Четверг, 18.04.2024, 23:30

Главная Регистрация Вход
Приветствую Вас, Гость · RSS
Меню сайта
Форма входа
Категории раздела
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №4 (январь 2013 г.) [7]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №5 (февраль 2013 г.) [8]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №6 (март 2013 г.) [9]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №7 (апрель 2013 г.) [6]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №8 (май 2013 г.) [5]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №9 (июнь 2013 г.) [6]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №10 (июль 2013 г.) [10]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №11 (август 2013 г.) [8]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №12 (сентябрь 2013 г.) [6]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №13 (октябрь - ноябрь) 2013 г.) [4]
Поиск
Наш опрос
Какова ваша связь с Узденщиной?
Всего ответов: 120
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
 Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА
Главная » Статьи » Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА 2013 год » Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №10 (июль 2013 г.)

Народный хор ветеранов "НАДЗЕЯ" Уздзенскага РЦК. 25-летие деятельности
Спявае хор ветэранаў. Спявае і маладзее…

У 1987 годзе па ініцыятыве Мікалая Маісеевіча Бардовіча і Ларысы Андрэеўны Саколінай пры садзейнічанні аддзела культуры быў створаны мастацкі калектыў, які хутка заваяваў прызнанне не толькі на Уздзеншчыне, але і за межамі раёна.

Членамі новаўтворанага калектыву сталі людзі, чый пашпартны ўзрост прынята называць пажылым, аднак на сцэне яны маглі даць фору любому маладому артысту. Першым кіраўніком хору ветэранаў "Надзея” стаў Міхаіл Паўлавіч Шыдлоўскі — чалавек неардынарных магчымасцяў і здольнасцяў.



З такім адораным капітанам карабель пад аптымістычнай назвай "Надзея” накіраваўся ў далёкае плаванне, часовыя рамкі якога сёлета дасягнулі лічбы ў 25 гадоў…

Вітала зала юбіляраў

27 кастрычніка ў зале кінатэатра "Кастрычнік” з нагоды 25-гадовага юбілею хору ветэранаў і 20-годдзя з дня прысваення калектыву звання "народны” адбыўся творчы вечар "Жыве ў душы песня…”, план правядзення якога падрыхтавалі і ажыццявілі работнікі раённага Цэнтра культуры. Фае кінатэатра сустракала гасцей фотавыстаўкай "Дарога скрозь гады”, дакументальны маршрут якой зазначыў усе важкія моманты творчага шляху хору.


— Ёсць людзі, якія пранікнёна і дасканала адчуваюць існасць народнай песні, умеюць перадаць гармонію душы сваім слухачам, — такія словы першымі прагучалі са сцэны з вуснаў вядучай і рэжысёра мерапрыемства Людмілы Цвірко. — І калі выпадак ці лёс дапамагае сабрацца ім, то ніхто не стане сумнявацца ў паспяховасці такой творчай задумкі — суполку аматараў абавязкова чакае творчы ўзлёт. Так пачалася і гісторыя народнага хору ветэранаў "Надзея”…

Юбіляраў віталі многія людзі, якія з’яўляюцца іх добрымі сябрамі. Са шчырымі словамі віншаванняў, падарункамі на свята завіталі начальнік аддзела культуры райвыканкама Ала Карповіч, начальнік аддзела адукацыі Уладзімір Казючыц, старшыня раённага савета ветэранаў вайны і працы Анатолій Якуценка.


Прыехала са сталіцы былая стараста хору з 17-гадовым стажам Таісія Дзям’янаўна Новікава. Ушанавалі старажылаў хору — Яўгенію Рыгораўну і Аляксандра Аляксандравіча Махначоў, Валянціну Дзмітрыеўну Шынкарык, Марыю Міхайлаўну Ус, Іларыю Аляксандраўну Кухарчык.


Няўрымслівыя

"Хлопчыкамі” і "дзяўчынкамі” называе сваіх падапечных другі кіраўнік хору ветэранаў Людміла Казей, якая стала пераемніцай Міхаіла Шыдлоўскага. І такія пяшчотныя абагульненыя імёны для дзядуляў і бабуль (калі браць у разлік пашпартны ўзрост) прыжыліся ў калектыве.

Людміла Казей з настальгіяй прыгадвала гады сваёй працы, дакладней — супрацоўніцтва з камандай энергічных, па-юнацку няўрымслівых людзей. Яна таксама падрыхтавала для віноўнікаў урачыстасці падарункі: уласнае выступленне і выступленне "Зборнай суботы”, мастацкім кіраўніком якой сёння з’яўляецца.



