Пятница, 19.04.2024, 02:48

Главная Регистрация Вход
Приветствую Вас, Гость · RSS
Меню сайта
Форма входа
Категории раздела
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №4 (январь 2013 г.) [7]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №5 (февраль 2013 г.) [8]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №6 (март 2013 г.) [9]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №7 (апрель 2013 г.) [6]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №8 (май 2013 г.) [5]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №9 (июнь 2013 г.) [6]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №10 (июль 2013 г.) [10]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №11 (август 2013 г.) [8]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №12 (сентябрь 2013 г.) [6]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №13 (октябрь - ноябрь) 2013 г.) [4]
Поиск
Наш опрос
Какова ваша связь с Узденщиной?
Всего ответов: 120
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
 Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА
Главная » Статьи » Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА 2013 год » Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №10 (июль 2013 г.)

Наши юбиляры. Шидловский Павел Иванович, композитор, заслуженный деятель культуры Беларуси

Самародак зямлі Уздзенскай

 

"Няма таго, што раньш было…” 

Гэтыя словы не выходзілі з галавы, пасяліўшыся там, здавалася, назаўсёды пасля наведвання мерапрыемства з нагоды 105-годдзя з дня нараджэння Паўла Іванавіча Шыдлоўскага, самадзейнага Уздзенскага паэта, кампазітара-песенніка, якое адбылося  21 чэрвеня ў вёсцы Прысынак, дзе нарадзіўся і вырас самародак зямлі Уздзенскай.

Было ўсё: інфармацыя пра жыццё і творчасць юбіляра, агучаная работнікамі Уздзенскай раённай бібліятэкі Святланай Ярмілінай і Кацярынай Якубоўскай,

цудоўныя вершы і песні, якія выконвалі таленавіты спявак Алег Каламіец, яго маці Людміла, дачка сябра Паўла Іванавіча таксама Шыдлоўскага Антона Паўлавіча Рэгіна Антонаўна Барбарчык

і руплівы энтузіяст на ніве духоўнасці Міхаіл Венедзіктавіч Русак 

і, безумоўна ж, цёплыя ўспаміны тых, хто ведаў Паўла Іванавіча, жыў з ім побач, падзяляў захапленне маляўнічасцю роднага куточка, непаўторнаю мілагучнасцю матчынай мовы.

Шмат цікавага расказаў пра цесця яго зяць Павел Адамавіч Шыдлоўскі.

Павел Іванавіч быў не проста арганізатарам ад Бога, таленавітым ва ўсіх справах, за якія браўся, ён быў прыроджаным псіхолагам, да якога хадзілі за парадай цэлымі сем’ямі.

Удзельнікі мерапрыемства ўсклалі  кветкі да магілы Паўла Іванавіча.

Было ўсё.  Не было толькі, правільней сказаць, зусім мала было слухачоў.

Ці  то ягады ў лесе збіралі людзі, ці то на градках шчыравалі?… 

А можа ў сусветнай віртуальнай павуціне заблыталіся?

Добра калі што карыснае для фізічнага і псіхічнага здароўя рабілі людзі, а калі запаўнялі пустоты ў душы і ў побыце рознай брыдотай, якой аж кішыць інфармацыйная прастора?

Здзіўляе пасіўнасць тых, хто абавязаны па "долгу службы” клапаціцца  пра псіхічнае і фізічнае здароўе нацыі.

Але гэта ўжо асобная тэма. Мы ж прапануем тым, хто па тых ці іншых прычынах не змог атрымаць асалоду ад судакранання з жывым непаўторным талентам нашага самародка, прычасціцца  з чысцюткай крыніцы велічнага жыцця і творчасці чалавека з вялікай літары.

Такіх ва ўсе часы было няшмат, а сёння дык і пагатоў.

Не песціў лёс самародка зямлі Уздзенскай Паўла Іванавіча Шыдлоўскага.  Васьмігадовы хлапчук, гуляючы з сябрамі ў хованкі, атрымаў значную траўму.

