Пятница, 26.04.2024, 12:17

Главная Регистрация Вход
Приветствую Вас, Гость · RSS
Меню сайта
Форма входа
Категории раздела
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №1 (октябрь 2012 г.) [11]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №2 (ноябрь 2012 г.) [20]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №3 (декабрь 2012 г.) [10]
Поиск
Наш опрос
Какова ваша связь с Узденщиной?
Всего ответов: 120
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
 Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА
Главная » Статьи » Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА 2012 год » Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №2 (ноябрь 2012 г.)

Известные люди Узденщины. Виктор Бересневич, художник, педагог

 

 Неспакойны чалавек Віктар Вікенцьевіч Берасневіч. Здавалася б, дасягнуў сваёй мэты, ёсць вынік, павага, прызнанне, а ён на табе — і паварочвае жыццё на 180 градусаў. I пачынае нанава.

Быў настаўнікам. Старэйшае пакаленне жыхароў Узды памятае ўрокі гісторыі і грамадазнаўства, якія вёў Віктар Вікенцьевіч. Вучні паважалі і любілі яго за дакладнасць, лагічнасць выкладання, за ўменне быць шчырым, за няўменне хлусіць. I вось у пачатку 1990-х гадоў ён праяўляе сябе ў новай якасці — аказваецца, усё жыццё Віктар Вікенцьевіч быў мастаком. Праўда, да апошняга часу толькі ў душы...

Віктар Вікенцьевіч — пейзажыст, на яго карцінах — краявіды Уздзеншчыны.

В.В.Берасневіч (злева)

У 1997 г. у раённым краязнаўчым музеі прайшла персанальная выстаўка самадзейных мастакоў-землякоў В.В.Берасневіча і І.А.Малюкевіча «Родныя краявіды». Работы Віктара Вікенцьевіча атрымалі высокую ацэнку не толькі ад арганізатараў, але і ад наведвальнікаў экспазіцыі. У тым жа годзе стаў дыпламантам абласной выстаўкі «Нёманскія вытокі».

 

 Амаль чатырнаццаць гадоў у сярэдняй школе № 1 імя А. С. Пушкіна г. п. Узда дзейнічае музей «Пушкін і Беларусь». Пры музеі працуе літаратурна - краязнаўчы гурток, школа экскурсаводаў. Каля стэндаў праводзяцца ўрокі літаратуры, чытацкія канферэнцыі, літаратурныя чытанні, святы паэзіі, сустрэчы з паэтамі і пісьменнікамі і г. д.

У 1949 годзе, у год 150-годдзя з дня нараджэння паэта, школе было прысвоена імя А С. Пушкіна. У канцы 70-х — пачатку 80-х г.г. пачалася актыўная пошуковая работа педагагічнага і вучнёўскага калектываў па збору матэрыялаў для будучага музея. Вялікі ўклад у гэту справу ўнеслі былы дырэктар школы В. В. Берасневіч і настаўнік выяўленчага мастацтва У. А. Буднік. Вялася актыўная перапіска з музеямі А. С.Пушкіна, дзеці і настаўнікі наведвалі тыя мясціны, што звязаны з імем паэта.

Музей «А. С. Пушкін і Беларусь» адкрыты ў снежні 1982 года, займае дзве залы. Экспазіцыя яго складаедца з 12 раздзелаў (апошнім часам аформлены новы раздзел «Беларуская галіна нашчадкаў А. С. Пушкіна») і прысвечана жыццю і літаратурнай дэейнасці вялікага рускага паэта, яго ўплыву на  развіццё     беларускай паэзіі.

Экспазіцыі першай залы прысвечана дзіцячым і юнацкім гадам і ранняму перыяду літаратурнай творчасці А.С. Пушкіна. Тэкставыя матэрыялы расказваюць пра сувязь паэта з нашым краем, пра тое, што ён добра ведаў гісторыю Беларусі. Дзесяткі фактаў, геаграфічных назваў і імён, якія ўвайшлі ў творы паэта, сведчаць аб шырокіх і глыбокіх ведах А.С. Пушкіна пра Беларусь. Напрыклад, у «Гісторыі Пятра» сустракаюцца назвы гарадоў: Мінск, Орша, Магілёў, Мсціслаў, Гомель, Чэрыкаў, Чавусы пры рацэ Проні, Крычаў і беларускія вёскі: Доўгія Імхі, Лясная і іншыя.

