Суббота, 12.10.2024, 01:35

Главная Регистрация Вход
Приветствую Вас, Гость · RSS
Меню сайта
Форма входа
Категории раздела
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №1 (октябрь 2012 г.) [11]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №2 (ноябрь 2012 г.) [20]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №3 (декабрь 2012 г.) [10]
Поиск
Наш опрос
Какова ваша связь с Узденщиной?
Всего ответов: 120
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
 Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА
Главная » Статьи » Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА 2012 год » Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №3 (декабрь 2012 г.)

Исток Нёмана - деревня Верх-Нёман Узденского района

 

Сем цудаў Беларусі

Каля вытокаў бацькі-Нёмана.

Пагадзіцеся, не кожны раён можа пахваліцца тым, што яго зямля стала месцам нараджэння вялікай ракі, тым больш такой магутнай, як "бацька-Нёман”, які не без падстаў лічыцца адным з сімвалаў Беларусі.

01.09.2010

 

 Каля вытокаў бацькі-Нёмана.Пагадзіцеся, не кожны раён можа пахваліцца тым, што яго зямля стала месцам нараджэння вялікай ракі, тым больш такой магутнай, як Між тым існуе павер’е: дзе ёсць вытокі ракі, там з’яўляецца шмат талентаў. І Уздзеншчына таму вельмі яскравы прыклад. Бо гэты край даў нашай краіне і ўсяму свету адразу 20 пісьменнікаў, 12 мастакоў, 11 акадэмікаў, а таксама 24 прафесары і дактары навук.

 

Курорт пазамінулага стагоддзя


Ад маёнтка Наднёман сёння засталіся толькі руіны. Але ў ХIХ стагоддзі гэтыя мясціны былі цэнтрам вынаходніцтва, прыродазнаўства і медыцыны. Тут жыў Якуб Наркевіч-Ёдка, навуковыя працы якога ведалі нават у далёкім замежжы.

У 1888 годзе ён пабудаваў у Уздзенскім раёне метэаралагічную станцыю і адкрыў першы на Беларусі санаторый для сухотных і нервовых хворых. Іх лячылі электратокам, гімнастыкай, мінеральнай вадой і кумысам. Цікава, што, каб заўсёды мець экзатычны напой, спецыяльныя пароды коней сюды прывозілі аж з далёкай Башкірыі.  Яшчэ адной адметнасцю мясцовай медыцынскай установы была цудоўная аранжарэя, дзе Наркевіч-Ёдка пачаў развіваць новы напрамак — лячэнне з дапамогай фітатэрапіі. Нездарма гэтую вёску абыходзілі бокам усялякія эпідэміі, а жыхары суседніх населеных пунктаў падчас вялікай пошасці прыходзілі сюды перачакаць навалу.

 

Каменны напамін пра Перуна

 

Каля вёскі Каменнае знаходзяцца два геалагічныя помнікі, якія захаваліся тут з паганскіх часоў. Гэта так званыя "чортавыя камяні”. Буйнейшы з іх мае 1,5 метра ў вышыню, 7 метраў — у даўжыню і 4 — у шырыню. Як сцвярджае легенда, раней гэта быў адзін магутны валун. Аднак Пярун раззлаваўся на "волата” і раскалоў яго на дзве часткі. З даўніх часоў людзі прыходзілі сюды, каб пакланіцца Богу і прынесці яму ахвяры.



Яшчэ адзін культавы камень — "божы слядок” — ёсць блізка ад населенага пункта Гостбішча. Тут і ў наш час заўсёды ляжаць манеты, якія пакідаюць паломнікі.




 


Як брат шукаў непаслухмяную сястру

 

На вышыні амаль 200 метраў над узроўнем мора, сярод забалочаных лясоў бярэ свой пачатак адна з самых вялікіх і прыгожых рэк Беларусі — Нёман. Вытокамі  яе з’яўляюцца две рачулкі — Нёманец і Лоша.



