Пятница, 26.04.2024, 02:19

Главная Регистрация Вход
Приветствую Вас, Гость · RSS
Меню сайта
Форма входа
Категории раздела
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №4 (январь 2013 г.) [7]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №5 (февраль 2013 г.) [8]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №6 (март 2013 г.) [9]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №7 (апрель 2013 г.) [6]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №8 (май 2013 г.) [5]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №9 (июнь 2013 г.) [6]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №10 (июль 2013 г.) [10]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №11 (август 2013 г.) [8]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №12 (сентябрь 2013 г.) [6]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №13 (октябрь - ноябрь) 2013 г.) [4]
Поиск
Наш опрос
Какова ваша связь с Узденщиной?
Всего ответов: 120
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
 Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА
Главная » Статьи » Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА 2013 год » Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №8 (май 2013 г.)

Музейные новости. “Роднаму краю мы песню спяваем”. Выстава дзіцячага малюнка

"Роднаму краю мы песню спяваем”

У маі ў Уздзенскім гісторыка-краязнаўчым музеі адбылося адкрыцце выстава дзіцячага малюнка навучэнцаў сярэдняй школы № 2 імя К.Крапівы і вучняў Уздзенскай школы мастацтваў пад назвай "Роднаму краю мы песню спяваем”.

Для таго, каб выстава адбылася, настаўнік выяўленчага мастацтва, кіраўнік гуртка сярэдняй школы № 2 імя К.Крапівы Лычкоўскі Андрэй Міхайлавіч правёў вялікую падрыхтоўчую работу: звярнуўся па дапамогу да дырэктара гісторыка-краязнаўчага музея Т.Лухверчык, мясцовага краязнаўцы В.Г.Лычкоўскага, да настаўніка мастацкай школы Меркуль Т.В., настаўнікаў працоўнага навучання школы № 2 А.А.Барташ і В.А.Кірпічовай, настаўнікаў музыкі Буднік І.Я. і Голікавай І.У.

========= =========

Натхнёныя агульнай ідэяй ўсе падрыхтаваліся вельмі дасканала, і адбылося сапраўднае свята – прыгажосці, музыкі і таленту.

Гэта мерапрыемства аб’яднала разам не толькі настаўнікаў, але і дзяцей, бацькоў, культработнікаў. Такія спробы выставак былі наладжаны некалькі гадоў таму назад.

Але сёлетняя выстава з’явілася вельмі новым поглядам на дзіцячую творчасць. Тут сабраліся не толькі мастакі, але і музыканты, спевакі, аматары мастацтва.

З натхняючымі словамі выступілі дырэктар музея Лухверчык Т.П. і ініцыятар выставы Лычкоўскі А.М.. Яны пажадалі, каб гэта выстава з’явілася для  юных мастакоў стартавай пляцоўкай ў жыцці, каб здзяйсняліся ўсе дзіцячыя мары, і можа хто з іх вернецца на Уздзеншчыну знакамітымі мастакамі.

З цікавымі работамі пазнаёміліся бацькі і сябры юных выхаванцаў.

Малюнкі былі выкананы ў рознай тэхніцы жывапісу і графікі, рознымі матэрыяламі – туш, гуаш, акварэль, аловак. Здзіўлялі партрэты, нацюрморты, пейзажы, аплікацыі.

Работы выконвалі удзельнікі гуртка мастацкай творчасці СШ №2 - Сурман Андрэй, Прышчэпа Лізавета, Мамедава Саміра, Лыткіна Вольга, Намазава Сабіна, навучэнцы школы мастацтва Данчук Валерыя, Шыбко Вера, Ласко Кацярына, Рабешка Марыя, Лобан Крыстына, Шышкін Яўген, Герман Анастасія, Піліпавец Ірына, Лыч Вераніка, Гуткоўская Юлія, Быліна Ксенія, Каржова Ганна, Рассоха Лізавета, Мацейка Даша, Зыблюк Улад.

Усе прысутныя былі зачараваны прыгажосцю работ дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. 

