Суббота, 27.04.2024, 03:47

Главная Регистрация Вход
Приветствую Вас, Гость · RSS
Меню сайта
Форма входа
Категории раздела
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №1 (октябрь 2012 г.) [11]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №2 (ноябрь 2012 г.) [20]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №3 (декабрь 2012 г.) [10]
Поиск
Наш опрос
Какова ваша связь с Узденщиной?
Всего ответов: 120
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
 Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА
Главная » Статьи » Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА 2012 год » Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №2 (ноябрь 2012 г.)

Благотворительный фонд имени Я.О. Наркевича-Иодко

   

В Беларуси появился Благотворительный фонд имени Я.О. Наркевича-Иодко

В Беларуси зарегистрирован Благотворительный фонд развития науки, инновационных технологий и культуры имени профессора Якова Наркевича-Иодко, сообщил 13 января в Минске сотрудник Белорусского государственного университета, кандидат физико-математических наук Владимир Самуйлов, передает БелаПАН.

В Беларуси появился Благотворительный фонд имени Якова Наркевича-Иодко

Он напомнил, что белорусский естествоиспытатель, изобретатель и медик, профессор Яков Наркевич-Иодко родился в имении Турин (Пуховичский район Минской области). В своей усадьбе Наднеман ученый организовал лучшую в Европе метеостанцию. 

Самуйлов назвал работы Наркевича-Иодко «эпохальными и на десятилетия опередившими свое время», а также отметил «несомненный рост» интереса современного научного мира к исследованиям ученого. 

Вот почему, по его словам, по инициативе ученых БГУ создан местный фонд для возрождения усадьбы Наднеман периода наиболее активной деятельности ученого в 1870—1890-х годах. 

Как отметил Самуйлов, в течение пяти лет планируется реставрация усадебного дома, восстановление физической и электрографической лабораторий, метеостанции при сохранении аграрной направленности и ботанической ценности комплекса. 

Председатель фонда сообщил, что собрана и готова для музейного экспонирования коллекция научного и прикладного оборудования ХІХ века, соответствующая периоду и тематике деятельности ученого. На этом оборудовании в возрожденной усадьбе будут проводиться лабораторные работы демонстрационного типа.


 

15 лютага 2011 года
№ 29 (26893)

Чаму беларус не запатэнтаваў радыё?

 

Пра выбітнага беларускага навукоўца Якуба Атонавіча Наркевіча-Ёдку ў свеце заўжды памяталі. А ў нас на доўгія гады пра яго было забыта. Вярнулі ж беларусы яго адносна нядаўна. Каля 40 гадоў таму маладога навукоўца Уладзіміра Кісялёва прывабіла сядзіба "Наднёман" (Пухавіцкі раён, Мінская вобласць). Аказалася, што ўладальнікам гэтага маёнтка некалі быў якраз Якуб Наркевіч-Ёдка — найвыбітнейшы навуковец ХІХ стагоддзя, які меў зносіны з Рэнтгенам і Пастэрам, сябраваў з Фламарыёнам. У спісе фундатараў першага ў Расіі рускамоўнага метэаралагічнага часопіса "Метэаралагічны веснік" імя беларускага навукоўца стаіць следам за імем Мендзялеева. А самае цікавае тое, што Ёдка лячыў людзей электрычнасцю і, наогул, вынайшаў радыё!

Малавядомы партрэт Я.А. Наркевіча-Ёдкі (фота 1892 г.; быў апублікаваны ў часопісе "Svёtozor").

На пачатку гэтага года адбыліся дзве вельмі значныя падзеі, непасрэдна звязаныя з іменем нашага славутага земляка. Па ініцыятыве навукоўцаў Белдзяржуніверсітэта быў створаны Дабрачынны фонд развіцця навукі, інавацыйных тэхналогій і культуры імя прафесара Я.А. Наркевіча-Ёдкі, які ўзначаліў беларускі фізік Уладзімір Самуйлаў. Дзейнасць фонду будзе накіравана на аднаўленне маёнтка ў вёсцы Наднёман, аднаўленне навуковых лабараторый і стварэнне музея. Акурат адначасова з заснаваннем фонду ў выдавецтве "Беларуская навука" выйшаў надзвычай цікавы біябібліяграфічны ўказальнік, — у які ўключана 1200 спасылак на даследаванні беларускага навукоўца і пра яго вынік шматгадовай працы вучоных Нацыянальнай акадэміі навук Наталлі Бярозкінай і Вольгі Гапоненкі.

