Четверг, 28.03.2024, 10:46

Главная Регистрация Вход
Приветствую Вас, Гость · RSS
Меню сайта
Форма входа
Категории раздела
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №4 (январь 2013 г.) [7]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №5 (февраль 2013 г.) [8]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №6 (март 2013 г.) [9]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №7 (апрель 2013 г.) [6]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №8 (май 2013 г.) [5]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №9 (июнь 2013 г.) [6]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №10 (июль 2013 г.) [10]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №11 (август 2013 г.) [8]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №12 (сентябрь 2013 г.) [6]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №13 (октябрь - ноябрь) 2013 г.) [4]
Поиск
Наш опрос
Какова ваша связь с Узденщиной?
Всего ответов: 120
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
 Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА
Главная » Статьи » Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА 2013 год » Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №5 (февраль 2013 г.)

История деревень Узденщины. Зеньковичи


Калі жывеш пастаянна ў роднай вёсцы, то прывыкаеш да ўсяго навакольнага, не заўсёды бачыш прыгажосць гэтых мясцін, дабрыню і высакароднасць людзей, якія цябе акружаюць, не звяртаеш увагі на эканамічныя з’явы, якія адбываюцца навокал.

Але варта адарвацца ад гэтых родных мясцін, то вельмі цягне на сваю маленькую радзіму, у вёску, дзе ты нарадзіўся і вырас, або расцеш, да сваякоў, сяброў, знаёмых, проста харошых і таленавітых людзей, а іх у нашай мясцовасці шмат.

Усё дробязнае, раней незаўважнае становіцца такім дарагім і значным. Хочацца хадзіць, разглядаць, распытваць, успамінаць былых аднавяскоўцаў, даведацца аб іх лёсе, аб зменах у жыцці, асабліва калі яны прыемныя. Таленты нашых людзей неабдымныя, нават расце, мацнее глыбокае пачуццё павагі да ўсяго роднага, гонар за сваіх землякоў.

Людзі і іх заняткі змяняліся на працягу ўсяго жыцця чалавецтва. Яшчэ са старажытнасці захаваліся на тэрыторыі нашага раёна і вёскі некаторыя віды дзейнасці, якія і цяпер у пашане, якія расказваюць нам  аб мінулыі і сучаснасці, жывуць людзі, якія з задавальненнем займаюцца вышываннем, ткацтвам, гарбарствам, ганчарствам, саломапляценнем і інш. [1, с.16]. Аб іх і пойдзе размова.

Традыцыі народнага мастацтва саломапляцення шматгранныя. У мінулым яны былі неперарыўна звязаны з працай, бытавым укладам, абрадамі і святамі сельскіх жыхароў. Іх зараджэнне адносіцца да таго гістарычнага часу, калі на тэрыторыі Беларусі было асвоена земляробства.


Салома – матэрыял сялянскі. Як і хлеб, салома – дар прыроды і матэрыялізаваны прадукт працы чалавека. Іржаная, пшанічная, ячменная салома здаўна знаходзіла самае шырокае, універсальнае прымяненне ў гаспадарцы, побыце і абрадах земляробаў.

Салома мае своеасаблівыя прыродныя якасці – лёгкасць, пластычнасць у вільготным стане, чысты залацісты колер з мноствам адценнеў, глянцавы бляск, а таксама таннасць і даступнасць матэрыялу. Гэтыя якасці абумовілі яе выкарыстанне народамі-земляробамі для пляцення.

Нараўне з простымі бытавымі прадметамі, абрадавымі атрыбутамі з саломы ствараліся і ствараюцца выразныя мастацкія вырабы, якія не ўступаюць па прыгажосці і дэкаратыўнасці лепшым узорам народнага мастацтва з больш даўгавечных і дарагіх матэрыялаў.

Важнае значэнне ў развіцці мастацтва саломапляцення ў нашай мясцовасці мелі аграрна-магічныя ўяўленні земляробаў, якія з даўніх часоў працуюць на зямлі, бо менавіта яны далі багаты і шматгранны змест гэтаму віду народнай творчасці.

