Понедельник, 18.12.2017, 12:49

Главная Регистрация Вход
Приветствую Вас, Гость · RSS
Меню сайта
Форма входа
Категории раздела
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №4 (январь 2013 г.) [7]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №5 (февраль 2013 г.) [8]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №6 (март 2013 г.) [9]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №7 (апрель 2013 г.) [6]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №8 (май 2013 г.) [5]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №9 (июнь 2013 г.) [6]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №10 (июль 2013 г.) [10]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №11 (август 2013 г.) [8]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №12 (сентябрь 2013 г.) [6]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №13 (октябрь - ноябрь) 2013 г.) [4]
Поиск
Наш опрос
Какова ваша связь с Узденщиной?
Всего ответов: 103
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
 Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА
Главная » Статьи » Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА 2013 год » Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №10 (июль 2013 г.)

Яўген Шунейка. Ад Нёманскіх вытокаў - разам

Ідэя выставы ў экспазіцыйнай зале Уздзенскага раённага краязнаўчага музея ўзнікла адразу падчас правядзення там першай краязнаўча-асветніцкай канферэнцыі ў сёлетнім чэрвені, бо вытокі Нёмана хвалююць вельмі многіх прыхільнікаў рамантычных пачаткаў: даследчыкаў, турыстаў, этнолагаў, гісторыкаў, літаратараў, мастакоў і інш.

Пачалася актыўная падрыхтоўка да супольнай выставы "З-пад нёманскіх вытокаў”, урачыстае адкрыццё якой 18 ліпеня пераўтварылася ў сапраўднае творчае свята. Апрача шчырых выступленняў арганізатараў і аўтараў экспазіцыі, гучалі словы аўтарскай песні ў выкананні музыканта Алега Каламійца, натхнёныя нізкі сваіх вершаў падаравала прысутным вядучая сустрэчы ўздзенская паэтэса Зоя Калкоўская.

 

Экспазіцыя твораў 4-х аўтараў, сапраўды, атрымалася жывой і  рамантычна-натхнёнай.

Мінскі мастак Мікалай Мішчанка паказаў на ёй  серыю сваіх выдатных акварэльных пейзажаў і нацюрмортаў, над якімі ён працаваў ў 1990-х – 2000-х гг.  Ён з вялікім захапленнем малюе букеты кветак, летнія і восеньскія дары прыроды. Празрыстымі колерамі выдатны акварэліст перадае ўражанне туманнай раніцы, разнастайных даляглядаў пад высокім нябесным скляпеннем. Асаблівае замілаванне ў мастака выклікае перадача матэрыяльных прыродных форм. Ён можа дакладна знайсці і ўвасобіць у фарбах трапяткі колер кветкі на кантрасце з цёмнай лістотай, "запаліць” чырванню гронку рабіны ў аздабленні залатой лістападаўскай каларыстыкі і інш. Вельмі выразнымі, надзвычай жывапісна-сакавітымі ў яго атрымоўваюцца спелыя кавуны.

Такія выдатныя акварэльныя творы ў лепшых акадэмічных традыцыях рэдка можна бачыць на сталічных выставах. Не хапае для іх адпаведнага тэматычнага "фармата”. Тым больш у межах уздзенскага праекта яны сведчаць пра тое, што на ўзроўні раённых творчых мерапрыемстваў мастакам надаецца большая свабода ў выбары тэматыкі і ў сродках выяўленчай выразнасці. Таксама многаму могуць навучыцца на іх прыкладзе і мясцовыя дзеткі, што наведваюць Уздзенскую школу мастацтваў і таксама пачынаюць асвойваць акварэльныя тэхнікі ў маляванні з натуры.

Актыўна працуюць у пейзажным жанры і мясцовыя уздзенскія мастакі, якія з’яўляюцца і педагогамі, выкладаюць маляванне ў школах і гуртках выяўленчай творчасці.

А.Філіповіч зарэкамендаваў сябе як аўтар рамантычных пейзажаў розных памятных мясцін. На выставе экспануюцца яго алейныя кампазіцыі "Паставы”, "Укрыжаванне”, "На радзіме Я. Драздовіча”. Яны сведчаць пра шырокія далягляды яго жывапісных вандровак па Беларусі. Уздзеншчыне прысвечана яго вялікая праца "Вясна”. Яна адлюстроўвае дарогу да роднага дому. Вельмі выразна ў творы перададзены сонечныя праменні, якія прабіваюцца праз лістоту дрэў. Сапраўды, заўжды свеціць сонейка, калі мы здарожаныя вяртаемся да родных мясцін.         

