Понедельник, 21.08.2017, 10:28

Главная Регистрация Вход
Приветствую Вас, Гость · RSS
Меню сайта
Форма входа
Категории раздела
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №4 (январь 2013 г.) [7]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №5 (февраль 2013 г.) [8]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №6 (март 2013 г.) [9]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №7 (апрель 2013 г.) [6]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №8 (май 2013 г.) [5]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №9 (июнь 2013 г.) [6]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №10 (июль 2013 г.) [10]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №11 (август 2013 г.) [8]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №12 (сентябрь 2013 г.) [6]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №13 (октябрь - ноябрь) 2013 г.) [4]
Поиск
Наш опрос
Ваше отношение к размещению на Узденщине предприятия по утилизации люминесцентных ламп?
Всего ответов: 36
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
 Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА
Главная » Статьи » Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА 2013 год » Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №10 (июль 2013 г.)

Павел Апановіч. Эпоха напалеонаўскіх войнаў у творчасці Фадзея Булгарына

Эпоха напалеонаўскіх войнаў у творчасці Фадзея Булгарына

 

Біяграфія Ф. Б. Булгарына (1789 – 1859) можа служыць цікавым дапаможнікам па вывучэнні ваеннай гісторыі Еўропы  канца XVIII – пачатку XIX ст. Ураджэнец маёнтка Пырашава Мінскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага, ён  пасля заканчэння Сухапутнага  шляхетнага  кадэцкага корпуса у Пецярбургу, ваяваў супраць Напалеона ў Прусіі і за Фрыдландскую бітву быў узнагароджаны ордэнам Ганны III ступені, потым ваяваў у Фінляндыі ў Швецкую кампанію 1808 – 1809 гг. (справакаваная тыльзіцкаю дамоваю паміж Францыяй і Расіяй,  яна адносіцца да эпохі напалеонаўскіх войн не толькі па часе, але і ўваходзіла ў напалеонаўскі план  падзелу сферы ўплыву ў Еўропе з Расіяй, як з часовым саюзнікам). Увесь гэты час наш зямляк знаходзіўся ў складзе лейб-гвардыі Уланскага Яго Імператарскай Высокасці Цэсарэвіча (Канстанціна Паўлавіча) палка. Звольнены ў адстаўку ў чыне падпаручніка "па худой атэстацыі”, Фадзей Булгарын перайшоў пад штандарты Напалеона, у Польскі легіён, разам з якім удзельнічаў у іспанскай кампаніі, затым у складзе 7-га легіёна французскіх уланаў ваяваў у Расіі і ў Прусіі, дзе трапіў  у  палон  у 1814 годзе.  Пад напалеонаўскім сцягамі Фадзей Булгарын заслужыў чын капітана і ордэн Ганаровага Легіёна. Толькі ў 1826 гозе адстаўны капітан французскай службы стаў расійскім калежскім асэсарам, калі па пратэкцыі 3-га аддзялення быў далучаны да міністэрства народнай асветы.

Аб усіх сваіх ваенных кампаніях, акрамя "рускай”, Фадзей Бенядыктавіч Булгарын, які ўжо стаў вядомым рускім літаратарам і журналістам, пакінуў вельмі цікавыя нарысы і ўспаміны.

 Спынімся на першай кнізе пісьменніка – "Успаміны пра Іспанію”, якая выйшла асобным выданнем у 1823 годзе. Вядома, публікацыя былога напалеонаўскага афіцэра, які не замоўчваў на якім боку ваяваў, і не каяўся ў гэтым, магла быць успрынята ў Расіі  грамадствам як выклік і прывесці да скандалу. Аднак прадбачлівы аўтар зусім не жадаў скандалу і паспрабаваў зрабіць усё магчымае, каб яго пазбегнуць.  Чытаючы  "Успаміны”  не заўсёды здагадаешся, што іх аўтар змагаўся супраць іспанцаў на баку Напалеона.

