Понедельник, 21.08.2017, 10:12

Главная Регистрация Вход
Приветствую Вас, Гость · RSS
Меню сайта
Форма входа
Категории раздела
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №14 (январь-февраль 2014 г.) [4]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №15 (март-апрель 2014 г.) [4]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №16 (май-июнь 2014 г.) [2]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №17 (июль-август 2014 г.) [4]
Поиск
Наш опрос
Какова ваша связь с Узденщиной?
Всего ответов: 102
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
 Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА
Главная » Статьи » Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА 2014 год » Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №15 (март-апрель 2014 г.)

АД НЁМАНСКІХ ВЫТОКАЎ. "Плён творчай працы – Бацькаўшчыне дар"

 

АД НЁМАНСКІХ ВЫТОКАЎ
 
 

 

13 сакавіка ў раённым гісторыка-краязнаўчым музеі прайшло мерапрыемства "Плён творчай працы – Бацькаўшчыне дар”, прымеркаванае да 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 520-годдзя ўпамінання Узды ў пісьмовых крыніцах.

Прыемна было бачыць ва ўстанове побач з вядомымі беларускімі мастакамі, нашымі землякамі і не толькі, жыхароў Уздзеншчыны, прадстаўнікоў розных пакаленняў (школьнікаў, работнікаў культуры, педагогаў, літаратараў, пенсіянераў) — усіх, хто цікавіцца культурнай спадчынай, лічыць сябе чалавекам сучасным, адукаваным, усебакова развітым.

Наш край багаты на адораных людзей, цікавыя творчыя ініцыятывы, і сустрэча ў музеі яшчэ раз гэта пацвердзіла.

 

Яшчэ за паўгадзіны да прызначанага часу пачалі збірацца ў музей наведвальнікі.

Хоць і не было шырокай абвесткі аб маючым адбыцца мерапрыемстве, усе, хто пачуў пра ініцыятыву ўздзенскіх музейных работнікаў, палічыў неабходным стаць сведкай такой падзеі.

Жадаючыя заходзілі ў асобны пакой, дзе ладзілася выстаўка-продаж дзіцячай літаратуры выдавецтва "Беларуская энцыклапедыя імя Пятруся Броўкі”. У суседнім пакоі прафесійныя мастакі са сталіцы Яўген Шунейка (тут ён выступаў пад псеўданімам Эжэн Шушу), Аксана Аракчэева,  Уладзімір Сайко далі майстар-клас для навучэнцаў Уздзенскай дзіцячай школы мастацтваў і студыі выяўленчага мастацтва СШ № 2 імя К. Крапівы.

Хлопчыкі і дзяўчынкі з захапленнем назіралі за тым, як спрытна творцы валодаюць алоўкам, фарбамі, а смялейшыя і найбольш цікаўныя станавіліся мадэлямі і праз хвілін колькі трымалі ў руках уласныя партрэты.

Дырэктар музея Тамара Лухверчык тут жа запрасіла юных мастакоў Уздзеншчыны прыняць удзел у раённым конкурсе дзіцячага малюнка "І памяць, і слава, і боль…”, прысвечаным вызваленню Беларусі.

Конкурс праводзіцца ў сакавіку-маі, вынікі будуць падведзены да 3 ліпеня, лепшыя работы будуць выстаўлены ў музеі.

 

 

Прывітаўшы шаноўных гасцей, Т. Лухверчык запрасіла ўсіх на адкрыццё пасля рамонту выставачнай залы, дзе адкрылася новая экспазіцыя "Гонар і слава зямлі ўздзенскай”.

Тут размясціліся фотаздымкі, асабістыя рэчы, іншыя экспанаты, прысвечаныя жыццю і творчасці славутых землякоў – пісьменнікаў, навукоўцаў, спартсменаў, грамадскіх дзеячаў.

Перадаваць іх змест – няўдзячная справа, лепш наведаць музей і пабачыць усё сваімі вачамі.

У суседняй зале адбылася прэзентацы выстаўкі "Нястомнай прошчы рунь жывая” нашых землякоў, членаў Саюза мастакоў Беларусі Сцяпана Андруховіча і Івана Салаўя.

Быў паказаны відэафільм пра творчую спадчыну апошняга з названых творцаў, цёплыя словы ў адрас свайго бацькі выслухаў сын мастака Георгій Іванавіч Салавей.

 


 

 

Іван Салавей, патрыярх жывапісу Уздзеншчыны

 У розныя часы мастакі аддавалі перавагу жыццю на Міншчыне ў далечыні ад шэрых гарадскіх кварталаў, як напрыклад, вялікія жывапісцы ХІХ -- пачатку ХХ стст. Апалінарый   Гараўскі, Фердынанд Рушчыц і інш.

У савецкі час сітуацыя цалкам змянілася. Для выканання буйных дзяржаўных заказаў мастакі пацягнуліся ў гарады. І да сёняшняга дня па раней усталяванай завядзёнцы большасць беларускіх мастакоў жыве ў сталіцы. Толькі адзінкі трывала звязалі свой лёс з малой радзімай, з мясцінамі дзяцінства, дзе чэрпаюць натхненне і знаходзяць праўдзівую тэматыку для сваіх твораў.

Да такіх першапраходцаў рэгіянальнага жывапісу належыць мастак з Уздзеншчыны Іван Аляксандравіч Салавей (1918-1988).