Мастак-жывапісец А. Лычкоўскі - выпускнік факультэта мастацтваў Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта імя М.Танка, ўжо шмат гадоў працуе выкладчыкам выяўленчага мастацтва ў сярэдняй школе №2 імя К.Крапівы г. Узда. Увесь свой вольны час ён праводзіць на эцюдах. Маляўнічае уздзенскае наваколле – яго сапраўдная творчая майстэрня на працягу не толькі самых цёплых пленэрных месяцаў.  За сабой ён цягне сваіх маладых навучэнцаў і мінскіх калег, зачараваных чыстым паветрам Уздзеншчыны і  яго невычэрпнымі пейзажнымі матывамі.

А.Лычкоўскі за апошнія некалькі гадоў прайшоў вялікую творчую эвалюцыю ад  свабоднай пейзажнай інтэрпрэтацыі ў ключы спантаннага экспрэсіянізму да больш распрацаваных пейзажных матываў з шматзначнай вобразна-сімвалічнай характарыстыкай

Для яго характэрным з’яўляецца пастозны метад карыстання алейнымі фарбамі, што вельмі матэрыяльна перадаюць фактуру восеньскай лістоты, вітражную насычанасць колераў неба, густую ліпеньскую зеляніну і да т.п.

У мастака выдатнае адчуванне насычанай колеравай гамы, нібы сатканай з дэкаратыўных дываноў і посцілак.  Вельмі радуе, што на Уздзеншчыне ёсць такі таленавіты мастак-наватар, які не стамляецца ўслаўляць хараство роднага краю і натхняе на гэта іншых.  Ёсць у мастака і выдатныя здольнасці арганізатара творчых экспазіцый. Ён нядаўна наладзіў і правёў супольныя пейзажныя  выставы ў Нясвіжы, Слуцку і Бярозе пад назваю "Яршы” (так называецца вёска, дзе было напісана шмат выдатных эцюдаў з натуры), якія мелі добры водгук у друку і сярод шматлікіх наведвальнікаў.

Думаецца, што такі вопыт спатрэбіцца ў далейшым для новых творчых мерапрыемстваў у кантэксце праекта "Выток Нёмана – выток духоўнасці”, які можа неўзабаве ахапіць не толькі Міншчыну, але і раённыя цэнтры суседніх абласцей нашай краіны.

Вельмі ўдала дапаўняюць экспазіцыю жывапісу і скульптурныя творы мінскага аўтара Яраслава Філіповіча. Ён шчыра горнецца  да Уздзеншчыны, дзе прайшло яго дзяцінства, з вялікім задавальненнем адгукаецца на любую магчымасць, звязаную з  пашырэннем геаграфіі творчых праектаў за межы сталіцы.

На выставе можна ўбачыць не толькі яго прыклады камернай пластыкі "Чароўны арэх”, "Лідскі леў”, "Залатая антылопа”, "Лось”, "Ветрык”  і інш., але і  манументальную скульптуру з дрэва "Святы Валянцін”. 

Неабходна сказаць, што скульптурнае мастацтва ўносіць у кожную творчую экспазіцыю адчуванне значнасці і грунтоўнасці. Такая таіцца асаблівая  моц уздзеяння ў творах з бронзы, дрэва ці камня. Таму скульптурныя акцэнты выставы таксама сведчаць пра тое, што стварылася надзейнае сяброўскае асяроддзе  захопленых высакароднай асветніцкай справай дастойных дзеячоў культуры і мастацтва.  Яны не могуць спыніцца на дясягнутым, іх захапляе падарожжа па яшчэ нязведанай Беларусі з алоўкам, пэндзалем і разцом.

Выстава відавочна прадэманстравала, што сучаснае мастацтва павінна як мага часцей вяртацца да вытокаў, якія пачынаюцца на роднай зямлі і  прыадчыняюць бязмежныя шляхі ў нязведанныя творчыя далячыні. У гэтым свабодным падарожжы ёсць месца як для сталічных, так і рэгіянальных мастакоў. Будзем спадзявацца, што здабыткі іх будуць множыцца па меры таго, як хутка набудзе сваю шырокую грамадскую апрабацыю праект "Выток Нёмана – выток духоўнасці” не толькі ў сёлетнім, але і ў наступныя гады.

Адным словам, "У ДОБРЫ ШЛЯХ"  творцам-першапраходцам!

Яўген Шунейка,

кандыдат мастацтвазнаўства, прафесар Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, член Беларускага саюза мастакоў.






З-пад вытокаў Неманскіх. Аб праекце. 18. 07. 2013



















Категория: Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №10 (июль 2013 г.) | Добавил: IstokNemana (29.07.2013)
Просмотров: 778 | Теги: Евгений Шунейко, Узденский музей, Алесь Филиппович, Николай Мищенко, Исток Немана, Зоя Колковская, Андрей Лычковский, выток Немана, Ярослав Филиппович | Рейтинг: 5.0/2
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]
Copyright MyCorp © 2017
Бесплатный хостинг uCoz