Час  і гістарычны кантэкст для публікацыі быў выбраны аўтарам вельмі асэнсавана. Ліберальнадумаючую частку рускага грамадства, якая спачувала ідэям іспанскай рэвалюцыі пачатку 1820-х гг., павінна была прыцягнуць сама Іспанія, а таксама апісанне гераічнай барацьбы  іспанцаў заваёўнікам, карціны народнай вайны, паралелі з Айчыннай вайной  1812  года.  З іншага боку, спагадлівы аповяд Фадзея Булгарына пра лёс іспанскіх Бурбонаў цалкам адпавядаў афіцыйнай  пазіцыі рускага ўрада на іспанскія падзеі пачатку 1820-х гг. Была яшчэ трэццяя асаблівасць: кніга вылучалася сваім выразным паланафільствам.  Фадзей Булгарын з непрытоеным (несхаваным) захапленнем апісвае змаганне Польскага легіёна ў Іспаніі, увесь час падкрэсліваючы, што сваімі перамогамі французскае войска было абавязана бязмежнай адвазе палякаў –  чым аўтар забяспечыў сабе высокую рэпутацыя сярод суайчыннікаў. Адпавядалі "Успаміны пра Іспанію”  і літаратурнаму кантэксту 1820-х гг. – рамантычнай экзотыкай пейзажу, напружанымі батальнымі сцэнамі, нацыянальным іспанскім каларытам.

Нас асабліва цікавіць вобраз аўтара-апавядальніка і спосабы адлюстравання ў тэксце аўтарскага пункта гледжання. Фадзей  Булгарын выкарыстоўвае два аўтарскія вобразы:

1)                     як удзельнік апісваемых падзей ён прадстаўлены адважным, ініцыятыўным і гуманным афіцэрам (параўнайце аповяд пра выратаванне іспанскай жанчыны ад гвалту, сем’і гверыльяса (паўстанца) ад згубы і г.д.).

2)                     як пісьменнік, аўтар успамінаў, Фадзей Булгарын прысутнічае ў тэксце як "гнаны светам вандроўнік”.  У адным з "лірычных адступленняў” ён звярнуўся да М. І. Гнедзіча, якому прысвяціў "Успаміны пра Іспанію”, з наступнымі словамі: "О, як бы я жадаў, ласкавейшы М. І.! за ўсе прыемныя хвіліны, якія вы дастаўлялі мне, сіратліваму на чужой старонцы, за ўсе суцяшэнні, якія вы пралівалі ў разадранае несправядлівасцямі маё сэрца, узнагародзіць вас і  г. д.

Кажучы пра аўтарскае стаўленне да апісваемых падзей, то пазіцыю Фадзея Булгарына ў кнізе можна ахарактарызаваць як у вышэйшай ступені асцярожную.

Першае пытанне, якое  адразу ўзнікае пры звароце да іспанскага сюжэту, гэта канцэпцыя народнай вайны.  Пра яе аўтар піша ў першых радках "Прадмовы”:

 

"Я маю намер прадставіць чытачам  адметныя рысы народнай вайны, якая ўславіла Іспанію і што нанесла першы ўдар магутнасці Напалеона, у той час, калі іспанцы рухомыя былі прыхільнасцю да веры, вернасцю да пасаду і любоўю да айчыны

Фадзей Булгарын ў гэтых радках  спалучае дзве розныя канцэпцыі народнай вайны: барацьба народа за нацыянальную незалежнасць і барацьба за непахіснасць легітымных манархічных прынцыпаў. Апошняя канцэпцыя хутка стане найважнейшаю часткаю афіцыйнай рускай канцэпцыі Айчыннай вайны 1812 года пры  Мікалаі I (1825 – 1855). Аўтар ужо напачатку 1820-х гг. апярэдзіў будучую тэндэнцыю, што знамянальна.

На працягу "Успамінаў пра Іспанію”  Фадзей Булгарын шмат разоў  падкрэсліваў, што менавіта любоў іспанцаў да свайго караля Фердынанда і адданасць дынастыі Бурбонаў выклікала хвалю народнага супраціўлення супраць захопнікаў. Зусім не выпадкова таму А. Х. Бенкендорф, рэкамендуючы  Фадзея Булгарына ўраду ў 1826 годзе, асабліва падкрэсліў яго карысную тэндэнцыю: "Булгарын выдаў "Успаміны пра Іспанію” з тым намерам, каб даказаць, што народ, запалены любоўю да сваіх манархаў, бывае непераможны”.

