Суббота, 12.10.2024, 02:54

Главная Регистрация Вход
Приветствую Вас, Гость · RSS
Меню сайта
Форма входа
Категории раздела
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №1 (октябрь 2012 г.) [11]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №2 (ноябрь 2012 г.) [20]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №3 (декабрь 2012 г.) [10]
Поиск
Наш опрос
Какова ваша связь с Узденщиной?
Всего ответов: 120
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
 Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА
Главная » Статьи » Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА 2012 год » Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №1 (октябрь 2012 г.)

Известные люди Узденщины. Владимир Киселев, краевед-исследователь

Даследчык Наднямоння

 

Ёсць на Уздзеншчыне побач з дарогай Мінск-Слуцк месца, куды душа Уладзіміра Мікалаевіча КІСЯЛЕВА імкнецца міжволі. І калі, праязджаючы побач, не надарыцца магчымасці завітаць сюды, то хоць у думках павітае мілы сэрцу куточак. Пры гэтым распавядае, што тут, крышку воддаль ад пабудаванай цяпер аўтазаправачнай станцыі, стаяла леснічоўка. У ёй і з'явіўся на свет божы Уладзімір КІСЯЛЁЎ.

Сем'і ахоўнікаў лесу: лесаўпарадкавальнікаў, ляснічых, аб'ездчыкаў па тым часе не заседжваліся доўга на адным месцы, качавалі па надзелах зялёнай гаспадаркі, таму цікаўнаму да ўсяго Валодзю давялося трошкі пакалясіць з бацькамі. A ў 1950 годзе ён паступае ў Маскоўскі аўтамабільна-дарожны інстытут. Пасля яго заканчэння працуе ў сістэме гарадскога пасажырскага транспарту Мінска, займаецца энергетычным забеспячэннем.

Добрае веданне тэхнікі высокіх напружанняў стала перадумовай вылучэння граматнага спецыяліста ў рэспубліканскі апарат. Як прынята казаць і цяпер, "дарос" да пасады намесніка міністра камунальнай гаспадаркі рэспублікі. Пазней стварыў і ўзначаліў канструктарска-тэхналагічны інстытут гарадской гаспадаркі. Кандыдацкую дысертацыю абараніў пасля таго, як пакінуў міністэрскі пакой: тады ў рангу намесніка міністра дамагацца вучонай ступені забаранялася. Альбо пасада, альбо навука. Тым самым ставіўся заслон магчымаму выкарыстанню ў карысных мэтах службовага становішча. Выкладаў у політэхнічнай акадэміі... I тут, як жартуе Уладзімір Мікалаевіч, нечакана "ўсміхнулася" пенсія.

"А пры чым тут Нёман?" - можа запытаць нецярплівы чытач.  Апярэджваючы яго дапытлівасць, вядомы даследчык Наднямоння згадзіўся адказаць на шэраг пытанняў нашай газеты.

Фота М.Караля

 

Уладзімір Мікалаевіч, як вы, тэхнар па адукацыі, асноўным занятку, адважыліся перайсці ў гуманітарную сферу. Як гэта адбылося і калі?

    Гэты працэс заканамерны. Чалавек праходзіць пэўны шлях, атрымлівае веды, спецыяльнасць, умацоўваецца ва ўпэўненасці ў сабе і пасля хоча вярнуцца да першапачатковых вытокаў. Яму цікава ведаць мінулае сваіх мясцін, сваёй радзімы, асаблівасці жыцця. 3 узростам мінулае пачынае рамантызавацца. Вось і ў мяне так атрымалася, адчуў такую патрзбу.

Яшчэ на той асноўнай рабоце заняўся гісторыяй транспарту. У гэтым годзе, дарэчы, адзначаецца 75-годцзе мінскага трамвая. Але тыя, хто знаёмы з маімі працамі па гэтай тэме, маглі даведацца, што рэйкі ў Мінску пачалі пракладваць 90 гадоў назад. Вагон павінна была рухаць конка. Але ажыццяўленню задумы перашкодзіла вайна 1914 года.

  Гісторыя транспарту, безумоўна, таксама цікавая, але гэта ўсё-такі з вузкага профілю.

    Так, вяртанне да маладосці, да мясцін, дзе прайшлі мае самыя цяжкія, але і самыя змястоўныя гады, дало мне значна больш. Давялося прайсці сцежкамі-дарожкамі, многае ўспомніць, многае даследаваць нанава, раскрыць па навейшых матэрыялах.легендах, паданнях.

   Ваш пошукавы метад, дарэчы, добра прасочваецца па кнізе "Пуцявінамі Наднямоння".

