жаданне быць прафесіяналам у сваей справе, прыносіць карысць людзям, грамадству — перамагалі.

Успамінаю жнівень 1961 года, калі я пасля залічэння ў Маскоўскі інстытут прыехаў у Касцяшы паведаміць бацькам пра сваё шчасце. Мама заплакала ад радасці, а яшчэ і таму, што не мела магчымасці дапамагаць мне матэрыяльна (сёстры і малодшы брат вучыліся тады ў Беларусі).

Я даў слова, што буду сам сябе забяспечваць матэрыяльна, і стрымаў яго. Давялося набыць у крэдыт швейную машынку і па начах на кухні студэнцкага інтэрната (каб не непакоіць адаакурснікаў, што адпачывалі ў пакоі) шыў - штаны, спадніцы, паліто. Навучылі авалодваць шавецкім майстэрствам мяне яшчэ ў тэхнікуме. Час ад часу даводзілася выслухоўваць папрокі дэкана, які выгаворваў: "Дзеля чаго ты прыехаў сюды — вучыцца ці грошы зарабляць?"

Даводзілася тлумачыць.

Прайшло шмат гадоў. Многа давялося паездзіць. I дзе б я ні быў — у Ташкенце ці Уладзівастоку, Тбілісі ці Берліне, Санкт-Пецярбургу ці Сан-Францыска, Кіеве ці Празе, Улан-Удэ ці Дрэздэне, шмат дзе яшчэ — усюды ўспамінаў, люблю і ганаруся сваёй Радзімай, Уздзеншчынай, добразычлівымі, клапатлівымі і прыгожымі людзьмі роднай старонкі.

Прыгажэй за наш край, за нашых людзей больш няма ў свеце! Усюды беларусаў сустракаюць цёпла, прыязна. Многія, жывучы за акіянам, мала ведаюць пра наш край. Некалькі гадоў назад гасціў у знаёмых у Каліфорніі. Паехалі разам на велікодную службу ў рускі праваслаўны храм пад Сан-Францыска.

Тут сустрэўся з Аленай Верабей, дамай паважанага ўзросту, якую ў пачатку стагоддзя яшчэ маленькай дзяўчынкай прывезлі сюды бацькі з-пад Мінска. Трэба было бачыць, як загарэліся яе вочы, калі даведалася, што я яе зямляк. Доўга распытвала пра Мінск, пра тое, як жывуць людзі ў Беларусі. З задавальненнем расказаў ёй пра прыгажосць роднага краю. Яна шкадавала, што так і не ўдалося пабываць на гістарычнай радзіме.

Даўно я ў Маскве, але ў думках жыву сваім краем. Прыязджаючы кожнае лета ў родную вёску, з задавальненнем сустракаюся з землякамі, гутару з імі на беларускай мове. Людзі старэйшага ўзросту доўга не разумелі мяне, чаму я, ужо масквіч, размаўляю па-касцяшоўску. I мой сын часта прыязджае ў Беларусь, заўсёды цікавіцца навінамі роднага краю. Тры гады назад не стала маёй мамы, якая пражыла амаль 90 гадоў, вырасціла, дала адукацыю чацвярым дзецям.

Перадаю шчырае прывітанне і мае найлепшыя душэўныя пачуцці жыхарам Уздзеншчыны. Я люблю нас, дарагія мае землякі!



     Фёдар    ПАРМОН,

прафесар, доктар мастацтвазнаўства,

заслужаны дзеяч мастацтваў  Расійскай Федэрацыі.


НА ЗДЫМКУ: на I Міжнародным фестывалі маладых дызайнераў касцюма "Крамлёўскія зоркі" ў Масквечлены журы Ф. ПАРМОН (злева) і гісторык моды з Парыжа Саша ВАСІЛЬЕЎ.


2002 г. 7 жніўня №3(109)   "Чырвоная Зорка"









Награды фонда
"МЕЦЕНАТЫ СТОЛЕТИЯ"

Сегодня все чаще приходится слышать о падении нравов, бездуховности и кажется, что такие замечательные человеческие идеалы, как доблесть, честь, благородство и самопожертвование, — это что-то из эпохи рыцарства.

Но нет, не все так плохо, как кажется на первый взгляд. И примером тому является Международный Благотворительный фонд «Меценаты столетия». Фонд ежегодно награждает современников, внесших огромный личный вклад в укрепление социальной стабильности общества, и делает их имена национальным достоянием России. И все ради того, чтобы примером гуманизма и милосердия вдохновить соотечественников бескорыстно помогать ближним.

Среди наград фонда — орден «Меценат», которым награждаются лица, организации, учреждения за поддержку развития в научной, образовательной, социальной и духовной сферах деятельности. Орден, по мнению фонда, своего рода сертификат рыцарства, воплощающий замечательные человеческие идеалы.

На состоявшейся недавно церемонии орденом «Меценат» награждены граждане России, снискавшие добрую славу среди соотечественников своей благотворительной деятельностью.
Это известные политики, бизнесмены, руководители крупных компаний, выдающиеся деятели культуры и искусства. Среди награжденных — народные артисты Советского Союза Людмила Касаткина и Олег Стриженов, граф Петр Шереметьев (прибывший из Парижа), Министр культуры и массовых коммуникаций Александр Соколов, генерал Михайлов, Государственный Эрмитаж, Государственный музей изобразительных искусств имени А.С. Пушкина.
Примечательно также то, что среди награжденных орденом «Меценат» есть и государственный вуз, который в скором будущем будет отмечать 75 летний юбилей. Это базовый вуз в системе легкой промышленности — Московский государственный университет дизайна и технологии (МГУДТ).