ЧЫТАЦЬ ЦАЛКАМ
 

 


 

Асноўнай падзеяй у рамках мерапрыемства стала адкрыццё выставачнай залы і мастацкай выстаўкі "Натхнення шчодрага духоўны скарб” з удзелам вядомых мастакоў.

Перад прысутнымі выступілі такія прызнаныя ў Беларусі майстры пэндзля, як Яўген Шунейка, Мікалай Мішчанка, Леанід Гоманаў, Віктар Барабанцаў, Алесь Філіповіч, Маргарыта Котава, Аксана Аракчэева, Фёдар Ладуцька, Уладзімір Сайко.

Яны з прыемнасцю дзяліліся ўражаннямі ад убачанага на Уздзеншчыне, пра тое, што ўжо не першы раз наш невялікі гарадок становіцца цэнтрам знакавых у культурным жыцці краіны мерапрыемстваў.

Праведзеныя ў мінулыя гады ва Уздзе, Першамайску, Лошы пленэры, а затым выстаўкі карцін атрымалі шырокі рэзананс, пачалі затым вандроўку па іншых гарадах Беларусі – у Клецк, Нясвіж, Салігорск, Пінск, Навагрудак…

–На Уздзеншчыну мы прыязджаем, як дадому, — зазначыў Я. Шунейка. – Тут такая цёплая творчая атмасфера. Сталічны бамонд разбалаваны падобнымі справамі, а пабачыць такое ў маленькім горадзе… Вашая зала становіцца буйным мастацкім цэнтрам, дзякуючы інтэрнету пра вашу работу ведаюць у Францыі, Германіі… Было б сорамна хаваць такое багацце ад іншых. Не дзіўна, што ў такім асяродку падрастае таленавітая моладзь.

Ад імя мясцовай улады ўдзельнікаў сустрэчы павітаў старшыня раённага Савета дэпутатаў Ігар Пятровіч. Ён запрасіў гасцей наведаць у летні час заказнік мясцовага значэння "Вытокі Нёмана”, дзе можна было б арганізаваць і чарговы пленэр.

У мастацкім асяроддзі тут жа з’явілася ідэя праводзіць такія пленэры на Уздзеншчыне штогод. А яшчэ творцы агучылі жаданне стварыць мастацкую галерэю з партрэтамі вядомых людзей раёна, якія пакінулі пэўны след на роднай зямлі, і сучаснікаў, якія праслаўляюць свой край сумленнай працай, іншымі дасягненнямі.

Праект "Выток Нёмана – выток духоўнасці” ужо зарэкамендаваў сябе станоўчым чынам за праведзеную ў апошнія гады работу. Наперадзе шмат новых цікавых ініцыятыў. На селятняе лета запланаваны такія мерапрыемствы, як аб’яўлены ўжо конкурс дзіцячых малюнкаў, мастацкі пленэр "Па сцежках Напалеона Орды”, святкаванне чарговых угодкаў з дня нараджэння вядомай асветніцы і мецэнаткі Магдалены Радзівіл, велапрабег "Слава вам, народныя героі, партызанскія багатыры”, іншае.

Вядучая і аўтар сцэнарыя сустрэчы супрацоўніца музея Зоя Калкоўская падзякавала гасцям за цікавыя хвіліны знаёмства са светам цудоўнага, пажадала плённай працы, а ўздзенцам – надоўга захаваць у душах пачуццё прыгожага, умець радавацца жыццю і сярод шэрых будняў заўсёды знаходзіць час для знаёмства з мастацтвам.

Віктар САБАЛЕЎСКІ.

НА ЗДЫМКАХ: удзячныя гледачы; выставачная зала адкрываецца!; майстар-клас ад Віктара Барабанцава; уласны партрэт – найлепшы падарунак; сустрэліся сябры – Алесь ФІЛІПОВІЧ і В. ФАЛЕЙЧЫК; уздзенскі мастак Андрэй ЛЫЧКОЎСКІ са сваімі вучнямі.

Фота Святланы АСТРАВУХ.


 

Уладзімір Сайко і Эжэн Шушу за працай.

 

 

Да майстар-класа Аксаны Аракчэевай далучыўся Фёдар Ладуцька.

 

 

Мастак Эжэн Шушу і дырэктар Уздзенскага музея.

Партрэт будучай мастачкі Вольгі Лыткінай ад ужо вядомага майстра Віктара Барабанцава.



Аксана Аракчэева падпісала кнігу А.Карлюкевіча "Як зайка Бяляк мядзведзя Таптыгіна выратаваў", якую яна ілюстравала, і перадала ў дар дырэктару Уздзенскай дзіцячай бібліятэкі.



Маргарыта Котава і Аксана Аракчэева.



Злева-направа: Тамара Лухверчык, дырэктар музея, мастакі: Уладзімір Сайко, Віктар Барабанцаў, Фёдар Ладуцька, Яўген Шунейка, Маргарыта Котава, Аксана Аракчэева, уздзенскі дэпутат Ігар Пятровіч, Мікалай Мішчанка,Алесь Філіповіч, Леанід Гоманаў.





 



Источник: http://www.uzdanews.by/?p=26077
Категория: Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №15 (март-апрель 2014 г.) | Добавил: IstokNemana (15.03.2014)
Просмотров: 915 | Теги: Эжен Шушу, Узденский музей, Оксана Аракчеева, выток Немана-выток духоўнасці, Плён творчай працы – Бацькаўчыне да, Исток Немана | Рейтинг: 5.0/1
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]
Copyright MyCorp © 2017
Бесплатный хостинг uCoz