Суббота, 27.04.2024, 01:05

Главная Регистрация Вход
Приветствую Вас, Гость · RSS
Меню сайта
Форма входа
Категории раздела
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №1 (октябрь 2012 г.) [11]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №2 (ноябрь 2012 г.) [20]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №3 (декабрь 2012 г.) [10]
Поиск
Наш опрос
Какова ваша связь с Узденщиной?
Всего ответов: 120
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
 Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА
Главная » Статьи » Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА 2012 год » Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №2 (ноябрь 2012 г.)

Музейные новости. Гаворыць i паказвае... музей

Гаворыць i паказвае... музей

 

Мiкалай КАРОЛЬ, «Р»  27лістапада 2010 г.

 

Гаворыць i паказвае... музей Выставачная дзейнасць Уздзенскага гiсторыка-краязнаўчага музея далучае да сябе ўсё большую колькасць удзельнiкаў i гледачоў

Пiльны погляд у гiсторыю iснавання музея дапаможа пераканацца: выстава як форма зносiн з наведвальнiкамi тут заўсёды была ў пашане. Вiтаюць яе тут i цяпер. Можна нават гаварыць, сцвярджае дырэктар музея Тамара Лухверчык, што грамадскi запыт на выставы расце. Бо гэта не што iншае, як адзiн з найважнейшых складнiкаў прапаганды нашай мiнуўшчыны. А Уздзеншчына ў гэтым сэнсе – багацейшы куток Беларусi не толькi на гiстарычныя падзеi, але i на знакамiтых людзей.

— Сваю выставачную работу мы прапагандуем даволi шырока. Сёлета падчас падрыхтоўкi i святкавання 65-й гадавiны Вялiкай Перамогi наладзiлi мэтавы цыкл выстаў, якiя прайшлi ў музеi, а потым мы праехалi з iмi па ўсiх школах раёна, установах культуры.

— Хто на iх выстаўляўся i з чым?

— Выставы такога кшталту звычайна зборныя. Напрыклад, ордэны i медалi Вялiкай Айчыннай расказалi наведвальнiкам, асаблiва юным, пра многiя старонкi вайны, пра гiсторыю ўзнагарод, пра iх уладальнiкаў з лiку ўраджэнцаў раёна. Або «Салдату 45-га», дзе на прагляд сучаснiкаў былi прапанаваны жывапiсныя палотны мастакоў-землякоў розных гадоў – Юзафа Пучынскага, Сцяпана Андруховiча, Мiхаiла Рагалевiча, Уладзiмiра Ткачова i iнш., прысвечаныя перыяду Вялiкай Айчыннай вайны.

Цiкавасць выклiкала выстава плаката ваеннага часу «Раздавiм фашысцкую гадзiну». Як вядома, серыю рэдагаваў таксама наш зямляк, знакамiты Кандрат Крапiва. Туды мы змяшчалi i плакат, i паштоўку, i пiсьмо з фронту.

У гэтым жа годзе паралельна распачалi яшчэ адзiн выставачны цыкл. Яго iдэя зарадзiлася, калi мы на суд землякоў вынеслi работы Лявона Грышука. Пасля гэтага мы i прыйшлi да думкi, каб ладзiць новы вернiсаж якога-небудь мастака практычна кожны месяц. Як мы памятаем з гiсторыi, некалi сталiчныя майстры пэндзля часта ехалi на перыферыю, такiя мастакi-перасоўнiкi знайшлiся i ў наш час. Ужо прайшлi выставы Алеся Фiлiповiча, Яўгена Шунэйкi, Фёдара Ладуцькi. Затым жадаючых паказаць сваё мастацтва з’явiлася яшчэ больш. Пазней мы перадалi эстафету Слуцкай карцiннай галерэi. А неўзабаве яна павiнна быць прынята ў Гомелi, работы будуць дэманстравацца ў палацы Румянцава-Паскевiча.

— Тамара Пятроўна, якiя напрацоўкi ў творчым раскладзе музея цяпер?

— Хачу вярнуцца крышачку назад i паведамiць, што ў вераснi мы арганiзавалi першы на Уздзеншчыне пленэр, у якiм прынялi ўдзел усе мастакi, якiя ў нас выстаўлялiся. Далучыўся таксама Мiкалай Мiшчанка, на вынiковую выставу пленэра прыехаў вядомы майстар Леанiд Дударэнка, выстава якога, прысвечаная 80-годдзю з дня нараджэння, наладжана зараз у Нацыянальным мастацкiм музеi ў Мiнску.

Прыемна, што ўсiмi ўдзельнiкамi былi сказаны добрыя словы i ў наш адрас за прапаганду беларускага мастацтва.

А цяпер мы намагаемся i ў тым накiрунку, каб паказаць i захаваць наша дэкаратыўнае мастацтва, падтрымаць энтузiястаў, майстроў ткацтва, вышыўкi, саломапляцення.

— I якiм бокам тут можа прычынiцца музей?

— Зноў жа праз арганiзацыю выставы. Сёння ў нашых сценах такое вiдовiшчнае мерапрыемства адкрыта, названа яно «З Верай, Любоўю i Надзеяй». I зусiм не фiгуральна: прысвечана сям’i Селiвончык з вёскi Бор Хатлянскага сельсавета, у якой адразу тры сястры – Вера, Любоў i Надзея — перанялi ад бабулi i мацi рукаўмельства, самi нямала зрабiлi ў гэтым накiрунку i захапiлi цiкавасцю сваiх нашчадкаў.

