Четверг, 28.03.2024, 19:28

Главная Регистрация Вход
Приветствую Вас, Гость · RSS
Меню сайта
Форма входа
Категории раздела
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №4 (январь 2013 г.) [7]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №5 (февраль 2013 г.) [8]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №6 (март 2013 г.) [9]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №7 (апрель 2013 г.) [6]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №8 (май 2013 г.) [5]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №9 (июнь 2013 г.) [6]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №10 (июль 2013 г.) [10]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №11 (август 2013 г.) [8]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №12 (сентябрь 2013 г.) [6]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №13 (октябрь - ноябрь) 2013 г.) [4]
Поиск
Наш опрос
Какова ваша связь с Узденщиной?
Всего ответов: 120
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
 Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА
Главная » Статьи » Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА 2013 год » Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №7 (апрель 2013 г.)

Творческая молодежь Узденщины. Аня Редькович, 13-летняя художница из д.Лоша

ЧАЛАВЕК,  ЯКІ  СТВАРАЕ  ПРЫГАЖОСЦЬ

 

Напрацягу лютага 2005 г. ў Тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага аблугоўвання насельніцтва працавала персанальная выстаўка работ юнай уздзенскай мастачкі, вучаніцы 7 класа Лашанскай СШ Ані Рэдзьковіч.

Наладзіць гэту выставу было вырашана пасля адной падзеі: падчас свайго чарговага візіту ўдзельнікі англійскай дабрачыннай арганізацыі так захапіліся работамі дзяўчынкі, што выказалі жаданне купіць іх.

Малюнкі Ані вельмі ўразілі замежных гасцей, і работнікі цэнтра вырашылі зрабіць персанальную яе выстаўку, каб прыгажосць, створаную таленавітай рукой юнай мастачкі, змаглі ўбачыць усе жадаючыя.


Калі глядзіш на яе карціны, не адразу верыцца, што іх малявала 13-гадовая дзяўчынка. Настаўнікі жывапісу Уздзенскай школы мастацтваў, дзе вучыцца Аня, гавораць, што яе здольнасці намнога вышэйшыя, чым патрабуе ўзровень 3 класа. Любоў да жывапісу, жаданне вучыцца дапамагаюць юнаму таленту дасягаць пэўных творчых вяршынь.

— Аня заўсёды з задавальненнем прымае ўдзел у розных конкурсах, — расказвае выкладчыца Т.В.Меркуль. — Нашы дзеці пастаянна ўдзельнічаюць у міжнародным конкурсе "Дзень зямлі”, які праводзіцца ў Мінску.

У першы ж год, калі Аня даслала на яго сваю работу, яна стала дыпламанткай, у наступным годзе атрымала падзяку. А ў апошнім раённым такім жа конкурсе Аня заняла першае месца сярод навучэнцаў сярэдняй групы.

Практычна кожны год яе малюнкі прызнаюцца лепшымі ў конкурсах, якія праводзіць дзіцячая бібліятэка, а ў мінулым годзе мы даслалі Аніны работы ў Чэхію на конкурс дзіцячага малюнка, але пра вынікі яшчэ не ведаем.

       Пасля такога расповяду пра дасягненні простай вясковай дзяўчынкі мы не маглі не сустрэцца з ёю.

 —      Аня, адкуль у цябе мастацкія здольнасці, у тваёй сям’і ёсць мастакі ці ты адна такая?

 —      Тата мой добра малюе, а сястра Таня працуе ў мінскай школе настаўніцай малявання і па саломцы.

 —      Калі ты ўпершыню пачала маляваць?

 —      Яшчэ да таго, як пайшла ў школу. Мне тата маляваў, а я размалёўвала. А потым і сама навучылася.

—      Што табе больш за ўсё падабаецца маляваць?

 —      Я з дзяцінства люблю маляваць прароду.

 —      Адкуль з’яўляюцца сюжэты для тваіх карцін?

 —      Што з кніг, з іншых малюнкаў, бывае малюю тое, што бачу з вакна.

 —      У вас дома, мабыць, шмат тваіх карцін?

 —      Не, дома маіх карцін вельмі мала. Мама пра нас з сястрой кажа "сапожнік без сапагоў” — маляваць – малюем, але ўсе работы разыходзяцца па розных выстаўках.

 —      Калі і як ты прыйшла ў школу мастацтваў?

—      У пятым класе мяне прывяла сюды мама. Тут вучылася мая сястра па класу баяна. А потым мама прапанавала і мне ці на баян ісці, ці маляваць. Я наглядзелася на сястру, як тая пакутвала ад гэтага баяна, і таму вырашыла, што лепш пайду на малюнак.

—      Як ты вучышся ў школе, якія прадметы табе падабаюцца?

—      "Круглай выдатніцай” ніколі не была, я хутчэй "харашыстка”. Да ўсіх школьных прадметаў стаўлюся сур’ёзна, але больш падабаюцца геаграфія і ангійская мова.

—  Ці не цяжка наведваць адразу дзве школы: агульнаадукацыйную і мастацкую?

—      Канешне, шмат часу займае падрыхтоўка да ўрокаў. І ездзіць ва Узду таксама складана. Заняткі праводзяцца тры разы на тыдзень, а расклад руху аўтобуса такі, што ніяк не прыстасуешся, таму цяпер я магу прыязжаць толькі ў нядзелю. У асноўным малюю дома, але калі прыязжаю на заняткі ва Узду, то адразу ж бяруся за работу. Некаторыя нашы дзяўчынкі, якія тут жывуць, пакуль пасядзяць, пагамоняць, а работа ж стаіць. А мне кожная хвіліна дарагая, таму я стараюся паспець зрабіць як мага больш, раз ужо прыехала.

 —      Бацькі, мабыць, ганарацца табой?! Якія іх водгукі аб тваім захапленні?

—      Так, бацькі вельмі мной задаволены, заўсёды мне дапамагаюць і хваляць мае малюнкі.

—      У цябе ёсць яшчэ якія захапленні акрамя жывапісу?

 —      На іншае часу не заўсёды хапае. Яшчэ, праўда, люблю чытаць мастацкія кнігі.

 —      Якія ў цябе планы, кім ты хочаш стаць?

 —      Мабыць, як і сястра, хачу працаваць у школе настаўніцай выяўленчага мастацтва.

 

 Алена Шумілава,

"Чырвоная Зорка” 2005





Аня Редькович, художница из д.Лоша [14]




=================== Get Adobe Flash player ======================
Категория: Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №7 (апрель 2013 г.) | Добавил: IstokNemana (21.04.2013)
Просмотров: 1069 | Теги: Аня Рэдзьковіч, Аня Редькович, Узденщина, деревня Лоша, Выток Нёмана., Узденский район, Исток Немана | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]
Copyright MyCorp © 2024
Бесплатный хостинг uCoz