Суббота, 12.10.2024, 01:38

Главная Регистрация Вход
Приветствую Вас, Гость · RSS
Меню сайта
Форма входа
Категории раздела
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №1 (октябрь 2012 г.) [11]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №2 (ноябрь 2012 г.) [20]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №3 (декабрь 2012 г.) [10]
Поиск
Наш опрос
Какова ваша связь с Узденщиной?
Всего ответов: 120
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
 Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА
Главная » Статьи » Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА 2012 год » Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №2 (ноябрь 2012 г.)

Известные люди Узденщины. Адам Яковлевич Александрович, краевед

Адам Якаўлевiч Александровiч, краязнаўца

Наш вялікі суайчыннік і Апостал Кірыла Тураўскі ў сваім слове гаварыў:

"Калі ланцуг залаты, аздоблены жэмчугам і каштоўнымі камянямі, прыемны для вачэй, на яго гледзячых, тым больш прыемныя прыгажосці духоўныя...".

I гэта, несумненна, сапраўдны беларускі вітраж мудрасці, у якім адразу ж сярод іншых можна пабачыць і твар і ў цэлым постаць аднаго з нараджэнцаў зіхатлівай Узды, ці як дакладней у народзе гавораць Залатой Узды, ветэрана Вялікай Айчыннай вайны і працы, настаўніка, педагога, працаўніка і падзвіжніка мясцовага музея, краязнаўца, улюблёнага і самаахвярнага патрыёта сваёй Бацькаўшчыны Адама Якаўлевіча Александровіча.

Адам Якаўлевіч Александровіч незвычайна любіў мясціну, у якой ён нарадзіўся. Ён мог цэлымі гадзінамі расказваць слаўную і незвычайна адметную, самабытную, унікальную гісторыю Узды, пра жыццё і дзейнасць яе знакамітых насельнікаў, будзь гэта творца альбо просты чалавек, які мае залатыя рукі ці светлы розум. Ён быў музычна адораным чалавекам і гукі сваёй зямлі шчыра і шчодра аддаваў людзям.

Нам надта лёгка пісаць аб Адаме Якаўлевічы, бо ўвайшоў ён у нашае жыццё амаль што адначасова і запамінальна, а перад асабістымі сустрэчамі раней да нас даляцела добрая слава аб ім. Ён меў надзвычай прыцягальную душу і сэрца, якія аддавалі свае сілу, моц, энергію, магнетызм кожнаму, хто меў у гэтым патрэбу.

Адам Якаўлевіч Александровіч паходзіў з вялікага роду, які сёння мае свае карані амаль што ў кожным горадзе ці мястэчку Беларусі. Сам жа ён—беларускі татарын, але не будзем дзівіцца, калі пачуем, што сярод Александровічаў - беларусы, рускія, палякі, яўрэі, а мо і цыгане. У адказ на мой нарыс Адам Якаўлевіч пісаў (3 кастрычніка 1991 г.):

"Меня просто заинтересовал вопрос о Вашем  отношении к этой  (-им) исторыческой главе истории Белоруссии, ведь в г.п.Узда испокон веков проживают татары (я сам из них), хотя факт их полной ассимиляции бесспорен (80-90%)".

Гэта праўда, што вялікая частка Александровічаў сама па сябе асімілявалася і стала прадстаўнікамі іншых народнасцяў Беларусі.

А мы вяртаемся зноў ва Узду і ў 1923 год. У тым годзе адкрыўся ў сталіцы Дом-музей I з'езда РСДРП, адбыўся 7-ы з'езд КП(б)Б, быў выдадзены дэкрэт ЦВК БССР "Аб адзіным сельскагаспадарчым падатку", у Маскве была пастаўлена на сцэне Крамлёўскага тэатра п'еса М.Чарота "На Купалле", былі і іншыя падзеі. У гэтым годзе ў сям'і Якава Александровіча 6 студзеня нарадзілася немаўля. Яму абралі імя Адам, якое перакладаецца на беларускую мову па сведчанню вучонага М.В.Бірылы, як чырвоны чалавек, зямля (глеба). Даследчык і пісьменнік жа Уладзімір Юрэвіч піша, што Адам - першы чалавек. Гэтых вучоных цяжка зразумець, як хто хоча, так і перакладае, але імя Адам добра прапісалася і сярод беларусаў, і паміж беларускіх татар.

Па-рознаму перакладаюць Бірыла і Юрэвіч і імя Якаў. Адзін тлумачыць, што гэта перашкода, другі - ён (бог) ідзе, ступае за кім-небудзь.

Адам Александровіч у 1940 годзе пасля заканчэння беларускай сярэдняй школы паступае ў сталічны юрыдычны інстытут, але гэтую ўстанову за грашовую нястачу (беднасць) прыйшлося пакінуць, але ўсё ж дапытлівы юнак паспеў скончыць паўгадавыя педкурсы пры Беларускім дзяржаўным універсітэце імя У.І.Леніна, у іх рыхтавалі настаўнікаў гісторыі для 5-7 класаў.