—Зразумела, але да кнігі таксама трэба было прыйсці, сказаў бы я, пехатою. У сваіх пошуках я вярнуўся на Уздзеншчыну. Цяпер гзты занятак называюць краязнаўствам, хаця ёсць і яшчз адно вызначзнне - радзімазнаўства.

   Радзімазнаўства — гэта нешта, мабыць, іншае. Тут прысутнічае і ідэалогія, і палітыка.

Так. Змястоўную кваліфікацыю гэтаму прадмету даў Генадзь Каханоўскі, наш даволі вопытны краязнавец, які ўзначальваў адпаведную камісію ў Беларускім фондзе кульгуры, дзе працаваў і я. Ён сказаў, што краязнаўства — гэта веды пра свой край: гісторыя, геаг- рафія, эканоміка, культура... Усё правільна. Але калі да гэтага пачынаеш мець больш цеснае дачыненне, узнікаюць свае ўдакладненні. I для мяне гзта дэфініцыя набыла больш канкрэтныя абрысы. Я вызначаю прадмет нашай размовы адным словам - культура. Мы забыліся на першапачатковы змест гзтага паняцця. А ў ім - і культура апрацоўкі зямлі, і культура выхавання,  і культура адносін. Дык вось, калі абагульніць сказанае, то культура ў маім краязнаўчым уяўленні - гэта ўклад жыцця. І каб больш даведацц пра ўклад жыцця таго ці іншага рэгіёна, трэба звярнуца да яго найпершага носьбіта - сельскага жыхара. Там самы глыбокі пласт уяўленняў, традыцый, якія ідуць з мінулага.

  Так, гэта не можа не зацікавіць. Тым больш калі аб'ектам увагі становіцца такі багаты на духоўную спадчыну рэгіён Наднямоння.

  У любым даследаванні павінна быць сувязная ніць. Многія пісьменнікі, гісторыкі, географы прымалі за яе раку. Асабліва калі гэтая рака вялікая. Ідучы па гэтаму вадатоку ад самага яго пачатку, ад першай кроплі да ўпадзення яго дзесці ў мора, акіян, прасочваеш і жыццёвыя аналогіі, дзе ёсць і пачатак, і канец, ці асобныя дзеянні, якія таксама маюць зараджэнне і завяданне, часовыя рамкі. Прасочваеш лёсы знакамітых людзей, якія нарадзіліся тут.

Паколькі я абраў пуцяводнай ніццю Нёман, я і ахапіў сваёй увагай раёны, вадаток якіх сілкуе Нёман, — Уздзенскі, Капыльскі, Стаўбцоўскі, часткова Дзяржынскі і Пухавіцкі. Тэ- рыторыю з узнёслай назвай Наднямонне, якая прылягае да вытоку 1000-кіламетровай ракі, яе пачатку.

Калі ў маладосці я збіраў асобныя, адрывачныя звесткі абтой ці іншай з'яве, гістарычнай постаці, то з узростам пачынаеш гэта па-новaму асэнсоўваць. На аднамінутных фактах не спыняешся, лічыш неабходным выйсці на нейкія больш высокія абагульненні.

Завяршаю работу, звязаную з вучоным Кіеўскай духоўнай акадэміі Уладзімірам Завітневічам. У нас, у Беларусі, ён быў вядомы як археолаг, у той жа час ён і гісторык, царкоўны дзеяч, педагог, пісьменнік.

   Ён жа таксама родам з Уздзеншчыны.

    Так, у вёсцы Літвяны мы знайшлі рэшткі агароджы храма, дзе служыў яго бацька Зянон Паўлавіч Завітневіч. Там Уладзімір нарадзіўся, які два яго браты (а ўсяго дзяцей у сям'і было сямёра). Усе юнакі вучыліся ў духоўных установах, хаця не ўсе сталі свяшчэннікамі.

У Новым Свержані, на Стаўбцоўшчыне, служыў Іосіф Завітневіч. Яго сын, палкоўнік, працаваў у Генеральным штабе царскай арміі. Я спрабаваў прасачыць яго лёс, але сляды згубіліся тады, калі пачалася рэвалюцыя. Уладзімір Завітневіч у сваіх даследаваннях, дарэчы, любіў выяўляць спадарожныя дэталі.

  Вы ж таксама, калі займаліся тэмай Наднямоння, выходзілі на спадарожны матэрыял, асобныя фігуры.

Ведаю, што вамі сабраны цікавыя звесткі пра дэлегата I з'езда РСДРП ураджэнца Капыльшчыны Казіміра Петрусевіча.

  Я правёў пошукавую работу ў дачыненні да I з'езда РСДРП, каб усё ж даведацца, адкуль пайшла партыя камуністаў: з I ці з II з'езда. Сапраўды, I з'езд, які праходзіўу Мінску, быў зарыентаваны на эканамічную праграму.