Спынімся на характэрных для аўтара спосабах арганізацыі апавядання, калі ўсярэдзіне адной  або ў дзвюх побач стаячых сказах адбываецца змяненне пункта гледжання аўтара-апавядальніка. Першы прыклад узяты з таго месца "Успамінаў”, дзе апісваецца падрыхтоўка паўстання ў Мадрыдзе, выкліканага, як падкрэслівае Фадзей Булгарын, пратэстам супраць нахабства Напалеона ў адносінах да Фердынанда і наогул да іспанскай каралеўскай дынастыі:

"Ва ўсіх гарадах, а асабліва ў Мадрыце, народ відавочна наракаў і пры ўсякім выпадку абражаў Французаў. Натоўпы грамадзян раіліся ў хатах і цясніліся на вуліцах. Патрыятычныя пракламацыі ўзбуджалі дух народны і заклікалі да зброі. Іспанцы што ні дзень станавіліся адважней, і нарэшце дзёрзкасць чэрні перайшла межы. Французы прыкладна каралі падбухторшчыкаў грамадскага спакою, але тым не супакойвалі, але яшчэ больш раздражнялі жыхароў. Нарэшце, 2-га мая 1808 года, голас помсты раздаўся ў Мадрыце, і не змаўкаў у Іспаніі да самага звяржэння Напалеона”.

Важна заўважыць, як падчас аповяду пункт гледжання неўзаважна зрушваецца. Першы сказ больш ці меньш нейтральны: "Ва ўсіх гарадах, а асабліва ў Мадрыце, народ відавочна наракаў і пры ўсякім выпадку абражаў Французаў”. У другім і трэцім сказе ўжо відавочна змяняецца пункт гледжання апавядальніка на бок іспанцаў: "Натоўпы грамадзян раіліся ў хатах і цясніліся на вуліцах. Патрыятычныя пракламацыі ўзбуджалі дух народны і заклікалі да зброі”. У трэцім і чацвёртым сказах сутыкаюцца  "іспанскую”  і "французскую” пазіцыі. Параўнайце: "Іспанцы што ні дзень станавіліся адважней”   "і нарэшце дзёрзкасць чэрні перайшла межы. Французы прыкладна каралі падбухторшчыкаў грамадскага спакою”.  Апошнія словы зноў нейтральныя, хоць, як і першыя, хутчэй маюць "праіспанскі” характар ("голас помсты раздаўся ў Мадрыце, і не змаўкаў у Іспаніі да самага  звяржэння Напалеона”).

Заўважым, што  Фадзей Булгарын не мог быць сведкаю мадрыцкага паўстання (ён у той часваяваў у Фінляндыі ў складзе рускага войска). Аўтарскі стыль у такім выпадку выдае выкарыстанне друкаваных крыніц, на якія аўтар часам прама спасылаўся ў тэксце, але якія часам і замоўчваў.  На апошнія  абставіны звяртаў увагу В.Р.Бялінскі: "Нягледзячы на тое, што, пад крыламі пераможных арлоў Напалеона,  п. Булгарын сам мог шматлікае бачыць і заўважыць у Іспаніі, нягледзячы на гэта   яго "Успаміны пра Іспанію” нагадваюць не адну Іспанію, але яшчэ "Гісторыю вайны партугальскай і іспанскай”, сач. Башана”.

Наступны прыклад ужо прама звязаны з асабістымі ўражаннямі. Апісваючы барацьбу напалеонаўскага войска з іспанскімі партызанамі, Фадзей Булгарын піша пра свайго непасрэднага начальніка:

"Пад старшынствам генерала Лаазана    суровага ваяра, пра якога нельга сказаць, што ён пры ўсёй строгасці па службе вельмі часта даваў волю салдатам на рабунак жыхароў, патрабуючы ад першых адной толькі адвагі і бясстрашнасці  – наша рухомая калона некалькі тыдняў пераследвала ў гарах Рыоха, (што ў Старой Кастыліі)  гверыльясаў і іншых інсургентаў і разбойнікаў, якімі імёнамі раздражнёны непрыяцель звычайна заве абаронцаў айчыны”.