Первоначально МГУДТ был образован как Политехнический институт кожевенной промышленности, длительное время имел название Московский технологический институт легкой промышленности, затем стал Московской государственной академией легкой промышленности. В сегодняшнем статусе—Университет дизайна и технологии в составе имеет пять институтов: Технологический институт Институт дизайна, социальной инженерии, Открытый институт и Новосибирский технологический институт (филиал), а также четыре факультета. Обучение ведется по семи направлениям и 18 специальностям. В университете обучается 5 тысяч студентов, имеются общежитие на 800 студентов, студенческий спортивно-оздоровительный лагерь. Преподавательский состав насчитывает свыше 300 человек, среди них 14 - Заслуженные деятели науки, техники, искусства, члены Союза художников, Союза дизайнеров России, члены Международной ассоциации «Союз дизайнеров», 9 лауреаты премии Правительства РФ, 42 доктора и профессора, 65 кандидатов наук.

В 1980 году вуз «За заслуги в подготовке специалистов для народного хозяйства и развитие науки» награжден орденом Трудового КрасноГо Знамени. В 2001 году Ассоциацией содействия национальной промышленности Франции вуз за «Динамическое развитие и реализацию новых проектов» награжден Золотой медалью, а в 2003 году — Медалью Наполеона. По результатам рейтингового исследования Высшим женевским институтом бизнеса и управления университет в 2002 году удостоен Международной награды «Золотой слиток» как наиболее устойчиво развивающееся предприятие, в 2003 году - звания «Бизнес-лидер».
В течение нескольких лет в научной тематике университета значительное место занимают научно-исследовательские работы социальной направленности.

Так, в Технологическом институте университета, возглавляет который профессор Валентина Костылева, выполнены работы по обоснованию и созданию различных конструкций обуви, в том числе для больных сахарным диабетом,страдающих вялым параличом стоп, лиц с травмами голеностопного сустава, ампутационными стопами и т. п.

Кафедра Технологии швейного производства, руководит которой доцент Любовь Золотцева безвозмездно сотрудничает с Православным Свято-Тихоновским богословским институтом (ПСТБИ). Преподаватели проводят занятия со студентами факультета церковных художеств в лабораториях университета. Студенты и аспиранты выполняют исследования по созданию промышленной технологии и конструкции одежды для Русской Православной Церкви. А для студентов ПСТБИ университет предоставил часть мест в общежитии

Орденом «Меценат» был также награжден профессор университета Федор Пармон, который работает в МГУДТ свыше 30 лет и заведует кафедрой «Спецкомпозиции». Своей научно-педагогической деятельностью заведующий кафедрой способствует тому, чтобы университет всегда оставался школой подготовки специалистов по проектированию одежды, обуви, аксессуаров нового перспективного образца, опыт которой перенимают вузы России и стран СНГ. По авторским программам и написанным профессором Пармоном учебникам, аналогов которым нет в стране и за рубежом, обучают студентов вузов и колледжей России и стран СНГ. Он автор свыше 150 научных работ в области дизайна, композиции, рисунка и художественной графики костюма, декоративно-прикладного и народного искусства. Международный эксперт, член жюри отечественных и международных конкурсов творчества молодежи. Ведет большую общественную работу с молодежью — в Международной ассоциации «Союз дизайнеров», оказывает помощь московским и российским художествено-промышленным учебным заведениям в становлении подготовки специалистов по дизайну и технологии костюма, превыше всего ставя профессионализм. За заслуги в области искусства указом Президента РФ присвоено ему почетное звание «Заслуженный деятель искусств Российской Федерации».

По словам ректора МГУДТ, академика Виталия Фукина, главная заслуга коллектива университета является не только в сохранении вуза, но и в расширении в два раза спектра образовательных программ и бескорыстной отдаче своих знаний, души и сердца студентам.

И это притом, что сейчас работа в бюджетном образовательном учреждении с зарплатой не соответствующей жизненному уровню может быть приравнена не к благотворительности Саввы Морозова, а к подвигу Александра Матросова.

Здесь названы лишь некоторые моменты благотворительной помощи и деятельности МГУДТ. Хотелось бы поздравить коллектив вуза с высокой оценкой - награждением орденом «Меценат» и пожелать новых успехов и процветания.

Наталья КУСТОВА


На снимке: (слева направо) граф Петр Шереметьев, ректор Виталий Фукин, председатель правления Международного благотворительного фонда «Меценаты столетия» Юрий Сафронов и профессор Федор Пармон.














Пармон Фёдор Максимович (1939-2006)


      Художник. Академик, меценат. Заслуженный деятель искусств РФ. Специалист в области композиции, дизайна, рисунка и художественной графики костюма; декоративно-прикладного и народного (национального) искусства; искусства русского народного костюма. Автор книги "Русский народный костюм как художественно-конструкторский источник творчества". Скончался 17 мая 2006 г. Похоронен в Москве на Хованском кладбище (Центральная территория, могила на дорожке между уч. меж 29Ж и 29Д).


Категория: Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №8 (май 2013 г.) | Добавил: IstokNemana (31.05.2013)
Просмотров: 3108 | Теги: Узденщина, Пармон Федор Максимович, Узденский район, Исток Немана, доктор искусствоведения, выток нёмана, Профессор, деревня Костеши | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]
Copyright MyCorp © 2024
Бесплатный хостинг uCoz