Пятница, 26.04.2024, 00:19

Главная Регистрация Вход
Приветствую Вас, Гость · RSS
Меню сайта
Форма входа
Категории раздела
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №4 (январь 2013 г.) [7]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №5 (февраль 2013 г.) [8]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №6 (март 2013 г.) [9]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №7 (апрель 2013 г.) [6]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №8 (май 2013 г.) [5]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №9 (июнь 2013 г.) [6]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №10 (июль 2013 г.) [10]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №11 (август 2013 г.) [8]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №12 (сентябрь 2013 г.) [6]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №13 (октябрь - ноябрь) 2013 г.) [4]
Поиск
Наш опрос
Какова ваша связь с Узденщиной?
Всего ответов: 120
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
 Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА
Главная » Статьи » Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА 2013 год » Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №9 (июнь 2013 г.)

Першае абласное свята — конкурс майстроў ткацтва і пляцення паясоў “Беларускі пояс”, г.Узда, 9 ліпеня 2011 г.

І тчэ, забыўшыся, рука…

Першае абласное свята — конкурс майстроў ткацтва і пляцення паясоў "Беларускі пояс” прайшло 9 ліпеня ў гарадскім скверы каля будынка СШ № 2 імя К. Крапівы. Надвор’е ў гэты дзень паспрыяла, і таму сквер ажывіўся з самай раніцы. У 11 гадзін адбылося ўрачыстае шэсце ўдзельнікаў мерапрыемства: пад вясёлыя мелодыі гармоніка прайшла калона майстроў з 12 раёнаў ад гарадскога стадыёна да пляцоўкі, дзе пачалося галоўнае дзеянне.


Свята адкрыў намеснік старшыні райвыканкама Яўгеній Аляксандравіч Шкель. Прадставілі членаў журы, старшынёй якога была абрана Наталля Уладзіміраўна Даўнаровіч — намеснік дырэктара Мінскага абласнога цэнтра народнай творчасці. Яна пажадала поспехаў усім удзельнікам свята-конкурсу.

Больш за 80 майстроў-умельцаў рознага ўзросту і розных прафесій сабраліся ў скверы. Яны выраблялі паясы з уласцівай для кожнага майстра руплівасцю, акуратнасцю, хуткасцю і, зразумела, жаданнем перамагчы. Конкурс, дарэчы, праводзіўся ў два этапы: спачатку майстры прадстаўлялі гатовыя работы, а пасля спаборнічалі ў хуткасці і якасці вырабу пояса. На пляценне адводзілася тры з паловай гадзіны.

А ў гэты час, падбадзёрваючы канкурсантаў і гледачоў, распачаўся святочны канцэрт з удзелам фальклорнага калектыву "Церніца” Старобінскага гарпасялковага Дома культуры Салігорскага раёна і народнага ансамбля народнай песні "Прасніца” Каралёўскага СДК.

Ансамбль народнай песні "Таліца” Старадарожскага СДК падняў настрой гасцям свята незабыўным папуры. Кідаліся ногі ў скокі і ад завадных песень народнага ансамбля народнай песні "Зборная субота” Уздзенскага РЦК.

У размешчаных непадалёку ад сцэны гандлёвых латках можна было набыць вырабы з драўніны і гліны, жаночыя сумкі і дзівоснай прыгажосці сурвэткі. Карыстаўся папулярнасцю прылавак з біжутэрыяй, каля якога стаяла чарга дзяўчат. Прыцягвалі ўвагу і танныя бяспройгрышныя латарэі, якія наладзілі прадстаўнікі Вілейскага, Старадарожскага, Бярэзінскага і іншых раёнаў. Прыўзняты настрой і шчырыя ўсмешкі не пакідалі як канкурсантаў, так і наведвальнікаў мерапрыемства.

Сталыя майстрыхі з Бярэзінскага раёна прадэманстравалі ўменне працаваць  такімі прыладамі, як калаўрот і прасніца. Жанчыны ўмела пралі прадзіва, суправаджаючы сваю работу старымі беларускімі песнямі, што выклікала непрытоенае захапленне гледачоў.

Нельга было прайсці міма майстрых Тамары Ціханаўны Аксёнчык і Ірыны Васільеўны Яскевіч, прадстаўніц народнай майстэрні народнага ткацтва "Матрушка” з вёскі Камуна Любанскага раёна. Вялікі стэнд з паясамі, выкананымі імі ў розных тэхніках, так і вабіў затрымацца каля яго. Многім спадабаліся паясы "дзягі”, тканыя на кроснах.  Затрымлівалі зацікаўлены позірк госці свята і на ткацкім станку нашай зямлячкі, кіраўніка студыі "Скарбніца” Хатлянскага СДК Людмілы Аляксандраўны Курэйчык, якую на працягу ўсяго конкурсу можна было бачыць за работай.

Падвядзенне вынікаў конкурсу "Беларускі пояс” стала кульмінацыйным момантам свята. Журы, якое пільна сачыла за карпатлівай працай умельцаў, выбрала лепшыя тканыя паясы на бердзечку, на ніту, на дошчачках.