Апошнюю частку сваіх цяжказразумелых слоў аўтар тлумачыць сам, прыпісваючы непахвальныя вызначэнні ў адрас іспанцаў ("іншыя інсургенты”, "разбойнікі”) "раздражнёнаму непрыяцелю” , да якога – нагадаем – сам належыў. У пахвальную характарыстыку Лаазана паступова дадаюцца звесткі пра ўзаконенае марадзёрства французаў. Але Фадзей  Булгарын асуджае марадзёрства, лічыць яго адной з галоўных прычынаў паражэння напалеонаўскага войска і ў Іспаніі, і ў Расіі, таму свайму добраму начальніку ён прыпісвае калі не барацьбу, то хоць абмежаванне марадзёрства: "нельга сказаць, што ён <...> вельмі часта даваў волю салдатам на рабунак жыхароў”  (ускосна паказваючы,  што і сам не вельмі заплямлены прыгнётам мірнага насельніцтва). Дарэчы, толькі перад гэтым аўтар распавёў чытачам, як французы павесілі іспанскага святара, які ўдзельнічаў у змаганні, – адсюль вызначэнне "суровы ваяр” у характарыстыцы Лаазана.

Як мы можам заўважыць, аўтарскі пункт гледжання ва "Успамінах пра Іспанію” вельмі рухомы.  З аднаго боку, Фадзей  Булгарын  як  быццам не хавае свайго ўдзелу ў іспанскай вайне на баку французаў, але, з іншага , імкнецца ўсяляк затушаваць гэтыя абставіны, ці, прынамсі, выставіць свае паводзіны ў адносінах да іспанцаў з лепшага боку. Усё гэта выяўляецца не толькі ў адборы апісваемых падзеяў, але і на ўзроўні структуры аповяду. Прычым сам аўтар спрабуе прадставіць свой "рухомы" пункт гледжання як праяву аб’ектыўнасці, таму, апісваючы вайну, ён абавязкова імкнецца пахваліць абодва супрацьлеглыя бакі, але ў той жа час паказаць сваю спагаду "правільнаму” баку.

Уключаючы  "Успаміны пра іспанскую вайну” ў свой збор твораў 1830 года, аўтар назваў  "Успаміны”    "Карцінай іспанскай вайны падчас Напалеона”.  Новая назва як бы перавяла кнігу ў  шэрагі гістарычных твораў і аб’яднала  яе  з іншымі мемуарна-гістарычнымі  творамі  Фадзея Булгарына, прысвечаным войнам 1807 – 1809-х гг., у якіх ён удзельнічаў, як рускі афіцэр.

Звароту аўтара да сваёй ваеннай біяграфіі звязаны ў першую чаргу з праблемамі пошуку Фадзеем Булгарыным ўласнай ідэнтычнасці ў рускім культурным асяроддзі. Адсюль – выкарыстанне тэмы свайго польскага паходжання, якая самым цесным вобразам пераплятаецца з тэмай літаратурнага лёсу аўтара.  Фадзей Булгарын паказвае сітуацыю наступным чынам:  ён – "чужынец”, якога Расія прыняла ў лік сваіх верных сыноў, але рускія літаратары не жадаюць прымаць яго за "свайго”.

У палемічнай "Прадмове” да другога выдання 1830 года аўтар адмыслова спыняецца на нападках "літаратурнай партыі, якая імкнецца авалодаць агульным меркаваннем у Літаратуры”, а таксама "ўяўных патрыётаў”, якія баяцца яго сатыры на норавы. Ён апісвае сябе самастойным, незалежным "ад усякага ўплыву” пісьменнікам, працаўніком у "цішы кабінета”, у "выдаленні ад свецкіх грамадстваў”, улюбёнцу публікі і ахвяры літаратурных інтрыг.

