Понедельник, 23.10.2017, 17:28

Главная Регистрация Вход
Приветствую Вас, Гость · RSS
Меню сайта
Форма входа
Категории раздела
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №4 (январь 2013 г.) [7]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №5 (февраль 2013 г.) [8]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №6 (март 2013 г.) [9]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №7 (апрель 2013 г.) [6]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №8 (май 2013 г.) [5]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №9 (июнь 2013 г.) [6]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №10 (июль 2013 г.) [10]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №11 (август 2013 г.) [8]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №12 (сентябрь 2013 г.) [6]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №13 (октябрь - ноябрь) 2013 г.) [4]
Поиск
Наш опрос
Какова ваша связь с Узденщиной?
Всего ответов: 102
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
 Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА
Главная » Статьи » Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА 2013 год » Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №8 (май 2013 г.)

Паміж Свіслаччу і Уздзянкай. Развагі над першымі творчымі здабыткамі маладога скульптара Яраслава Філіповіча

Паміж Свіслаччу і Уздзянкай

Развагі над першымі творчымі здабыткамі маладога скульптара Яраслава Філіповіча


Так склалася ў беларускім мастацтве 20 стагоддзя, што большасць яго творцаў паходзіць з малых мястэчак ці вёсак, а Мінск стаў для іх месцам творчага станаўлення і цэнтрам актыўнай прафесійнай дзейнасці.

У апошняй чвэрці мінулага стагоддзя ў сталічных мастацкіх сем’ях нарадзіліся многія здольныя дзеці, якія таксама абралі для сябе, узаруючыся на сваіх бацькоў, няпросты жыццёвы творчы шлях.

Да такіх прадстаўнікоў маладога пакалення скульптараў належыць Яраслаў Філіповіч (1981 г.н.), сын вядомага беларускага жывапісца і педагога Алеся Філіповіча.

Ён пачаў маляваць і ляпіць з дзяцінства, паспяхова скончыў мастацкі ліцэй і потым без перапынку прадоўжыў сваю скульптурную падрыхтоўку ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (2000-2006).

Яго дыпломная праца, прысвечаная Святому Валянціну, апякуну ўсіх шчыра закаханых, з’яўляецца ўзорам наватарскага адкрыцця прынцыпова новага рамантычнага героя ў сучаснай скульптуры.


Гэта – сакральны вобраз аскета і пакутніка, які ўслаляў высокія чалавечыя пачуцці, на якіх грунтуецца хрысціянская павага да людзей, міласэрднасць, спагадлівасць, чуласць і інш.

Скульптура, выкананая з вялікага камля дрэва, арганічна звязана з вялікімі традыцыямі барочных разьбяных алтарных кампазіцый, якія змяшчалі шмат вобразных адлюстраванняў святых у выразных мадлітоўных позах.

Сучасная трактоўка Святога Валянціна адрозніваецца значным абагульненнем пластычнага вырашэння формы, адсутнасцю другасных дэталяў.

Святы Валянцін у скульптурным вырашэнні носіць на галаве тыяру, рытуальны галаўны ўбёр высокага ранга святароў. Безумоўна, каханне, якому ён ахвяраваў сваё душпастэрскае служэнне, дастойнае такой епіскапскай ці кардынальскай атрыбутыкі.

У 2008 г. творца выканаў сваю ўдалую кампазіцыю ў бронзе, і яна стала сапраўднай культавай кампазіцыяй для ўсіх закаханых ў пасёлку Смалявічы ля адноўленай каталіцкай святыні.

Скульптару ўдалося захаваць цэльнасць і выразнасць першапачатковага вырашэння ў дрэве, але і больш завастрыць рысы твару, падкрэсліць кантрасты святла і ценю праз гранёнасць культавага адзення, сутанны, што нібы моцныя рыцарскія латы пакрывае фігуру святога.

Малады скульптар доўга і старанна працаваў над запатрабаваным вобразам, не спрабаваў спрасціць для сябе пастаўленую задачу.

Адкуль у мінчаніна, які жыве ў вельмі тэхнакратычным сталічным асяроддзі, такая прага да рукатворнасці і выяўлення імпульсаў вобразнага жыцця ў адвечных скульптурных матэрыялах, такая працавітасць і жаданне давесці распачатую творчую ідэю да манументальнай значнасці?

Несумненна, тут сваю не апошнюю ролю адыгралі сувязі з вясковым жыццём на Міншчыне, дзе непадалёк Узды Яраслаў правёў сваё дзяцінства і перажыў яркія ўражанні ад прыроды, маляўнічага асяроддзя і штодзённых заняткаў па гаспадарцы сваіх дзядоў, многае пачэрпнуў з іх культурных, духоўных, працоўных традыцый.

А гэта вельмі загартоўвае і развівае кожную творчую асобу. Дай Бог, каб гэтае традыцыйнае і свойскае асяроддзе яшчэ многім пакаленням беларускіх мастакоў і надалей дарыла першыя і незабыўныя ўражанні ад жыцця, скіроўвала іх да сапраўдных каштоўнасцей і вялікіх творчых мэтаў.

У 2008 – 2012 гг. Яраслаў уключыўся ў актыўную манументальную дзейнасць як верны дапаможца вядомага мінскага скульптара Уладзіміра Жбанава.

І нават пасля заўчаснага жыццёвага і творчага фіналу майстра здолеў завяршыць яго распачатыя працы, што чакалі свайго ўсталявання на вызначаных пляцоўках. Малады скульптар прайшоў у майстэрні Жбанава выдатную тэхнічную і вытворчую практыку.

