Вторник, 16.04.2024, 14:25

Главная Регистрация Вход
Приветствую Вас, Гость · RSS
Меню сайта
Форма входа
Категории раздела
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №4 (январь 2013 г.) [7]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №5 (февраль 2013 г.) [8]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №6 (март 2013 г.) [9]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №7 (апрель 2013 г.) [6]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №8 (май 2013 г.) [5]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №9 (июнь 2013 г.) [6]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №10 (июль 2013 г.) [10]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №11 (август 2013 г.) [8]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №12 (сентябрь 2013 г.) [6]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №13 (октябрь - ноябрь) 2013 г.) [4]
Поиск
Наш опрос
Какова ваша связь с Узденщиной?
Всего ответов: 120
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
 Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА
Главная » Статьи » Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА 2013 год » Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №8 (май 2013 г.)

Известные люди Узденщины. Станислав Шкадинский, краевед.
Наднёманскі эколаг

Са Станіславам Адольфавічам Шкадзінскім я пазнаёміўся ў 1975 годзе, калі толькі пачынаў свой пошук у Наднямонні. Даведаўшыся пра маю зацікаўленасць наднёманскай сядзібай, ён паспяшаўся адшукаць мяне і перадаў матэрыялы па ёй тады малодшага навуковага супрацоўніка Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклора АН БССР С.Г.Багласава (цяпер вядомы праектант-рэстаўратар).

Да
свайго ліста ён прыклаў выкананы ім асабіста недзе на пачатку 30-х гадоў каштоўнейшы здымак сядзібнага дома, зняты, як ён казаў, адным з першых савецкіх фатаапаратаў (здаецца, пад назвай "Камсамолец”).



Здымак потым абыйшоў многія выданні.


Першыя матэрыялы па гісторыі і архітэктурным вобліку сядзібнага дома былі няпоўныя і мелі шэраг недакладнасцей, аднак дзякуючы дадатковым прапрацоў-
кам ад іх удалося ў значнай ступені пазбавіцца.

У далейшым даследаванні Няднямоння вяліся пры сур’ёзнай дапамозе і кансультацыі Станіслава Адольфавіча. Пра гэта ў мяне засталіся сведчаннем яго лісты, парады і крытычныя заўвагі.

Мы з ім сістэматыч
на абменьваліся новымі звесткамі, знаходкамі, публікацыямі.
Ад самага пачатку здзіўляўся заўсёды яго неабсяжнай эрудыцыі.



Родны край, радзіму сваю Уздзеншчыну, ён ведаў дасканала, нейкай глыбокай спадчыннай памяццю. Пачаў ёй цікавіцца з дзяцінства, яшчэ з канца 20-х гадоў. Яму прапанавалася ўвайсці ў сааўтарства кніжкі "На истоках неманских”.

Але, будучы чалавекам празмернай сціпласці і інтэлігентнасці, ён ад гэтай прапановы мякка, але рашуча, адказаўся.

Ад яго я даведаўся, што сядзібу "Над-Нёман” наведвалі ў свой час У.Сыракомля, Я.Колас, французскія вучоныя. Што Я.Наркевіч-Ёдка матэрыяльна дапамагаў арганізацыі далёкаўсходняй экспедыцыі У.Арсен’ева, лячыў людзей музыкай…

Станіслаў Адольфавіч Шкадзінскі нарадзіўся 2 ліпеня 1921 года на поўдні Уздзеншчыны, у вёсачцы Бабылі з 10 двароў. Яна была потым, з 1925 года перайменавана ў Навасады, бо ранейшая назва асацыіравалася з беднасцю, галечай, адзіноцтвам.

Тут і прайшло,
як ён сам выказваўся, яго басаногае дзяцінства.

Паводле звесткак даследчыка гэтыя мясціны раней належалі Радзівілам, потым Наркевічам-Ёдкам. У суседняй вёсцы Адрынішчы яшчэ да 1960 года жыў былы кучар і лёкай пана Якуба Ёдкі.

У
даваенны час у некаторых жыхароў гэтых месц захоўваліся прыгожыя кнігі з панскай бібліятэкі. Мы нешта з ім яшчэ спрабавалі адшукаць. У Бабылях бываў і сам пан. Праязджаючы, ён даваў сялянам парады.

Вобраз незвычайнага вучонага пана паводле падан
няў старэйшых моцна запаў у душу юнака.

У Навасадах Станіслаў скончыў пачатковую школу. З ім разам вучыўся яго аднавясковец, цяпер жыхар Мінска, Чэслаў Шмігельскі з хутара Муравішчына Уздзенскага раёна, дзе нарадзілася маці Станіслава Адольфавіча.

