Суббота, 12.10.2024, 02:16

Главная Регистрация Вход
Приветствую Вас, Гость · RSS
Меню сайта
Форма входа
Категории раздела
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №14 (январь-февраль 2014 г.) [4]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №15 (март-апрель 2014 г.) [4]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №16 (май-июнь 2014 г.) [2]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №17 (июль-август 2014 г.) [4]
Поиск
Наш опрос
Какова ваша связь с Узденщиной?
Всего ответов: 120
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
 Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА
Главная » Статьи » Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА 2014 год » Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №17 (июль-август 2014 г.)

Началась реставрация усадьбы Наркевичей-Иодко в Узденском районе

АДНАЎЛЕННЕ МАЁНТКА “НАДНЁМАН” ПАЧАЛОСЯ З БРАМЫ


Известные места Узденщины. Имение Над-Неман

Известные люди Узденщины. Я.О.Наркевич-Иодко, ученый-естествоиспытатель

Известные места Узденщины. Над-Неман

Благотворительный фонд имени Я.О. Наркевича-Иодко

Разные взгляды на графские развалины. Усадьба Над-Неман, имение Кухтичи

УЗДЗЕНШЧЫНА НА ПАЛОТНАХ МАСТАКОЎ


Пры падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, раённага выканаўчага камітэта, краязнаўчага музея, гаспадарак, што суседнічаюць з сядзібай, мясцовых фірм і валанцёраў-энтузіястаў мясцовы фонд імя Я. Наркевіча-Ёдкі пачаў работы па ўзнаўленні сядзібы вялікага беларускага вучонага, якая размешчана ў вёсцы Наднёман.

Прафесар Якуб Аттонавіч Наркевіч-Ёдка (1847-1905) з’яўляецца яркай фігурай у гісторыі навукі ХІХ стагоддзя. Цяпер вядома, што яго даследванні апярэдзілі час.

Сам факт публікацыі прыжыццёвай біяграфіі вучонага ў Францыі з’яўляецца паказальным прызнаннем яго навуковых заслуг. У Наднёмане ў канцы мінулага стагоддзя ён праводзіў шматлікія даследванні па фізіцы, біялогіі, медыцыне. 

Асноўнымі адкрыццямі вучонага лічацца: электраграфія  (метад візуалізацыі высокачастотнага высакавольтнага электрычнага разрада матэрыяльнымі аб’ектамі) і першае ў свеце назіранне распаўсюджвання электрамагнітных  хваляў на адлегласці з мэтай перадачы інфармацыі.

На жаль, вайна і час не пашкадавалі сядзібу, на яе месцы цяпер пераважна руіны. Адраджэнне імя вялікага беларускага вучонага, наданне сядзібе “Наднёман” статуса помніка архітэктуры ІІ катэгорыі было ажыццёўлена ў выніку нястомнай дзейнасці даследчыка наднёманскага краю Уладзіміра Мікалаевіча Кісялёва ў супрацоўніцтве з групай члена-карэспандэнта Нацыянальнай Акадэміі Навук Віктара Паўлавіча Грыбкоўскага.

Вынікам іх работы сталі кнігі пра жыццё і дзейнасць нашага славутага суайчынніка, а нядаўна выдадзены бібліяграфічны ўказальнік уключае ў сябе ўсе вядомыя спасылкі на работы вучонага і  публікацыі пра яго.

 

           

Вокладкі кніг аб Я.А. Наркевічу-Ёдцы.

Плануецца ўзнаўленне сядзібы “Наднёман” да стану, максімальна набліжанага да жыцця тут Наркевіча-Ёдкі ў 1870-1900-я гады, а таксама размяшчэнне тут навуковага цэнтра, музея навукі, фізічнай лабараторыі і метэаралагічнай станцыі, канферэнц- і выставачнай залаў пры захаванасці аграрнай накіраванасці і батанічнай каштоўнасці сядзібы.

Для таго, каб ажыццявіць задуманае, у прыватнасці, узнавіць лабараторыю і метэастанцыю, намі сабрана калекцыя  навуковага і прыкладнога абсталявання ХУІІІ—ХІХ стагоддзяў, што адпавядае тэматыцы дзейнасці вучонага і эпосе таго часу. Калекцыя гатова для музейнага экспаніравання і правядзення лабараторных работ.

Так, можна будзе атрымліваць адлюстраванні розных аб’ектаў з дапамогай электраграфіі, вымяраць вільготнасць глебы, выкарыстоўваючы аналаг лізіметра (прыбора, вынайдзенага Наркевічам-Ёдкам).

Жадаючыя змогуць пачуць у трубцы тэлефоннага апарата ХІХ стагоддзя гукі электрычных разрадаў, што ствараюцца навальніцай ці спецыяльнай схемай на аснове катушкі Румкорфа. Гэта азначае — правесці эксперымент па бесправадной перадачы інфармацыі на адлегласці, праведзены прафесарам электраграфіі і магнетызму за некалькі гадоў да адкрыцця радыё.

