Суббота, 12.10.2024, 01:56

Главная Регистрация Вход
Приветствую Вас, Гость · RSS
Меню сайта
Форма входа
Категории раздела
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №4 (январь 2013 г.) [7]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №5 (февраль 2013 г.) [8]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №6 (март 2013 г.) [9]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №7 (апрель 2013 г.) [6]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №8 (май 2013 г.) [5]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №9 (июнь 2013 г.) [6]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №10 (июль 2013 г.) [10]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №11 (август 2013 г.) [8]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №12 (сентябрь 2013 г.) [6]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №13 (октябрь - ноябрь) 2013 г.) [4]
Поиск
Наш опрос
Какова ваша связь с Узденщиной?
Всего ответов: 120
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
 Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА
Главная » Статьи » Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА 2013 год » Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №13 (октябрь - ноябрь) 2013 г.)

ЛІСЦЁ ШАПОЧА ТУТ ІНАЧАЙ
ЛІСЦЁ ШАПОЧА ТУТ ІНАЧАЙ

(Сцэнарый мерапрыемства да Дня Памяці 2 лістапада)


                                                                                     

Лісцё шапоча тут іначай,  іначай цішыня маўчыць.

Зязюля пракувае з плачам –  няма каму гадоў лічыць.

Адны йшчэ ўчора іх лічылі, з надзеяй радаснай услых. 

Даўно ўтравелі ўжо магілы  ў куточку гэтым для другіх. 

 Сям-там счарнела агароджа   і пахіліліся крыжы. 

Тут розум адшукаць не можа супакаення для душы.

Старыя, маладыя, дзеці ў векавечным забыцці. 

Тут востра думаеш аб смерці і, як ніколі, аб жыцці. 

 


Могілкі, пагост, клады. Так называюць людзі месца пахавання нябожчыкаў. У традыцыйным светаўяўленні нашых продкаў яно лічылася сакральным. Тут знаходзяць спачын душы. Гэтай з’яве прысвечаны шматлікія міфалагічныя сюжэты, прымхі, павер’і, абярэгі.


У нашых продкаў (крывічоў, дрыгавічоў, радзімічаў) да Х –ХІ стагоддзяў панаваў язычніцкі абрад трупаспалення. Нябожчыкаў пасля аплаквання спальвалі на рытуальным вогнішчы, якому адводзілася функцыя ачышчэння, а прах – попел з рэшткамі касцей, упрыгожанняў – зграбалі ў урну і хавалі, насыпаючы паверх курган. Закопвалі і пад парогам хаты, рабілі нізкія праёмы дзвярэй не толькі для таго, каб захаваць цяпло, але і для таго, каб дамачадцы не забываліся пакланіцца праху продкаў.             


З прыняццем хрысціянства курганныя пахаванні паступова былі выцесненыя абрадам трупапалажэння ў грунтавых ямах, што ў асноўным захаваўся да нашага часу. Тэрыторыю пад могілкі выбіралі звычайна недалёка ад вёсак на сухіх пагорках ці пакатых схілах з пясчаным і супясчаным грунтам. Часам іх абносілі валам, абгароджвалі плотам ці мураванаю сцяною. Паводле ўказа 1889 года забаранялася размяшчаць могілкі бліжэй чым сто сажняў ( 213 метраў) ад апошняга жылля ў горадзе і паўвярсты (528 метраў) ад вёскі.                                                    


Прадстаўнікоў розных канфесіяў у мінулым хавалі асобна, кожнага на сваіх могілках. Розныя былі і пахавальныя абрады, і спосабы пахавання, атрыбуты, сімволіка, мемарыяльныя знакі. Так, магілы праваслаўных размяшчаліся галавой на захад, католікаў – на ўсход.                                                    


У шляхты была распаўсюджаная традыцыя пахавання ў фамільных ( сямейных) склепах, пабудовы адпаведных капліцаў. Самая незвычайная пахавальня ў Беларусі пабудавана менавіта на гарадскіх могілках ва Уздзе. Над чорнымі ад часу, заросшымі імхом надмагільнымі помнікамі ўзвышаецца дзесяціметровая піраміда, вельмі падобная на егіпецкую.                               


Гэта дзіўнае магільнае скляпенне і капліца-усыпальніца былі пабудаваны ў 1800 годзе прадстаўнікамі старажытнага роду Завішаў. У пірамідзе былі два памяшканні. Унізе размяшчаўся склеп. Пахаванне адбывалася ў трунах у нішах сцен, якіх налічвалася цэлых тры рады. У адной са сцен склепа быў устаноўлены невялікі алтар, над якім у нішы стаяла евангельская скульптура.