Вельмі часта плятуць з зерня і саломы старажытнейшыя сімвалы ўрадлівасці не толькі ў нашай вёсцы, але і па ўсёй Беларусі і нават па-за яе межамі. Сярод іх можна назваць пляценне жніўнага вянка, апальванне саламянага пудзеля на Купалле і Масленіцу, апрананне ў салому Каляды. Здавён сімвал Зажынак і Дажынак, якія адзначаюцца ў СВК "Уздзенскі” – гэта жытнёвы сноп. Такая традыцыя захавалася ў вёсцы здавён і ёй жыць і далей. Штогод пажылая жанчына летам сярпом жне сноп жыта, перш чым камбайны гуртам выйдуць да збору новага ўраджаю. Затым яму спяваюць песні, вакол яго ладзяць карагоды. Такі абрад захаваўся з язычніцкіх часоў і дажыў да нашых дзён. Жанчына, якая робіць зажынкі павінна быць сталай, працавітай, стараннай, прыкладам іншым – тады і ўраджай будзе добрым.

Саломапляценне ў Зенькавічах у асноўным існавала ў форме хатняга промыслу, задавальняючы патрэбнасці сялянскай сям’і. Амаль кожны селянін вёскі мог плесці для сваіх патрэб саламяны капялюш, розныя гаспадарчыя ёмістасці [10, с.8].

У нашай вёсцы яшчэ ў пачатку XX  стагоддзя салома выкарыстоўвалася для покрыву дахаў хат. У пасляваенныя гады (пасля 1-ай Сусветнай вайны), гады голаду і холаду, у многіх сяльчан  зусім не было грошай, каб пакрыць дахі добрым будаўнічым матэрыялам,  і таму многія хаты былі крыты саломай. А надворныя пабудовы амаль усе былі крыты саломай.

У ХVIII XIX  стагоддзях саломапляценне ў розных кутках Беларусі дасягнула высокага ўзроўню, яно выкарыстоўвалася для ўпрыгожвання царкоўных інтэр’ераў. Старажылы вёскі расказвалі, што царква, якая стаяла на ўзгорку на поўднёвым-усходзе нашай вёскі мела таксама ўпрыгожванні з саломы (па расказах іх бабуль і дзядуль).

У сучасным саломапляценні найбольш развіваецца саломапластыка. Вырабляюць пластычныя саламяныя цацкі. Вобраз каня, птушкі – асноўныя вобразы народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і фальклору. Абапіраючыся на традыцыі народнага саломапляцення нашы самадзейныя майстры выпрацоўваюць для стварэння дэкаратыўнай анімалістычнай скульптуры новыя выразныя прыёмы, якія дапамагаюць раскрыць багацце дэкаратыўных магчымасцей саломы [19, с.128].

З саломы ствараюць у цяперашні час ужытковыя рэчы, але яны нясуць цяпер не толькі ўтылітарную, а больш эстэтычную функцыю. Прыгажосцю і дэкаратыўнасцю вызначаюцца розныя шкатулкі, блюды, кашы і іншыя рэчы. Яны прыемна радуюць вока сваёй залатой прыгажосцю.

Подпись: Загадчыца Зенькавіцкага дома культуры Герасімовіч Л.П.(першая злева)У сучасным саломапляценні складаюцца новыя накірункі, якіх не ведала традыцыйнае мастацтва пляценне. У нашай вёсцы жывуць людзі, якія з’яўляюцца самадзейнымі майстрамі і яны ствараюць работы для душы, заахвочваюць гэтай справай маладое пакаленне. Няхай не створаны імі шэдэўры саломапляцення, але яны ўкладваюць у работу з саломай сваю душу, вучаць дзяцей бачыць прыгажосць і святло з рабоце з дадзеным матэрыялам. Нашы самадзейныя майстры ствараюць пано, кампазіцыі для ўпрыгожвання дамашняга інтэр’ера, ствараюць з саломы біжутэрыю, дэкаратыўныя вянкі і кветкі.