Ён з вялікай цеплынёй узгадвае пра
дружбу са Станіславам Шкадзінскім. Той быў выдатным музыкантам, самадзейным арганізатарам культурнага жыцця на вёсцы. Адмыслова іграў на многіх інструментах, лепш за ўсё на гармоніку.

У школе выступаў бясплатным грамадскім цырульнікам, меў адпаведнае для гэтага начынне. Усё рабіў весела…

Потым, яшчэ да вайны, прайшоў нейкія прафсаюзныя курсы. З канца 1940 года служыў у Чырвонай арміі, спачатку курсант, потым палітрук танкавага падраздзялення. У жніўні 1941 года атрымаў раненне. З 1942 года і да канца вайны старшына коннага эскадрона палка механізацыі чыгуначных работ. У 1945—1946 гадах — на далечванні пасля раненняў.

У 1946—1949 — загадчык райкульт
прасветаддзела, у 1947—1949 гадах — студэнт школы профруху.

Па яе заканчэнні — інструктар рэспубліканскага камітэта прафсаюза. Затым ён інспектар аддзела кадраў АН БССР, кансультант кабінета палітпрасветы Мінскага гаркама КПБ. У снежні 1956 года залічаны на пасаду эканаміста Міністэрства камунальнай гаспадаркі БССР. Потым, да выхаду на пенсію — выкладчык кафедры эканомікі Беларускага політэхнічнага інстытута.

У сваім грамадскім пошуку С.А.Шкадзінскі спецыялізаваўся на вывучэнні праблем захавання, зберажэння прыроды, у першую чаргу штучных і прыродных вадаёмаў. Ён быў упэўнены, што нешта змог зрабіць у гэтым накірунку. У той жа час атрымліваў нямала незаслужаных папрокаў за сваю настойлівасць, у тым ліку і ад спецыялістаў.

Аднак заставаўся ў цвёрдым перакананні, што ахова
роднай прыроды, прапаганда яе каштоўнасцей, проста яе прыгажосці — наш агульны абавязак.

Усяго ў друку прайшло каля 1 тысячы яго артыкулаў. Яшчэ больш не апублікавана, адсылалася "на рэагаванне”. Матэрыялы С.А.Шкадзінскага знаходзілі месца на старонках рэспубліканскіх газет, часопісаў "Нёман”, "Беларусь”, "Сельское хозяйство Белоруссии”, "Жилищное и коммунальное хозяйство Москвы” і іншых.

Пачаў друкавацца ў 1935 годзе ў 14 гадоў. Першая, вядомая мне, яго публікацыя прайшла ў газеце "Калгаснік Уздзеншчыны” ў лютым 1938 года пад загалоўкам "Вячэрнія школы не працуюць”. Яму тады было няпоўных 17 гадоў.

Апошнюю яго публікацыю
"Любіце птушак, душа палагаднее” з "Мінскай праўды” я пераслаў Станіславу Адольфавічу незадоўга да яго канчыны ў кастрычніку
2003 года, праз яго суседзяў.

Мне ён яшчэ гаварыў, што адзін з яго
вялікіх артыкулаў быў надрукаваны недзе за мяжой.

Станіслаў Адольфавіч заўсёды выступаў вельмі падрыхтаваным і дасведчаным чалавекам. Ён быў асабіста знаёмы са многімі выдатнымі паэтамі і пісьменнікамі Беларусі. Аднойчы я яго сустрэў у бібліятэцы, дзе ён праглядаў кніжкі цяпер мала вядомага даваеннага англійскага публіцыста Эрнста Генры "Гитлер над Европой” (Масква, 1934) і "Гитлер против СССР” (Масква, 1937), у якіх дэталёва
прадказваліся ўсе прадстаячыя ваенныя падзеі ў Еўропе і СССР.

У апошнія гады С.А.Шкадзінскі з задавальненнем далучыўся да дзейнасці Геаграфічнага таварыства і надалей усе свае карэспандэнцыі сведчыў сваім сяброўствам з ім.

Толькі ў канцы яго жыццёвага шляху мы амаль выпадкова прыйшлі да нашых агульных каранёў. Удалося дакументальна ўдакладніць, што маці Станіслава Адольфавіча Ганна Казіміраўна, у дзявоцтве Шыдлоўская, і наша бабуля па маці Лізавета Казіміраўна, таксама Шыдлоўская ў дзявоцтве, гэта родныя сёстры.

Маці ж
наша Стэфаніда Рыгораўна і Станіслаў Адольфавіч — дваюродныя сястра і брат. Агульны іх радзінны выток — Панкратаўшчына-Муравішчына.