Канкурсанты былі  ўзнагароджаны і адзначаны ў розных намінацыях: за пераемнасць традыцыйнага мастацтва, за лепшае каларыстычнае вырашэнне пояса, за беражлівае стаўленне да мясцовых традыцый і адраджэнне рэгіянальных тэхнік поясапляцення, а таксама  за творчае мысленне і наватарскі падыход.

Акрамя таго, былі вызначаны самыя маленькія ўдзельнікі конкурсу з Бярэзінскага і Слуцкага раёнаў, а званне "Лепшы сямейны калектыў” было прысуджана сям’і Куляшовых з Бярэзінскага раёна.

Двум прадстаўніцам Уздзеншчыны было прысуджана гран-пры. Шчаслівымі ўладальніцамі тытулаў прафесіяналаў сталі Людміла Аляксандраўна Курэйчык і Святлана Анатольеўна Шчэрбач.

Многія ўздзенцы набылі паясы, іншыя творы сапраўднага народнага мастацтва, вырабы ўмелых рук беларускіх майстроў. А свята-конкурс "Беларускі пояс” атрымала пастаянную прапіску ва Уздзе…

Марыя БУЛАШ.

Фота  аўтара.




"БЕЛАРУСКІ ПОЯС”


Самаробныя ўзорыстыя паясы яшчэ ў 1920-ых гадах шмат дзе на Беларусі насілі ў будні і ў святы, дарослыя і дзеці, мужчыны і жанчыны. Поясам падпярэзвалі кашулю, сярмягу, кажух. Па даўнім звычаі мужчыны на поясе мацавалі каліту, шабету, ножык, крэсіва. Ідучы на працу, за пояс затыкалі сякеру. Пояс — абавязковая і вельмі важная дэталь касцюма.

Важнае месца пояс займаў у розных звычаях і абрадах беларусаў. Ён быў адным з абавязковых падарункаў на розных этапах вяселля. Калі дзяўчына была згодна выйсці замуж за хлопца, якога ёй сваталі, яна дарыла яму кашулю і пояс. Пояс таксама атрымліваў сват. Паясамі адкупляліся, калі вясельны поезд на сваім шляху сустракаў перашкоду. Паясы дарыліся музыкантам, родзічам жаніха, гасцям. Уваходзячы пасля  вянчання ў хату жаніха, нявеста кідала паясок на печ. Да стала маладых вялі на паяску. У першы дзень пасля вяселля маладая, ідучы па ваду, клала пояс на зруб калодзежа. Падмятаючы хату, завязвала паясок на венік.

З паясамі звязваліся розныя прыкметы, павер’і, загаворы, гаданні. Лічылася, што пояс аберагае ад няшчасцяў. Каб у сямейным жыцці быў дастатак, маладая перад тым, як ісці да вянца, развешвала паясы ў свірне, у хляве, над куфрам.

Уяўляюць цікавасць і спосабы павязвання пояса. У залежнасці ад полу, узросту, мясцовых густаў яны мелі шэраг варыянтаў. Жанчыны насілі пояс на таліі паверх хвартуха. Мужчыны — высока пад грудзямі, на жываце або ніжэй жывата, абкручваючы яго вакол стана не менш, чым два разы. Хлопчыкі — толькі высока пад грудзямі. Завязвалі пояс вузлом спераду або збоку, ды каб канцы, адмыслова аздобленыя кутасамі, махрамі, бісерам, нашытымі палоскамі тканіны, звешваліся сантыметраў на 20-40.

Рабілі паясы жанчыны. Дзяўчаткі з паясоў пачыналі засвойваць сакрэты хатняга жаночага рукадзелля. Як і большасць вырабаў традыцыйных беларускіх рамёстваў, паясы не набылі значэння тавару, іх ужывалі толькі для ўласных патрэб.

Тэхніка вырабу беларускіх народных паясоў вызначаецца разнастайнасцю прыёмаў, большасць з якіх вядома многім народам з даўніх часоў. Паясы вілі, плялі на пальцах, на калодачцы, на вілачцы, на сцяне, ткалі на дошчачках, на бердзечку, на ніту, на кроснах, вязалі шыдэлкам і пруткамі. Тэхналогія ў значнай меры абумовіла мастацкія асаблівасці традыцыйных паясоў.

З цягам часу выраб традыцыйных паясоў на тэрыторыі Беларусі амаль паўсюдна спыніўся ў 1920-1930-ыя гады, бо іх перасталі ўжываць у побыце і абрадах.

Беларускі народны пояс працягвае сваё жыццё. Страціўшы былое значэнне ў якасці абавязковага элемента адзення, ён усё больш прыцягвае ўвагу як твор мастацтва. У апошнія гады паясы, вырабленыя сучаснымі майстрамі ў традыцыйных тэхніках, з выкарыстаннем традыцыйных прыёмаў кампазіцыйна-арнаментальнага афармлення, усё часцей з’яўляюцца на выстаўках народнага і самадзейнага мастацтва. І наш абавязак вывучыць, захаваць і перадаць моладзі тое нямногае, што засталося нам у спадчыну.