Плануецца  ажыццявіць і многія іншыя эксперыменты па электрычнасці, магнетызме, оптыцы і ў іншых галінах класічнай навукі. Гэта будзе першы інтэрактыўны музей навукі на нашай Радзіме. Мяркуецца ўстанавіць на тэрыторыі сядзібы помнік нашаму вялікаму суайчынніку Я. Наркевічу-Ёдку, як гэта зрабілі пры падтрымцы свайго прэзідэнта суайчыннікі вялікага сербскага вучонага Міколы Тэслы на месцы яго апошняй навуковай лабараторыі ў ЗША.

Ідэю ўзнаўлення сядзібы падтрымлівае Крысціян Наркевіч –Лейн, унучаты пляменнік Я. Наркевіча-Ёдкі, дырэктар музея архітэктуры і мастацтва “Чыкага Атэніум-Еўропа”. Мінулым летам ён наведаў Уздзеншчыну, аглядзеў сядзібу, знайшоў яблыню, якую пасадзіў больш як дзесяць гадоў таму ў час папярэдняга свайго візіту. Завітаўшы ў краязнаўчы музей ва Уздзе, ён пасля прыняў удзел у сходзе заснавальнікаў і назіральнага савета фонду прафесара  Я. А. Наркевіча-Ёдкі, што прайшоў на фізічным факультэце Белдзяржуніверсітэта.

Крысціян Наркевіч-Лейн на адноўленым магільным захаванні Наркевічаў-Ёдка

Што цяпер робіцца на тэрыторыі сядзібы? Па рэкамендацыі землеўпарадкавальнай службы райвыканкама былі заказаны ў геадэзістаў і праведзены тапаграфічныя здымкі ўчастка  сядзібы.

Архітэктарам-рэстаўратарам Аляксандрам Васільевічам Бандарэнкам, знатаком сядзібы, які яшчэ ў 90-я гады працаваў над яе эскізным праектам, рыхтуецца гісторыка-архі-тэктурны апорны план, які стане генпраектам узнаўлення сядзібы.

А пакуль з дазволу Міністэрства культуры пад кіраўніцтвам вядомага спецыяліста садова-паркавай сядзібнай гаспадаркі Беларусі, доктара біялагічных навук Анатолія Тарасавіча Федарука праводзіцца ачыстка тэрыторыі парка і руін збудаванняў.

Сіламі ТДА “Бянігія” (кіраўнік Сяргей Станіслававіч Ёдка) пачаліся работы па кансервацыі ўязной брамы, адной з пабудоў, што найбольш захавалася і дзе на час  рэстаўрацыі астатніх аб’ектаў сядзібы мяркуецца размясціць пачатковую музейную экспазіцыю, якая раскажа пра жыццё і дзейнасць вялікага вучонага.

Калі ў вас ёсць цікавасць да адраджэння гісторыі роднага краю і жаданне дапамагчы ў работах па ачыстцы і ўзнаўленні сядзібы, кансервацыі руін, прыязджайце ў Наднёман, званіце і пішыце нам.

Магчымасць прыкласці свае сілы, веды і вопыт знойдзецца для кожнага! Даведкі па тэл. (8-029)-91-48-591. E-mail: maentak_ nadneman@ tut. by.

Уладзімір САМУЙЛАЎ, старшыня фонду імя Я. А. Наркевіча-Ёдкі.

так выглядала сядзіба ў ХІХ стагоддзі (з гравюры Напалеона-Орды);

Я. Наркевіч-Ёдка, 1888 год;

 



Началась реставрация усадьбы Наркевичей-Иодко

Эта шляхетская династия сыграла немалую роль в истории человечества.         Деньги   на возрождение  архитектурного памятника XIX века собирают, как говорится, всем миром.


За дело национального значения взялся местный благотворительный фонд. Есть такая песня о первом парне на деревне. А этот объект - главный над Неманом. Точнее, у самого истока поэтической реки. В лесах сегодня врата эпохи эклектики.

Либо стиля неоготика. На портале ещё заметна старая кладка. Однако XIX век уже покрывают штукатуркой XXI. Реставраторам нужно успеть до холодов.


Владимир Самуйлов, председатель Местного благотворительного фонда им. Якуба Наркевича-Иодко:

«В правой "брамке' нам хотелось бы разместить изначальную музейную экспозицию. С тем. чтобы приезжие могли ознакомиться с историей усадьбы и с личностью великого белорусского учёного. Он до Попова. Марко ни и Теспоы занимался передачей и детектированием электромагнитных волн на расстояние».