А самае галоўнае – удасканаліў свой скульптурны стыль пад станоўчым уздзеяннем сталага калегі і кіраўніка.

Выдатны прыклад іх мастацкага адзінадушша – скульптурная кампазіцыя для фантана "Купалле” ў Маладзечна.

Ідэальныя прастаці аголеных дзяўчыны і юнака ў пэўнага кола "местачковых знаўцаў і эстэтаў” выклікалі (у наш час !) прудэрыйныя прэтэнзіі.

Але праз пэўны час горад будзе ганарыцца такой выдатнай кампазіцыяй, якая ўслаўляе натуральнае хараство чалавека, яго захаваную беларускую сувязь з гуманістычнымі мэтамі і гарманічнымі ідэаламі.

Малады творца вельмі натхнёны такімі скульптурнымі задачамі, пра што сведчыць, напрыклад, яго скульптура "Ветрык” з выявай маладой грацыёзнай дзяўчыны і інш.

Ён таксама не цураецца звяртацца да розных "нестандартных” скульптурных знакаў, сімвалаў, якія, паводле жадання жыхароў розных гарадоў, павінны аздабляць іх працоўныя святы і потым заставацца ў бронзавым выкананні на цэнтральных плошчах як напамін пра сузідальныя дасягненні і адначасова манументальнае аздабленне малой радзімы.

Геаграфія такіх скульптурных знакаў майстэрні Жбанава па добраму уражвае: Ліда,Смалявічы, Маладзечна, Горкі,Магілёў, Мінск, Ніжні Ноўгарад, Доўгапрудны.

Думаецца, што такая тэматыка вельмі патрэбная і для іншых асяродкаў працы і культуры, дзе не заўсёды патрэбны мажныя манументальныя мемарыялы.

Вельмі актуальнай і перспктыўнай бачыцца сувязь Яраслава з рэгіянальнай скульптурнай тэматыкай.

Яго праект помніка байкапісцу Кандрату Крапіве можа распачаць цэлую серыю вобразных вырашэнняў дзеячоў культуры, адукацыі і навукі, мужных ваяроў і дастойных герояў працы, якімі славіцца Уздзеншчына.

Хай натхненне і прага да творчасці і надалей спрыяюць маладому і ўжо вельмі вопытнаму ў сваёй прафесійнай дзейнасці скульптару Яраславу Філіповічу.



кандыдат мастацтвазнаўства,

прафесар Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў,

член Беларускага саюза мастакоў

Яўген Шунейка,

спецыяльна для часопіса "Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА"

(друкуецца ўпершыню)









Карані беларускага скульптара Яраслава Філіповіча - на Уздзеншчыне


Фотоальбом работ скульптора


Зварот

Паважаныя жыхары Уздзеншчыны!

У чаканні грандыёзнага мерапрыемства ў нашым райцэнтры (маюцца на ўвазе "Дажынкі”), хацелася б надаць нашаму гораду непаўторнасць, сваю адметнасць.

Таленавітыя мастакі, дзеячы культуры і навукі, паэты і пісьменнікі нарадзіліся, жылі і працавалі на гэтай зямлі.

Сярод іх асаблівае месца займае паэт-сатырык Кандрат Крапіва. Наш зямляк вядомы ў свеце чалавек, перакладчык, навуковец, байкапісец.

Вобраз Крапівы добра ўвязваецца з адметнасцю раёна, у нас праходзяць фестывалі сатыры і гумару "Я - пякучка Крапіва”.

Хацелася б ўшанаваць памяць аб ім не толькі юбілейнымі датамі, а і мастацка выкананай ідэяй стварэння ва Уздзе "Алеі дзядзыкі Крапівы”, дзе разам з бронзавай скульптурай сатырыка, які выпускае ў свет свае байкі, з’явяцца ўсім вядомыя героі баек "Дыпламаваны баран”, "Жаба ў каляіне”, "Дзед і баба”, "Махальнік Іваноў”.

Тым болей, што да выканання гэтага праекта гатовы падключыцца малады беларускі скульптар Яраслаў Філіповіч, карані  якога таксама з Уздзеншчыны, вучань вядомага майстра гарадской скульптуры Уладзіміра Жбанава, аўтар некалькіх кампазіцый у сталіцах рэспубліканскіх "Дажынак” - Лідзе, Маладзечна, Горках.

Месца для алеі - насупраць сярэдняй школы №2 імя Кандрата Крапівы.

Вывучэнне жыцця славутых землякоў мае вялікае выхаваўчае значэнне.

Веданне мінулага неабходна, каб выратаваць нацыю ад культурнага вымірання.

Нам трэба стварыць спрыяльныя ўмовы для адраджэння і захавання нашай культуры. Тым больш, што наш раён змог бы стаць добрым турыстычным аб’ектам, са сваёй унікальнай гісторыяй, а любімы горад - цэнтрам з цікавымі і адметнымі вобразамі.

Запрашаем усіх да шчырай размовы, бо хочацца, каб да нас прыслухоўваліся, раіліся з жыхарамі, якія тут жывуць і гадуюць дзяцей, і  каб нашы дзеці з гонарам гаварылі -

"Я нарадзіўся на Уздзеншчыне!”



Категория: Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №8 (май 2013 г.) | Добавил: IstokNemana (30.05.2013)
Просмотров: 838 | Теги: Евгений Шунейко, Узденщина, Алесь Филиппович, Яўген Шунейка, деревня Куль, исток Нёмана, выток нёмана, Яраслаў Філіповіч, Ярослав Филиппович | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]
Copyright MyCorp © 2017
Бесплатный хостинг uCoz