Среда, 24.04.2024, 09:56

Главная Регистрация Вход
Приветствую Вас, Гость · RSS
Меню сайта
Форма входа
Категории раздела
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №4 (январь 2013 г.) [7]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №5 (февраль 2013 г.) [8]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №6 (март 2013 г.) [9]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №7 (апрель 2013 г.) [6]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №8 (май 2013 г.) [5]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №9 (июнь 2013 г.) [6]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №10 (июль 2013 г.) [10]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №11 (август 2013 г.) [8]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №12 (сентябрь 2013 г.) [6]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №13 (октябрь - ноябрь) 2013 г.) [4]
Поиск
Наш опрос
Какова ваша связь с Узденщиной?
Всего ответов: 120
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
 Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА
Главная » Статьи » Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА 2013 год » Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №6 (март 2013 г.)

Известные люди Узденщины. Иван Соловей, художник из дер. Боровые

СОЛОВЕЙ

Иван Александрович,

живописец, Минская обл.











 

  Родился 15 сентября 1918 г. в дер. Боровые (Узденский район Минской области).

В 1938 г. окончил Витебское художественное училище. Учился у И. О. Ахремчика, X. Е. Даркевича, Л. М. Лейтмана.

С 1947 г. участник республиканских художественных вы­ставок.

 Работает в области сюжетно-тематической картины. Его ра­боты «Уборка урожая» (1949), «Вывозка удобрений» (1952), «На водопое» (1960), «По путевкам комсомола» (1967), «Де­вушки» (1969) повествуют о трудовой жизни и быте кол­хозного крестьянства.

 

 

«По путевкам комсомола» (1967)

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 



 

Яго карціны служаць людзям

Галоўны скарб уздзенскай зямлі – працавітыя, добрыя, адораныя людзі. Дзякуючы іх таленту, самаадданай працы і настойлівасці пра наш родны край ведаюць і за мяжой.

Іван Аляксандравіч Салавей нарадзіўся 15 верасня 1918 года ў вёсцы Баравыя Лашанскага сельсавета. Тут прайшло яго дзяцінства і юнацтва. Іван рос сярод прыгожых краявідаў роднай старонкі. Хлопчык з дзяцінства пастаянна нешта маляваў у сваім сшытачку, які заўсёды насіў з сабой. Пасля школы паступіў у Віцебскае мастацкае вучылішча, дзе яго вучылі такія майстры мастацтва,  як Лейтман.

У 1938 годзе са сцен вучылішча Іван Аляксандравіч выйшаў сапраўдным мастаком.

Яго лёс не абмінула вайна. Не адзін год правёў на фронце, абараняючы Радзіму. У пасляваенныя гады Іван Аляксандравіч працаваў у розных жанрах жывапісу: пейзаж, нацюрморт, партрэт, сюжэтна-тэматычныя карціны.

З 1947 года ён становіцца актыўным      удзельнікам рэспубліканскіх мастацкіх выставак. Асабліва кранаюць душу пейзажы Івана Салаўя. Яны напісаны шчыра, захапляюча, з вялікай любоўю да роднай старонкі ("Бярозавы гай”, "Зімні вечар”, "Кліч аленя”, "На досвітку”, "Зубры”, "Краявіды Загоршчыны” і іншыя). Сярод сюжэтна-тэматычных карцін вылучаюцца "На вадапоі”, "Закаханыя”, "Папараць-кветка”, "Кірмаш ва Уздзе”…

Любіў мастак пісаць партрэты сваіх вясковых сяброў, якія пасля дарыў ім на памяць. Іх і зараз можна ўбачыць у хатах жыхароў лашанскага краю. У 1959 годзе Іван Салавей стаў членам Беларускага саюза мастакоў.

У 1988 годзе яго не стала, але пасля сябе ён пакінуў багатую творчую спадчыну. Нашчадкі могуць убачыць жывапісныя творы нашага земляка ў мастацкай галерэі Лашанскай сельскай бібліятэкі.