Людміла Пятроўна Герасімовіч працуе загадчыцай Зенькавіцкага дома культуры не вельмі даўно, але яна сумела наладзіць тут плённую працу. Захапленне работай з саломай пачалося з 1998 года, калі яна наведала фестываль майстроў саломапляцення. Вырашыла  паспрабаваць  сама ствараць прыгажосць з саломы ў выглядзе пано і атрымалася. Зараз заахвочвае гэтай справай і вучняў школы, з якой наладжаны цесны кантакт.

Подпись: Русак Жанэта Мікалаеўна з вырабамі сваіх выхаванцаўРаботай з саломай захапляецца і дырэктар нашай школы Русак Жанэта Мікалаеўна. Сама яна нарадзілася і вырасла ў горадзе, але, паспрабаваўшы аднойчы працаваць з саломай, вырашыла займацца гэтай справай. У рабоце з саломай яна бачыць жыватворнасць і невычэрпнасць беларускага народа,  вучыць  вучняў сярэдніх класаў ствараць дзіўнай прыгажосці пано. Работамі вучняў і зараз упрыгожаны сцены школы, паглядзеўшы на якія сучасны чалавек разумее духоўную сілу народнага мастацтва.

Многія настаўнікі школы вучаць дзяцей бачыць прыгажосць у рабоце з саломай. У гуртку гэтаму вучацца вучні пачатковых і пятага класаў пад кіраўніцтвам Франевіч Таццяны Аляксандраўны.

Подпись: Вырабы з саломы, створаныя вучнямі школы пад кіраўніцтвам Франевіч Таццяны Аляксандраўны Даволі распаўсюджаным сялянскім рамяством у мінулым было ткацтва. Але яго традыцыі захоўваюцца па сённяшні дзень. Ткацтва захоўвалася нават там, дзе ў заняпадзе былі астатнія віды народных рамесніцкіх заняткаў. Ільняныя тканіны хатняга вырабу напачатку 20-х гадоў яшчэ шырока выкарыстоўваліся ў сялянскім адзенні і побыце. Пасля другой сусветнай вайны ў нашай вёсцы многія жанчыны ткалі, а пасля ткацкі промысел пачаў прыходзіць у заняпад [10, с.265].

Подпись: Шэмет Софья Іванаўна – майстар на ўсе рукіТкацтва існавала пераважна ў форме хатняга рамяства. У ім

выкарыстоўвалася прымітыўнае ткацкае абсталяванне. Шырыня палатна была каля 70 сантыметраў, але не болей. Жанчыны ткалі палатно, ручнікі, абрусы і нават дываны. Ткацкаму рамяству ад сваёй матулі навучылася настаўніца працоўнага навучання нашай школы Шэмет Софья Іванаўна.

 Родам яна з Гомельшчыны, але ўжо працяглы час жыве ў вёсцы Зенькавічы. Вучням школы яна імкнецца паказаць хараство тканых вырабаў. Дываны, якія захаваліся ў яе ад бабулі і матулі вызначаюцца адметнай прыгажосцю. Вельмі своеасаблівыя і саматканыя ручнікі, на якіх відаць розныя ўзоры.

Подпись: Ніна Рыгораўна Русаковіч на выставе дэкаратыўна-прыкладнога мастацтваБыло развіта і працягвае сваё развіццё вышывальнае мастацтва. Вышыўка гладдзю і вышыўка крыжом. З вялікім захапленнем займаецца гэтай справай Русаковіч Ніна Рыгораўна – маладая спрытная жанчына. Яна нарадзілася і вырасла на Століншчыне. А, як вядома, на Палессі з даўніх часоў кожная дзяўчына навучалася вышываць. Нявеста, якая збіралася замуж, павінна была вышыць цэлы стос рэчаў на пасаг. Вучылася гэтаму рамяству ў матулі і бабулі. Пасля школы Ніна скончыла Смілавічскі сельскагаспадарчы тэхнікум, атрымала размеркаванне на Уздзеншчыну, у калгас "Уздзенскі”. Спачатку працавала брыгадзірам у вёсцы Боркі, а затым заняла гэту ж пасаду на цэнтральнай сядзібе. Больш пятнаццаці год жыве ў вёсцы Ніна Рыгораўна, яе паважаюць аднавяскоўцы за працавітыя і таленавітыя рукі, за прыгожы голас. Зараз яна працуе ў сферы гандлю.