Вольга Анатольеўна, вучоны сакратар Камісіі НАН Беларусі па гісторыі навукі, член савета праўлення Дабрачыннага фонду Наркевіча-Ёдкі, распавяла шмат цікавага пра беларускага навукоўца, працу над унікальным указальнікам і планы фонду.

— Як і калі з'явілася ідэя стварыць Дабрачынны фонд?

— Гадоў 10 таму з'явілася ідэя аднавіць маёнтак Наркевіча-Ёдкі "Наднёман", дзе ў свой час навуковец трымаў санаторый, у якім паспяхова лячыў людзей пры дапамозе "сістэмы Ёдкі". У санаторыі была тэрапія і іншага кшталту. Ёдка быў прафесійным музыкантам і наладзіў сеансы музыкатэрапіі ў сваёй установе. Кумыса-, кефіралячэнне, гімнастыка, вода-, магніта-, гіпнатэрапія, лячэнне сонечным святлом таксама мелі месца ў санаторі Наркевіча-Ёдкі. Уладзімір Гілеп, які зараз узначальвае Беларускі фонд культуры, у 1997 годзе адзначыў, што было б добра стварыць такі фонд. І толькі сёлета гэтую ідэю змог ажыццявіць вучоны-фізік Уладзімір Самуйлаў. Акрамя аднаўлення будынка, фонд плануе стварыць музей Наркевіча-Ёдкі ў маёнтку "Наднёман". Асноўнае, што будзе ў гэтым музеі, — вяртанне эпохі, часу, калі працаваў даследчык. У музеі павінна быць прадстаўлена абсталяванне ХІХ стагоддзя, якім мог карыстацца наш навуковец падчас сваіх эксперыментаў. Дарэчы, вялікая калекцыя гэтага абсталявання ўжо набыта Уладзімірам Самуйлавым. Для Беларусі гэта ўвогуле ўпершыню. Бо на дзяржаўным узроўні ў нас няма музея гісторыі навукі.

— Якім чынам Уладзімір Кісялёў вярнуў беларусам імя Наркевіча-Ёдкі?

— Мы сапраўды даведаліся пра гэтага навукоўца з публікацыі Кісялёва. Ён сам краязнаўца, знайшоў маёнтак "Наднёман", зацікавіўся, хто быў уладальнікам. Пайшоў у архіў, пачаў чытаць, і аказалася, што гэта выдатны навуковец. Сёння Уладзімір Кісялёў аднавіў радавое дрэва Наркевічаў-Ёдкаў. Парадокс у тым, што ў свеце імя беларускага навукоўца ніколі не было страчана. У адрозненне ад нас. Мы гартаем альбом фотавыставы, якая праводзілася ў Цэнтры Пампіду ў 2008 годзе і што бачым на вокладцы? Электраграфічны здымак рукі Фламарыёма, які быў зроблены Наркевічам-Ёдкам у 1892 годзе! Мы з вамі пра яго 30 гадоў таму і не ведалі, а на Захадзе электраграфічныя здымкі Наркевчіа-Ёдкі захоўваліся ў прыватных і музейных калекцыях, у архіўных фондах Францыі, Італіі, Германіі. У гэтых краінах сёння нам яшчэ ёсць што шукаць. Год таму мы знайшлі фатаграфічны адбітак лісцяў, які быў зроблены ў 1892 годзе Наркевічам-Ёдкам і пазней надрукаваны ў еўрапейскім каталогу з подпісам самога аўтара.

— Большасць дакументаў, твораў, фотаздымкаў Наркевіча-Ёдкі захоўваецца за мяжой. Ці ёсць магчымасць вярнуць гэтыя матэрыялы?