Старажылы кажуць, што некалі яны выцякалі з адной крынічкі ля вёскі Верх-Нёман. Наконт гэтага нават існуе мясцовае паданне: Нёманец і Лоша былі братам і сястрой. Аднак непаслухмяная Лоша збегла. Доўга шукаў яе брат, імчаўся праз лугі і лясы і ўсё ж такі знайшоў. І сапраўды, два водныя ланцужкі спачатку разыходзяцца ў розныя бакі, каб потым зноў сустрэцца і ўтварыць магутны Нёман. Зараз на гэтым месцы ўстаноўлена мемарыяльная дошка.



 

Над Хатлянамі — пяць купалоў

 

Царква Пакрова Прасвятой Багародзіцы ў Хатлянах  — помнік драўлянага дойлідства ХІХ стагоддзя. Аналагаў такога храма на тэрыторыі Беларусі больш няма. Культавы будынак мае пяць купалаў. Апсіда і бакавыя прытворы таксама зроблены як пяцікутнікі, прычым злучаны яны паміж сабой аркамі і ўпрыгожаны арнаментамі і разьбой. Пад алтаром захавалася крыпта. Доўгі час царква знаходзілася ў аварыйным стане і была зачынена. Нарэшце ў 2000 годзе яе адрэстаўрыравалі, і зараз тут зноў ідуць набажэнствы.

 

Адкуль прыйшло сонца ў наша аконца?

 

Вёску Кухцічы смела можна аднесці да ўнікальных турыстычных аб’ектаў. Па-першае, таму, што тут знаходзіцца Кальвінскі збор — помнік архітэктуры сярэдзіны ХVI стагоддзя. "Пабудаваў яго тагачасны ўладар маёнтка Мацвей Кавячынскі, які скончыў Вітэнбургскі ўніверсітэт і прывёз з Еўропы "модны” кальвінізм на сваю радзіму, — адзначае дырэктар Уздзенскага раённага гісторыка-краязнаўчага музея Тамара Лухверчык. — Сёння храму на Уздзеншчыне патрабуецца рэстаўрацыя, але адметна, што да нашых дзён ён захаваўся ў сваім першапачатковым выглядзе”.

Па-другое, менавіта дзякуючы гэтай вёсцы Уздзеншчыну можна лічыць адной з калысак першадрукарства. Даследчыкі сцвярджаюць: калі ў 1572 годзе  Радзівіл Сіротка забараніў выдаваць Біблію на беларускай мове ў Нясвіжы, апошняя яе частка была дадрукавана ў Кухцічах — у друкарні Энгельса Прэса.


 

Амаль як у Егіпце

 

У цэнтры Узды размясціўся помнік архітэктуры класіцызму — драўляны касцёл, пабудаваны па загадзе Казіміра Завішы. Тут хрысцілі бацьку Янкі Купалы — Дамініка Луцэвіча. Прыцягвае ўвагу і капліца-ўсыпальніца на тутэйшых каталіцкіх могілках. Яна была пабудавана ў ХІХ стагоддзі з камянёў і цэглы і нагадвае па сваёй форме... егіпецкую піраміду.


 

У госці да Кандрата Крапівы

 

Вёска Нізок можа без перабольшання лічыцца сапраўднай крыніцай талентаў. Тут нарадзіліся такія вядомыя беларускія пісьменнікі і паэты, як Кандрат Крапіва, Паўлюк Трус, Лідзія Арабей, народны артыст Анатоль Трус і мастак Уладзімір Ткачоў. Аднак гэты населены пункт прыцягвае да сябе ўвагу не толькі сваімі знакамітымі землякамі. Не менш цікавая і яго архітэктура, традыцыі якой цягнуцца яшчэ з 1577 года. Вёска нібыта падзелена на валокі, хаты знаходзяцца па адзін бок ад дарогі, а гаспадарчыя збудаванні — па другі. Прычым зроблена гэта было ў XVI стагоддзі невыпадкова: аднойчы ад удару маланкі згарэла цалкам уся вёска, таму і вырашылі зрабіць вось такі "падзел”.