Але самая цікавая частка гэтага грандыёзнага збудавання – невялікі патайны пакой, размешчаны практычна на самай вяршыні піраміды на вышыні 8 метраў. Некаторыя гісторыкі мяркуюць, што ў ім праводзіліся тайныя багаслужэнні. Зусім верагодна, што там збіраліся члены тайнага таварыства масонаў. Быць вольным мулярам у тыя гады было модна – масоны перажывалі другое нараджэнне ў Беларусі.


Нягледзячы на тое, што піраміда працягвае стаяць, стан яе нездавальняючы. Родавы склеп цалкам разрабаваны. Нішы ў сцяне, дзе захоўваліся астанкі людзей, раскрыты, ад трунаў не засталося нават трэсак, не відаць зусім і саміх астанкаў. Да таго ж нехта пусціў пагалоску, што ў пірамідзе схаваны скарб. І з унікальнай пабудовы заядлыя кладашукальнікі пачалі выкалупліваць камяні. Клад, безумоўна, ніхто не знайшоў, а ў сценах піраміды зеўрае мноства дзірак.


На могілках стараліся хаваць сем’ямі ("каб родным на тым свеце лягчэй было сысціся”). Людзей нявызначанай веры, самагубцаў, тапельцаў хавалі за межамі могілак. Магільныя ўзгоркі часам пакрывалі драўлянымі прамавугольнікамі ў выглядзе века труны ці абгабляванымі гранёнымі калодамі.

 

Час ад часу родзічы і блізкія нябожчыкаў падсыпалі надмагільныя бугаркі, абкладвалі іх дзёрнам альбо невысокім зрубам, абмуроўвалі, абнаўлялі мемарыяльныя знакі: крыжы-жальнікі, камяні з выявай крыжа. Садзілі дрэвы, кветкі.


У святочныя дні крыжы абвязвалі ўзорнымі ручнікамі, фартушкамі, вянкамі. На памінкі, Радаўніцу, на велікодныя дні, На Дзяды існуе традыцыя прыходзіць на могілкі, каб аддаць даніну павагі і ўшанаваць памяць памерлых продкаў.                       


Народным звычаем на могілках забараняліся гульні, збор ягадаў і кветак, выпас свойскай жывёлы, высечка дрэў для гаспадарчых мэтаў. Наўмыснае псаванне магілаў і мемарыяльных знакаў з даўніны расцэньваецца як святатацтва.                


У савецкі час замена рэлігійных абрадаў грамадзянскімі, а таксама ўрбанізацыя ўнеслі пэўныя змены ў культурны ландшафт могілак. Больш разнастайнымі сталі формы пахаванняў, мемарыяльныя знакі, іх сімволіка і эпітафіка. Усё часцей людзі пачалі будаваць жыллё амаль каля могілкавай агароджы.              


За стан могілак адказваюць мясцовыя органы ўлады – сельскія і гарадскія Саветы дэпутатаў у адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь "Аб пахаванні і пахавальнай справе” ад 25 кастрычніка 2001 года.                               

А за стан памяці аб продках адказвае сумленне кожнага з нас. І сёння мы сабраліся тут, каб успомніць нашых родных, блізкіх, проста знаёмых людзей і засведчыць нашу павагу да іх жыцця, іх працы, іх намаганняў.                                        

Лісцё шапоча тут іначай,                                 

іначай цішыня маўчыць…                                  

Давайце ж і мы з вамі проста памаўчым, прыслухаемся да гэтай цішыні, пачуем голас сумлення. Гэта і ёсць голас Дабра, Справядлівасці, Любові… нашых продкаў і Бога.


На гэтым наша мерапрыемства заканчваецца і мы можам наведаць магілы дарагіх нам людзей, ускласці кветкі, успомніць іх, падзякаваць ім за ўсё добрае, што яны для нас зрабілі. Нашы продкі былі ўпэўненыя, што ў гэты дзень дастаткова схадзіць на любыя могілкі і ўспомніць людзей, пахаваных у другім месцы далёка ад вас і яны адчуюць вашу любоў, вашу памяць, вашу ўдзячнасць.

 
Категория: Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №13 (октябрь - ноябрь) 2013 г.) | Добавил: IstokNemana (14.11.2013)
Просмотров: 1218 | Теги: Узденский музей, ЛІСЦЁ ШАПОЧА ТУТ ІНАЧАЙ, Екатерина Якубовская, Исток Немана, Зоя Колковская | Рейтинг: 5.0/4
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]
Copyright MyCorp © 2024
Бесплатный хостинг uCoz