Мастацтва вырабу паясоў мае добрыя перспектывы для свайго развіцця. Паясы ткуць у гуртках і мастацкіх студыях Мінскай вобласці. А сёння да нас на свята завіталі лепшыя з лепшых, прадстаўнікі 16 раёнаў Міншчыны, народныя майстры і кіраўнікі гурткоў са сваімі вучнямі, прафесіяналы і проста аматары гэтага віду творчасці.

Мы рады вітаць на І абласным свяце-конкурсе самыя шматлікія дэлегацыі: Бярэзінскі, Любанскі раёны — па 12 чалавек, Валожынскі, Уздзенскі — па 11, Старадарожскі — 10 чалавек, а таксама вітаем прадстаўнікоў Салігорскага раёна — 5 чалавек, Слуцкага — 6, Стаўбцоўскага — 5, Клецкага — 4, Вілейскага, Барысаўскага — па 3, Смалявіцкага, Чэрвеньскага, Лагойскага — па 2, Крупскага раёна – 1 чалавек.

Наталля МАРУК, загадчык метадычнага аддзела Уздзенскага РЦК.

http://www.uzdanews.by/?p=9381

---------------------------------------------------------------------------------------------------------


Get Adobe Flash player

Беларускі пояс. Абласное свята-конкурс, г.Узда, 9 ліпеня 2011 г.



-----------------------------------------------------------------------------------------------------------













------------------------------------------------

Get Adobe Flash player
------------------------------------------------

Дети и подростки в Минской области тоже нашли себе занятие по душе. Там прошел первый Национальный фестиваль народных умельцев "Белорусский пояс". Более сотни участников, как взрослых, так и ребят, демонстрировали свое умение в таком непростом занятии как поясоплетение. Причем, ради этого ремесла многие подростки забросили компьютеры, и даже, приобщили к процессу родителей. В чем притягательность этого ремесла выясняла Вера Дашкевич.

Вера Дашкевич, корреспондент:
- Современные белорусы, в отличие от своих предков, заметно распоясались. Вольничают и в плане одежды, и в плане поведения. Но совсем о традициях все-таки не забывают. На 1-й фестиваль поясоплетения приехали около сотни умельцев.

Мастера собрались из разных регионов и разных поколений. Но все как один в национальных костюмах, обязательно с поясами. Гостей, не соблюдающих дресс-код, журили. Досталось и нашей съемочной группе.

Наталья Кононович, член жюри фестиваля "Белорусский пояс":
- Так, как вы одеты, даже нельзя из дому выйти. Это стыдно было появиться, вас же сглазить могут.

Впрочем главное внимание жюри было сосредоточено все-таки на мастерах. Предстояло оценить тех, кто ткет на "дощечки", говорят это проще, и тех, кто на "ниту". Отдельно начинающих мастеров, отдельно опытных. С последними, правда, у молодежи тягаться не получается. Ну не может молодое поколение освоить весь технологический процесс - не только ткать, но и прясть.

Зинаида , участница фестиваля "Белорусский пояс":
- У них няма интересу прясти. Маладых няма, дык нас старых мучаюць.

Самое удивительное, но у молодых интерес есть. Трое мальчишек из семьи Кулешовых забросили ради поясов компьютер. А потом еще и родителей ткачеством заразили.

- Мы смотрели на них, а потом тоже начали.

Детские кружки, где учат ткать пояса, становятся в белорусских деревнях довольно популярными. Кое-где этому ремеслу начинают учить с детского сада - не только в обучающих, но и в развивающих целях.

Александра Дубяго, участница фестиваля "Белорусский пояс":
- Чтобы мелкую моторику развивать, чтобы дети считали ниточки, чтобы различали цвета.

А потом со временем детям объясняют, почему в белорусских поясах используются именно такие цвета. К примеру, красный - это как раз от сглаза. Рассказывают, что пояс был с прежним белорусом на протяжении всей жизни, защищал и оберегал.

Александра Дубяго, участница фестиваля "Белорусский пояс":
- Мы им объясняем- без истории вы не сможете пойти в будущее. И мы делаем такие поясочки, которые они смогут одеть в свои джинсики, каприки и пойти. Чтобы они вот говорили, да, это старинное, но мы вот такие модные. Ни у кого нету.

А еще на традиционной белоруской технике сегодня ткут шнурки для телефонов и лямки для пляжных сумок. Вполне современные, они легко находят себе хозяев. Народное искусство ищет новые формы. Но не дает забыть и про старые. По итогам первого фестиваля поясоплетения с десяток мастеров были отмечены приятными призами.

Вера Дашкевич, Максим Миясов. "ТВ Центр". Узда, Белоруссия.


Источник: http://www.uzdanews.by/?p=9460
Категория: Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №9 (июнь 2013 г.) | Добавил: IstokNemana (19.06.2013)
Просмотров: 2244 | Теги: Узденщина, Исток Немана, первый областной праздник-конкурс, УЗда, выток нёмана, белоруский пояс | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]
Copyright MyCorp © 2024
Бесплатный хостинг uCoz