Понедельник, 21.08.2017, 10:13

Главная Регистрация Вход
Приветствую Вас, Гость · RSS
Меню сайта
Форма входа
Категории раздела
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №4 (январь 2013 г.) [7]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №5 (февраль 2013 г.) [8]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №6 (март 2013 г.) [9]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №7 (апрель 2013 г.) [6]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №8 (май 2013 г.) [5]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №9 (июнь 2013 г.) [6]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №10 (июль 2013 г.) [10]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №11 (август 2013 г.) [8]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №12 (сентябрь 2013 г.) [6]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №13 (октябрь - ноябрь) 2013 г.) [4]
Поиск
Наш опрос
Какова ваша связь с Узденщиной?
Всего ответов: 102
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
 Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА
Главная » Статьи » Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА 2013 год » Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №11 (август 2013 г.)

Яўген Шунейка. ПАЧАТАК МАСТАЦКІХ ВАНДРОВАК (г.Нясвіж 08.08.2013)

ПАЧАТАК МАСТАЦКІХ ВАНДРОВАК

 

Будынак Нясвіжскага гісторыка-краязнаўчага музея

 

  Сёлета 8 жніўня ў экспазіцыйных залах Нясвіжскага гісторыка-краязнаўчага музея адбылося адкрыццё выставы "Ад вытокаў нёманскіх”.

Афіша выставы

Яе аўтары – мастакі з Мінска Мікалай Мішчанка і Яраслаў Філіповіч, а таксама іх калегі з Узды Андрэй Лычкоўскі і Алесь Філіповіч.

На вернісажы было шмат наведвальнікаў-несвіжан, бо мастацкія навінкі тут чакаюць з радасцю і паважаюць права мастакоў на пошукі і эксперыменты.

У цэлым, экспазіцыя была пабудавана на камерных жанрах.

Мікалай Мішчанка прадэманстраваў свае акварэльныя пейзажы і нацюрморты, напісаныя ў класічнай тэхніцы лесіроўкі з дадатковым выкарыстаннем адвольных залівак па вільготнай паперы. Гэта дазваляе адлюстраваць па акварэльнаму сакавітае матэрыяльнае багацце жыццё прыродных форм.


Карціны М.Мішчанкі

Андрэй Лычкоўскі з вялікім захапленнем у пастознай манеры перадае яскравыя матывы  прыроды Уздзеншчыны. Асабліва яго вабіць росквіт летніх і восеньскіх палёў і лясоў паабапал рэчак Уздзянкі, Усы, Нёмана.


Карціны А.Лычкоўскага

Алесь Філіповіч праявіў сябе як майстар вобразнай перадачы сонечных праменняў падчас захаду сонца, вясенняй раніцы і інш.


А.Філіповіч (злева) на фоне сваей карціны "Паставы"

Усе жывапісцы прытрымліваюцца выдатнай еўрапейскай традыцыі малявання з натуры, але дазваляюць сябе свабодна аперырваць колернымі кантрастамі, акцэнтаваць і ўзбуйняць тыя прыродныя формы, якія выклікаюць іх цікавасць і захапленне.

Яраслаў Філіповіч шмат працуе ў камерных скульптурных формах анімалістычнага і алегарычнага жанраў. Ён выдатна засвоіў тэхніку разьбы па дрэве, ліцця з бронзы. Яго вельмі ўдалая скульптурная кампазіцыя з дрэва "Святы Валянцін” перадае цеплыню духоўных пачуццяў, прасякнутых каханнем і любоў’ю. Бронзавая статуэтка "Ветрык” перадае рамантычны настрой маладой дзяўчынкі, у якой яшчэ ўсё наперадзе: і каханне, і любімая прафесія, і вялікія здабыткі ў жыцці, якія, несумненна, чакаюць новыя пакаленні беларусаў, народжаных у ХХІ стагоддзі.


Я.Філіповіч з жонкай Ганнай

Вядучая на адкрыцці выставы, супрацоўніца нясвіжскага музея Ірына Калібаба падкрэсліла, што сувязі паміж мастацкімі цэнтрамі міншчыны справа даўно наспелая і ёсць што паказаць на выставах: багатая нашая зямля талентамі.


Ірына Калібаба, навуковы супрацоўнік Нясвіжскага музея, вядучая мерапрыемства

Уздзенская паэтэса Зоя Калкоўская і каардынатар праекта "Выток Нёмана - выток духоўнасці” Васіль Лычкоўскі шчыра данеслі да слухачоў ідэю культурна-асветніцкага руху, які на хвалях грамадскага энтузіязму і добрай арганізацыі можа актыўна ўплываць на развіццё многіх творчых ініцыятыў не толькі ў раённых цэнтрах, але ў вёсках. Скрозь шмат помнікаў, запаветных зон, якія патрабуюць апекі і ўвагі. Як кажуць, родны край, нібы чароўны зялёны рай.


Зоя Калкоўская, навуковы супрацоўнік Узденскага музея, паэтэса

А затым мастакі арганізатары выставы наведалі філіял нясвіжскага музея, мемарыяльны дом-музей вялікага беларускага мастака мінулага стагоддзя  Міхася Сеўрука.