— Мы яшчэ не прасілі нам нічога вяртаць, шчыра кажучы. Мы проста шукалі, знаходзілі і замаўлялі копіі. Для таго, каб адлюстраваць, наколькі выдатная постаць Наркевіч-Ёдка, у прынцыпе, гэтага дастаткова. Не так важна, дзе захоўваецца матэрыял. Важна, што ён ёсць і што ён уведзены ў навуковы ўжытак.

— Колькі часу заняла праца над біябібліяграфічным указальнікам пра Наркевіча-Ёдку і ці былі нейкія складанасці?

— Я далучылася да распрацоўкі імені Наркевіча—Ёдкі напачатку 1980-х гг. Мы наведвалі архівы ў Маскве, Пецярбургу, рабілі ксеракопіі артыкулаў Ёдкі. Першай спробай сістэматызаваць матэрыялы пра яго было выданне ў 1988 г. біябібліяграфічнага ўказальніка "Якуб Атонавіч Наркевіч-Ёдка", укладальнікамі якога таксама былі Н. Бярозкіна і я. Увесь гэты час мы працягвалі назапашваць інфармацыю. Спатрэбіўся пэўны час, каб асэнсаваць ролю Наркевіча-Ёдкі для развіцця навукі Беларусі. Ён не толькі выдатны даследчык! З яго іменем звязаны кардынальны пераварот у разуменні ролі навукі Беларусі ў кантэксце сусветнай навукі і культуры. У 1896 г. у Парыжы з'явілася кніга М. Дэкрэспа "Жыццё і дзейнасць Якуба Наркевіча-Ёдкі", напісаная пры жыцці вучонага. У пачатку 1980-х гг. яе ўбачыў член-карэспандэнт нашай Акадэміі Віктар Грыбкоўскі і зыніцыяваў даследаванні па гісторыі прыродазнаўства, тэхнікі, медыцыны ў дакастрычніцкі перыяд у Беларусі. Пры падтрымцы тагачаснага прэзідэнта Акадэміі навук Мікалая Барысевіча ў 1984-1987 гг. была распачата Рэспубліканская комплексная праграма, прысвечаная вывучэнню гэтых пытанняў. Яе вынікам стала кніга "Нарысы навукі і культуры Беларусі ў 19—пач. 20 стст.". Потым з'явіліся кнігі, у якія былі ўключаны імёны многіх выбітных, але дагэтуль забытых беларусаў. Дзякуючы Наркевічу-Ёдку мы адкрылі гэтыя імёны, якія таксама патрабуюць грунтоўнай распрацоўкі. У тыя часы, каб атрымаць вышэйшую адукацыю, будучыя навукоўцы вымушаны былі з'язджаць, бо ў нас не было ўніверсітэтаў. У адным Пецярбургу колькі было выбітных беларусаў! Вядомы Жорэс Алфёраў не меў магчымасці тут вучыцца, бо ў нас не было яшчэ фізічнага факультэта ў такім выглядзе, як сёння. Таму навуковец вымушаны быў ехаць у Пецярбург, а вяртацца з цэнтра навукі ўжо складана!

— Вольга Анатольеўна, вы столькі гадоў даследуеце асобу Наркевіча-Ёдкі. Чым вас асабіста прываблівае яго постаць?

— Відаць, тым, што гэты чалавек быў цалкам аддадзены навуковай працы. Угледзьцеся ў яго партрэт: гэта інтэлігент, у вачах — апантанасць навуковым пошукам. Бо навука для яго — сінонім гармоніі. Сёння ад вучоных патрабуюць займацца не толькі фундаментальнымі даследаваннямі, а працаваць так, каб навуковыя распрацоўкі ўжо ў бліжэйшы час укараняліся ў прамысловасць. А што нам прапанаваў Наркевіч-Ёдка сто гадоў таму? "Сістэму Ёдкі", зацверджаную ў Італіі ў Інстытуце фізіялогіі, як новы прыярытэтны метад даследавання. Цяпер мы ведаем, што менавіта ён, беларус, вынайшаў радыё. А хіба гэта можа не прывабліваць? Нават у пратаколе пасяджэння Французскага фізічнага таварыства за 1898 г., прысвечанага працам А. Папова па перадачы радыёсігналаў, адзначалася, што двума-трыма гадамі раней падобныя эксперыменты паспяхова правёў у Вене беларус Наркевіч-Ёдка. А свой прыярытэт у гэтым ён не адстойваў толькі таму, што вызначальным навуковым кірункам для яго стала вывучэнне ўласцівасцяў атмасфернай электрычнасці і яго ўздзеянне на жывую прыроду, прымяненне гэтай распрацоўкі ў медыцынскіх мэтах. Такой сціпласці і адказнасці за вынік навуковага даследавання варта павучыцца. Мне прыемна, што ён беларус, жыў і працаваў на нашай зямлі, і яго святло ідзе да нас.