Бывший хозяин 9 гектаров земли, по сути, и является отцом радио. В честь Якуба Наркевича-Иодко сейчас назван целый фонд. Его организовал тоже учёный. Профессор Самуилов преподаёт физику в одном из университетов штата Нью-Йорк, проводя рабочее лето под Уздой. Сегодня день ушёл на столярку. До того из левой пристройки вынесли метр бытовых отходов, открыв арочные своды.

Здесь был наш Наполеон Орда. И. конечно, оставил рисунок. Сейчас смотрим: в этом углу не хватает... башни. Она рухнула в 1995 году. То ли от ветхости, то ли по чьей-то прихоти, -утверждают местные. Выстоял лишь фундамент.

В этих подвалах проводил свои эксперименты «электрический человек». Так о Наркевиче-Иодко писала французская пресса во второй половине XIX века. Здесь паном Якубом открыт, кроме радио, метод электрографии. Гости «Над Немана» смогут не только увидеть подлинные экспонаты, но в лабораторных условиях попробовать, как это было. Правда, после возрождения господского дома.


Оксана Смотренко, заместитель начальника управления министерства культуры Беларуси:

«Любчанский замок, есть и другие фонды. Тут необходимо отметить главное. Фонд - это такая организация, структура, которая позволяет собрать и направить деньги на цепи, о которых мы говорим - на реставрацию объектов историко-культурного наследия. А вот уже качество работ, безусловно, должны выполнять специалисты. То есть если это проектная документация, то она должна быть разработана органом, который имеет лицензия».

К процессу «Наднёманом» привлекли лучшие силы. Над той же концепцией исторического парка - здесь сохранилось немало реликтов - трудится профессор Анатолий Федорук. Он известен целым рядом монографий по усадебным пейзажам Брестчины. Минщины. К слову, именно в уголке Наркевича-Иодко была открытая первая в стране метеостанция.


Владимир Самуилов, председатель Местного благотворительного фонда им. Якуба Наркевича-Иодко:

«Да. построек очень много. Каретный сарай, затем здание оранжереи Пока финансирование небольшое. В основном из частных источников. Но мы надеемся на финансирование из различных фондов».


Например, всемирного Global Heritage. Заявку туда готовят с Узденским райисполкомом. Не откажутся «Над-Неманом» и от помощи волонтёров. Десятки семей уже едут к живописным руинам, которые могут стать первым в стране пансионатом-лабораторией дпя молодых Пастеров и Наркевичей-Иодко.



Подробности: http://ont.by/news/our_news/00120809
© ONT.BY


 

Падарожжа дылетанта. Веска Над-Неман

Дзень добры, панове!

Ну што, надвор'е цудоўнае, думаю, чаго мне дома сядзець, пайду я пагуляю да рэчкі. 
І вось я ў весцы Наднеман, ва Уздзенскім раене Мінскай вобласці.

Гэта цяпер гэтая веска просценькая, сціпленькая, а раней пра гэтую веску пісалі і парыжская "Фігаро", і лонданскі "Таймс"...Ды што там гэты Лондан, Парыж. 

Пра Наднеман пісала ўся Эўропа. Жадаяце паглядзець, што тут магло зацікавіць замежных журналістаў? Тады наперад.

Недзе так на пачатку 16 стагоддзя князь Радзівіл ехаў з свайго з нейкага там  вайсковага паходу. І вось дзень, два, тры ен ехаў, але вось тут недзе ў гэтых мясцінах ен спыніўся, злез з каня і хвіліны тры-чатыры ўглядаўся ў наваколле. 

"Я шмат дзе быў, я шмат чаго бачыў,-падумаў ен,- аж такой прыгажосці я не бачыў анідзе. А што калі я пабудую тут бровар? І цеплым летнім вечарам з кухалем піва я буду сядзець на беразе рэчкі, гэта ж лета будзе круглы год."



Телекомпания "МИР"

История с географией. Белорусский Фауст -- Якуб Наркевич-Йодко 

В свое время ученого-экспериментатора Якуба Наркевича-Йодко называли не больше ни меньше, а белорусским Фаустом. 

Какие же тайны скрывал за стенами своего поместья прославленный ученый? 

И сохранилась ли до наших дней эта загадочная лаборатория? 

На поиски отправляются репортер Оля и историк Коля. 

Вас ждут новые находки и открытия.



Я.О. Наркевич-Йодко. Электрический человек 

Категория: Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №17 (июль-август 2014 г.) | Добавил: IstokNemana (21.08.2014)
Просмотров: 3216 | Теги: Якуб Оттонович Наркевич-Иодко, исток Нёмана.УЗДЕНШЧЫНА, В.Самуйлов, Началась реставрация усадьбы Наркев | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]
Copyright MyCorp © 2024
Бесплатный хостинг uCoz