Подпись: Ніна Рыгораўна Русаковіч з дочкамі Таццянай і АнастасіяйНеаднаразова радавалі вочы людзей яе вышываныя рэчы на розных выставах: беласнежныя сурвэткі, абрусы, многія іншыя рэчы з густам вышытыя прыгожымі ўзорамі, на якіх ружы, лілеі, незабудкі, мноства іншых кветак.

– Хапае работы ў брыгадзе, асабліва ў час сяўбы, або ўборкі ўраджаю. Трэба ўсюды пабываць, арганізаваць людзей на выкананне той ці іншай работы. Патрэбна справіцца і з хатнімі справамі. Аднак у вольную хвіліну, а іх мала, займаюся любімай справай, – гаворыць Ніна Рыгораўна.

Подпись: Свята вуліцы ЮбілейнаяЗусім нядаўна яна арганізавала заняткі па вышыўцы ў клубе вольнага часу пры доме культуры. Дзеці з задавальненнем наведваюць іх і пераймаюць майстэрства настаўніцы ў вышыўцы.

Пра ўмеліцу неаднаразова пісалі ў газеце "Чырвоная зорка” і "Беларуская ніва”.


Подпись: Гліняны посудУ пачатку ХХ стагоддзя па ўсёй Беларусі, у тым ліку іў вёсцы Зенькавічы, быў добра развіты ганчарны промысел. Звязана гэта было перш-наперш з тым, што практычна паўсюдна сустракаліся добрыя залежы гліны. Ганчарны промысел існаваў у разнастайных формах: ад хатняга рамяства па лепцы посуду для ўласных патрэб, сельскага промыслу, які абслугоўваў сяло і яго наваколле, да больш развітых ганчарных промыслаў у мястэчках. Так у мястэчку Узда рабілі шмат гліняных вырабаў, а вось у нашай вёсцы не шмат. Цяпер немагчыма знайсці ў вёсцы хаця б аднаго чалавека, які ўмеў бы ляпіць гліняныя гаршчкі або іншыя рэчы. У школьным музеі такія рэчы ёсць, яны захаваліся на гарышчах хат і былі прынесены ў школу.

Плесці рэчы з лазы, або іншага матэрыялу – справа дастаткова цяжкая і патрабуе значных уменняў. Але ў нашай мясцовасці жывуць людзі, якія з задавальненнем займаюцца такімі справамі. З такім чалавекам праведзена гутарка.

Гутарка з мясцовым умельцам па пляценню венікаў і кашоў Астравухам Мікалаем Аляксандравічам

1.     Скажыце, калі ласка, з якога ўзросту Вы займаецеся пляценнем венікаў, кашоў? Хто навучыў гэтаму рамяству?

Мікалай Аляксандравіч: У мяне было цяжкое жыццё. На вайне у 1939 годзе загінуў бацька, а ў маці на руках засталося трое малых дзяцей. Я быў самы старэйшы. Трэба было дапамагаць маці па гаспадарцы, а ўлетку суседу Паўлюку дапамагаў пасвіць  кароў. На полі было вельмі шмат вольнага часу  і ён цягнуўся марудна, і каб яго выкарыстаць з карысцю, сусед плёў кашы і вязаў венікі, а я гледзячы на яго сам заняўся гэтай справай.

2.     Чаму займаецеся гэтым цяпер і ці падабаецца вам гэты занятак?

