Среда, 24.04.2024, 09:54

Главная Регистрация Вход
Приветствую Вас, Гость · RSS
Меню сайта
Форма входа
Категории раздела
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №4 (январь 2013 г.) [7]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №5 (февраль 2013 г.) [8]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №6 (март 2013 г.) [9]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №7 (апрель 2013 г.) [6]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №8 (май 2013 г.) [5]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №9 (июнь 2013 г.) [6]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №10 (июль 2013 г.) [10]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №11 (август 2013 г.) [8]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №12 (сентябрь 2013 г.) [6]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №13 (октябрь - ноябрь) 2013 г.) [4]
Поиск
Наш опрос
Какова ваша связь с Узденщиной?
Всего ответов: 120
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
 Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА
Главная » Статьи » Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА 2013 год » Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №5 (февраль 2013 г.)

Курс на новае аблічча. Уздзеншчына-2013

Уздзеншчына сустракае Новы год з аптымізмам




На працягу некалькіх месяцаў жыхары нашага раёна жылі спадзяваннямі, а цяпер — чаканнем знакавай для рэгіёна падзеі: у 2013 годзе Уздзеншчына будзе прымаць гасцей абласнога фестывалю працаўнікоў сяла. Распрацавана і зацверджана старшынёй Мінскага аблвыканкама канцэпцыя "Дажынак-2013”, рыхтуецца праектна-каштарысная дакументацыя па добраўпарадкаванні горада. Якія канкрэтна перамены чакаюцца? Чым быў адметны для раёна год адыходзячы? Пра гэта карэспандэнту "Чырвонай зоркі” расказвае старшыня раённага выканаўчага камітэта Вячаслаў ПАХОЛЬЧЫК.

— Спачатку пра тое, што зроблена ў 2012 годзе. Наш раён сельскагаспадарчы, таму эканоміка яго звязана галоўным чынам з сельгасвытворчасцю. Тут ёсць свае праблемы, але ёсць і поспехі. На працягу года сельская гаспадарка Уздзеншчыны па эфектыўнасці вытворчасці прадукцыі жывёлагадоўлі і раслінаводства неаднаразова знаходзілася ў лідарах у Мінскай вобласці. За апошнія два гады вытворчасць зерня павялічана на 135 %. Сёлета валавы збор збожжавых культур у бункернай вазе і кукурузы дасягнуў 70 тысяч тон. Такога раней не было. І год у цэлым завяршаецца паспяхова. У няпростых умовах добрых паказчыкаў дабіваюцца жывёлаводы, значна павялічылася вытворчасць малака і ўдой яго на карову.

У будучым годзе аграрны сектар выйдзе на значна большыя паказчыкі, паколькі асноўны аб’ём інвестыцый прыходзіцца менавіта на сельскую гаспадарку. Сёлета ў рамках рэспубліканскай праграмы развіцця малочнай галіны на 2010-2015 гады завершана рэканструкцыя з расшырэннем малочнатаварнай фермы да 400 галоў дойнага статка і за кошт крэдытных сродкаў пачата будаўніцтва МТФ на 600 галоў у ПУП "ААБ Першая вясна” (цяпер гэта ЗАТ "Агра-Кухцічы”). Завяршаецца будаўніцтва новага малочнатаварнага комплексу на 524 галавы ў ААТ "Новае жыццё”. У 12 сельскагаспадарчых арганізацыях раёна на працягу года вялася рэканструкцыя і мадэрнізацыя фермаў. За кошт замены тэхналагічнага абсталявання ў новых і рэканструяваных памяшканнях будзе дадаткова атрымана 3.350 тон малака.

Прамысловы сектар раёна параў-наўча невялікі. Буйных прадпрыемстваў на Уздзеншчыне няма, прамысловасцю ў асноўным займаецца прыватны бізнес. Але мы спадзяёмся, што з часам Узда стане не толькі ў планах, а і ў рэальным жыцці горадам-спадарожнікам Мінска, і ў раён перамесцяцца некаторыя сталічныя прадпрыемствы. Ужо сёння інвестары пачынаюць перамяшчаць свае прамысловыя аб’екты ў глыбінку. Так, запускаецца новае прыватнае прадпрыемства "АЮВ ГлассГрупп” па апрацоўцы шкла, дзе будуць працаваць да 30 чалавек. На Уздзеншчыну выносіць свае магутнасці ЗАТ "Ніпэкс” — прадпрыемства па вытворчасці электратэхнічнай прадукцыі. Тут плануецца стварыць каля 200 рабочых месцаў. Усё больш упэўнена заяўляе пра сябе на ўздзенскай зямлі "Беліта-Вітэкс”. Тут маецца яго сельгаспрадпрыемства, паспяхова працуюць два цэхі. І ў будучым мы гатовы прадаставіць патэнцыяльным інвестарам пляцоўкі для будаўніцтва новых прадпрыемстваў, прапануем ім будынкі і збудаванні, якія пакуль не выкарыстоўваюцца, але могуць пры пэўным укладанні інвестыцый запрацаваць з большай аддачай. Стаўку робім на развіццё малога бізнесу, на расшырэнне спектра аказання камерцыйнымі і прыватнымі структурамі розных паслуг. А такіх мабільных суб’ектаў гаспадарання ў раёне нямала — 218 малых прадпрыемстваў, больш як 460 індывідуальных прадпрымальнікаў.

