Понедельник, 23.10.2017, 17:21

Главная Регистрация Вход
Приветствую Вас, Гость · RSS
Меню сайта
Форма входа
Категории раздела
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №4 (январь 2013 г.) [7]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №5 (февраль 2013 г.) [8]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №6 (март 2013 г.) [9]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №7 (апрель 2013 г.) [6]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №8 (май 2013 г.) [5]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №9 (июнь 2013 г.) [6]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №10 (июль 2013 г.) [10]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №11 (август 2013 г.) [8]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №12 (сентябрь 2013 г.) [6]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №13 (октябрь - ноябрь) 2013 г.) [4]
Поиск
Наш опрос
Какова ваша связь с Узденщиной?
Всего ответов: 102
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
 Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА
Главная » Статьи » Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА 2013 год » Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №12 (сентябрь 2013 г.)

У ЗДАРОВЫМ ЦЕЛЕ - ЗДАРОВЫ ДУХ. "Урок чэмпіёнаў". Сцэнарый

                У ЗДАРОВЫМ ЦЕЛЕ - ЗДАРОВЫ ДУХ

                      "Урок чэмпіёнаў". Сцэнарый

Гучыць папуры песень на спартыўную тэматыку і дэманструецца відэафільм.

Вядучы: Я проснулся утром рано

       И решил: "Спортсменом стану!

       Буду плавать, бегать, прыгать,

       Как Брюс Ли – ногами дрыгать,

       Как Кличко на ринге драться,

       Как Шумахер – в карте мчаться,

       Как Рональдо буду метким,

       Как Пит Сампрас – я с ракеткой

       Буду побеждать на корте!

       Я добьюсь успехов в спорте!

       Я добьюсь, ведь я упрямый.

       Будет мной гордиться мама…»

       Так мечтал я в полусне,

       Но сказала мама мне:

       «Ты сначала для порядка

       Сделал бы с утра зарядку!»

А вы, шаноўныя госці, робіце зарадку? Малайцы.

І вядомыя спартсмены, якімі сёння ганарыцца Уздзеншчына, пачыналі з зарадкі.

А зараз мы з вамі зробім невялікі экскурс у мінулае спартыўнай Уздзеншчыны.

Развіццё спорту ў нашым раёне пачалося ў 1920-я гады і не толькі ў школах на ўроках, але і ў пазашкольных мерапрыемствах. У мястэчку Узда дзейнічаў клуб імя Тэльмана. Там працаваў фізкультурны гурток для дзяцей, кіраваў ім настаўнік Рэзнік. Бібліятэкар клуба арганізоўваў спаборніцтвы па шашках і шахматах, лыжныя прагулкі для дарослых.    

І дарослыя, і дзеці пачалі гуляць у футбол і валейбол. У 30-я гады насельніцтва паступова далучалася да фізкультуры і спорту, асабліва ў мястэчку Узда. Наладжваліся міжраённыя спаборніцтвы па футболу, валейболу, веласпорту. Уся работа ў школах і арганізацыях вялася па Усесаюзным комплексе ГПА.

У школах і працоўных калектывах, калгасах здавалі нарматывы на значкі ГПА і "Варашылаўскі Стралок”. Ствараліся раённыя каманды па розных відах спорту для ўдзелу ў абласных спаборніцтвах.

Напрыклад, у 1934г. і 1935г. каманда мужчын па валейболе заняла 3-е месца ў рэспубліцы сярод сельскай моладзі. У той час у раёне былі толькі 2 фізкультурныя залы: ва Уздзенскай беларускай і Магільнянскай школах, дзе былі ўмовы для заняткаў гімнастыкай і валейболам. У сярэдзіне 1930-х гадоў упершыню быў пабудаваны раённы стадыён з футбольным полем. Ён знаходзіўся на ўскраіне Узды па дарозе на в. Прысынак (зараз тут цэх прыроднага газу).

Недалёка ад стадыёна быў пабудаваны і адкрыты стралковы цір, у якім у 1937 г. праводзіліся раённыя спаборніцтвы школьнікаў па стральбе, першае месца на якіх заняла каманда Уздзенскай беларускай школы. Адным з найбольш вядомых спартыўных мерапрыемстваў таго часу быў велапрабег Узда - Негарэлае. Пасля Вялікай Айчыннай вайны ў 1944 г. у беларускай школе Узды развіваліся такія віды спорту, як гімнастыка, лыжы і розныя гульневыя віды.

У 1948 г. у школе працаваў адзін настаўнік па фізічным выхаванні Адам Якаўлевіч Александровіч і ўжо ў 1950 г. ён выстаўляў каманду на рэспубліканскія спаборніцтвы паміж спартыўнымі школамі ў Брэсце. На базе беларускай школы Узды была створана ДЮСШ. Першым яе дырэктарам быў Захар Маркавіч Шышко (з 1949), потым Міхаіл Іосіфавіч Ксяневіч (з 1951).