Менавіта ў родным Несвіжы з 1939 па 1979 год ён стварыў тысячы жывапісных і графічных твораў, якія з’яўляюцца залатым фондам нашай нацыянальнай мастацкай творчасці. Нават не самая вялікая частка яго выдатных вобразных кампазіцый, што даступная для гледачоў у пакойчыках музея, вельмі ўражвае мастацкай любоў’ю і верай ў родны край і яго дастойных і працавітых людзей з тонкай душой і высокай чалавечай годнасцю. Мабыць, немагчыма наведаць горад з вялікімі гістарычнымі традыцыямі, каб не ўбачыць твораў мастака-патрыёта. Час закладаць традыцыі такіх творчых вандровак-адкрыццяў, што і здзейснілі ў той незабыўны дзень уздзенскія і мінскія вандроўнікі. 

Міхась Сеўрук. Аўтапартрэт.

У Нясвіжы нарадзілася шмат новых творчых ідэй. Члены праекта "Выток Нёмана - выток духоўнасці”  яшчэ раз тут пераканаліся, што нельга сядзець толькі на адным месцы, неабходна ставіць новыя задачы, пашыраць творчыя далягляды, далучаць да супрацоўніцтва як мага больш актыўных і здольных людзей, у якіх актуальная ідэя культурнага росквіту Беларусі выклікае гарачае адчуванне салідарнасці і разумення. Таму неўзабаве на карце Міншчыны будуць пракладены чарговыя мастацкія маршруты.

  

Яўген Шунейка, кандыдат мастацтвазнаўства, прафесар Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, член Беларускага саюза мастакоў.



Прапановы:

- выехаць наступным разам і намаляваць супольна дом-музей М.Сеўрука з садам у межах спецыяльнай відэаперадачы.

- падрыхтаваць невялікае мастацтвазнаўчае даследаванне, прысвечанае тэмам і вобразам творчасці мастака. Для гэтага неабходна прыехаць і пабачыць яго фондаўскія творы.

Неабходна падкрэсліць, што такі музей – пэрліна нашай класічнай спадчыны і да яго патрэбна большая ўвага. Усе мерапрыемствы праводзіць супольна з нясвіжскімі калегамі і зацікаўленымі ўстановамі. На базе музея неабходна распачаць рэгулярныя творчыя сустрэчы мастацтвазнаўцаў, мастакоў, гісторыкаў, паэтаў і інш. Магчыма гэта прывядзе да правядзення мастацка-паэтычных пленэраў творчай моладзі ці больш сталых удзельнікаў пры падтрымцы праекта "Выток Нёмана - выток духоўнасці”.

- выдаць спецыяльны арт-зборнік, прысвечаны нашым планам, а таксама і першым вынікам новай справы.


- выехаць на сядзібу Ф.Рушчыца ў Багданаў Валожынскага раена і зафіксіраваць трагічную абыякавасць да руін яго творчага асяродка з боку калгасных уладаў, на тэрыторыі якіх ён знаходзіцца. А гэта – настаўнік М.Сеўрука і замоўчваць гэтую недарэчнасць ужо нельга.

Я.Шунейка і мінскі скульптар В.Калясінскі ужо падрыхтавалі шыльду з бронзы, каб усталяваць яе на тым месцы, дзе мастак у 1899 годзе маляваў касцёл у Багданаве. Але ніхто не бярэцца прывесці вялікі камень, каб на яго тую шыльду прымацаваць. Магчыма выкарыстаць нашы інтэрнэт-рэсурсы, каб не было такой бездапаможнасці і давесці справу да высокай культурнай узорнасці.

Затым можна ўжо думаць пра новыя праекты. Пра арганізацыю выставы ў Яраслаўлі, ці Уладзіміры. Таксама можна рушыць на суседнія украінскія землі і адсвяткаваць там 200-годдзе Т.Шаўчэнкі ў наступным годзе. Таксама можна правесці першы добрачынны аукцыен мастацкіх твораў і грошы кінуць на культурныя патрэбы Уздзеншчыны як цэнтра усіх ідэй і пачынанняў. 

 З павагай!

Я.Шунейка  






Наведвальнікі адкрыцця выставы


Мастак А.Філіповіч з жонкай Людмілай і дачкамі Ружанай і Марыляй


Яўген Шунейка (зправа) расказвае пра мастакоў. Злева - А.Лычкоўскі





Ад вытокаў Нёманскіх. Адкрыццё выставы жывапісу і скульптуры ў Нясвіжы 08. 08. 2013
Категория: Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №11 (август 2013 г.) | Добавил: IstokNemana (14.08.2013)
Просмотров: 605 | Теги: Ярослав Филиппович, выток Немана, УЗда, Исток Немана, Зоя Колковская, Николай Мищенко, Евгений Шунейко, ПАЧАТАК МАСТАЦКІХ ВАНДРОВАК | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]
Copyright MyCorp © 2017
Бесплатный хостинг uCoz