Понедельник, 23.10.2017, 17:23

Главная Регистрация Вход
Приветствую Вас, Гость · RSS
Меню сайта
Форма входа
Категории раздела
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №14 (январь-февраль 2014 г.) [4]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №15 (март-апрель 2014 г.) [4]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №16 (май-июнь 2014 г.) [2]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №17 (июль-август 2014 г.) [4]
Поиск
Наш опрос
Ваше отношение к размещению на Узденщине предприятия по утилизации люминесцентных ламп?
Всего ответов: 36
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
 Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА
Главная » Статьи » Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА 2014 год » Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №17 (июль-август 2014 г.)

Сустрэча з мастацтвам у уздзенскім Палацы культуры

Сустрэча з мастацтвам

Ва ўрачыстай абстаноўцы 1 ліпеня ў выставачнай зале Палаца культуры прайшло адкрыццё выстаўкі творчай суполкі “Абуджэнне”.

Увазе аматараў прыгажосці свае работы прадставілі  мастакі Яўген Шунейка, Фёдар Ладуцька, Андрэй Лычкоўскі і Уладзімір Сайко.

Хлебам-соллю і песенным словам гасцей сустрэлі артысты народнага ансамбля народнай песні “Зборная субота”.

Прафесар, мастацтвазнаўца, член Саюза мастакоў Яўген Шунейка падкрэсліў, што творчасць мастакоў, якія тут сабраліся, прысвечана ўсяму добраму і шчыраму, што свае творы мастакі адрасуюць людзям, якія чакаюць ад мастацтва ідэйнай падтрымкі, эстэтычнай гармоніі, вобразнасці.

– Сёння ў сталіцы не толькі пачынаючаму аўтару, але і мастаку са стажам  цяжка знайсці месца, каб паказаць свае творы. А на Уздзеншчыне з’явілася такая цудоўная зала, і мы скарысталіся магчымасцю першымі арганізаваць тут выстаўку карцін, – заўважыў Яўген Феліксавіч.

Патлумачыў ён таксама, чаму датай адкрыцця мастакі абралі 1 ліпеня.

– Гэта сярэдзіна лета, калі прырода дорыць чалавеку, які адпачывае на роднай зямлі, свае водары, багацці, таямніцы. Вось і наша выстаўка – гэта маленькі акрайчык таго невычэрпнага багацця, якое звязана з прыродай, гісторыяй і сучаснасцю нашага краю, з яго неабмежаванымі   магчымасцямі, – паведаў Я. Шунейка.

Наш зямляк Андрэй Лычкоўскі адзначыў, што на Уздзеншчыне, багатай на таленты, ёсць нямала людзей, якія любяць мастацтва, наведваюць розныя творчыя мерапрыемствы.

Сярод выстаўленых работ – пейзажы, нацюрморты, гістарычныя кампазіцыі, выкананыя ў жывапісе, графіцы, тэкстыльных матэрыялах.

Некаторыя з іх створаны менавіта на Уздзеншчыне. Па словах мастакоў, яны хацелі паказаць, на якой прыгожай зямлі ўздзенцам пашчасціла жыць і працаваць.

Пасля мастакі расказвалі пра некаторыя свае работы. Уладзімір Сайко спыніўся на палатне “Бярэзінскія атланты”, якая мае глыбокі гістарычны сэнс.

На сюжэце карціны “Каля вады” акцэнтаваў увагу прысутных Андрэй Лычкоўскі. Пра сваё захапленне філасофскімі пейзажамі паведаў Фёдар Ладуцька. А работа Яўгена Шунейкі “З Магільна да Парыжа” прысвечана ўраджэнцу ўздзенскага краю, мастаку Яўгену Заку.

 

Арганізатары мерапрыемства выказалі спадзяванне, што выстаўка прынясе сапраўдную асалоду ад  сустрэчы з чыстай і натхнёнай творчасцю, надоўга запомніцца тым, хто яе наведае.

Вера ЛУКАШЭВІЧ.

НА ЗДЫМКАХ: зацікаўленыя гледачы; Уладзімір САЙКО.

Фота Святланы АСТРАВУХ.



Источник: http://www.uzdanews.by/?p=28388
Категория: Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №17 (июль-август 2014 г.) | Добавил: IstokNemana (23.07.2014)
Просмотров: 531 | Теги: дворец культуры, В.Сайко, УЗда, Е.Шунейко, Андрей Лычковский, суполка Абуджэнне, исток Немана-исток духовности, Ф.Ладутько | Рейтинг: 5.0/1
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]
Copyright MyCorp © 2017
Бесплатный хостинг uCoz