 

Вокладка альбома фотавыставы, якая праводзілася ў Цэнтры Пампіду ў 2008 годзе. На вокладцы змешчаны
электраграфічны здымак рукі Фламарыёна, зроблены Наркевічам-Ёдкам  у 1892 годзе

— Якім чынам Наркевіч-Ёдка выкарыстоўваў электраграфічны метад у дыягностыцы захворванняў?

— Што такое электраграма Ёдкі? Кажучы ненавуковай мовай, гэта калі ў высокачастотным разрадзе атрымліваецца свячэнне ад прадмета. Адным з электродаў з'яўляецца прадмет, ад якога ідуць іскры, і яны фіксуюцца на фотапласцінцы. Нашы часткі цела ў залежнасці ад эмацыйнага стану маюць рознае супраціўленне. А гэта значыць, што разрады будуць па-рознаму выглядаць.

Калі чалавек адчувае сябе дрэнна — у яго адна карцінка, калі ён ва ўзбуджаным стане — у яго іншая карцінка. Наркевіч-Ёдка зрабіў больш за 1,5 тысячы такіх здымкаў, каб прасачыць заканамернасць. І калі ён склаў сваю сістэму, то пачаў выкарыстоўваць электраграму для пастаноўкі дыягназаў і лячэння людзей ад псіхічных, неўралагічных захворванняў. Электрычным разрадам уздзейнічаў на пэўныя кропкі (сёння мы называем іх кропкамі акупунктуры). Нечым гэта падобна на іголкаўкалванне. Першапачаткова даследчык скарыстоўваў гэты арыгінальны метад электратэрапіі ў Інстытуце фізіялогіі ў Рыме пад назвай "Сістэма Ёдкі", потым у клініках Рыма і Фларэнцыі.

А з 1893 г. стаў эфектыўна прымяняць яго ў сваім санаторыі "Наднёман" для лячэння паралізаваных і нервовахворых. Ахвотных патрапіць у санаторый было вельмі шмат. Ёдка лячыў 50 чалавек у год бясплатна, астатнія маглі карыстацца паслугамі за 1,5 рубля. Сёння недалёка ад вёскі Наднёман засталіся муры дач, у якіх сяліліся тыя, хто наведваў санаторый Наркевіча-Ёдкі.

***

Шкада, што большасць прац нашага славутага суайчынніка знаходзіцца за мяжой. І як было б выдатна прывесці гэтыя фотаздымкі і дакументы ў Беларусь — хоць бы для часовага экспанавання ў сценах адноўленага маёнтка "Наднёман"! Каб не толькі навукоўцы змаглі асэнсаваць усю значнасць адкрыццяў Наркевіча-Ёдкі, але і іншыя беларусы адчулі подых слаўнага часу і веліч беларускай гісторыі.

Вольга ЧАЙКОЎСКАЯ.

 

Некалькі фактаў пра дзейнасць Дабрачыннага фонду
імя Наркевіча-Ёдкі ад Уладзіміра Самуйлава:

1. У склад заснавальнікаў фонду ўваходзіць у тым ліку і адзін з нашчадкаў вялікага беларускага вучонага — будаўнік і мецэнат Сяргей Ёдка.