Я шмат чаго даведаўся пра ўсіх дэлегатаў. Галоўную фігуру ўбачыў у Казіміру Адамавічу Петрусевічу, сабраў звесткі пра яго жыццё. Дарэчы, у яго быў сын Казімір Казіміравіч, які потым стаў прззідэнтам Польскай акадэміі навук, узначальваў інстытут біялогіі, па-сутнасці, паклаў пачатак экалагічнай навуцы ў Польшчы.

   Давайце вернемся ў нёманскае рэчышча. Як вы лічыце, тэма Нёмана ўжо дастаткова глыбока і ўсёабдымна даследавана ці ёсць яшчэ над чым працаваць нават тут, у Наднямонні?

   Цвёрда ўпзўнены: такія тэмы вечныя. Зразумела, усё менш застаецца людзей, якія ведалі Нёман некалькі іншым. Дзякуй ім затое, што знайшлі магчымасць прасачыць, вывучыць і апісаць асобныя з'явы, пакінуць свае работы нашчадкам. Я маю на ўвазе перш за ўсё нашага земляка Алеся Іванавіча Махнача. Ён шмат клапаціўся пранёманскія вытокі, іх паўнаводнасць.

На радзіме Паўлюка Труса, у Нізку, мне паказалі фатаграфію, на якой за- фіксаваны момант адпраўкі плытоў па рацэ Вусе і далей па Нёмане ў Балтыку. Такое было магчымым яшчэў дваццатыя гады мінулага стагоддзя.

  Плыты вязаліся для адпраўкі па веснавой вадзе ў час разліву. Але калі гэтыя месцы былі прыдатныя да такого рамяства, значыць, наўкол былі балоты з пастаяннымі запасамі вады. Яны стваралі шырачэзныя разлівы. У Наднямонні, каля маёнтка Якава Наркевіча-Ёдкі, яны дасягалі трохкіламетровай шырыні, асабліва па левым беразе. Усе прыродныя з'явы назіраліся вучоным і запісваліся. Звесткі знаходзяцца ў архівах Геаграфічнага таварыства ў Санкт-Пецярбургу. Па іх не толькі можна рабіць нейкія навуковыя вывады, мастацкія творы пісаць можна. Бо не толькі Ёдка, a кожны, хто да яго прыязджаў, пісаў справаздачу аб сваіх назіраннях: калі пачаўся крыгаход, калі запелі салаўі ў бліжэйшым гаі, калі зацвіў луг і г.д. Ёсць звесткі пра стан балот, пра пачатак меліярацыі ў тутэйшых месцах.

Дарэчы кажучы, да меліярацыі адносіліся вельмі патрабавальна. Ухілы стокаў ме- ліяраваных вод абмяркоўваліся належным чынам. Каб ніколькі не перавысіць іх, бо тады вада сыходзіла і ўтвараліся сухія месцы.

Нёман і цяпер жыве сваім жыццём, пастаянна мяняецца, і гэта трэба фіксаваць, прасочваць. Мяняюцца ландшафты, мяняецца культура землекарыстання.

Ваша праца звязана з верхняй часткай славутай ракі, яе вытокам. A далей, на Гродзеншчыну, да Балтыкі, не хацелася пайсці ў сваіх пошуках?

Пасля маіх апісанняў Нёмана ў межах Мінскай вобласці мне раілі ісці далей, нават за межы Беларусі, да Каўнаса, аж да мора. Я адмовіўся адразу, бо і тое, што я спасціг, даволі цікава, калі тэму працягваць і паглыбляць. A гэтa пpымyшae звяpтaццa зноў і зноў да таго, што ўбачана, што ацэнена, што даследавана. Хаця б таму, каб не былі паўтораны памылкі, якія мелі месца раней.

Адвод Неманца ў Вусу - гэта кашчунства. Усе легенды аб узнікненні Нёмана звязаны з Неманцом, хоць гэта і кароткая рэчка.

Калі яго адвялі ў Вусу, практычна зліваюцца і даюць пачатак Нёману не тры ракі, яксведчаць паданні, а толькі дзве. Парушана такое своеасаблівае нёманскае трыадзінства.

I зрабілі гэта, дарэчы, без нейкага сур 'ёзнага разліку. Адвялі, a з адрззка Неманца, які ўпадае ў Лошу, забіраюць ваду для паліву зямель, якія меліяравалі. Вялікая памылка, што ліквідаваны пойменныя балоты на Лошы.

I створанае на гэтай рацэ вадасховішча не тое, якім задумвалася. Торф не быў поўнасцю выбраны, і цяпер возера пачало мялець, зарастаць, асабліва заходні бераг. Неўзабаве можа ператварыцца ў вялікую лужыну.