Калектыўныя работы  Лыткінай Вольгі, Азаркевіч Надзеі, Вяршынінай Даны – "Зімняя казка”,”Шчаслівае дзяцінства”, "Вакенца” і інш. створаны  у тэхніцы аплікацыя з выкарыстаннем тканіны, бісера, стужак, каменьчыкаў, ракавінак, бумагі ў стылі квілінг, і ажно…сушаных маленькіх рыбак.

Адна з калектыўных работ "Шчаслівае дзяцінства” стала лагатыпам мерапрыемства і была размешчана на рэкламе і запрашальных білетах.


"Шчаслівае дзяцінства”, калектыўная работа

 

Бацькі і дзеці былі ў захапленні ад таго, што адбывалася ў музеі. Вядучыя свята – настаўніца геаграфіі Карачун Е.А. і старшакласніца Лыткіна Вольга чыталі вершаваныя творы, аб’яўлялі нумары і жадалі ўсім міра і дабра. 



Словно волшебнику радужной сказки,

Бог дал Художнику кисти и краски,

Чудо – палитру, мольберт и холстину,

Чтоб сотворил он такую картину,

 

Где будут горы, восход и закаты,

Синее море и злые пираты,

Желтый песок, белоснежные льдины…

Все, что в душе – то на этой картине.

 

Молча, Художник стоит у мольберта,

Кисти мелькают, как птицы под ветром.

Лучик от солнца и брызги прибоя,

Горсть янтаря, что прибило волною.

 

Гроздья рябины, как капельки крови,

Зелень травы, хмурость тучи над морем,

Нежность любимой, улыбку ребенка –

Все написал своей кисточкой тонкой.

 

В это творенье вложил он всю душу,

Сердце свое беспокойное слушал.

Глянул Всевышний, слегка удивился –

На полотне целый мир уместился!


Т.Лаврова


Выстава-прэзентацыя была насычана музычнымі нумарамі.

Выступаюць "Карамелькі”.


Вакальная група "Карамелькі” са школы № 2  пад кіраўніцтвам Буднік І.Я. і Голікавай І.У. выканала вясёлыя і любімыя ўсім песні  "Страна Вообразилия”,
"Помогите бегемоту”.

Прагучалі песні "Друг мой, прощай!”, "Аве, Мария!”, "Мир придет”, "Возвращайся” у выканані    трыо "Гармонія”  у складзе Дар’і Бурай, Буднік І.Я. , Алёны Салавей.


     

 Музычныя фрагменты на раялі выканаў вучань 9 класа Рудакоўскі Яўген.

Рудакоўскі Яўген, вучань СШ №2, мастацкі кіраўнік Буднік І.Я. па класу фартэпіяна


Светлай памяці воінам-пераможцам прагучала песня "Фотография под стеклом" у выканнанні Ісценка Веранікі і Чыкун Сашы.


Кушнер Аляксандра - "Вера ў каханне"

Забяспечваў  відэаздымку выставы Раман Сямёнаў (ART-MASTER студия).

Напрыканцы праграмы юныя мастакі і удзельнікі канцэрта атрымалі ад  кіраўніка праекта "Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА” Лычкоўскага В.Г. афішы гэтай выставы, дзе на звароце знаходзіліся аўтографы мастакоў,  удзельнікаў творчага аб’яднання "Яршы”:  Л.І.Грышука, А.М.Лычкоўскага, М.М.Нуднова і заклік да ўдзелу ў акцыі  DVD-дыск "МАСТАКІ УЗДЗЕНШЧЫНЫ”

Акцыя

Збяры 5 афіш з розных мерапрыемстваў  у Уздзенскім гісторыка-краязнаўчым музеі з аўтографамі вядомых людзей, прыйдзі ў музей і атрымай  у падарунак  

DVD-дыск "МАСТАКІ УЗДЗЕНШЧЫНЫ”

 

 

Удзячныя выхаванцы падаравалі сваім кіраўнікам кветкі і падзякавалі за свята.