Але ўсё абышлося. Ды самае страшнае чакала наперадзе: калі юнак стругаў бервяно, адскочыла трэска і трапіла ў вока. У выніку, нягледзячы на ўсе намаганні дактароў, зрок амаль знік, а разам з ім развеяліся мары пра вучобу, паэзію, бо ён ужо тайна ад усіх пісаў вершы і нават асмеліўся паказаць Паўлюку Трусу і сваёй сяброўцы Сымонавай Олі, якую вылучаў з усіх прысынкаўскіх дзяўчат.

У семнаццаць гадоў падкасіла бяда хлопца, не хацелася думаць, марыць, нават жыць. Але сябры не пакінулі ў бядзе.

Вялікае шчасце сустрэць на жыццёвым шляху добрых сяброў.

Ды розная бывае дабрата: жаласлівая – расслабляе, патрабавальная, без скідак на цяжкасці – ратуе, ставіць на ногі чалавека, вяртае веру, любоў да жыцця.

З такою і пашчасціла сустрэцца Паўлу. І каханая дзяўчына не ацуралася хлопца, стала жонкаю, падарыўшы сямейнае шчасце, таварышам у творчых справах.

Жыццёвы шлях Паўла Іванавіча Шыдлоўскага – узор беззапаветнага служэння любімай справе, людзям.

Дзесяткі гадоў узначальваў ён сельскі клуб у роднай вёсцы, быў арганізатарам першага ў раёне харавога калектыву.

Шмат зрабіў ён для беларускай песні. З ёй і дзякуючы ёй стаў вядомы ён ва ўсёй рэспубліцы. На вясковых вечарынках, на сцэнах канцэртных залаў Палацаў культуры, у студыях радыё і тэлебачання гучалі яго таленавітыя песні пра родны край, пра любую дзяўчыну, пра вернасць шчырага сяброўства…  

А такая ўсім вядомая песня, як "Пасаджу каліну ў полі” і сёння з задавальненнем выконваецца шматлікімі прыхільнікамі беларускай песні.  Уласна кажучы, як і іншыя песні прысынкаўскага салаўя.

Радзіма высока ацаніла заслугі Паўла Іванавіча. Самадзейны кампазітар, паэт, ён стаў заслужаным дзеячам культуры БССР. Як партызанскі сувязны ён узнагароджаны медалём "За адвагу”.

Пасля вайны за песні атрымаў ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга.

Пра яго пісалі кнігі, здымалі фільмы, не абдзелены ён быў і журналісцкаю ўвагаю.  Ёсць, безумоўна,  шмат людзей з больш значнымі ўзнагародамі і званнямі, але Шыдлоўскі – адзін такі ў рэспубліцы.

І сёння цёплым удзячным словам успамінаюць яго землякі. Да яго ішлі вяскоўцы як да доктара. Лячыў ён жартам, анекдотам, вясёлай гісторыяй, байкай, вершам і песняй.

Прапануем і вам атрымаць асалоду ад судакранання з чысцюткім бруістым талентам уздзенскага самародка.


ХХХ


Я спорту лепшага і ведаць не хачу:

З касой навостранай пабыць на сенажаці…

Хаця гады – касьба не па плячу,

Але сябе я адчуваю тут юначым.

Нагамі босымі ступаю ў бурштын росаў,

А сонца ўжо сыпнула гарачынь.

Як любы мне духмяныя пракосы,

І гэты спеў прысынкаўскіх жанчын.


ХХХ


Паміж бароў з квяцістымі лугамі

Красуе ў сонечным святле вясны

Мой край, што Уздзенскім названы.

З ім наша праца, думы, сны.

Зямля твая вядомая Радзіме.

Магутны Нёман з гордасцю бяжыць.

Вялікіх дум, паэтаў нарадзіла,

І людзям радасна тут жыць…


Зоя Калкоўская,

старшы навуковы супрацоўнік Уздзенскага гісторыка-краязнаўчага музея.

 

Категория: Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №10 (июль 2013 г.) | Добавил: IstokNemana (04.07.2013)
Просмотров: 1891 | Теги: в.Прысынак, д.Присынок, Исток Немана, Шидловский Павел Иванович, Узденщина, выток нёмана | Рейтинг: 5.0/2
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]
Copyright MyCorp © 2024
Бесплатный хостинг uCoz