Вера Iванаўна – вядомы майстар дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, выкладае ў Беларускай дзяржаўнай акадэмii мастацтва ў Мiнску i сур’ёзна займаецца нашым беларускiм поясам. Яна рыхтавала паясы для ансамбляў «Песняры», «Верасы», «Харошкi». Узоры яе паясоў, адноўленыя па старых малюнках, захоўваюцца ва ўсiх вядучых музеях рэспублiкi i некаторых iншых краiн.

Любоў Iванаўна па адукацыi архiтэктар, жыла пэўны час ва Украiне. Вярнулася на радзiму ў 90-х гадах, занялася саломапляценнем. Яе работы вядомыя ў Англii, Германii, Францыi, Амерыцы. Iх бяруць у падарунак нашы дэлегацыi, калi выязджаюць за мяжу. Традыцыi сям’i працягвае дачка Любовi Iванаўны — Анастасiя, студэнтка педунiверсiтэта iмя М. Танка. Працуе над упрыгожаннямi з бiсеру.

У Надзеi Iванаўны як сельскага педагога часу на захапленне недастаткова, але разам з сёстрамi яна займаецца вышыўкай настольнiкаў, ручнiкоў, набожнiкаў. I паверце, кожная работа асвечана высокiм мастацкiм густам, у яе ўкладзена душа i розум творцы.

— Звычайна музей мы ўяўляем як установу цiхiх, салонных дзей. А ў вас столькi цiкавых мерапрыемстваў, якiя выходзяць за сцены ўстановы, на адкрытыя пляцоўкi. Хочаце быць блiжэй да людзей цi ўсё ж людзi самi знаходзяць сцяжыну ў музей?

— Мы багатыя на iдэi, таму што iх нясуць нам людзi. Нясуць, а значыць, i iдуць. Далёка за прыкладам не пойдзем. Вось мастак Алесь Фiлiповiч, мiнчанiн, жыў у горадзе. А ў дзяцiнстве шмат часу праводзiў на радзiме сваiх бацькоў у вёсцы Куль. I цяпер сам з сям’ёй пераехаў у бацькоўскi дом. Самастойна вывучыў родную мову, далучыў да яе i дачок 6 i 4 гадоў. I калi выходзiць з эцюднiкам на ўлонне прыроды, побач заўжды старэйшая дачка.

Вось у такiм асяроддзi яны жывуць i захоплены творчасцю. На згаданым пленэры выстаўлялiся i работы гэтай дачулькi Фiлiповiча. Бачыце, з’явiўся яшчэ адзiн наш прыхiльнiк. А ўвогуле, сапраўды творчы чалавек, нават калi ён мае высокi статус i аўтарытэт у мастацкiм асяроддзi, не прапускае магчымасцi паказаць сябе i сваю працу i на ўзроўнi сельскага раёна, мясцовага музея.

Мы ў гэтым пераканалiся i на прыкладзе пленэра, якi правялi, дарэчы, у былым маёнтку Кухцiчы, дзе захаваўся помнiк архiтэктуры XVI стагоддзя – Кальвiнскi сабор. I дзе жыла калiсьцi вядомая мецэнатка Магдалiна Радзiвiл, дзякуючы якой пабачыла свет першае прыжыццёвае выданне Максiма Багдановiча «Вянок». У знак падзякi на тытульным лiсце гэтай кнiгi змешчана выява герба рода Завiшаў з Уздзеншчыны, да якога яна належала.

— Гiстарычныя постацi такога маштабу, вiдаць, хоць i з глыбiнь даўнiны, а ўсё ж уплываюць на сённяшнюю працу музейшчыкаў?

— Сапраўды так. Сёлета ў пералiку памятных для нас дат было 490-годдзе з дня нараджэння Мацея Кавячынскага, выдатнага дзеяча свайго часу, якi вучыўся ў Вiтэнбургскiм унiверсiтэце i прынёс сюды пратэстанцтва. Ён быў адным з заснавальнiкаў Нясвiжскай друкарнi, паплечнiкам i сябрам Сымона Буднага. Пры падтрымцы Мiкалая Радзiвiла Чорнага яны прыступiлi да выдання Бiблii на беларускай мове. Але пасля смерцi Чорнага iм ў Нясвiжы гэту справу забаранiлi, i, паводле думкi многiх вучоных, яна дадрукоўвалася менавiта ў маёнтку Кухцiчы, дзе была друкарня братоў Кавячынскiх.

Такiм чынам, мы ганарымся, што наш край быў ля вытокаў кнiгадрукавання на беларускай мове. Зрэшты, гэта толькi адзiн з гiстарычных фактаў, а ўвогуле мы шануем кожны з iх i сваiмi сродкамi прапагандуем. Бо хто ж, калi не мы, i раскажа, i пакажа землякам, нашчадкамi якой багатай спадчыны мы ўсе з’яўляемся.

На здымку: Тамара Лухверчык, дырэктар Уздзенскага гiсторыка-краязнаўчага музея.

Фота: Мiкалай КАРОЛЬ

 










Выступ мастака-жывапісца Алеся Філіповіча на мастацкім плэнерэ "Зямля пад белымі крыламі" 2010








Источник: http://www.respublika.info/5140/culture/article43914/
Категория: Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №2 (ноябрь 2012 г.) | Добавил: IstokNemana (31.01.2013)
Просмотров: 1643 | Теги: Узденский музей, Узденщина, Узденский район, Исток Немана, УЗда | Рейтинг: 5.0/1
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]
Copyright MyCorp © 2024
Бесплатный хостинг uCoz