На выставе мастак дэманструе свае шматлікія пейзажныя кампазіцыі, звязаныя з плённым метадам плэнернага жывапісу.
Найбольш вабяць аўтара некранутыя сучаснымі змяненнямі ладу жыцця маляўнічыя куточкі роднага краю, багатыя сваёй каларыстычнай палітрай.
Вялікую ўвагу надае аўтар і мемарыяльным пейзажам, прысвечаным мясцінам са шматлікімі архітэктурнымі помнікамі мінулага, дзе засталіся сляды жыцця і дзейнасці славутых людзей Беларусі.
Асобны раздзел экспазіцыі прысвечаны біблейскай тэматыцы, якая мае актуальнае выхаваўчае і вобразнае значэнне для духоўнага і культурнага развіцця сучаснага грамадства.