Вторник, 17.10.2017, 11:43

Главная Регистрация Вход
Приветствую Вас, Гость · RSS
Меню сайта
Форма входа
Категории раздела
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №14 (январь-февраль 2014 г.) [4]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №15 (март-апрель 2014 г.) [4]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №16 (май-июнь 2014 г.) [2]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №17 (июль-август 2014 г.) [4]
Поиск
Наш опрос
Какова ваша связь с Узденщиной?
Всего ответов: 102
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
 Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА
Главная » Статьи » Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА 2014 год » Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №15 (март-апрель 2014 г.)

Ён дадзены нам Вольным Небам. Да 100-годдзя Героя Савецкага Саюза У.Р.Карачуна

Ён дадзены нам Вольным Небам

Чорнай хмараю неба засціла,

Чорным попелам стала зямля.

Жыццядайнасць, надзею страціла

Шматпакутная маці-ралля.

   І каб вярнуць зямлі яе спрадвечнае права буяць збажыною, квітнець краскамі, сейбіту - песціць рупліваю працаю палеткі, а дзецям радавацца роснай раніцы, шчодраму дню і сцішана-пяшчотнаму надвячорку ўзняліся ў блакітную высь вольнага неба, якое засцілі чорныя хмары вайны, бясстрашныя волаты-сокалы.

   Гастэла, Марэсьеў, Пакрышкін, Кажадуб, Белавусаў, Плотнікаў, Шыпаў… 

Гэтыя і многія іншыя імёны лётчыкаў-герояў вядомы ўсяму свету. Менавіта яны, пераадолеўшы страх перад смерцю, узнімаліся ў неба, каб бамбіць варожыя эшалоны, весці разведку боем, знішчаць нямецкія мессершміты…, баронячы Радзіму ад лютай чумы фашызму, дэманструючы цуды масавага гераізму. 

Сярод Герояў Савецкага Саюза больш за ўсіх было менавіта лётчыкаў. 

У ліпені 1941 года першымі гэтым званнем былі ўганараваны маладыя лётчыкі 158-га знішчальнага авіяцыйнага палка малодшыя лейтэнанты Здароўцаў С.І. і Харытонаў П.Т., якія пратаранілі пад Ленінградам нямецкія бамбардзіроўшчыкі, і малодшы лейтэнант Жукаў М.П., які змог збіць некалькі нямецкіх самалётаў. 

У канцы чэрвеня капітан Гастэла, які быў камандзірам эскадрыллі 207-га авіяцыйнага палка 42-й бамбардзіровачнай авіяцыйнай дывізіі, накіраваў свой падбіты, ахоплены полымем самалёт у самую гушчу нямецкага войска. Разам з ім загінулі штурман экіпажа лейтэнант Бурдзянюк і стралок лейтэнант Калінін.

    Яны загінулі, а вось нашаму герою-земляку Карачуну Уладзіміру Рыгоравічу пашчасціла выжыць. 

Не раз яго жыццё вісела літаральна на валаску, але кожны раз удавалася неверагодным чынам уратавацца. Яго называлі шчасліўчыкам, зачараваным. 

А сам ён не сумняваўся, што ратуе яго бязмежная любоў да маці, нясцерпнае жаданне хаця б адным вокам яшчэ раз убачыць магнетычныя нёманскія берагі, пасядзець і паглядзець на зачароўваючую плынь славутай ракі, адчуць тое шчымліва-радаснае яднанне з нечым бясконца дарагім, што людзі называюць адным ёмкім словам – Радзіма.

   Сёння мы, удзячныя нашчадкі героя, святкуем 100-гадовы юбілей нашага слыннага земляка.  

  Яшчэ ў школе Уладзімір Карачун марыў паступіць у авіяцыйнае вучылішча. Мара збылася ў 1935 годзе, калі ён быў прызваны ў Чырвоную Армію.

    ...Пачалася Вялікая Айчынная вайна. Уладзімір Рыгоравіч з першых дзён трапіў на фронт. Зрабіў 133 паспяховыя баявыя вылеты на штурм тэхнікі і жывой сілы праціўніка на рацэ Міус, у час вызвалення Данбаса, Мелітопаля, Крыма, Прыбалтыкі.

    Капітан Карачун выконваў у самых складаных метэаралагічных умовах адказныя заданні камандавання па разведцы аператыўных і тылавых рэзерваў праціўніка, па выяўленні танкаў і аўтакалон ворага.

