Известные люди Узденщины. Станислав Шкадинский, краевед.
Наднёманскі эколаг
Са Станіславам Адольфавічам Шкадзінскім я пазнаёміўся ў 1975годзе, калі толькі пачынаў свой пошук у Наднямонні. Даведаўшысяпра маю зацікаўленасць наднёманскай сядзібай, ён паспяшаўся адшукаць мяне і перадаў матэрыялы па ёй тады малодшага навуковагасупрацоўніка Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклораАН БССР С.Г.Багласава (цяпер вядомы праектант-рэстаўратар).
Дасвайго ліста ён прыклаў выкананы ім асабіста недзе на пачатку 30-х гадоў каштоўнейшы здымак сядзібнага дома, зняты, як ён казаў,адным з першых савецкіх фатаапаратаў (здаецца, пад назвай "Камсамолец”).
Здымак потым абыйшоў многія выданні.
Першыя матэрыялы па гісторыі і архітэктурным вобліку сядзібнага дома былі няпоўныя і мелі шэраг недакладнасцей, аднак дзякуючы дадатковым прапрацоў- кам ад іх удалося ў значнай ступеніпазбавіцца.
У далейшым даследаванні Няднямоння вяліся пры сур’ёзнай дапамозе і кансультацыі Станіслава Адольфавіча. Пра гэта ў мяне засталісясведчаннем яго лісты, парады і крытычныя заўвагі.
Мы з ім сістэматычна абменьваліся новымі звесткамі,знаходкамі, публікацыямі. Ад самага пачатку здзіўляўсязаўсёды яго неабсяжнай эрудыцыі.
Родны край, радзіму сваю Уздзеншчыну, ён ведаў дасканала, нейкайглыбокай спадчыннай памяццю. Пачаў ёй цікавіцца з дзяцінства, яшчэ з канца 20-х гадоў. Яму прапанавалася ўвайсці ў сааўтарства кніжкі "На истоках неманских”.
Але, будучы чалавекам празмернай сціпласці і інтэлігентнасці, ёнад гэтай прапановы мякка, але рашуча, адказаўся.
Ад яго я даведаўся, што сядзібу "Над-Нёман” наведвалі ў свойчас У.Сыракомля, Я.Колас, французскія вучоныя. Што Я.Наркевіч-Ёдка матэрыяльна дапамагаў арганізацыі далёкаўсходняй экспедыцыі У.Арсен’ева, лячыў людзей музыкай…
Станіслаў Адольфавіч Шкадзінскі нарадзіўся 2 ліпеня 1921 годана поўдні Уздзеншчыны, у вёсачцы Бабылі з 10 двароў. Яна былапотым, з 1925 года перайменавана ў Навасады, бо ранейшая назваасацыіравалася з беднасцю, галечай, адзіноцтвам.
Тут і прайшло,як ён сам выказваўся, яго басаногае дзяцінства.
Паводле звесткак даследчыка гэтыя мясціны раней належаліРадзівілам, потым Наркевічам-Ёдкам. У суседняй вёсцы Адрынішчы яшчэ да 1960 года жыў былы кучар і лёкай пана Якуба Ёдкі.
Удаваенны час у некаторых жыхароў гэтых месц захоўваліся прыгожыя кнігі з панскай бібліятэкі. Мы нешта з ім яшчэ спрабаваліадшукаць. У Бабылях бываў і сам пан. Праязджаючы, ён даваў сялянам парады.
Вобраз незвычайнага вучонага пана паводле паданняў старэйшых моцна запаў у душу юнака.
У Навасадах Станіслаў скончыў пачатковую школу. З ім разамвучыўся яго аднавясковец, цяпер жыхар Мінска, Чэслаў Шмігельскі з хутара Муравішчына Уздзенскага раёна, дзе нарадзіласямаці Станіслава Адольфавіча.
Ён з вялікай цеплынёй узгадвае прадружбу са Станіславам Шкадзінскім. Той быў выдатным музыкантам, самадзейным арганізатарам культурнага жыцця на вёсцы. Адмыслова іграў на многіх інструментах, лепш за ўсё на гармоніку.