За апошнія гады нямала зроблена будаўнікамі. Пастаянна выконваецца праграма ўзвядзення жылля, у тым ліку і ў сельскіх населеных пунктах. Цяпер будуецца дом ЖБПК на 60 кватэр, рыхтуецца дакументацыя на будаўніцтва яшчэ аднаго дома жыллёва-будаўнічага кааператыва. Сёлета здалі ў эксплуатацыю дом сямейнага тыпу, пачалі будаваць 24-кватэрны дом сацыяльнага карыстання, які плануецца засяліць у будучым годзе.

Належная ўвага ўдзяляецца і сацыяльнай сферы. Пабудавалі будынак райаддзела міліцыі. За кошт раённага бюджэту адрамантаваны будынак гарадской гасцініцы. Сучаснае аблічча набыў кінатэатр "Кастрычнік”.

Раёну вельмі неабходны фізкультурна-аздараўленчы комплекс з басейнам, і гэты аб’ект закладзены ў інвест-праграму на будучы год, падрыхтавана ўжо праектна-каштарысная дакументацыя.

У пачатку 2013 года пачнецца будаўніцтва магазіна "Еўраопт” плошчай 1.600 квадратных метраў. Істотныя інвестыцыі ўкладваюцца ў сферу адукацыі і аховы здароўя — сёлета на гэтыя мэты было выдаткавана каля 100 мільярдаў рублёў. Падтрымліваем і ўстановы культуры, фізкультуры і спорту.

Значныя пераўтварэнні чакаюцца ў горадзе і раёне напярэдадні абласных дажынак.

У райцэнтры асноўныя мерапрыемствы будуць праходзіць на бульвары Дзяржынскага. У перспектыве ён стане пешаходнай зонай. Тут удзельнікаў і гасцей свята сустрэне "Горад майстроў”.

Чакаюць капітальнага рамонту вуліцы Савецкая, Карла Маркса, Першамайская, Школьная, дзе атрымаюць новае аблічча жылыя дамы і адміністрацыйныя будынкі. Іх не толькі адрамантуюць, але і пафарбуюць у прыемныя колеры, на некаторых будынках з’явяцца скатныя дахі. Толькі на добраўпарадкаванне горада ў сённяшніх цэнах будзе затрачана 130 мільярдаў рублёў.

А яшчэ з’явяцца ў нас і новыя аб’екты сацыяльнага прызначэння. Сярод найбольш знакавых і доўгачаканых новабудоўляў — шматфункцыянальны культурны комплекс з актавай і танцавальнай заламі, кафэ. Сюды ж плануем перавесці ЗАГС, бібліятэку. Жыхары і госці горада бачаць, што будаўніцтва гэтага аб’екта вядзецца поўным ходам.

Зразумела, такія значныя затраты аднаму раённаму бюджэту не выцягнуць, і тут фінансавую падтрымку Уздзеншчыне аказвае Мінскі аблвыканкам. Разлічваем таксама на дапамогу спонсараў.

Карацей кажучы, раён будуецца, развіваецца, жыхары Уздзеншчыны з аптымізмам уступаюць у 2013 год. Няхай жа ён будзе плённым для кожнага працоўнага калектыву, для кожнай сям’і, а кожны госць нашага прыгажэйшага куточка Беларусі на свае вочы пабачыць кардынальныя змены ў яго абліччы. Новых поспехаў у ажыццяўленні пастаўленых задач я жадаю ўсім жыхарам раёна.

http://www.uzdanews.by/?p=18172


Курс на новае аблічча

Улічваючы той факт, што наш раён складаюць у асноўным вёскі, сустрэлася са старшынёй раённага Савета дэпутатаў І. ПЯТРОВІЧАМ, каб даведацца, якія работы будуць весціся на тэрыторыі сельсаветаў і якія змены ўцэлым чакаюць Уздзеншчыну. Ігар Анатольевіч адзначыў:

– Згодна з распараджэннем губернатара Мінскай вобласці Б. Батуры распрацаваны і зацверджаны мерапрыемствы па прывядзенні раёна ва ўзорна-паказальны стан. З мэтай кантролю за выкананнем праграмы за горадам і сельскімі Саветамі замацаваны адказныя работнікі райвыканкама: М.Рабаў — г. Узда, Ю.Горлаў — Азерскі сельсавет, Я.Шкель — Нёманскі і Ліцвянскі, В.Барысевіч — Сямёнавіцкі, М.Чабан — Уздзенскі і Камянкоўскі, А. Давыдоўскі — Лашанскі, І. Пятровіч —Дзешчанскі і Хатлянскі сельсаветы. Складзены графік абследавання тэрыторый сельскіх саветаў раёна і горада, з 10 па 23 студзеня былі праведзены аб’езды.

– Якія яшчэ арганізацыі і службы былі задзейнічаны ў час аб’ездаў?

– Акрамя замацаваных работнікаў райвыканкама ў камісіі па правядзенні абследаванняў уваходзілі службовыя асобы з раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, санітарнай, землеўпарадкавальнай службаў, участковыя інспектары міліцыі, старшыні сельскіх Саветаў, а па горадзе – і намеснік дырэктара жыллёва-камунальнай гаспадаркі.

– На што была накіравана ўвага камісіі падчас аб’ездаў?

– Ды літаральна на ўсё: будынкі, прысядзібныя ўчасткі, паркі, калодзежы… Асабліва нас цікавілі пустуючыя будынкі (былыя фермы, магазіны, лазні, склады…), якія трэба зносіць ці ўключаць у гаспадарчую дзейнасць, старыя калодзежы, якія патрабуюць капітальнага рамонту ці закрыцця. У агульны план па навядзенні парадку на тэрыторыі нашага раёна будуць таксама ўключаны наступныя мерапрыемствы: замена ці знос старых агароджаў; добраўпарадкаванне ўчасткаў, якія зараслі і не выкарыстоўваюцца; перадача гаспадаркам пустуючых зямельных участкаў, іх ворыва і ўключэнне ў севазварот; падсыпка і рамонт дарог; рэканструкцыя сельскіх паркаў і сквераў, іх ачыстка ад сухастою і драўнінна-хмызняковай расліннасці; уборка несанкцыянаваных звалак, абсталяванне кантэйнерных пляцовак і ўстаноўка кантэйнераў; ачыстка меліярацыйных каналаў і дарог. У планах таксама пабудаваць на тэрыторыі кожнага сельсавета дзіцячыя пляцоўкі. Будзем працягваць работы па добраўпарадкаванні могілак, плануем у гэтым годзе паўсюдна замяніць там драўляную агароджу на бетонную.

– А як будуць задзейнічаны іншыя структуры?

– Яны будуць распрацоўваць свае мерапрыемствы. Так, аддзел культуры адказвае за выгляд і работу сельскіх устаноў культуры, кіраўніцтва сельгаспрадпрыемстваў – за майстэрні, фермы, збожжасушылкі і г.д., райспажыўтаварыства – за магазіны, медыкі – за ФАПы…

– Атрымліваецца, што кіраўніцтва сельскага Савета глядзіць сваё, сельская гаспадарка – сваё, адукацыя – сваё. А ці можа, напрыклад, старшыня сельвыканкама ўключыць у свой план такія мерапрыемствы, як замена агароджы вакол збожжасушылкі ці абнаўленне фасада школы, ФАПа?

– Можа, тым больш, што гэтыя будынкі знаходзяцца на віду. І тое, што адзін не заўважыць, можа заўважыць другі. Таму ўсе планы, якія будуць складзены кіраўнікамі розных службаў і арганізацый, будуць прааналізаваны і на іх аснове будзе складзены адзіны план мерапрыемстваў.

– А як быць з пустуючымі дамамі, падворкі якіх нагадваюць афрыканскія джунглі? І асабліва з тымі, дзе ўладальнік знаходзіцца ў прытулку для састарэлых, а родных, якія б маглі дагледзець дом і падворак, у яго няма?

– На жаль, такія дамы ёсць на тэрыторыі амаль кожнага сельсавета. Будзем арганізоўваць суботнікі па добраўпарадкаванні такіх двароў, прыцягваць да сумеснай справы работнікаў сельскай гаспадаркі, школьнікаў, вясковых жыхароў. Агульнымі намаганнямі людзі здольны зрабіць многае.