Найбольшых поспехаў ДЮСШ дасягнула, калі яе дырэктарам стаў Вячаслаў Вікенцьевіч Берасневіч (1957 - 1976). У той час у школах пачалі стварацца спартыўныя гурткі і секцыі. Асаблівая ўвага ўдзялялася легкай атлетыцы.

Выхаванцамі ДЮСШ сталі вядомыя цяперашнія майстры спорту Валерый Іванавіч Ражкоў, Вячаслаў Счасневіч, Уладзімір Селівончык, Мікалай Пульманоўскі, Юрый Бондар, Ірына Шэмет, Іван Лапата, Галіна  Купрыянчык, Валерый Малюкевіч.

У 1946 г. быў створаны камітэт па фізічнай культуры і спорту пры райвыканкаме, старшынёй якога быў прызначаны Павел Паўлавіч Чарнавус, якому ў 1972 г. было прысвоена званне заслужанага трэнера БССР.

У пасляваенным спартыўным жыцці рэспублікі было добра вядома імя Уладзіміра Аляксандравіча Германовіча з Узды. У 1942 годзе ён быў прызваны ў дзеючую армію на Ціхаакіянскі Флот. Там спачатку займаўся грэбляй на ялах, дзе неаднаразова займаў прызавыя месцы ў першынстве флоту. У баявых дзеяннях прымаў удзел пры абстрэле карэйскага берага. Пасля заканчэння вайны з Японіяй пачалі праводзіцца Спартакіяды флоту, базы, дзе ён гуляў у камандах па валейболу, футболу, баскетболу, а ў зімовы час - у хакей з мячом. Каманда зборнай па футболу была чэмпіёнам акіянскіх флатоў, флатылій, прымала ўдзел у першынстве Прыморскага краю. Там жа У.А.Германовічу быў прысвоены першы разрад па футболу і валейболу. Дэмабілізаваўшыся ў 1950 г. прыехаў на радзіму - на Узду.

Працаваў ваенруком у Уздзенскай беларускай школе, трэнерам па валейболу ў спартыўнай школе. Выступаў за зборную раёна па валейболу. У той час каманда неаднаразова была чэмпіёнам Мінскай вобласці і Беларусі. Быў чэмпіёнам вобласці і рэспублікі ў гульнях па футболу, за што ўзнагароджваўся граматамі і каштоўнымі падарункамі. Уладзімір Аляксандравіч займаўся лёгкай атлетыкай, скачкамі ў вышыню. Быў чэмпіёнам вобласці, заняў 2-е месца ў рэспубліцы сярод сельскай моладзі. У складзе зборнай каманды БССР быў удзельнікам 1-х Усесаюзных гульняў па футболу ў г. Баку, дзе яму выпала адказная місія - сцяганосца. Прымаў актыўны ўдзел ва Усесаюзных сельскіх спартыўных гульнях у Адэсе, Кішыневе. Працаваў настаўнікам у Сямёнавіцкай і фізруком у Зенькавіцкай школах.            

У 1950 г. было створана раённае спартыўнае таварыства "Калгаснік", першым яго старшынёй стаў У.А.Германовіч, у 1952 г. - добраахвотнае спартыўнае таварыства "Ураджай". Дзякуючы дзейнасці таварыства шмат нашых уздзенцаў сталі вядомымі майстрамі спорту не толькі ў нас у рэспубліцы, а нават далёка за яе межамі. Гэта, Міхаіл Іосіфавіч Ксяневіч, Валянціна Заяц, Наталля Кароль, Раіса Шавель, Іван Герасімовіч і інш.

Міхаіл Іосіфавіч Ксяневіч, нарадзіўся ў в. Наднёман, вучыўся ва Уздзенскай беларускай школе. У 1950-я гады працаваў старшынёй раённага камітэта фізкультуры, на некаторы час быў пераведзены на пасаду дырэктара спартыўнай школы. У 1951 г. пачалася яго спартыўная дзейнасць. У гэты час ён пачынае займацца лыжамі і веласіпедам і ўжо ў 1953 г. ён становіцца чэмпіенам БССР, майстарам спорту (веласіпед).

Міхаіл Іосіфавіч не толькі сам дасягнуў вялікіх поспехаў, але і выхаваў двух майстроў спорту. Гэта Раіса Шавель з в. Нізок і Валянціна Заяц з в. Старыя Маргі.

Валянціна Іванаўна Заяц нарадзілася ў 1938 г. у в. Старыя Маргі. Ужо ў 9 - 10 класах удзельнічала ў спаборніцтвах па веласіпедных і лыжных гонках, дзе займала першыя месцы. У час вучобы ў кааператыўным тэхнікуме пастаянна займалася веласпортам у ДСТ "Ураджай". Удзельнічала ў абласных, рэспубліканскіх і ўсесаюзных спаборніцтвах, дзе неаднаразова займала прызавыя месцы. У 1963 годзе ў Брэсце на першынстве БССР па веласпорце выканала нарматыў майстра спорту (у каманднай гонцы на 20 км за 31 мін.   30 с.).