Святлана ЛОЦМАНАВА, "НГ”

 

 

 


 

 

Легенда аб чароўнай сіле зямлі  Уздзенскай

У далёкія-далёкія часы, поўныя таямніц і неверагодных здарэнняў, па зямлі з краю ў край блукала незвычайная Чароўная Сіла. Яна то вешчай птушкай у бары выгукала, то волатам-асілкам з'яўлялася людзям на дапамогу, то гаючай навальніцай ажыўляла палі і пушчы... А людзі ўсе думалі, што гэта ад Бога, і яму дзякавалі.

Тая ж Сіла, незвычайная цудадзейная, хоць і была вельмі спагадлівай да людзей, ды гонар мела. Хацела, каб ёй дзякавалі, яе шанавалі. Ды толькі як гэта можна было зрабіць, калі ніхто з ёю ні за руку не вітаўся, ні поплеч не сядзеў? I яна, зрабіўшы добрыя справы ў адным месцы, зажурыўшыся, што не ёй хвала і павага, скіроўвала далей, у іншыя мясціны.

Доўга ці не вандравала яна па свеце, але шляхі-дарогі прывялі яе на нашу зямлю, якая сёння Уздзеншчынай завецца. Здарожыўшыся, выбрала яна цяністы куст ракіты, пад якім ляжаў вялізны камень, і прылегла адпачыць. А раніцою, калі першыя промні сонца заігралі на роснай траве, з-пад таго каменя выбіўся чысты, празрысты струменьчык вады. Яго кроплі, рассыпаючыся навокал, выспеўвалі дзіўную мелодыю — мелодыю пахвалы сонцу, траве, кроплям расы, кожнай кветачцы, кожнаму лісціку на дрэве. Песню тую можна было параўнаць хіба што з салаўінымі пералівамі ў веснавым гаі.

Побач праходзіў чалавек. Спыніўся, заслухаўшыся цудоўным спевам. Сам не стрымаўся — з грудзей яго палілася шчырая песня, песня замілавання незвычайным цудам.

Струменьчык вады, да якога былі звернуты словы, ад хвалявання стаў цурчэць шпарчэй. Вось ужо цэлая крынічка біла з-пад каменя. Хутка ей стала цесна ў невялічкай лажбінцы, яна раздваілася і дзвюма тонкімі ручаінкамі пабегла ў розныя бакі, пераскокваючы цераз каменьчыкі, абмінаючы купіны асакі, прабіраючыся праз хмызнякі і кожнай сваёй кропелькай вызвоньваючы лірычны матыў:

Няма лепшае старонкі,

чым край гэты,

Няма люду найдабрэйшага

Ва ўсім белым свеце!

Чалавеку  здавалася,  што  вадзіца выспеўвае:

«Нё-ман, Ло-ша, Нё-ман, Ло-ша!»

Так і пачалі зваць людзі гэтыя рэкі - Нёман ды Лоша.

Незвычайна старанным, працавітым аказаўся Неман. Усе свае сілы аддаваў ён на карысць людзям, і людзі не забывалі яго дзякаваць — шчырымі словамі, руплівымі справамі. Ад гэтага Нёман станавіўся яшчэ дужэйшым. I хутка магутнай ракою разліўся ён на грудзях Белай Русі і паплыў удалеч, да Балтыйскага мора. Ды не забываў ён пра той куточак, дзе нарадзіўся, і ў падзяку яму вырашыў:

 

БЫЦЬ ЗЯМЛІ ГЭТАЙ НЕЗВЫЧАЙНА ШЧОДРАЙ НА ТАЛЕНТЫ!

 

Дзяржаўная ўстанова адукацыі

"Вучэбна-педагагічны комплекс Суткаўскі дзіцячы сад-сярэдняя школа"

Падрыхтавалі члены краязнаўчага гуртка

Кіраўнік Суткаленка Вольга Міхайлаўна

Войкава 2012

 

Тут пачынаецца Нёман





 

У першыя пасляваенныя гады, калі ў родным калгасе загадваў Прысынкаўскай сельскай бібліятэкай, я збіраў прыказкі і прымаўкі. За якіх-небудзь год сабралася каля трох тысяч запісаў. 3 кароткай газетнай заметкі пра іх даведаўся Генадзь Іванавіч Цітовіч, будучы народны артыст СССР.