У школе выступаў бясплатным грамадскім цырульнікам, меў адпаведнае для гэтага начынне. Усё рабіў весела…
Потым, яшчэ да вайны, прайшоў нейкія прафсаюзныя курсы. Зканца 1940 года служыў у Чырвонай арміі, спачатку курсант, потымпалітрук танкавага падраздзялення. У жніўні 1941 года атрымаўраненне. З 1942 года і да канца вайны старшына коннага эскадронапалка механізацыі чыгуначных работ. У 1945—1946 гадах — надалечванні пасля раненняў.
У 1946—1949 — загадчык райкультпрасветаддзела, у 1947—1949 гадах — студэнт школы профруху.
Па яе заканчэнні — інструктар рэспубліканскага камітэта прафсаюза. Затым ён інспектар аддзела кадраў АН БССР, кансультанткабінета палітпрасветы Мінскага гаркама КПБ. У снежні 1956 годазалічаны на пасаду эканаміста Міністэрства камунальнай гаспадаркі БССР. Потым, да выхаду на пенсію — выкладчык кафедрыэканомікі Беларускага політэхнічнага інстытута.
У сваім грамадскім пошуку С.А.Шкадзінскі спецыялізаваўсяна вывучэнні праблем захавання, зберажэння прыроды, у першуючаргу штучных і прыродных вадаёмаў. Ён быў упэўнены, што нешта змог зрабіць у гэтым накірунку. У той жа час атрымліваў нямала незаслужаных папрокаў за сваю настойлівасць, у тым ліку і адспецыялістаў.
Аднак заставаўся ў цвёрдым перакананні, што аховароднай прыроды, прапаганда яе каштоўнасцей, проста яе прыгажосці — наш агульны абавязак.
Усяго ў друку прайшло каля 1 тысячы яго артыкулаў. Яшчэбольш не апублікавана, адсылалася "на рэагаванне”. МатэрыялыС.А.Шкадзінскага знаходзілі месца на старонках рэспубліканскіхгазет, часопісаў "Нёман”, "Беларусь”, "Сельское хозяйство Белоруссии”, "Жилищное и коммунальное хозяйство Москвы” і іншых.
Пачаў друкавацца ў 1935 годзе ў 14 гадоў. Першая, вядомаямне, яго публікацыя прайшла ў газеце "Калгаснік Уздзеншчыны”ў лютым 1938 года пад загалоўкам "Вячэрнія школы не працуюць”. Яму тады было няпоўных 17 гадоў.
Апошнюю яго публікацыю"Любіце птушак, душа палагаднее” з "Мінскай праўды” я пераслаўСтаніславу Адольфавічу незадоўга да яго канчыны ў кастрычніку 2003 года, праз яго суседзяў.
Мне ён яшчэ гаварыў, што адзін з яговялікіх артыкулаў быў надрукаваны недзе за мяжой.
Станіслаў Адольфавіч заўсёды выступаў вельмі падрыхтаванымі дасведчаным чалавекам. Ён быў асабіста знаёмы са многімі выдатнымі паэтамі і пісьменнікамі Беларусі. Аднойчы я яго сустрэў убібліятэцы, дзе ён праглядаў кніжкі цяпер мала вядомага даваеннагаанглійскага публіцыста Эрнста Генры "Гитлер над Европой” (Масква, 1934) і "Гитлер против СССР” (Масква, 1937), у якіх дэталёва прадказваліся ўсе прадстаячыя ваенныя падзеі ў Еўропе і СССР.
У апошнія гады С.А.Шкадзінскі з задавальненнем далучыўсяда дзейнасці Геаграфічнага таварыства і надалей усе свае карэспандэнцыі сведчыў сваім сяброўствам з ім.
Толькі ў канцы яго жыццёвага шляху мы амаль выпадковапрыйшлі да нашых агульных каранёў. Удалося дакументальнаўдакладніць, што маці Станіслава Адольфавіча Ганна Казіміраўна,у дзявоцтве Шыдлоўская, і наша бабуля па маці Лізавета Казіміраўна, таксама Шыдлоўская ў дзявоцтве, гэта родныя сёстры.
Маці жнаша Стэфаніда Рыгораўна і Станіслаў Адольфавіч — дваюродныя сястра і брат. Агульны іх радзінны выток — Панкратаўшчына-Муравішчына.