 Апошняя тэма    яго "горкая доля” як незалежнага літаратара    становіцца пастаяным спадарожнікам усіх выданняў Фадзея Булгарына. На гэтым фоне ў мемуарных нарысах аўтара вымалёўваецца альтэрнатыва літаратурнай кар’еры – ваенная служба. На вайне, паводле слоў Фадзея Булгарына, ён быў такім, як усё, сябрам баявога братэрства. Вось як ён сам фармулюе гэта супрацьпастаўленне літаратурнай і ваеннай кар’еры ў сваёй "былі” "Прыгоды ўланскага карнета, пад Фрыдландам, 2-га Чэрвеня 1807 года”:

"Мне и теперь жаль, что я не в военной службе. Вид кавалерийского полка и звук труб поныне производят во мне магическое действие: кровь играет, и все жилки во мне трепещут. От чего же это? От того, что в военной службе я был счастлив нравственно: был любим товарищами, всегда весел, всем доволен, пел и шутил с утра до вечера. Литература имеет свои приятности, не спорю, но – малейшая известность в свете есть мишень, в которую безпрестанно стреляет зависть своими ядовитыми стрелами, и уязвляет сердце гораздо более – нежели все пули и картечи!”

"Мне і зараз шкада, што я не на ваеннай службе. Выгляд кавалерыйскага палка і гук труб дагэтуль робіць  на мяне магічнае уздзеянне: кроў гуляе, і ўсе жылкі ў мяне трапечуць. Ад чаго ж гэта? Ад таго, што ў ваеннай службе я быў шчаслівы маральна: быў любімы таварышамі, заўсёды вясёлы, усім задаволены, спяваў і жартаваў з раніцы да вечара. Літаратура мае свае прыемнасці, не спрачаюся, але – наймалая вядомасць у свеце ёсць мішэнь, у якую, не перастаючы, страляе зайздрасць сваімі атрутнымі стрэламі, і паражае сэрца значна больш – чым усе кулі і карцечы!”

У гісторыка-мемуарных нарысах Фадзея Булгарына пра напалеонаўскія войны перад чытачамі паўстае адважны вясёлы карнет, выдатны таварыш, які не страчвае прысутнасці духу і кемлівасці ў цяжкіх сітуацыях ("Жудасная ноч”), мужна пераносіць цяжкасці паходу ("Пераход  праз Кваркен”), вялікадушны, гуманны чалавек, які умее шанаваць добрыя якасці ў ворага, але галоўнае  -  патрыёт, адданы прысязе, які ганарыцца сваёй прыналежнасцю да вайсковага братэрства (часам рускаму, часам – французскаму). Для пераканання чытача ў сваіх добрых якасцях Фадзей  Булгарын  звяртаецца да спасылак на аўтарытэты. Прывядзём адзін, але, вельмі цікавы, прыклад.

Гэта нарыс   "Знаёмства з Напалеонам на аванпасце пад Бауцэном, 21 мая (н.с.) 1813 года (з успамінаў старога ваяра)”, адкуль возьмем два дыялогі аўтара з Напалеонам. Акрамя павышанай значнасці самой сітуацыі, змест якіх дае нам выдатныя прыклады булгарынскай "аб'ектыўнасці”  і  "рухомага” пункта гледжання:

"Ці даўно Вы служыце?” – спытаў ён мяне. "Гэта маё рамяство, Ваша Вялікасць: маючы шаснаццаць гадоў ад роду, я пазнаёміўся з гарматнымі стрэламі.” < не згадваючы, што гэта было пад Фрыдландам, у бітве супраць суразмоўцы. – П.А. >  

"Што вы думаеце пра казакоў?” < былых таварышах > – "Яны адважныя салдаты,  прыносяць, аднак жа, больш карысці ў лагернай службе, чым у генеральнай бітве”. 

"Праўда! Ці здаралася вам змагацца з рускаю пяхотай?” – "Здаралася, Ваша Вялікасць! Выдатная пяхота і годная суперніца пяхоты Вашай Вялікасці.”    "Ён мае рацыю!”  – сказаў Напалеон, павярнуўшыся да Нея”.