Генадзь Іванавіч звярнуў увагу на прымаўку «Шукаць у балоце Нёман», зацікавіўся: дзе запісана, што азначае? Я расказаў. I пацягнуў чалавек мяне на балота: захацелася на ўласныя вочы ўбачыць месца, адкуль узялася прымаўка.

Непадалёку ад Забалацця мы збочылі з шашы Валяр'яны — Узда ў бок вёскі Боркі, адмералі па балоце 117 крокаў «ад невялічкага мастка, пад якім бяжыць ручаёк», і раптам гэты ручаёк згубіўся ў густой лазы, алешын, ракіты, чорных парэчак. Доўга тупалі, блукалі, прыглядаліся пад ногі, расхіналі разак-асаку, шукалі Нёман, нібы іголку. Некалькі разоў перамервалі нагамі балота ўпоперак ад Саўкавага лесу да поля, а рэчышча нідзе не было — быццам пад зямлю правалілася. Генадзь Іванавіч падвёў вынік:

— Маюць рацыю тыя, хто сцвярджае: «Нёман пачынаецца непадалёку ад вёсак Забалацце і Боркі».

— Не, памыляюцца вучоныя і геаграфічныя карты, — даводзіў я. — Сапраўдны выток рэчкі — на тэрыторыі Лашанскага сельсавета, непадалёку ад пасёлка Верх-Нёман.

— Дзе ж тады рэчышча? Яно павінна ісці далей... — стаяў на сваім мой спадарожнік.

Сярод травы я адшукаў вузкую стужку цёмна-зялёнай разак-асакі. Стужка вужакай вілася па балоце.

— Вось тут, пад поплавам, ідзе далей рэчка. А нараджаецца яна вышэй, — тлумачыў я. — Там і крыніца ёсць, з якой выцякаюць Нёман і Лоша. Толькі вясною і ў дажджлівую восень можна ўбачыць іх калыску. Варта кінуць у крыніцу жменю сухіх травінак — яны павольна зробяць круг і паплывуць: адны ў Нёман, другія —у Лошу. Улетку крыніца перасыхае. Застаецца сухое, патрэсканае глінішча. Побач, нібы на грудочку, як вартавыя, яшчэ некалькі крынічак, але яны адасоблены ад асноўнай і ў сухое лета таксама высмягаюць. Адшукаеш іх адразу па зялёных купках высокай травы, што прыкрывае перасохлыя вытокі. Мне даводзілася там бываць, гутарыць са старымі людзьмі пасёлка Верх-Нёман. Ад іх і пачуў пераказаную мной легенду. Толькі легенда заканчвалася так: «А той камень вялізны, з-пад якога біла крыніца, даўно пад зямлю праваліўся»...

 


------------------------------------------

...У 1952 годзе меліяратары спрамілі рэчышча магутнай тэхнікай і праклалі шырокі магістральны канал. Ён увабраў у сябе і падземнае рэчышча Нёмана з яго плёсамі, тонямі, возерцамі. 3 балот схлынула вада, былі раскарчаваны лазнякі. Зроблена, трэба сказаць, усё гэта без навуковай асновы.

Прайшло шмат гадоў. I ўвесь гэты час не пакідала думка: што сталася з крынічкаю, адкуль бяруць пачатак Нёман і Лоша? У іх жа вярхоўях пойменныя балоты асушаны, раскарчаваны, створана цэлая сетка меліярацыйнай сістэмы. Магчыма, назаўсёды засмягла тая крынічка і ля яе ўжо ніколі не сустрэцца Нёману са сваёй Лошай...

Заўсёды, калі праязджаў аўтобусам міма вёскі Пырашава, хацелася сысці на прыпынку. Адгэтуль усяго нейкія тры кіламетры да пасёлка Верх-Нёман, за 400 метраў ад яго знаходзіцца тая самая крынічка.