У цэнтры экспазіцыі — скульптурны партрэт А. С. Пушкіна, выкананы скульптарам У. У. Летуном, выпускніком нашай школы. Атмасферу ўрачыстасці ствараюць куфар і крэсла пушкінскіх часоў, вітражы па матывах казак паэта.

У экспазіцыі другой залы прадстаўлена шмат дакументаў, фатаграфій і матэрыялаў, якія шырока раскрываюць далейшыя перыяды жыцця і творчасці паэта. У інтэр'еры залы — пано, карціны У А. Будніка «Міхайлаўскае», «Пушкін у Міхайлаўскім», «Домік нянькі» і іншыя, у вітрынах— ксеракопіі рукапісаў, кнігі А. С. Пушкіна, крытычная літаратура аб ім, творы беларускіх пісьменнікаў.

Асобныя раздзелы экспазіцыі прысвечаны народным паэтам Я. Купалу, Я. Коласу, А. Куляшову, М. Танку і іншым. Матэрыялы экспазіцыі расказваюць аб тым, які ўплыў аказала паэзія А. С. Пушкіна на беларускіх паэтаў. Дарэчы, частымі гасцямі музея бываюць вядомыя не толькі на Уздзеншчыне, але і на Беларусі Даір Слаўковіч, Васіль Шырко і іншыя літаратары.У бібліятэцы музея, якая налічвае больш за сто кніг, шмат кніг з дарчымі надпісамі многіх аўтараў.

У экспазіцыі і фондах шмат конкурсных сачыненняў вучняў пра А. С. Пушкіна, ілюстрацыі да яго твораў, малюнкі дзяцей аб дружбе, міры, альбомы, розныя літаратурна-краязнаўчыя матэрыялы.

Музей арганізуе  сваю работу на аснове самакіравання. Усёй работай кіруе савет музея, у які ўваходзяць і настаўнікі, і дзеці. Савет выбірае старшыню, яго намеснікаў і адказных за арганізацыю пошуку і збору матэрыялаў, перапіску, улік і захоўванне паступаючых матэрыялаў, афармленне экспазіцыі, работу групы лектараў, экскурсаводаў. Усе памятаюць першых экскурсаводаў (Л. Гілеўскую, С. Маркоўка і інш.), якія самі былі захоплены творчасцю вялікага паэта і цяпер заўсёды, калі бываюць у школе, перш за ўсё спяшаюцца ў музей. Заўсёды цікава маглі расказаць пра А. С. Пушкіна А. Крукава, Н. Пранько, В. Пармон і г. д. 3 захапленнем наведвальнікі музея слухаюць юных пушкіністаў С. Русецкую, М. Жагалковіч, аматараў паэзіі Р. Семянчук і А. Зіновіч.

Гурток «Пушкін і Беларусь», што працуе пры музеі, дапамагае развіваць у школьнікаў цікавасць не толькі да творчасці вялікага рускага паэта А. С. Пушкіна, але і спрыяе абуджэнню цікавасці да роднага краю, да Уздзеншчыны, што дала нашай Беларусі столькі імёнаў, якія ўвайшлі ў плеяду знакамітых паэтаў і пісьменнікаў нашай дзяржавы.

 

     Ус Марыя Мiхайлаўна,      кіраўнік музея і гуртка, настаўніца   рускай мовы і літаратуры Уздзенскай СШ № 1.

 

 

Адчынены ў снежні 1982 г. у сярэдняй школе № 1 г. Узда. Экспазіцыя. прысвечаная жыццю і творчасці расейскага паэта Апяксандра Пушкіна, займае дзве залы і налічвае больш як 300 экспанатаў (у тым ліку 50 арыгінальных), складаецца з 11 раздзелаў.

У першай зале наведнікі знаёмяцца са звесткамі пра дзіцячыя і юнацкія гады, а таксама ранні перыяд літаратурнай дзейнасці А. Пушкіна. У вітрынах і на подыумах размешчаныя копіі дакументаў, архіўныя матэрыялы, фотаздымкі, якія распавядаюць пра дзяцінства, юнацтва, навучанне, станаўленне асобы будучага паэта. Тэкставыя матэрыялы экспазіцыі гавораць пра сувязь расейскага паэта з Беларуссю. Пра веданне Аляксандрам Пушкіным нашай краіны сведчаць дзесяткі фактаў, імёнаў і геаграфічных назваў, што ўвайшлі ў яго творы, накіды. Прыкладам, у "Гістарычных запісах" аўтар згадвае славуты прыватны тэатр графа Зорыча, уладальніка Шклова. У іншых творах сустракаем назвы нашых гарадоў і вёсак: Мінск, Орша. Магілёў, Прапойск (цяпер Слаўгарад), Мсціслаў, Лясная...

