Пятница, 26.04.2024, 12:02

Главная Регистрация Вход
Приветствую Вас, Гость · RSS
Меню сайта
Форма входа
Категории раздела
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №1 (октябрь 2012 г.) [11]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №2 (ноябрь 2012 г.) [20]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №3 (декабрь 2012 г.) [10]
Поиск
Наш опрос
Какова ваша связь с Узденщиной?
Всего ответов: 120
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
 Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА
Главная » Статьи » Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА 2012 год » Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №2 (ноябрь 2012 г.)

Фотоотчеты о походах по Узденщине. Пешком-1

Падарожжа па старой Уздзе




         


    I

Я пачынаю свой расповед
Пра слаўны горад на рацэ.
Яму ўжо больш за пяць стагоддзяў,
А ён ўсё расце, цвіце,
Але размова не пра гэта,
Я мару здзейсніць доўгі шлях,
I паўстае прад мною мэта
Вас пазнаёміць, каб ў вачах
Вы мелі вобраз той бліскучы,
Які ўбачыла і я.
Калі прайшлася разам з групай
Такіх турыстаў, як сама.


Фота В.Лычкоўскага

                   II

А пачалося ўсё са школы,
Сярэдняй, нумар якой тры.
Гэты будынак вельмі новы...
I першы выпуск будзем мы.


 

 

 
Фота В.Якубоўскага

Але мы мусім крочыць далей—
Прад вамі вуліца Юрздык.
Яна старэйшая за ўсіх тут—
Пра гэта нам казаў стары.
У старажытныя часы тут
Сяляне бедныя жылі,
I юрыдычныя ад пана
Яны залежныя былі.

 



Фота В.Лычкоўскага


                 III

 
Ідзём далей і бачым цуд зноў.
Усё пакрыта дываном,
Такім бялюткім, чыстым, мяккім,
Здаецца гэта дзіўным сном.
Мы погляд пераводзім ўлева
I бачым парк, ідзём туды,
А нейкі цяжкі жах былога
Крадзецца ў глыбіню душы.
Былыя могілкі яўрэяў
Наводзяць нейкую тугу,
Што гэта месца для растрэлу
Без слёз я слухаць не магу.
Што тут загінула паўсотні
Цыган (з дзяцьмі або старых)
У Уздзе не ведаў кожны трэці
I гэта сорамна для ўсіх.



 

З архіву гісторыка-краязнаўчага музея

 IV
 
Далей наш шлях ляжыць да школы,
Двухпавярховай і.. былой,
Будаванай ў трыццатым годзе,
Але да гэтых пор жывой.
Хоць зараз тут і дзярж. управы,
Але для нас яна заўжды
У памяці адбіткам будзе
Як месца, дзе нашы дзяды
Упершыню пачулі словы:
Буквар, аловак ці дашка...
У першыню пісалі крэйдай:
Радзіма, мір, зямля, вайна...


Фота В.Якубоўскага

                           V

 Мы робім пару крокаў улева—
Будынак тут стаіць стары.
Яшчэ у трыццаць другім годзе
Тут людзі працу пачалі.
Але й дагэтуль у друкарні
Збіраюць весткі дзень за днём...
Усе мы ведаем, што заўтра
3 газетай новы дзень пачнём!



            VI

 
Далей наш шлях ляжыць праз вулку,
Якая ў даўнія часы
Была тым месцам, дзе паноўе
Купляла для сябе дамы.
Але пра гэта я не буду
Казаць шмат слоў, бо аб другім
Я вам паведаміць спяшаюсь:
Тут першы хмарачос стаіць.
 

                       VII

 
Але мы, мабыць, пойдзем далей
На «Конскі» (то базар былы).
Ранней тут гандаль ішоў жывёлай
А зараз Ленін..., сквер стары.
Калі глядзець вакол той плошчы,
Дык шмат дзяржаўных устаноў:
I валасная тут управа, і пошта, й нават дом,
Дзе доўгі час жыў наш славуты
Празаік, казачнік, паэт— Даір Слаўковіч,
I ён заўжды і кожны год
Пісаў пра кут свой і народ.


Фота В.Лычкоўскага


                   VIII
 

Але што далей: пабудова,
Якой цяпер аж двесце год,
Пабудаваная Завішай,
Каб змог мястэчкавы народ
Хадзіць ў касцёл, маліцца Богу...
I часу шмат прайшло...
Цяпер сюды прыходзіць моладзь
Праводзіць вольны позні час,—
Вось так дзяржаўныя ўлады
Патурбаваліся пра нас.



 

Фота В.Якубоўскага
 
                          IX

 
Праз некалькі хвілін мы выйдзем
На вулку, дзе гасцінны двор,
А зараз на Чырвонай плошчы
Мы ўсе збіраемся ў гурток,
Каб фотаздымак нам на памяць
Зрабіць, а потым праз гады
Успамінаць вось гэты вечар,
Калі ў паход хадзілі мы.


                       X


Дык вось, мы позна разышліся,
А зараз зноў пра горад наш
Вучылішча, што тут на плошчы, -
Адно з цікавейшых будоў.
Яго закончылі Трус, Глебка.
3 часоў тых шмат прайшло гадоў.


З архіву гісторыка-краязнаўчага музея

                             XI

 
А зараз зноў шмат сумных звестак
Про тых яўрэяў і татар,
Што апынулася ў ГЕТА,
А потым ў ліку тых ахвяр,
Якіх прынесла нам вайна...
Дык вось пачну з таго;
Што немцы ўсіх людзей сабралі
I ў Прысынку расстралялі,
А ў лістападзе, сорак першым,
Вайскоўцаў, сем'і іх
Па зверску знішчылі фашысты
Старых, дзяцей, нават малых...

 
                        XII

 
Дык што, мы мусім крочыць далей,
Да вёскі, дзе Алесь Махнач
На могілках тут пахаваны
Ен быў герой ў Уздзе, няйнач,
У Забалацці люд прыветлы,
Адкрыты, шчыры і гасцінны:
Праз дзесяць-пяць хвілін размовы
Ты для яго самы радзімы.


З архіву гісторыка-краязнаўчага музея
 

                        XIII
 

Вось мы прайшлі шмат кіламетраў,
Баляць і ногі, і спіна
I свой расповед мусім скончыць,
I ёсць ідэя ў нас адна:
Мы зараз на прывале ў лесе
Крыху свой дух перавядзём,
А потым, адпачыўшы крыху,
Да дому вернемся хутчэй.

                      XIV

 I вось прыйшоў час крочыць далей
Ў зваротны шлях па Лугавой,
А потым па надрэчнай дамбе
Павольна крочылі дамоў.



Фота В.Лычкоўскага

                          XV

Вось і закончыла, ужо годзе.
Пра слаўны горад на рацэ,
Яму ўжо больш за пяць стагоддзяў
А ён ўсё расце, цвіце...

 

 


 

 

Категория: Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №2 (ноябрь 2012 г.) | Добавил: IstokNemana (01.02.2013)
Просмотров: 1267 | Теги: Падарожжа па старой Уздзе, Катя Адамчевская, Узденщина, УЗда, Узденский район, Исток Немана | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]
Copyright MyCorp © 2024
Бесплатный хостинг uCoz