У кнізе "Наднёманскімі пуцявінамі” краязнаўца Уладзімір Кісялёў так напісаў пра ўздзенскага мастака: "Не шукаў мастак для сябе пераваг сталічнага жыцця, жыў увесь час у сваёй вёсцы. Быў блізкі да людзей. Цяпер ім служаць яго творы”.

У пачатку лістапада мнагалюдна было ў Лашанскай сельскай бібліятэцы. У мастацкую галерэю Івана Салаўя завіталі сябры і калегі яго нявесткі Людмілы Салавей, якая дваццаць гадоў назад стварыла выстаўку карцін свёкра. Сёння выставачная зала нагадвае не толькі карцінную галерэю, але і творчую майстэрню, у якой захавана памяць пра таленавітага мастака. Клапатліва адносіцца Людміла Васільеўна да таленту І. Салаўя, цікава і пранікнёна расказвае пра яго творчасць.

У той дзень Людміла Васільеўна расказала, як усё пачыналася.

– У 1991 годзе была адкрыта гэта выставачная зала. Сюды прыехалі мастакі Уздзеншчыны, вешалі на сцены палотны. Яны былі вельмі ўдзячны лашанцам за тое, што мы размяшчаем тут творы Івана Салаўя.

За 20 гадоў залу наведалі сотні, тысячы людзей. Памяці і творчасці нашага земляка ішлі пакланіцца вучні Лашанскай школы і школ раёна, аднавяскоўцы, яго сябры, сыны, унукі. Наведвалі нас краязнаўца Уладзімір Кісялёў, паэт Рыгор Сакалоўскі, рэктар універсітэта культуры Янка Крук, англічане…

Тут праходзілі розныя семінары раённага і абласнога ўзроўню, краязнаўчыя ўрокі, сустрэчы з ветэранамі, урокі мастацтва. А цяпер Ганна Сташэўская працягвае добрыя традыцыі, тут і сёння праходзяць мерапрыемствы. Наш зямляк пакінуў нам цудоўную спадчыну, і мы будзем яе прапагандаваць.

Затым Людміла Васільеўна правяла экскурсію па мастацкіх творах Івана Салаўя. Спынілася на карцінах "Зубры”, "На досвітку”, "Краявіды Загоршчыны”, "Грыбы”,  "Папараць-кветка”, "Баравыя”,  "Я ішоў да цябе чатыры гады”,  "Кірмаш ва Уздзе”…

Актыўны ўдзел у мерапрыемстве прынялі вучні мясцовай школы з літаратурна-мастацкай кампазіцыяй "Мой край – мая часцінка”. Аліна Майсеенка, Алена Салавей і Аліса Добрына чыталі вершы пра беларускую зямлю, родны край. Шмат душэўных песень гасцям падарылі Яўгенія Мякота і Алена Салавей. Бібліятэкар Г. Сташэўская прачытала "Гімн мастакам”, правяла віктарыну "Ці ведаеце вы жывапіс?”, пераможцы якой у падарунак атрымалі кнігі.

З дваццацігадовым юбілеем з дня стварэння выставачнай залы ў Лашанскай сельскай бібліятэцы Л. Салавей павіншавалі вядучы спецыяліст аддзела культуры райвыканкама Дзіяна Макаронак, дырэктар ЦБС Аксана Драчан, бібліятэкар Кухціцкай сельскай бібліятэкі Людміла Астравух.

 

НА ЗДЫМКАХ: фотаздымак на памяць; Людміла САЛАВЕЙ расказвае пра карціны свёкра.

 




Вера ЛУКАШЭВІЧ.


 

 

 

 



Get Adobe Flash player
Полустанок (Олег Гарбуз). Лоша 2005













Источник: http://www.uzdanews.by/?p=11430
Категория: Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №6 (март 2013 г.) | Добавил: IstokNemana (07.03.2013)
Просмотров: 1519 | Теги: Иван Соловей, дер.Боровые, Узденщина, полустанок, Людмила Соловей, деревня Лоша, Олег Гарбуз, Узденский район, Исток Немана | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]
Copyright MyCorp © 2024
Бесплатный хостинг uCoz