Папулярны на Уздзеншчыне і такі від спорту, як шахматы і шашкі. Ёсць і свае пераможцы, ёсць і кандыдаты ў майстры спорту. Марыя Яўгенаўна Лічко ва Узду прыехала пасля заканчэння тэхнікума фізічнай культуры. Стала працаваць настаўніцай у Азерскай СШ. Яна майстар спорту па шашках, член зборнай каманды абласнога савета ДФСТ прафсаюзаў па шашках. Але не толькі ў гэтым відзе спорту яна значыцца ў прызерах. Марыя Яўгенаўна паспяхова ўдзельнічала ў спаборніцтвах па біятлоне, лыжных гонках, зімовым мнагаборстве і інш.

Добрых вынікаў у гульнях па шахматах дабіваўся былы дырэктар ДЮСШ Вячаслаў Вікенцьевіч Берасневіч. Камітэтам па фізкультуры і спорту райвыканкама ён быў узнагароджаны граматай за 1-е месца ў раённых спаборніцтвах. Першае месца заняла таксама спартыўная арганізацыя КБА.

3 гонарам мы сёння можам весці гаворку пра заслужаных трэнераў БССР, ураджэнцаў Уздзенскага раёна Германа Мацвеевіча Бокуна і Ігара Сцяпанавіча Маяровіча.

Акрамя спартыўных таварыстваў спорт развіваўся і на прадпрыемствах Уздзеншчыны. Асноўнымі відамі былі футбол і валейбол. Неаднаразова выстаўлялі свае каманды швейная фабрыка, міліцыя, філіял абутковай фабрыкі "Прамень", аўтабаза, малочны завод, хлебазавод, лясгас, завод бульбапрадуктаў, КБА, райсельгастэхніка і сельгасхімія.

Футбольная каманда РАУС "Дынама" за дасягненне поспехаў не раз была ўзнагароджана граматамі, каштоўнымі падарункамі. У 1992 годзе яна выйграла суперкубак раёна.

Ганаровымі граматамі адзначана дзейнасць камандаў РКБА, райсельгастэхнікі і інш. Каманда "Нёман" з'яўляецца бронзавым прызёрам на чэмпіянаце Мінскай вобласці.

3 дзяцінства захапляўся спортам Міхаіл Галавенчык. У 1970 г. на Спартакіядзе БССР па легкай атлетыцы сярод школьнікаў ён заваяваў адразу тры медалі: сярэбраны і 2 бронзавыя. У 1971 г. на 5-й Спартакіядзе БССР у г. Мінску быў узнагароджаны залатым медалём. У 1970 - 1971 гг. М.М.Галавенчык уваходзіў у зборную рэспублікі сярод школьнікаў па лёгкай атлетыцы. Удзельнічаў у першынстве СССР у г. Сочы, кандыдат у майстры спорту. Пасля заканчэння інстытута стаў працаваць выкладчыкам фізвыхавання, трэнерам, а з 1977 г. - старшыня спорткамітэта пры Уздзенскім райвыканкаме.

У 1989 г. быў узведзены новы тыпавы будынак ДЮСШ. Для правядзення заняткаў тут ёсць усе ўмовы. Розныя секцыі ДЮСШ наведвае звыш 300 вучняў. Узначальвае школу з 1986 года Вадзім Пятровіч Лухверчык. Работа ДЮСШ заслужыла прызнанне, тут часта праводзяцца абласныя спаборніцтвы па лёгкай атлетыцы. Секцыю боксу ўзначальвае Віктар Пятровіч Юркевіч. Радуюць выступленні яго выхаванцаў. За апошнія 2 гады 5 разоў яны станавіліся чэмпіёнамі рэспублікі і 3 разы - прызёрамі. Гэта Сяргей Карачун, Аляксандр Краўчанка, Мікалай Жук, Юрый Ламака, Валерый Мацкевіч, Андрэй Кавалеў, Віталій Сафецін. Алег Гутнік з'яўляецца трохразовым чэмпіёнам рэспублікі па бегу на сярэднія дыстанцыі. Чэмпіёнамі па бегу станавіліся Сяргей Лычкоўскі, Аляксей Коршун.

Бясконца можна гаварыць пра папулярнасць розных відаў спорту сярод жыхароў Уздзеншчыны. І стадыён сёння ў горадзе проста грандыёзны: так і вабіць зайсці: пабегаць, паскакаць, паганяць на веласіпедзе...

Зоя Калкоўская, старшы навуковы супрацоўнік Уздзенскага гісторыка-краязнаўчага музея






Категория: Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №12 (сентябрь 2013 г.) | Добавил: IstokNemana (13.09.2013)
Просмотров: 568 | Теги: Узденщина, выток исток Немана, Узденский район, Нёмана, Зоя Калкоўская, У ЗДАРОВЫМ ЦЕЛЕ - ЗДАРОВЫ ДУХ, Урок чэмпіёнаў | Рейтинг: 5.0/4
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]
Copyright MyCorp © 2017
Бесплатный хостинг uCoz