Эстафету ўспамінаў і мастацкіх падарункаў падхапіла Аксана Салавей (сёння яна займае пасаду намесніка дырэктара раённай гімназіі па выхаваўчай рабоце), якая ў 2004 годзе заняла месца "капітана” карабля "Надзея”, і былы акампаніятар Дзмітрый Кантаровіч (сёння Дзмітрый Якаўлевіч з’яўляецца дырэктарам дзіцячай школы мастацтваў). Аксана Васільеўна выканала сольны нумар, выступіў і ансамбль баяністаў-акардыяністаў школы мастацтваў. Выступілі з віншаваннямі і словамі ўдзячнасці за плённую працу сучасныя кіраўнік калектыву Лідзія Грэсь і акампаніятар Аляксандр Зыблюк.

Падарункі і словы віншаванняў да артыстаў таксама даслалі ўздзенскі кааппрам і асабіста Рэгіна Нісцюк, якія падрыхтавалі для юбіляраў святочны торт, магазін "Свет кветак” узяў на сябе забеспячэнне мерапрыемства дзівоснымі ружамі, спонсарскую дапамогу аказаў раённы савет ветэранаў вайны і працы.

"Пасаджу каліну ў полі”

Творчы шлях у 25 гадоў — унушальная адлегласць, для пераадолення якой калектыў спачатку заслужана атрымаў у 1992 годзе званне "народны”, а пасля дастойна вытрымліваў экзамены на права насіць гэта званне. Колькі выступленняў было дадзена калектывам за гэтыя чвэрць стагоддзя! Актыўная канцэртная дзейнасць хору ветэранаў не спыняецца ні летам, ні зімой: незалежна ад таго, колькі градусаў паказвае слупок тэрмометра, мяце завіруха ці ідзе дождж, артысты двойчы на тыдзень спяшаюцца на рэпетыцыі, выступаюць на пляцоўках сельскіх, раённых, абласных, рэспубліканскіх мерапрыемстваў.

Члены калектыву спрытныя не толькі да песень — амаль 20 гадоў на сцэне разам з хорам выступаў ансамбль бытавога танца "Дзяды”. Адшліфоўвалі сваё майстэрства ў танцах, развучвалі новыя рухі яны пад кіраўніцтвам харэографа Наталлі Бацішчавай.

Са старога фотаздымка, зробленага ў дзень першага канцэрта хору ветэранаў вайны і працы, які ў ліку іншых быў выстаўлены на экспазіцыі ў фае кінатэатра, на гледача ветліва пазіраюць такія маладыя твары першага саставу. На жаль, некаторыя з гэтых людзей ужо пакінулі нас, аднак песні ў іх выкананні гучаць у многіх сэрцах і сёння.

Сярод такіх песень — кампазіцыя "Пасаджу каліну ў полі”, якая на свяце прагучала ў выкананні сучаснага хору ветэранаў у памяць аб тых, хто стаў першапраходцамі на іх агульным творчым шляху.

У той па-сапраўднаму святочны дзень кожны прысутны атрымаў унікальную магчымасць пазнаёміцца з усімі ўдзельнікамі хору, стаўшы гледачом відэафільмаў і кінахронік, што дэманстраваліся на вялікім экране на працягу мерапрыемства, дакрануцца да гісторыі нашага раёна і старонак летапісу дзясяткаў жыццяў адораных людзей, якія, дасягнуўшы пажылога ўзросту, дастойна яго сустрэлі і скарысталі статус "пенсіянера” не толькі на ўласную карысць, але і на радасць землякам.


Get Adobe Flash player

Хор ветеранов  НАДЗЕЯ Уздзенскага РЦК.

"Пасаджу каліну ў полі" (муз. і тэкст П.І.Шыдлоўскага)


Аксана АНДРОСІК.

Павел ПРАХАРЭНКА (фота).




Источник: http://www.uzdanews.by/?p=17293
Категория: Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №10 (июль 2013 г.) | Добавил: IstokNemana (11.07.2013)
Просмотров: 1707 | Теги: деревня Присынок, Исток Немана, Михаид Шидловский, выток Немана, УЗда, народный хор ветеранов Надзея, Павел Шидловский | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]
Copyright MyCorp © 2024
Бесплатный хостинг uCoz