Калі пачалася Вялікая Айчынная вайна, дык аказалася, што ён нікому не патрэбны, і Адам Якаўлевіч на трэці дзень пагібелі нявінных людзей, пажарышчаў, выбухаў, крыві, слёз, бяссілля вяртаецца дахаты, але 28 захопліваецца фашыстамі Узда, а ўслед і сталіца, з якой удала збегла ўсё кіраўніцтва.

Сядзець спакойна патрыёт Бацькаўшчыны не мог, ён звязваецца з падпольшчыкамі і ўмела выконвае ўсе іх даручэнні. Цудам застаецца некранутым, бо выдатна авалодаў метадамі канспірацыі сваёй працы.

Мне Адам Якаўлевіч гаварыў, што кожны раз, калі ён хадзіў па загадам альбо даручэнням падпольшчыкаў, дык толькі думаў, як лепей іх выканаць ва ўхвалу сваёй Бацькаўшчыны, каб найхутчэй ачысціць яе ад нямецка-фашысцкай чумы. Таму пасля вызвалення сваёй мясціны, у той жа дзень ідзе на прызыўны пункт ваенкамата і здае свой белы білет - пасведчанне аб вызваленні ад вайсковых абавязкаў па выпадку інваліднасці па зроку. I ўсё ж, па настаянню Адама Якаўлевіча, яго бяруць у войска, ён вызваляе родную Беларусь, Польшчу, удзельнічае ў жорсткіх баях ва Усходняй Прусіі, два раненні - гэтыя дзве крывавыя адмеціны на ўсё жыццё адзначылі бясстрашнага байца, і часамі яны не давалі яму спакойна ні спаць, ні жыць.

У верасні 1945 года А.Я.Александровіча дэмабілізуюць у першую чаргу, краіне патрэбны былі настаўнікі. Ён працуе ва Уздзенскім спецдзетдоме, потым - настаўнікам па фізічнай культуры ў беларускай школе. Без адрыва ад працы ён вучыцца і скончвае завочна геаграфічны факупьтэт БДУ імя У.І.Леніна. Адначасова ён працуе і настаўнікам геаграфіі ў вячэрняй сярэдняй школе. У 1959 годзе Адама Якаўлевіча пераводзяць у сярэднюю школу-інтэрнат на пасаду географа і астранома.

I паўсюль за ім крочыць слава працалюба і выдатнага настаўніка, улюблёнага краязнаўцы, што ўрэшце рэшт прывяло яго на працу ў мясцовы краязнаўчы музей.

Адыйшоў у іншы свет Адам Якаўлевіч 5 мая 2000 г. Гэта быў Дзень друку, нараджэнец Узды надта любіў гэтае свята, бо ён самааддана любіў друкарскае слова і шмат пісаў у розныя газеты. 3 гэтага дня і пачалася яго бяссмяротнасць. Бо энтузіясты, падзвіжнікі, працалюбы, добрыя людзі жывуць вечна ў памяці народнай!

Міхась Маліноўскі

 

             

 

 

 

 

 

Прысвячаецца

Адаму Якаўлевічу Александровічу,

 краязнаўцу з Узды

 

Задумліва хаджу па гарадзішчу.
Няўжо мінуламу ў бяспамяцтве травець.
Ну што ж, напластаванні ўсе рашчышчу,
Як прабяруся пад дзярновую павець.

Там чарапок знайду ці галавешку,
Ці патрымаю плоскі камень у руках.
I вылічу жыццёвую разбежку
Ад нараджэння да застыласці ў вяках.

Маўчаць зарослыя травой руіны.
Маўчаць згарбелыя сівыя курганы.
Каго, каго мы папракаць павінны.
Стыхію альбо злыдняў жорсткае вайны.

А колькі ўсё-ткі таямніц адвечных
Хавае час, нібы туман густы.
Адкрыў нямала іх даследчык
Александровіч, чалавек з Узды.

Што згублена, а шмат чаго не помнім:
Ні боль, ні гонар наш, ні карані свае...
То прынясе загадку нам тапонім,
То новы катлаван увагу прыкуе.

Старая песня, казка, ці быліна
Пакуль яны йшчэ здольны даўніну насіць.
Мінуўшчына - чужая ўжо краіна,
Але не кожнаму дазволіць пагасціць.

 

Алесь Корнеў, г.Баранавічы




















Категория: Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №2 (ноябрь 2012 г.) | Добавил: IstokNemana (01.02.2013)
Просмотров: 1614 | Теги: Узденщина, Адам Яковлевич Александрович, Узденский район, Исток Немана, УЗда, выток нёмана, краеведение, Гісторыя Уздзеншчыны ў фотаздымках | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]
Copyright MyCorp © 2024
Бесплатный хостинг uCoz