Хвалююся. Амаль праз трыццаць гадоў зноў вярнуўся сюды, да славутай крынічкі. Дзе ж яна?

Вунь прыкметна бруіцца ручаёк насустрач. Гэта —Нёман. Крыху далей праз канал — новы бетонны масток на знаёмай палявой дарозе, што з пасёлка вядзе ў лес на Цялякава. Раней мастка не было, і славутая крынічка струменіла амаль ля самай дарогі. Раптам бачу: пад мастком ручай бяжыць у другім напрамку. Гэта ўжо Лоша! Вяртаюся назад. Праз крокаў дваццаць, у чыстым прагалку вады заўважаю павольную кругавую плынь, якая ледзь прыкметнымі рыскамі хваль разыходзіцца ў розныя напрамкі канала. Вось ён, сапраўдны выток Нёмана і Лошы! Крыніца жыве, бруіцца нават сярод спякотнага лета!

«Да пабачэння!» — кажу ў думках на развітанне вечна юным Нёману і Лошы. «Да пабачэння!» — гавару крынічцы — іхняй калысцы.

Пасля гэтага атрымаў я па падпісцы другі том выдання кароткай энцыклапедыі. Тэкст яшчэ пахнуў свежай друкарскай фарбай. Адгарнуў старонку, прачытаў пра Нёман: «Пачынаецца пад назвай Неманец са Стаўбцоўскай раўніны каля пас. Верх-Нёман Уздзенскага раёна...» I пра Лошу таксама: «Пачынаецца каля пасёлка Верх-Нёман і цячэ ў Уздзенскім і Капыльскім раёнах...»

Узаконена, нарэшце, сапраўднае месца нараджэння вялікай беларускай ракі і яе прытока Лошы.

Загадчыца аддзела культуры Уздзенскага райвыканкома Г.Міхальчук і дырэктар Уздзенскага гісторыка-краязнаўчага музея А.Папко адкрываюць памятны знак на месцы вытоку Нёмана. Ліпень 1995 г.

 

Летам 1995 года ў горадзе Узда праходзіла міжраённая канферэнцыя на тэму: «Рака Неман: гісторыя і сучаснасць». Удзельнікі канферэнцыі Уздзенскага, Стаўбцоўскага і Капыльскага раёнаў непадалёку ад пасёлка Верх-Нёман адкрылі памятны знак — камень-валун з металічнай таблічкай. На ёй адліты словы: «3 гэтых мясцін, пад назвай Неманец, бярэ свой пачатак славутая рака Нёман». Побач пасадзілі тры дубкі — удзячнасць людзей — трох суседніх раёнаў, па якіх плыве сваім вярхоўі рака.

 

Алесь Махнач.

 

Друкуецца паводле кн.: Бацька наш Нёман: Вершы, апавяданні, нарысы, эсэ. Мн., 2001. С. 25 — 31.

 

Исток Немана нуждается в... притоке инвестора

На Узденщине ресурс природной красоты пытаются максимально задействовать в экономике района.

КТО как, а я частенько люблю заглядывать в старинные словари. Не скрою, и предлагаемую рубрику позаимствовал в факсимильном издании известного четырехтомника Владимира Даля, выпущенного еще в 1880—1882 годах. Слово «обережный» он толковал как относящийся к берегу. Но оберег здесь же — это еще и охрана, защита, а также слова и обряд от порчи.

Нельзя сказать, что красотами природы Узденский район обделен. И хранят, несут эту прелесть как раз земли обережные. Почти вдоль всего периметра Лошанского водохранилища, на луговых берегах быстротечной речки Усса — притока Немана, да и самого батьки-Немана, начинающего здесь свой длинный путь к Балтике, в сезон всегда много отдыхающих. Не менее привлекателен в студеную пору и 300-гектарный простор лошанского льда, особенно для любителей зимней рыбалки.

Этот удивительный подарок природы решено более действенно использовать в экономике района. На западном берегу водохранилища, в лесном бору, с ранней весны активно ведутся строительные работы. Для многих местных жителей и сегодня остается загадкой, что здесь возводится.