  Вось-вось, a калі б хтосьці паслухаў краязнаўца, то можна было б больш разумна выкарыстаць і зямельны, і водны рэсурсы.

Увогуле, калі гаварыць аб краязнаўстве, то ўвага да яго не роўнавялікая. У верхніх эшалонах кіравання ім не цікавяцца, не займаюцца, не прапагандуюць. Ініцыятывы, якія ідуць знізу, там не ўспрымаюцца. A менавіта на раённым узроўні праяўляецца цікавасць да роднага краю, да сваіх каранёў, да радаслоўнай. Добры прыклад таму аматар-пошукавец Леанід Вінаградаў, які пераехаў на Уздзеншчыну з чарнобыльскай зоны, з Нароўлі. Будаўнік па асноўным занятку, a захапіўся гісторыяй. Завяршае кнігу пра Я. Наркевіча-Ёдку. Знайшоў у Маскве матзрыялы, якіх не было ў мяне і якія не ўвайшлі ў кніжку "Прафесар злектраграфіі і магнетызму". Хіба гзта не заслугоўвае ўхвалы!

Вы ж таксама краязнаўствам пачалі займацца паралельна з асноўнай працай. Як ставілася начальства да вашых захапленняў?

3 канца 60-х гадоў я вяду сваю краязнаўчую біяграфію. Пра маё "дзівацтва" ведалі ў міністзрстве, інстытуце, політэхнічнай акадэміі. Многія здзіўляліся: маўляў, што гзта з чалавекам, няўжо яму няма чым заняцца?

Але была і падтрымка. Бо гэта сфера мае сваё кола інтарэсаў, сваё кола аматараў. Яны цягнуцца адзін да аднаго па патрэбе душы, a не па ўказанні зверху. Гзтае "хобі" непараўнальнае з іншымі.

Уладзімір Мікалаевіч, у вас цяпер шмат прац па гэтай праблематыцы. Што выйшла з друку, прыхільнікі краязнаўства ведаюць, a што выйшла ў апошні час з-пад пяра даследчыка Кісялёва?

  Краязнавец атрымлівае найбольшае задавальненне ад сваіх намаганняў, калі яго праца ў абагульненым выглядзе даходзіць да суграмадзян. Я цяпер друкуюся ў розных выданнях, a ў свой час добрае апірышча знайшоў у цікавым бюлетэні "Помнікі гісторыі і культуры Беларусі". 3 кніг найбольш цікавай лічу "Пуцявінамі Наднямоння". Прыемна, што мнеў далося, па сутнасці, адкрыць для беларусаў імёны згаданых вышэй Я.Наркевіча-Ёдкі, Уладзіміра Завітневіча, памолага, спецыяліста па яблычных сартах акадэміка Уладзіміра Пашкевіча. НявыдадзенымІ засталіся нарысы пра дарэвалюцыйны транспарт Мінска. Пра Завітневіча напісаны і дапоўнены багаслоўскім раздзелам нарыс на дзесяці аўтарскіх лістах. Распрацаваны таксама матзрыял аб дзейнасці мітрапаліта Кіеўскага Макарыя, які ў канцы XV стагоддзя ўзначальваў Праваслаўную царкву ў Вялікім княстве Літоўскім з рэзідэнцыямі мітраполіі ў Вільніі Навагрудку.

3 маім удзелам перавыдадзена магістарская дысертацыя Васіля Бяднова "Праваслаўная царква ў Польшчы і Літве" з дадаткам да яе, напісаным сумесна з украінскім вучоным Ігарам Саламахам, a таксама падрыхтавана да друку кніга уніяцкага, потым праваслаўнага святара- протаіерэя Плакіда Янкоўскага "Запіскі сельскага свяшчэнніка". Спадзяюся, што яна ўбачыць свет.

Усякая гісторыя пачынаецца з гісторыі рзлігіі. Я прыйшоў да гэтай высновы, доўгі час займаючыся самадзейным вывучэннем мінулага роднага краю. І таму з вялікім жаданнем і цікавасцю адцаю нямала ўвагі гэтай тзматыцы.

Гутарыў Мікалай КАРОЛЬ, «Р»  16 лістапада 2004 г.

 


У.М.Кісялёў

Фота з архіву Уздзенскага гісторыка-краязнаўчага музея


Категория: Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №1 (октябрь 2012 г.) | Добавил: IstokNemana (28.01.2013)
Просмотров: 1731 | Теги: Уладзіімр Кісялёў, Владимир Завитневич, Узденский район, Исток Немана, УЗда, даследчык наднямоння, Владиимр Киселев | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]
Copyright MyCorp © 2024
Бесплатный хостинг uCoz