– Скажыце, ці можна ў раёне назваць сельсавет, на які варта было б раўняцца астатнім?

– Работы хапае паўсюдна, усе старшыні стараюцца навесці на сваіх тэрыторыях парадак. За мінулы год добра папрацавалі ў Азерскім, Дзешчанскім сельсаветах, са зменай старшыні палепшылася работа па добраўпарадкаванні і на тэрыторыі Хатлянскага.

– Ігар Анатольевіч, якім Вы бачыце раён пасля таго, як будуць завершаны ўсе мерапрыемствы па яго добраўпарадкаванні?

– Не будзем нічога загадваць наперад. Аднак, упэўнены, што Уздзеншчына будзе прыгожай, квітнеючай і апраўдае свой новы статус.

http://www.uzdanews.by/?p=12511



План мерапрыемстваў Уздзенскай ЖКГ па эстэтызацыі г. Узда на 2013 год


Сёлета плануецца рамонт вулічнай дарожнай сеткі і комплекснае добраўпарадкаванне наступных аб’ектаў і тэрыторый у г. Узда:

вул. Савецкая: бягучы рамонт тратуараў, бардзюраў, тэрмін выканання — жнівень; бягучы рамонт фасадаў жылых дамоў з устройствам скатных дахаў — жнівень; устаноўка святлодынамічных табло ў месцах масавага пераходу пешаходаў — сакавік;

бульвар Дзяржынскага: устройства пешаходнага бульвара з дэкаратыўнай плошчай, фантанам, скульптурнай кампазіцыяй, алеяй Славы, малымі архітэктурнымі формамі — жнівень; бягучы рамонт фасадаў жылых дамоў з устройствам скатных дахаў — ліпень;

уязны знак з боку п. Энергетыкаў: замена знака і стэлы — май;

вул. К. Маркса: бягучы рамонт тратуараў з бардзюрамі — ліпень;

вул. школьная: бягучы рамонт асфальтавага пакрыцця, бягучы рамонт тратуараў з бардзюрамі — ліпень;

вул. Ленінская: бягучы рамонт тратуараў з бардзюрамі — жнівень, рэканструкцыя маста праз рэчку Уздзянка — ліпень;

вул. Першамайская, пешаходная дарожка каля стадыёна: рамонт дарожкі, падпорнай сценкі, вертыкальная планіроўка — май;

вул. Першамайская: бягучы рамонт асфальтаванай аўтастаянкі каля гарадскога рынку — чэрвень; бягучы рамонт тратуараў з бардзюрамі — ліпень;

вул. Школьная, сквер каля музея: бягучы рамонт сквера, дарожак, малых архітэктурных формаў, асвятлення — жнівень;

вул. Сцяпанава, сквер каля ўнівермага: бягучы рамонт сквера, дарожак, малых архітэктурных формаў, асвятлення — чэрвень; бягучы рамонт дарожных бардзюраў і тратуараў — ліпень;

вадаём каля аўтавакзала: ачыстка ад заілення, будаўніцтва зоны адпачынку з устройствам дарожак, пляжа, малых архітэктурных формаў, азеляненне — жнівень;

тэрыторыя дамоў № 15, 17, 19 па вул. Савецкай: бягучы рамонт асфальтавага пакрыцця — жнівень; бягучы рамонт тратуараў з бардзюрамі — верасень; бягучы рамонт асфальтаванай аўтастаянкі (200 кв. м) — верасень; бягучы рамонт дзіцячага гульнявога комплексу — верасень;

тэрыторыя дамоў № 7, 9, 11 па вул. Савецкай: бягучы рамонт асфальтаванай аўтастаянкі, бягучы рамонт асфальтавага пакрыцця, бягучы рамонт тратуара з бардзюрамі, бягучы рамонт дзіцячага гульнявога комплексу — верасень;

тэрыторыя дамоў № 21, 23, 25 па вул. Савецкай: бягучы рамонт асфальтавага пакрыцця — верасень;

тэрыторыя дамоў № 9, 11, 12, 15, 16 па вул. Савецкай, дамоў № 3, 5, 6, 10 па бульвары Дзяржынскага: бягучы рамонт фасадаў дамоў — жнівень.

http://www.uzdanews.by/?p=18369








Категория: Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №5 (февраль 2013 г.) | Добавил: IstokNemana (19.02.2013)
Просмотров: 1115 | Теги: План мерапрыемстваў Уздзенскай ЖКГ , Уздзеншчына-2013, Уздзеншчына сустракае Новы год з ап, Курс на новае аблічча | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]
Copyright MyCorp © 2024
Бесплатный хостинг uCoz