    3 ліпеня 1943 года па май 1945  У .Р.Карачун асабіста знішчыў 112 аўтамашын з грузам і жывой сілай, 27 танкаў, 3 самалёты ворага на аэрадроме, два - у групавым паветраным баі, 24 гарматы палявой артылерыі, шэсць самаходных гармат тыпу "фердынанд", 17 мінамётаў, 19 вагонаў з жывой сілай і тэхнікай, два паравозы, сем цыстэрн з палівам. 

Правёў 14 паветраных групавых баёў са знішчальнікамі праціўніка ў пары з Героем Савецкага Саюза капітанам Краўцовым.

    У студзені 1944 года У.Р.Карачун атрымаў заданне знішчыць танкі і самаходныя гарматы тыпу "фердынанд" на поўдзень ад Дняпроўкі. Праз 20 хвілін пасля вылету група з шасці "Іл-2" была над цэллю. Загаварылі варожыя зеніткі. 

Уладзімір Карачун загадаў тром самалётам падавіць іх агонь, а тром другім нанесці ўдар па танках і "фердынандах". Удар быў моцны і эфектыўны. 

Загарэліся шэсць танкаў, два "фердынанды". Асабіста капітан Карачун знішчыў танк і самаходную гармату. Штурмавікі без страт вярнуліся на свой аэрадром. 

За паспяховае выкананне гэтага задання Уладзімір Карачун і два яго таварышы былі  ўзнагароджаны ордэнам Чырвонага  Сцяга.

   За ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання ў час 133 баявых вылетаў і праяўленыя пры гэтым бясстрашша, мужнасць, геройства і адвагу Уладзімір Рыгоравіч Карачун быў удастоены звання Героя Савецкага Саюза.

   Падпалкоўнік Карачун, які стаў Ганаровым жыхаром Мелітопаля, жыў у гэтым горадзе з 1957 года. Памёр 25 чэрвеня 1998 года. Пахаваны ў Мелітопалі.

Тут яго імя ўвекавечана на Алеі Герояў Савецкага Саюза.

На доме, дзе жыў Уладзімір Рыгоравіч, устаноўлена мемарыяльная дошка. Ёсць мемарыял славы і ў Мелітопальскім аэраклубе, які быў створаны ўрадам восенню1935 года.

Тут яшчэ да вайны У.Р.Карачун працаваў лётчыкам-інструктарам. Клуб у гэты час стаў ваенным авіяцыйным вучылішчам. За гады існавання тут вучыліся паўтары тысячы лётчыкаў, з іх 17 Герояў Савецкага Саюза. 

На мемарыяльнай дошцы размешчаны партрэты ўсіх лётчыкаў-герояў. І сярод іх – нашага земляка У.Р.Карачуна. Над дошкай прымацаваны вінт ад баявога самалёта, які быў знойдзены на дне бухты Балаклава. На прапелеры бачны сляды ад куль.

   На Радзіме героя таксама ўшаноўваецца яго памяць: устаноўлена мемарыяльная дошка, названа вуліца ў яго гонар, праводзяцца мерапрыемствы, на якіх моладзь выхоўваецца на прыкладзе яго жыцця.

Так, 100-гадовы юбілей Героя будзе адзначацца   на яго радзіме ў вёсцы Кухцічы ў Доме культуры ў нядзелю 16 сакавіка ў 12 гадзін. 

Усіх, хто неабыякавы да сваёй гісторыя, хто носіць у сваім сэрцы ўдзячнасць тым, хто адстаяў мір на нашай зямлі, запрашаем на святкаванне юбілею Героя Савецкага Саюза Карачуна Уладзіміра Рыгоравіча. 

Там будзе праходзіць і выстава плакатаў часоў Вялікай Айчыннай вайны, фотаздымкаў, асабістых рэчаў Уладзіміра Рыгоравіча Карачуна пад назвай " Чорнай хмараю неба засціла”.

   Так хочацца верыць, што ўжо больш ніколі чорная хмара вайны не засціць вольны блакіт неба над нашай Радзімаю, любым чароўным куточкам на планеце Зямля пад пяшчотнай назваю Беларусь. І на ўсёй Зямлі патухнуць пажары вайны.

 Старшы навуковы супрацоўнік Уздзенскага раённага музея

Зоя Калкоўская.






В Мелитополе 21.10.2013 г. установлена мемориальная доска Герою Советского Союза полковнику авиации, Почетному гражданину города Владимиру Григорьевичу Карачуну.

Категория: Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №15 (март-апрель 2014 г.) | Добавил: IstokNemana (13.03.2014)
Просмотров: 456 | Теги: Карачун Владимир Георгиевич, выток нёмана, деревня Кухтичи Узденского района, исток Нёмана, герой советского союза | Рейтинг: 5.0/1
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]
Copyright MyCorp © 2017
Бесплатный хостинг uCoz