— Ничего удивительного. За последние 30 лет на берегах водохранилища строительство не велось, — рассказал председатель Узденского райисполкома Вячеслав Пахольчик. — А теперь минская фирма «Агро-Бел» работает над созданием культурно-оздоровительного комплекса. Название ему учредитель придумал своеобразное, но символическое — «Шишки». В комплекс войдут 6—8 индивидуальных домиков и здание общего пользования. К финансированию строительства привлечен российский капитал.

В том, что объект станет востребованным у отдыхающих, сомнений у руководства района нет. В прошлом году местным лесхозом был построен Дом охотника. Это позволило оказывать охотничьи услуги на качественно ином уровне, нежели раньше. И теперь от желающих несколько дней «побродить с ружьем» за диким зверем отбоя нет. Оно и понятно. Ведь есть возможность не только поохотиться, но и остановиться в номере со всеми удобствами. А вечерком, после дневных трудов, принять баньку с парилкой и бассейном, посидеть с друзьями в уютной столовой или приготовить шашлык на свежем воздухе...

По свидетельству охотоведа Александра Соловья, очередь на услуги «лесного дома» расписана на 2—3 месяца вперед. В предвкушении охотничьих трофеев сюда едут из России, Прибалтики, других стран ближнего и дальнего зарубежья.

Да и частные агроусадьбы района пользуются не меньшим спросом. На обережной земле той же речки Уссы, кстати, недалеко от действующего санатория Белорусского общества инвалидов по зрению «Подъельники», предприниматель Александр Десюкевич строит базу отдыха со всем комплектом культурно-бытовых удобств. Еще один хозяин — Валерий Бондарь — с этого года принимает гостей на своей агроусадьбе в деревне Лоша. Всего в районе восемь таких уголков отдыха. С каждым годом движение инвесторов в сферу агротуризма становится более заметным.


 Всего в районе восемь таких уголков отдыха.




Но не только природой славится Узденщина. Здешняя земля взрастила целую плеяду талантливых людей. Одна только знаменитая деревня Низок стала малой родиной сразу трех мастеров слова: Павлюка Труса, Кондрата Крапивы, Лидии Арабей. Об именитых земляках рассказывает лишь небольшая экспозиция в местном музее. И знают об этом, увы, не многие.

Пока чрезвычайно скромно обозначен и исток Немана, единственной из крупных рек страны, берущей начало в своих вотчинах. Днепр, Двина, Припять и некоторые другие — трансграничные: к нам они приходят и также уходят в другие страны. А Неман начинает собирать свои воды с едва заметного ручейка именно на Узденщине, за околицей деревеньки Верх-Неман. Разве такое место не достойно особого внимания? Обустроить его так же, как, скажем, исток Волги, конечно, не получится. Но все же…

А бывшая усадьба Якуба Наркевича-Иодко в Наднемане. Или Кальвинский сбор в поселке Первомайск, памятник архитектуры XVII столетия, внесенный в список объектов мирового культурного наследия. Дойдут ли до них когда-нибудь руки?

— Вся беда в недостатке средств, — объясняет Вячеслав Пахольчик. — Хотя по-доброму, все подобные знаковые уголки имеют право на особый статус и особый досмотр.

Председатель райисполкома не теряет надежды, что это обязательно произойдет. И на богатой историей земле Узденщины появятся новые туристические маршруты.

Николай КОРОЛЬ, «БН»



Зямля беларуская. Уздзенская ідылія. 2011







На "Беларусь 1" прайшлі новыя серыі дакументальнага цыкла Агенцтва тэленавін "Зямля беларуская" – аднаго з самых грандыёзных і працяглых праектаў у гісторыі айчыннага тэлебачання.

Нагадаем, што тры гады таму аўтары маштабнага цыкла задаліся мэтай аб'ехаць усе
118 раёнаў Беларусі і распавесці пра кожны з іх на роднай беларускай мове.

