Пятница, 26.04.2024, 09:37

Главная Регистрация Вход
Приветствую Вас, Гость · RSS
Меню сайта
Форма входа
Категории раздела
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №1 (октябрь 2012 г.) [11]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №2 (ноябрь 2012 г.) [20]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №3 (декабрь 2012 г.) [10]
Поиск
Наш опрос
Какова ваша связь с Узденщиной?
Всего ответов: 120
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
 Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА
Главная » Статьи » Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА 2012 год » Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №1 (октябрь 2012 г.)

Праздники деревень. Деревня Могильно - 770 лет

Падмурак будучыні

 

Нельга падлічыць, колькі разоў гэта зямля чула словы ўдзячнасці і любві. 770 гадоў спаўняецца сёлета аднаму са старэйшых паселішчаў на тэрыторыі нашага раёна. Таму свята вёскі Магільна значна адрознівалася ад іншых падобных мерапрыемстваў, якія сталі ўжо традыцыйнымі. Цэнтрам казачна-гістарычнага дзеяння стаў мясцовы Дом культуры. Адсюль святочная працэсія ў нацыянальных касцюмах з вясёлымі песнямі накіравалася ў віншавальную экскурсію па вуліцах вёскі.

— Беражыце галасы, сёння спяваць доўга прыйдзецца, — жартоўна крыкнуў артыстам дырэктар ДК Барыс Лыч.

— А вы нас "запраўце", дык мы яшчэ грамчэй зацягнем, — не засталіся ў даўгу песняры.

А заправіцца было чым. Кожная вуліца сустракала гасцей багатымі сталамі. Барыс Сяргеевіч быў своеасаблівым гідам:

   Мы  прыйшлі   на  вуліцу. Школьную. Да 1939 года тэрыторыя была закрытай, тут праходзіла мяжа, якая дзяліла Беларусь на Заходнюю і Усходнюю. Так што зараз мы з вамі парушаем граніцу.

"Замежжа" сустрэла "парушальнікаў" разнастайнымі пачастункамі, якія прапаноўвалі Вера Іванаўна Косцікава і Валянціна Сямёнаўна Кароль. Нават артысты ад такога дастатку часова страцілі натхненне.

— Касцяшоўскія, запявайце!

— Зараз, толькі бліны даядзім.

I вось ужо над Школьнай удзячна гучыць "Домік вокнамі ў сад". Але гасцінныя сустрэчы толькі пачынаюцца. Вуліцы Палявая і Маладзёжная, апраўдваючы свае назвы, сустракаюць не толькі традыцыйнымі дранікамі, але і сучаснымі шашлыкамі. Мікалай Старавераў чытае свой верш, дзе прызнаецца ў любві да роднай вёскі і да землякоў:

Мая маленькая айчына.

Мой родны магільнянскі кут,

Прымі паклон ад свайго сына

I ўдзячнасць, што жыву я тут.

 

Ад шчодрага хлебасольства госці крыху збянтэжыліся:

— Куды далей ісці?

— Туды, дзе стол стаіць.

Але гэта ўсё жарты. Барыс Лыч вядзе экскурсію па запланаванаму маршруту.

  Вуліца Садовая заснавана ў 1960 годзе. Першую хату пабудаваў Іван Гаўрылавіч Антончык. А асабліва вялікае будаўніцтва пачалося ў той час, калі старшынёй калгаса быў В. Сікорскі. Тут больш за ўсё жыхароў — каля 100 чалавек, у асноўным моладзь, таму сустрэнемся мы на Садовай яшчэ не раз на вяселлях і на радзінах.

Пасля прывітальных слоў Алены Латуцкай, чуллівых вершаў Галіны Нічыпаровіч, абавязковага застолля праграма свята нечакана робіць круты віраж: у канцы Садовай, на ўскрайку вёскі, госці сталі сведкамі конных спаборніцтваў. Школьнікі Паша Домаш, Валя Дошчачка, Алена Дыдо і Сяргей Загавалка ў захапляльнай скачцы высвятлялі, хто з іх больш класны коннік. Усе ўдзельнікі былі адзначаны пачастункамі. А свята працягвалася.

— Вуліца Камсамольская, былая Кавалёўская, самая старая. Тут жылі аж тры кавалі, стаяла кузня. Адсюль і назва.

На Камсамольскай і зараз хапае майстроў: на платах развешаны саматканыя ручнікі. фіранкі, падзоры. А сустракаюць працэсію... вялікія камічныя лялькі, зробленыя з матэрыі і размаляваныя маркерамі.

— Гэта нашы гаспадары. Кацярына і Васіль. — смяюцца вяскоўцы.

Заканчваецца экскурсія на вуліцы Ракасоўскага, якая атрымала сваю цяперашнюю назву таму, што па ёй у час вайны часта праходзіла на Нясвіж аднайменная партызанская брыгада. Тут, як водзіцца на любым застоллі, справа скончылася чаяпіццем. А чай быў прыгатаваны не абыяк, а ў сапраўдным самавары, які паліўся на сасновых шышках.

Пасля ў скверы каля Дома культуры адбыўся святочны канцэрт. Цэнтральнае месца сярод гледачоў займалі лялькі-гаспадары з Камсамольскай. Цёплыя словы былі адрасаваны многім людзям.

— Усё, што зроблена добрага на гэтай зямлі, зроблена нашымі продкамі, — адзначыў кіраўнік СВК "Над-нёман" Міхаіл Крукоўскі. — А будучыня залежыць ад нас з вамі. Сёння тут шмат моладзі, значыць, вёска будзе жыць.

—Сённяшняе свята — гэта свята яднання, — працягвала старшыня Нёманскага сельвыканкама Яніна Майсюк. — Мы з гонарам можам сказаць, што ў вёсцы ёсць усё для спакойнага і шчаслівага жыцця.

Цікава расказаў аб мінулым Магільна старэйшы жыхар вёскі Яўгеній Антонавіч Каробка. Падарункамі ўзнагароджваліся ветэраны працы, лепшыя домаўлацальнікі, сёлетнія юбіляры. Пад дружныя крыкі "Горка!" атрымлівалі сувеніры сем'і, якія адзначаюць у гэтым годзе круглыя даты сумеснага пражывання — ад 10 да 35 гадоў. Быў ушанаваны і самы малодшы жыхар вёскі Арцём Туміловіч, якому споўнілася ўсяго 2 месяцы. Прызамі адзначаны вуліцы за актыўны ўдзел у палрыхтоўцы свята.

Цэнтральнай падзеяй свята стала адкрыццё памятнага знака: на вялікім камені толькі назва і дата — "Магільна, 1235 г.” А яшчэ — выява кургана, сімвала вёскі. Усё зразумела. Гісторыя і памяць — гэта надзейны падмурак, такі ж магутны, як вялікі камень. На ім трымаецца наша грамадства.

 

Віктар   КІСЛЫ.

"Чырвоная Зорка”, 2005 г.



















Категория: Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №1 (октябрь 2012 г.) | Добавил: IstokNemana (29.01.2013)
Просмотров: 1490 | Теги: падмурак будучыни, праздник деревни Могильно, Узденщина, деревня Могильно, Узденский район, Исток Немана, Могильно 770 лет, Виктор Кислый | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]
Copyright MyCorp © 2024
Бесплатный хостинг uCoz