Наступны дыялог з Напалеонам не меньш каларытны. Ён адбываецца пасля таго, як Фадзей Булгарын удала выканаў даручэнне імператара. З яго мы даведваемся, як аўтар стаў капітанам французскай службы:

"Берц’е, запішыце імя спадара афіцэра”    сказаў Напалеон. Потым, сеў на каня і павярнуўшыся да мяне, прамовіў: "Я казаў пра вас з вашымі падначаленымі, я задаволены вамі. Калі вы будзеце ў чым мець патрэбу, звярніцеся непасрэдна да мяне і ўзгадайце наша знаёмства пад Бауцэнам, бывайце! жадаю вам хутка быць капітанам!”  – Я пакланіўся, і Напалеон паехаў крокам да эскадронаў гвардзейскіх уланаў,  якія ўвесь гэты час сядзелі на конях. Праз гадзіну конныя лоўчыя прыйшлі змяніць мяне;  я прыбыў у полк, і першае слова, якім мяне сустрэў мой палкоўнік, было: "Добры дзень, пан капітан!”  У палку ўжо быў прачытаны загад пра маё уганараванне;  мы з прыяцелямі распілі ад радасці некалькі гарлачоў старога віна, і праз гадзіну пайшлі сустракаць ілбом кулі, якія не разбіраюць ні капітанаў, ні паручнікаў

 

Адным махам Фадзей Булгарын апраўдвае перад рускімі чытачамі свой  "французскі” капітанскі  чын, атрыманы з рук самага Напалеона і ператварае сябе ў асобу сапраўды гістарычную.

Высілкі аўтара не ўвянчаліся поспехам і створаны ім вобраз адважнага ваяра, які зрабіўся пісьменнікам на сваю бяду, не дапамог яго рэпутацыі. Крытыка паставілася да яго ваенных апавяданняў з крыўднай абыякавасцю, хоць і вылучыла некалькі з іх на агульным фоне булгарынскіх твораў. Фадзей Булгарын прэтэндаваў на шчырасць і аб’ектыўнасць, а яго сучаснікі ўгледжвалі ў апеляцыі да свайго мінулага танны "піяр”. Дэльвігаўская "Літаратурная газета” ахарактарызавала ваенныя нарысы Фадзея Булгарына, як  "быль з прымешкай”, пры гэтым адзначаючы, што фактычны змест гэтых успамінаў не паддаецца праверцы (дарэчы, гэта тэма нязменна ўсплывала пры абмеркаванні ўсіх булгарынскіх мемуарных твораў).

Літаратурная пазіцыя Фадзея Булгарина стала аб’ектам насмешак яшчэ да 1825  года –  за недарэчны выбар літаратурнай ролі, за дзіўнае спалучэнне двухсэнсоўных біяграфічных  абставінаў і высокіх патрыятычных і настаўніцкіх прэтэнзій. Характэрны прыклад – эпіграма А. Я. Ізмайлава  (1779 – 1831) 1824 года:

Ну, исполать Фаддею!
Пример прекрасный подает!
Против отечества давно ль служил злодею,
А "Сын Отечества” теперь он издает.

(Зладзей – Напалеон. – П.А.)

Фадзей Бенядыктавіч Булгарын быў па сваёй прыродзе барацьбітом. Абраўшы пазіцыю  – не замоўчваць "невыгадных фактаў” сваёй ваеннай біяграфіі, – ён вырашыў  да канца адстойваць сваю пазіцыю. Ён сам зрабіў свае ваенныя прыгоды (хоць далёка не ўсе) здабыткам чытачоў і гісторыкаў.

 

Павел Апановіч, краязнаўца

 


Гении и злодеи. Фаддей Булгарин (2012)

Телеканал "РОССИЯ-КУЛЬТУРА" и телекомпания "ЦИВИЛИЗАЦИЯ" представляют проект Льва Николаева "Гении и злодеи" "Фаддей Булгарин.

Свой среди чужих, чужой среди своих" .

Имя журналиста, издателя, литературного критика и писателя Фаддея Булгарина всегда упоминалось в негативном смысле - реакционер, "ругал" Пушкина, Гоголя, Белинского. Булгарин сам предложил свои услуги шефу жандармов Бенкендорфу, отправлял доносы на декабристов и писателей в Третье отделение. Но почему он стал таким? И всё ли здесь правда?

В фильме участвуют: историк литературы Абрам Рейтблат и литературовед Александр Федута.
Категория: Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №10 (июль 2013 г.) | Добавил: IstokNemana (09.07.2013)
Просмотров: 581 | Теги: Эпоха напалеонаўскіх войнаў у творч, усадьба Пырашево, выток нёмана, Павел Апановіч, Узденский район, Исток Немана | Рейтинг: 5.0/2
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]
Copyright MyCorp © 2017
Бесплатный хостинг uCoz