2. Навуковым кіраўніком архітэктурна-вышукальных, рэстаўрацыйна-будаўнічых прац у сядзібе "Наднёман" будзе архітэктар Сяргей Багласаў. Просьба аб зацвярджэнні яго кандыдатуры адпраўлена ў Міністэрства культуры. 15-20 гадоў таму архітэктар вывучаў сядзібу "Наднёман" і яшчэ тады склаў эскізны праект аднаўлення сядзібы.

3. Для будучага музея ў "Наднёмане" прыдбаныя экспанаты. Калекцыя складаецца з разнастайных фізічных прылад, якія набываліся спакваля ў калекцыянераў з Вялікабрытаніі, ЗША, Францыі, Германіі. Варта сказаць, што іх аналагі выстаўляюцца на найбуйнейшых міжнародных аўкцыёнах (напрыклад, такіх, як Сrіstіеs і Flеаglаss) і з'яўляюцца экспанатамі найбуйнейшых музеяў антыкварнага навуковага абсталявання (такіх, як Sраrkmusеum).

4. Сродкі на аднаўленне сядзібы і стварэнне музея будзем браць з розных крыніц: рэспубліканскія і замежныя праграмы і фундуючыя арганізацыі, звязаныя з аднаўленнем і захаваннем культурнай спадчыны, прыцягненне інвестараў, прадпрымальнікаў, дабрачынных ахвяраванняў мецэнатаў і інш.

5. Працы па ачыстцы сядзібы "Наднёман", кансервацыі руінаў будынкаў, стварэнні архітэктурна-будаўнічага праекта плануецца пачаць сёлета. У першую чаргу плануецца аднавіць "твар" помніка архітэктуры — уязную браму, у ёй стварыць мінімальную экспазіцыю, якая знаёміла б наведвальнікаў з постаццю навукоўца і яго даследаваннямі. Усе працы па аднаўленні сядзібы плануецца правесці цягам пяці гадоў.



 

 

Прэзентацыя Дабрачыннага фонду імя Я.Наркевіча-Ёдкі

http://www.uzdanews.by/wp-content/uploads/2011/01/4_narkevich21.jpgІмя Якуба Наркевіча-Ёдкі (1847-1905гг) цяпер вядомае. Не адыходзячы ад манітора камп’ютара, адкрыўшы інтэрнэт, мы можам напісаць яго прозвішча ў "пошукавіку”,  і перад намі адкрыецца шмат інфармацыі пра гэтага чалавека. Але так было не заўсёды.

13 студзеня ў навуковай бібліятэцы Нацыянальнай акадэміі навук РБ адбылася падзея, для нашага раёна вельмі значная – прэзентацыя Дабрачыннага фонду імя Я.Наркевіча-Ёдкі. Адначасова – прэзентацыя бібліяграфічнага даведніка аб ім. Складальнікі: Н. Бярозкіна і В. Гапоненка, навуковы рэдактар – У. Кісялёў.

Уладзімір Аляксандравіч Самуйлаў, старшыня фонду, аказаўся вельмі сціплым чалавекам. Ды толькі намеры яго вартыя найвышэйшай ацэнкі. Карані роду Уладзіміра Аляксандравіча – у вёсцы Пясочнае. Цяпер ён кандыдат фізіка-матэматычных навук, працуе ў ЗША.

План мерапрыемстваў па рэканструкцыі ўладанняў Я.Наркевіча-Ёдкі і стварэнні навукова-асветніцкага цэнтра разлічаны на 5 гадоў. Сярод заснавальнікаў фонду – архітэктар Сяргей Багласаў, патомак вучонага Сяргей Ёдка, ад нашага раёна – дырэктар ВГУП "Аграмашсэрвіс” Аляксандр Нікітка, іншыя – усяго 14 асобаў.

Прэзентацыя фонду прайшла ў атмасферы чакання чагосьці дзіўнага. Дзіўным было само тое, што фонд пачаў дзейнічаць. Адчувалася, што выступаючыя – вучоныя ад розных навук, выкладчыкі мінскіх ВНУ, прадстаўнікі ўлады – прапусцілі праз свае душы тэму нашага неардынарнага земляка. Яшчэ так шмат патрэбна зрабіць. Але тое, што нарэшце створаны Дабрачынны фонд, заслугоўвае вялікай пашаны.

