Суббота, 27.04.2024, 02:31

Главная Регистрация Вход
Приветствую Вас, Гость · RSS
Меню сайта
Форма входа
Категории раздела
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №1 (октябрь 2012 г.) [11]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №2 (ноябрь 2012 г.) [20]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №3 (декабрь 2012 г.) [10]
Поиск
Наш опрос
Какова ваша связь с Узденщиной?
Всего ответов: 120
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
 Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА
Главная » Статьи » Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА 2012 год » Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №2 (ноябрь 2012 г.)

Ствараем будучыню разам. Песні Уздзеншчыны,ч.1
   

Песні Уздзеншчыны


ПЕСНЯ ПРА УЗДЗЕНСКI КРАЙ

 

Блакітнавокі небакрай

У люстра Нёмана глядзіцца,

А галасістым салаўям

I днём, і ноччу, ой, не спіцца!

 

Прыпеў:

Уздзенскі край, уздзенскі рай,

Ты сэрца нашага часціца!

Уздзенскі край, уздзенскі рай —

Натхнення вечная крыніца.

 

У песнях салаўіных тых—

Каханых сэрцаў трапятанне,

Задор і смеласць маладых,

I горыч хуткага расстання.

 

Прыпеў той жа.

 

У трэлях — шолах мяккіх траў,

I звон крынічкі пад вярбою,

Шчымлівы боль душэўных ран,

I гімн бясстрашнаму герою!

Прыпеў той жа.

 

Нібы гамоняць песняры:

Шыдлоўскі, Трус, Бялевіч, Глебка...

Смех байкапісца Крапівы

Таксама чуеццца нярэдка.

 

Прыпеў той жа.

 

Ружовашчокі небакрай

Лагодна Нёману ўсміхнецца.

Як не любіць нам родны край

Усёй душою, усім сэрцам?

Прыпеў той жа.

 

Ала Шыбко, в.Цялякава


 


ПЕСНЯ ПРА РОДНУЮ СТАРОНКУ

 


Аб'едзь усю зямлю ад краю

ў край

Ці з жаўрукамі ў небе

пашукай —

Ты  знойдзеш  для  душы  сваёй

спакой

У  мясцінах тых,  ляжаць што

за Уздой.

 

Зямля мая, цудоўная старонка,

Ласкавы,   незабыўны  родны

край!

З цялякаўскіх лясоў

узнёсла,  звонка

Гукну я нізаўскім музыкам,

«Грай!»

 

З азёр лашанскіх веснавым

світаннем,

Як  матчыным  бялюткім

ручніком,

Жаўрук над хатай шле сваё

вітанне,

Махнуўшы па-сяброўску мне

крылом.

 

Зямля мая, цудоўная старонка,

Ласкавы, незабыўны родны

край!

З цялякаўскіх   палёў узнёсла,

звонка

Гукну я жаўруку: «Не адлятай!»

 

 

Прайдуся берагамі ціхіх рэк,

У чаратах сустрэну я заранку,

Дзяцінства нагадаю шчыры

смех,

I  над  Яршамі — даўнюю

буслянку.

 

Зямля мая, цудоўная старонка,

Ласкавы, незабыўны родны

край!

З цялякаўскіх крыніц узнёсла,

звонка

Я Нёману гукну:

«Не забывай»!

 

Мне не пакінуць роднага

парога.

Куточак мой!   Ты, як і лёс, —

адзін.

«З вараг у грэкі» грэе хай

дарогу

Барвовы свет хатлянскіх

журавін,

 

Зямля мая, цудоўная старонка,

Ласкавы,   незабыўны  родны

край!

З  цялякаўскіх  лугоў узнёсла,

звонка

Гукну я свету беламу:

«Спявай!».

 

         В.Чарнюк, в.Цялякава


 


 

 

 

БЕЛАРУСЬ — АЗЁРНАЯ СТАРОНКА

 

Навальніца над зямлёю праляцела,

І маланка апаліла небакрай.

Абнавілася прырода і зазіхацела.