У цэнтры экспазіцыі - скульптурны партрэт А. Пушкіна, выкананы мясцовым скульптарам, выпускніком уздзенскай СШ № 1 Уладзімірам Летуном. Тагачасныя куфар і крэсла, што экспануюцца ў зале, а таксама вітражы паводле пушкінскіх казак, зробленыя вучнямі пад кіраўніцтвам былога настаўніка, а потым мастака Уладзіміра Будніка, ствараюць атмасферу ўрачыстасці, псіхалагічнай настроенасці для ўспрымання вобраза і творчасці паэта.

У экспазіцыі другой залы можна пазнаёміцца з дакументамі, фотаздымкамі і іншымі матэрыяламі пра наступныя перыяды жыцця і творчасці Аляксандра Пушкіна. У інтэр'еры залы - пано, карціны У. Будніка "Міхайлаўскае", "Пушкін у Міхайлаўскім", "Дамок нянькі" і іншыя, у вітрынах - ксеракопіі рукапісаў, кнігі А. Пушкіна, крытычная літаратура пра яго творчасць. выданні беларускіх пісьменнікаў.

Асобныя раздзелы экспазіцыі прысвечаныя народным паэтам Беларусі Янку Купалу, Якубу Коласу, Максіму Танку, Аркадзю Куляшову і інш. Распавядаецца пра ўплыў паэзіі Аляксандра Пушкіна на нашых паэтаў, пра пераклады яго твораў на беларускую мову. У экспазіцыі змешчаныя раман "Яўген Алегін", паэмы "Цыганы", "Палтава", "Медны коннік" і іншыя ў перакладах А. Куляшова, Я. Коласа, Я. Купалы.

У музеі зберагаецца вялікая колькасць конкурсных вучнёўскіх сачыненняў пра А. Пушкіна, ілюстрацыі да яго твораў, альбомы, дзённікі турысцкіх паходаў, сцэнарныя планы гуртка "Юныя пушкіністы" і правядзення Пушкінскіх тыдняў, святаў паэзіі, літаратурных чытанняў, чытацкіх канферэнцыяў, сустрэчаў з паэтамі і празаікамі.

Бібліятэка музея налічвае больш за 100 кніг Аляксандра Пушкіна, а таксама выданняў беларускіх пісьменнікаў з дарчымі надпісамі.

Кіраўнік музея - настаўніца рускай мовы і літаратуры Алена Батракова. Экскурсіі ладзяцца паводле папярэдняй дамоўленасці.

Адрас: 223400, г. Узда, вул. Інтэрнацыянальная, 32. СШ № 1. Тэл: (8-01718) 555-89.

Сярэдняя школа №1 імя А.С.Пушкіна (1960-1970 гг.)

Даехаць са сталіцы і Баранавічаў можна электрычкай да станцыі "Энергетык",  потым да  Узды аўтобусам "Энергетык Узда" (ходзяць штогадзіны) або аўтобусам "Мінск - Узда" (час адпраўлення ад станцыі "Паўднёва-заходняя"7.40. 13.50).

 

"Роднае слова” №1 2004 г.

 

Бересневич В.В. у своих картин

 

 

Использованы фотографии:

 Батраковой Е.В., из фонда музея «Пушкін і Беларусь”

Из домашнего архива художника

Оцифровка работ — Якубовский В., Бересневич Т. (дочь)








 


Экскурсию в музее "Пушкин и Беларусь" проводит Надежда Кучук


Смотреть фотоальбом

Категория: Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №2 (ноябрь 2012 г.) | Добавил: IstokNemana (30.01.2013)
Просмотров: 1935 | Теги: Узденская школа №1 имени А.С.Пушкин, Пушкин и Беларусь, Виктор Бересневич, Узденщина, Узденский район, Исток Немана, УЗда, выток нёмана | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]
Copyright MyCorp © 2024
Бесплатный хостинг uCoz