Вынікам гэтай працы і сталі непаўторныя гісторыі, якія апісваюць самыя цікавыя і прыгожыя мясціны нашай Радзімы.

Новыя серыі праекта – гэта новы подых "Зямлі беларускай", запэўніваюць стваральнікі праекта.

За тры гады дакументальны серыял ужо паспеў узняцца на самую высокую прыступку тэлевізійнага алімпа – ён адзначаны Гран-пры Нацыянальнага тэлевізійнага конкурсу "Тэлевяршыня".

Але ж намаганні стваральнікаў "Зямлі беларускай" ацанілі не толькі калегі –вышэйшае кіраўніцтва Беларусі. Прэмія Прэзідэнта краіны "За духоўнае адраджэнне" яскрава сведчыць аб галоўнай мэце праекта – раскрыць усё хараство зямлі беларускай.

Шмат чаго дасягнута, але яшчэ больш цікавае чакае гледача наперадзе. У новым сезоне прадоўжыцца не толькі паказ дакументальнага серыяла, але і праца над яго ўдасканаленнем: тэлежурналісты пастараліся як мага лепш расказаць і паказаць тое, што нельга сустрэць ні на старонках кніг, ні сярод экспазіцый музеяў.

"Зямля беларуская" – гэта своеасаблівая тэлевізійная энцыклапедыя таямніц нашай Бацькаўшчыны.

Аповед пра тое, чым ганарыліся нашы продкі, чым павінны ганарыцца і нашы
нашчадкі.

Кожная серыя – гэта адкрыццё таго ці іншага рэгіёну, горада, мястэчка, вёскі. Здараецца, гэта адкрыццё нават для саміх мясцовых жыхароў.

Ужо не аднойчы ім разам з дапытлівымі журналістамі здымачнай групы праекта даводзілася раскрываць таямніцы назваў, аднаўляць у памяці замовы бабуль, забытыя рамёствы, народныя паданні. Усё вечнае застаецца, і цяпер не толькі ў памяці, а і на сучасных носьбітах інфармацыі.

Лепшыя творчыя сілы "Беларусь 1". Самая новая тэлевізійная тэхніка. Самыя сучасныя тэхналогіі стварэння тэлевізійнага прадукту.

І галоўнае - нястрымнае жаданне даляцець, даехаць, калі не атрымліваецца – дайсці туды, дзе нават нага авантурнага даследчыка не ступала.Мэта тэлевізійнага падарожжа па зямлі беларускай – не толькі паказаць і перадаць водар белавежскіх кронаў, прыгажосць магілёўскіх кравідаў, святло мёрскіх зорак...

"Зямля беларуская" – гэта ўспрыманне сучаснасці праз мінулае. Гэта праўдзівая гісторыя народа, расказаная самім народам.

Пра большасць раёнаў ужо створаны фільмы. Усе астатнія таксама не застануцца па-за кадрам.

Усе мы насельнікі зямлі беларускай, а ў тэлевізійным праекце тутэйшыя людзі ўжо ў якасці галоўных герояў у кадры "Зямлі беларускай" – праекта, які дбае аб захаванні спадчыны на генетычным узроўні, аб тым, што вылучае нас як нацыю з аўтэнтычнымі традыцыямі, як дзяржаву з легендарным мінулым, як непаўторную зямлю беларускую.


Для тых, каго зацікавіў праект "Зямля беларуская".

Закачаць свабодна яго можна на торэнце (файлаабменнай сетцы) вось тут http://by.rutracker.org/forum/viewtopic.php?t=662

 (21.17 GB, 131 фільм), усе яны максімальна добрай якасці і з аднолькавымі параметрамі для прагляду як на камп'ютары, так і па тэлевізары).




Источник: http://www.ng.by/ru/issues?art_id=49415
Категория: Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №3 (декабрь 2012 г.) | Добавил: IstokNemana (01.02.2013)
Просмотров: 4894 | Теги: деревня Верх-Неман, Узденщина, Николай Король, Узденский район, исток Нёмана, выток нёмана | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]
Copyright MyCorp © 2024
Бесплатный хостинг uCoz