Родны кут, зямны мой светлы рай!

 

Неабсяжныя прасторы цешаць сэрца,

У палон забрала наваколле,

І куды б я не паехала, здаецца,

Там няма такога вось раздолля.

 

Любы край – лясы, палі і рэкі,

Беларусь – азёрная старонка.

Зернем поўняцца няхай сусекі,

А сябры праславяць песняй звонкай.

 

Галіна Нічыпаровіч

 

 

НАСТАЎНІЦКІ ВАЛЬС

 

Апошнім званком завяршаецца май,

І першы урок зноўку мроіцца нам.

Да скроняў сівых, да апошняй вясны

Зліліся ў адно нашы мары і сны.

 

Прыпеў:

 

Над родным прасторам зямлі беларусаў,

Над Нёманам, Лошай, Уздзянкай і Вусай

Настаўніцкі вальс белай птушкай ляціць

І першым званком ў нашым сэрцы звініць.

 

З чужых гарадоў і вясковай цішы

На крылах нястомнай, адкрытай душы

Спяшаецца песня да нас нездарма:

Настаўніка ўспомні святое імя.

 

Прыпеў той жа.

 

Ніколі душа не паддасца гадам,

Старэць і хварэць не дазволена нам.

Да скроняў сівых, да апошняй вясны

Ў настаўніцкім сэрцы цвітуць верасы.

 

Прыпеў той жа.

 

Валянціна Чарнюк

 

 

МАМІНА ПЕСНЯ

 

Адпахне чаромха ля роднае хаты,

Закружыць вяргінь карагод.

Раскіне зіма па-над Нёманам шаты —

Паўторыцца ўсё з году ў год.

Не змые паводкай усмешку вясна,

Цябе не кране маразамі зіма.

Пра холад нам думаць рана,

Мама, мама.

Прыпеў:

А песня маміна гучыць

Аб тых лугах пакошаных.

Заўсёды мне з табою быць,

Адзіная, харошая.

Мае сцяжынкі і шляхі

Праз тваё сэрца праляглі.

Ты ўсё ім даравала,

Мама, мама.

 

Прыветліва стрэнеш ля веснічак дзесьці,

Прытуліш збалелыя рукі.

З працяглага выраю вернуцца дзеці,

Абступяць гарэзы-унукі.

І вецер з няблізкай старонкі маёй

На крылах закружыць над роднай зямлёй.

Ён песню маю праспявае

Маме, маме.

Прыпеў той жа.

 

Валянціна Чарнюк

 

 

ШТО ТАБЕ СНІЦЦА, СЫНОК?

 

Што табе сніцца, сынок?

Першы нясмелы твой крок?

Сонца над роднай зямлёй Беларусі,

Цёплых ствалоў жаўтавокі бурштын,

Ці як вяртаюцца з выраю гусі,

Што табе сніцца, мой сын?

 

Што табе сніцца, сынок?

Свет неспазнаных дарог?

 

 

Першае слова пяшчотнае «мама»,

Цуд незямны веснавога світання,

Ці як схілілася жыта на тын,

Што табе сніцца, мой сын?

 

Не, не ўстрывожаць сны

Жудасны стогн вайны,

Прытарны дым у паветры марозным,

Грознае неба над горадам Грозным,

Дзесьці ў паўднёвых пасёлках

Жыццяў пагаслыя зоркі.

 

Маці мая, краіна!

Для міра гадую сына,

Для мовы сваёй беларускай,

Для згоды на землях рускіх,

Для рук, што не зведаюць пораху

І для кахання подыху.

Хай мірным начэй будзе змрок.

...Што табе сніцца, сынок?

 

Валянціна Чарнюк

 

   

Категория: Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №2 (ноябрь 2012 г.) | Добавил: IstokNemana (01.02.2013)
Просмотров: 1692 | Теги: Исток Немана, Песні Уздзеншчыны, О.Бокуть, С.Колядич, А.Шибко, Н.Староверов, В.Чернюк | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]
Copyright MyCorp © 2024
Бесплатный хостинг uCoz