На адным са здымкаў С.А.Шкадзінскі па дарозе на радзімупрыхінуўся да старога дрэва. На другім ён узіраецца ў акно вясковай хаткі: ці жыва яшчэ там яго маці? А вось і сімвалічны здымак1977 года дарогі з Глінак ў Муравішчыну.
А тут і ён сам у Муравішчыне. Яго Шыдлоўскія родныя пахаваны на могілках у Смалярах, дзе ляжаць і мае Галавенчыкі.
Адным словам, мы са Станіславам Адольфавічам блукалі паадных і тых жа сцежках. Нас чаравалі адны і тыя ж краявіды. Мыіх добра адчувалі. Калі не маглі перадаць словам, то замацоўваліфатаграфіямі. Бясхітрасныя, яны найбольш дакладна ўвасабляюцьнаш нялёгкі час.
Сваю маці Станіслаў Адольфавіч любіў самай гарачай і адданайсыноўняй любоўю, як і свой куток у Муравішчыне і Навасадах.
Бацька яго Адольф Шкадзінскі памёр рана.
С.А.Шкадзінскі неаднаразова падказваў мне ідэю — напісацьаповесць пра Я.Наркевіча-Ёдку. Я ж адмаўляўся, застаючыся ў перакананні, што сёння самае галоўнае — раскрыць усю глыбіню таемнага свету вучонага з пазіцый высокай навукі. Нельга ў каторыраз абрынуць яго ў забвенне.
С.А.Шкадзінскі рэкамендаваў мне звярнуцца і да такіх значныхпостацей, як Эдвард Вайніловіч, Алесь Гарун. Першы быў вядомына Міншчыне як буйны землеўладальнік, старшыня Мінскага таварыства сельскіх гаспадароў, член Дзяржсавета Расійскай імперыі.
Я прачытаў выдадзеныя ў Вільні ў 1931 годзе яго польскамоўныя"Успаміны”, аднак да канкрэтнай распрацоўкі яго асобы справатак і не дайшла. Другі, па яго інфармацыі, ад’ехаў разам з адступаючымі палякамі з Пясочнага незадоўга да сваёй смерці.
С.А.Шкадзінскі лічыў сябе асобай шляхетнай, інтэлігентнай іпрытрымліваўся адпаведнага вобразу жыцця. Трохі старамодны,але заўсёды падцягнуты, добра паголены, чыста апрануты, ён трымаўся ў грамадзе неяк адасоблена, не адразу адкрываўся. Толькі ўвыключных выпадках пад натхненнем ён выдаваў цэлы фейерверкжартаў, каламбураў, цікавых гісторый, а часам і кпінаў.
У асабістым жыцці ён мала вядомы. Упэўнена працягваў лічыць,што акаляючы свет яму процістаіць, стрымлівае і не давярае яму. Уяго быў няўдалы шлюб, ад якога засталося трое сыноў. Прадметамасаблівага яго гонару быў Вячаслаў, 1951 года нараджэння, лётчыквысокага класа, камандзір экіпажа самалёта Ту-154 на міжнародных авіярэйсах.
Незадоўга да канчыны бацькі ён і сам раптоўнасканаў на сняданні ў Улан-Батарскім аэрапорце. Гэта няшчасцеканчаткова падарвала здароўе Станіслава Адольфавіча, яго ён такі не змог перанесці.
Дзяржава ж С.А.Шкадзінскаму, як удзельніку Вялікай Айчыннай вайны, яе інваліду, давала магчымасць падлячыцца і адпачываць у ваенных шпіталях, шпіталях інвалідаў вайны, у розныхсанаторыях былога Саюза. Яна дадатна вырашала і іншыя ягожыццёвыя праблемы.
Апошнія гады ён жыў ва Уруччы разам з сынам, работнікамаднаго з мінскіх прамысловых прадпрыемстваў. Адносіны ў іх нескладваліся. Аднойчы ў снежні 2003 года бацьку знайшлі памерлым у сваім пакоі. Знайшлі не адразу.
А для ўсіх нас Станіслаў Адольфавіч Шкадзінскі назаўсёдызастанецца краязнаўцам, першым наднёманскім эколагам, чалавекам высокага кшталту, шчыра аддадзеным сваёй Бацькаўшчыне,яе ідэалам.