Вучоны з ваеннай акадэміі Мікалай Слюсар прапанаваў прадстаўнікам Уздзеншчыны найбольш наглядна абазначыць шлях да маёнтка. Нетутэйшаму чалавеку не адразу ўдаецца знайсці яго – няма пэўных дарожных указальнікаў.

У. Самуйлаў прадэманстраваў фотаздымкі тэхнічнага абсталявання часоў Наркевіча-Ёдкі, якое можа экспанавацца ў мяркуемым музеі вучонага. Быў паказаны дакументальны фільм беларускага акцёра Алега Гарбуза, зняты на тэрыторыі маёнтка ў Наднёмане.

Пры аналізе дзейнасці Наркевіча-Ёдкі напрошваецца параўнанне яго з сербска-амерыканскім вынаходнікам Ніколам Тэслам. Тэслу называлі "валадаром маланак”, а нашага земляка – "электрычным чалавекам”. Абодва цікавіліся атмасфернымі з’явамі. Але Тэсла нарадзіўся на 9 гадоў пазней Наркевіча-Ёдкі. Электрычнасць была адкрыта. А што з ёй можна рабіць, як яе прымяняць? – адказ на гэта пытанне шукалі многія эксперыментатары XIX стагоддзя. Знаёмы нам краязнавец, навуковец Уладзімір Кісялёў зрабіў акцэнт на тое, што ўсё ж не расійскі фізік-электратэхнік Аляксандр Папоў з’яўляецца першаад-крывальнікам радыё, а менавіта Якуб Наркевіч-Ёдка.

Доктар медыцынскіх навук Уладзімір Растоўцаў раіў засяродзіць увагу яшчэ і на тым, што Я. Наркевіч-Ёдка быў урачом. Аб гэтым баку яго працы можна пачуць удзячныя ўспаміны і сёння ад жыхароў Наднёмана і Пясочнага.

Ад Уздзенскага раёна на прэзентацыі прысутнічалі мастакі Алесь Філіповіч, Уладзімір Ткачоў, настаўнік гісторыі Уздзенскай СШ № 2 імя К. Крапівы Андрэй Ярмольчык, дырэктар ВГУП "Аграмашсэрвіс” Аляксандр Нікітка, настаяцель Магільнянскай царквы свяціцеля Мікалая айцец Аляксей Шышко, карэспандэнт газеты "Рэспубліка” Мікалай Кароль, кіраўнік адной з гаспадарак Дзяржынскага раёна Міхаіл Крукоўскі, жыхар вёскі Лавы Капыльскага раёна Уладзімір Біёнчык, іншыя зацікаўленыя. Прыехалі менавіта тыя людзі, якія сэрцам адчуваюць сваю прыналежнасць да гісторыі нашага краю. Калі не мы, то хто ж падтрымае добрыя пачынанні заснавальнікаў фонду, яго распрацоўшчыкаў? Хочацца верыць, што ў хуткім будучым мы зможам дэманстраваць гасцям Уздзеншчыны не толькі рэшткі сядзібы Я. Наркевіча-Ёдкі. Мы шануем тое, што яшчэ ўцалела. Спадзяёмся, яно больш не будзе разбурацца, а ўзновіцца. Імя яго былога ўладальніка да таго абавязвае, яно вельмі прыцягальнае.

Ліана Тападзе

http://www.uzdanews.by/?p=6173

 



Источник: http://zvyazda.minsk.by/ru/archive/article.php?id=74349&idate=2011-02-15
Категория: Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №2 (ноябрь 2012 г.) | Добавил: IstokNemana (31.01.2013)
Просмотров: 2544 | Теги: Узденщина, Ольга Гапоненко, Якуб Оттонович Наркевич-Иодко, Узденский район, Исток Немана, начало Немана, Над-Неман, фонд имени Я.О.Наркевича-Иодко | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]
Copyright MyCorp © 2024
Бесплатный хостинг uCoz