На адным са здымкаў С.А.Шкадзінскі па дарозе на радзіму прыхінуўся да старога дрэва. На другім ён узіраецца ў акно вясковай хаткі: ці жыва яшчэ там яго маці? А вось і сімвалічны здымак 1977 года дарогі з Глінак ў Муравішчыну.

А тут і ён сам у Му
равішчыне. Яго Шыдлоўскія родныя пахаваны на могілках у Смалярах, дзе ляжаць і мае Галавенчыкі.

Адным словам, мы са Станіславам Адольфавічам блукалі па адных і тых жа сцежках. Нас чаравалі адны і тыя ж краявіды. Мы іх добра адчувалі. Калі не маглі перадаць словам, то замацоўвалі фатаграфіямі. Бясхітрасныя, яны найбольш дакладна ўвасабляюць наш нялёгкі час.

Сваю маці Станіслаў Адольфавіч любіў самай гарачай і адданай сыноўняй любоўю, як і свой куток у Муравішчыне і Навасадах.



Бацька яго Адольф Шкадзінскі памёр рана.

С.А.Шкадзінскі неаднаразова падказваў мне ідэю — напісаць аповесць пра Я.Наркевіча-Ёдку. Я ж адмаўляўся, застаючыся ў перакананні, што сёння самае галоўнае — раскрыць усю глыбіню таемнага свету вучонага з пазіцый высокай навукі. Нельга ў каторы раз абрынуць яго ў забвенне.

С.А.Шкадзінскі рэкамендаваў мне звярнуцца і да такіх значных постацей, як Эдвард Вайніловіч, Алесь Гарун. Першы быў вядомы на Міншчыне як буйны землеўладальнік, старшыня Мінскага таварыства сельскіх гаспадароў, член Дзяржсавета Расійскай імперыі.

Я прачытаў выдадзеныя ў Вільні ў 1931 годзе яго польскамоўныя "Успаміны”, аднак да канкрэтнай распрацоўкі яго асобы справа так і не дайшла. Другі, па яго інфармацыі, ад’ехаў разам з адступаючымі палякамі з Пясочнага незадоўга да сваёй смерці.

С.А.Шкадзінскі лічыў сябе асобай шляхетнай, інтэлігентнай і прытрымліваўся адпаведнага вобразу жыцця. Трохі старамодны, але заўсёды падцягнуты, добра паголены, чыста апрануты, ён трымаўся ў грамадзе неяк адасоблена, не адразу адкрываўся. Толькі ў выключных выпадках пад натхненнем ён выдаваў цэлы фейерверк жартаў, каламбураў, цікавых гісторый, а часам і кпінаў.

У асабістым жыцці ён мала вядомы. Упэўнена працягваў лічыць, што акаляючы свет яму процістаіць, стрымлівае і не давярае яму. У яго быў няўдалы шлюб, ад якога засталося трое сыноў. Прадметам асаблівага яго гонару быў Вячаслаў, 1951 года нараджэння, лётчык высокага класа, камандзір экіпажа самалёта Ту-154 на міжнародных авіярэйсах.

Незадоўга да канчыны бацькі ён і сам раптоўна
сканаў на сняданні ў Улан-Батарскім аэрапорце. Гэта няшчасце канчаткова падарвала здароўе Станіслава Адольфавіча, яго ён так і не змог перанесці.

Дзяржава ж С.А.Шкадзінскаму, як удзельніку Вялікай Айчыннай вайны, яе інваліду, давала магчымасць падлячыцца і адпачываць у ваенных шпіталях, шпіталях інвалідаў вайны, у розных санаторыях былога Саюза. Яна дадатна вырашала і іншыя яго жыццёвыя праблемы.

Апошнія гады ён жыў ва Уруччы разам з сынам, работнікам аднаго з мінскіх прамысловых прадпрыемстваў. Адносіны ў іх не складваліся. Аднойчы ў снежні 2003 года бацьку знайшлі памерлым у сваім пакоі. Знайшлі не адразу.

А для ўсіх нас Станіслаў Адольфавіч Шкадзінскі назаўсёды застанецца краязнаўцам, першым наднёманскім эколагам, чалавекам высокага кшталту, шчыра аддадзеным сваёй Бацькаўшчыне, яе ідэалам.




Уладзімір Кісялёў. Наднёманскімі пуцявінамі.


Категория: Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №8 (май 2013 г.) | Добавил: IstokNemana (03.06.2013)
Просмотров: 1088 | Теги: Узденщина, Узденский район, Исток Немана, Уладзімір Кісялёў, Станіслаў Шкадзінскі, выток нёмана, Над-Неман, Владиимр Киселев, Станислав Шкадинский | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]
Copyright MyCorp © 2024
Бесплатный хостинг uCoz