Усе наведвальнікі прэзентацыі  былі запрошаны на наступныя сустрэчы ў Уздзенскім гісторыка-краязнаўчым музеі, якія, мы спадзяёмся, стануць рэглярнымі, бо галоўны выхаваўчы эфект такой працы – фарміраванне цэласнага позірка на свет, духоўнае ўзбагачэнне,  яднанне бацькоў, дзяцей і настаўнікаў.

Ірына Бельская, бібліятэкар СШ №1 імя А.С.Пушкіна.






 













Выстаўка дзіцячага малюнка навучэнцаў школы мастацтваў і сярэдняй школы № 2 імя К. Крапівы часова прапісалася ў адной з выставачных залаў раённага гісторыка-краязнаўчага музея. Урачыстае адкрыццё выстаўкі, прымеркаванай да свята Вялікай Перамогі, адбылося 3 мая.

…Ужо а палове пятай гадзіны вечара ў музеі пачалі збірацца дарослыя і дзеці, аматары выяўленчага мастацтва. Яны разглядалі малюнкі, выкананыя алоўкам, фарбамі, гуашшу, пастэллю… Кожная работа адлюстроўвае душу і настрой мастака, яго эмоцыі і перажыванні, яго светаўспрыманне.

З прывітальным словам да юных мастакоў звярнулася дырэктар музея Тамара Лухверчык. Да працягу пошукавай дзейнасці на палатне заклікаў юных творцаў настаўнік Андрэй Лычкоўскі. Па яго словах, любы талент неабходна развіваць, і калі ў дзіцяці ёсць жаданне маляваць і пастаўлена мэта, усё атрымаецца, а карціны сённяшніх школьнікаў праз некалькі гадоў пасталеюць разам з імі і змогуць заняць пачэснае месца ў лепшых выставачных залах.

Затым увазе прысутных прапанавалі літаратурна-музычную кампазі-цыю, падрыхтаваную вучнямі і настаўнікамі сярэдняй школы № 2. Вядучыя Алена Карачун і шасцікласніца Вольга Лыткіна расказвалі пра няпросты і разам з тым цудоўны дар мастакоў, іх талент бачыць прыгажосць і непаўторнасць у звычайным, заўважаць адметнасць у людзях, жывёлінах, прыродзе і ўменне паказаць гэта на карціне. Музычныя нумары гледачам дарылі вакальная група "Карамелькі”, трыо "Гармонія”, Аляксандра Кушнер. Зачараваў прысутных ігрой на раялі Яўген Рудакоўскі. Музычныя кіраўнікі ўстановы адукацыі Ірына Буднік і Ірына Голікава выступалі разам са сваімі выхаванцамі, падтрымлівалі іх.

Напрыканцы мерапрыемства юныя мастакі атрымалі ад кіраўніка краязнаўчага праекта "Выток Нёмана. Уздзеншчына” Васілія Лычкоўскага спецыяльныя рэкламныя буклеты з аўтографамі вядомых людзей. Так быў дадзены старт акцыі, згодна з умовамі якой той, хто збярэ пяць падобных буклетаў з розных мерапрыемстваў, што пройдуць у музеі, атрымае падарунак – DVD-дыск "Мастакі Уздзеншчыны”.

Акрамя таго, краязнаўца ўнёс прапанову зрабіць традыцыяй праводзіць у музеі падобныя мерапрыемствы, бо талентаў на Уздзеншчыне хапае: ёсць юныя літаратары, паэты, аматары жывапісу, выцінанкі і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва… Было б жаданне!

НА ЗДЫМКУ: Ліза ПРЫШЧЭПА.

Вера ЛУКАШЭВІЧ.

Фота аўтара.


http://www.uzdanews.by/?p=20359








Категория: Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №8 (май 2013 г.) | Добавил: IstokNemana (14.05.2013)
Просмотров: 1726 | Теги: Школа искусств, Узденский музей, УЗда, Узденщина, выток нёмана, Роднаму краю мы песню спяваем, Исток Немана | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]
Copyright MyCorp © 2024
Бесплатный хостинг uCoz