Мікалай Аляксандравіч: Гэты занятак мне вельмі па душы, так як я зараз на пенсіі і маю шмат вольнага часу, то гэта прыносіць мне вялікае задавальненне і падзяку аднавяскоўцаў. Я дапамагаю калгасу (так як закупліваюць венікі ў СВК "Уздзенскі” на жывёлагадоўчы комплекс, зернаток улетку)

3. Раскажыце цікавы выпадак звязаны з дадзеным промыслам

Мікалай Аляксандравіч: Цікавых выпадкаў было шмат, але адзін запомніўся мне на ўсё жыццё. Калі я звязаў свой першы венік і паказаў яго аднавяскоўцам, то з іх нехто не паверыў, а ўсе лічылі, што гэта сусед падараваў венік, каб пажартававаць над аднавяскоўцамі. Але я не разгубіўся і на вачах ўсіх пачаў вязаць другі венік, які быў яшчэ лепшы за першы, тады ўсе зразумелі што гэта сапраўды маіх рук работа. Кошыкі ў мяне таксама спраўныя атрымліваюцца, імі карыстаюцца ўсе людзі вёскі.

Свае  вырабы Мікалай Аляксандравіч падараваў школьнаму музею.


 

Разьба па дрэве, работа з дрэвам, вырабы з дрэва – заняткі, якімі займаліся яшчэ нашы продкі. Зараз гэтай справай займаюцца людзі, якія ствараюць прыгажосць сваімі рукамі. Сапраўдным майстрам сваёй справы і добрым настаўнікам і дарадчыкам для многіх хлапчукоў з’яўляецца настаўнік працоўнага навучання Навакоўскі Сяргей Іванавіч. Ён прытрымліваецца меркавання, што ў кожнага чалавека ёсць рукі і галава на плячах, таму ў жыцці трэба ўмець многае. Працаваць з драўнінай, выпільваць розныя рэчы ён навучыўся яшчэ ў школьным узросце, пазней было захапленне разьбой па дрэве. А цяпер творы яго і яго выхаванцаў – гэта сапраўдныя творы мастацтва. Іх работы былі неаднаразовымі пераможцамі на раённых і абласных выставах дэкаратыўна-прыкладной творчасці.

 Подпись: Навакоўскі Сяргей Іванавіч і работы яго выхаванцаў на выставе

   

 

 




Адорваць людзей дарагіх (БТ)

Сюжэт першы.

Самастойнае, больш-менш свядомае жыццё, пачынаецца менавіта са школы. Тут мы вучымся дабру, праўдзівасці.

Бяжыць час, мяняюцца людзі, але ў душы кожнага з нас застаюцца ўрокі дабрыні, прыгажосці, застаюцца з намі тыя, хто  з першых крокаў па жыцці быў побач. перадаваў свае веды свае майстэрства, хто прывіў любоў да прыгажосці, навучыў нас ствараць цудоўныя рэчы сваімі рукамі.

Школа заўседы будзе той прыступкай, якую неабходна пераступіць кожнаму. І вельмі добра, калі зусім звычайная школа, такая як у весцы Зенькавічы Уздзенскага раёна, становіцца і вучням і настаўнікам другім родным домам.





Видеофильм

«КАК ЖИВЕШЬ, МОЛОДЕЖЬ?» 
(44 мин.)
о жизни  молодых специалистов агропромышленного комплекса Узденщины   создан  по инициативе  Узденского районного комитета профсоюза работников АПК


   Над фильмом работали:

шеф-редактор - Тамара Жигалкович
исполнительный редактор  - Елена Шумилова
оператор и режиссер монтажа - Роман Семенов
творческий руководитель - Василий Лычковский

В фильме присутствует сюжет об СПК "Узденский" (д.Зеньковичи)
Категория: Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №5 (февраль 2013 г.) | Добавил: IstokNemana (21.02.2013)
Просмотров: 2671 | Комментарии: 1 | Теги: деревня Зеньковичи, Узденщина, Узденский район, Исток Немана, История деревень Узденщины | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]
Copyright MyCorp © 2024
Бесплатный хостинг uCoz