Пятница, 26.04.2024, 12:05

Главная Регистрация Вход
Приветствую Вас, Гость · RSS
Меню сайта
Форма входа
Категории раздела
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА 2012 год [41]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА 2013 год [69]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА 2014 год [14]
Разные публикации [11]
Все содержание сайта [4]
Поиск
Наш опрос
Какова ваша связь с Узденщиной?
Всего ответов: 120
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
 Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА
Главная » Статьи » Разные публикации

Калі не мы, то хто?

                 Калі не мы, то хто?


Калі не я, то хто
ачысціць сховы грэшныя душы
ад кар’ерызму, сквапнасці, гардыні…

Хто пашкадуе сціплыя святыні
магутнай, Богам дадзенай, імшы?

Калі не я, то хто
разбудзіць хворае сумленне,
распаліць вогнішча змагання,
парве атрутнае чаканне
і загаворыць аняменне?

Калі не я, то хто
загоіць раны змучанай зямлі
і верне поймы згвалтаваным рэкам?

Хто стане мудрым чалавекам?
Хто ўбачыць Бога на раллі?


Калі не я, то хто?
Калі не ты, то хто?
Калі не мы, то хто?


   Менавіта гэты верш, напісаны ўжо больш дзесятка гадоў назад, неадступна круціўся ў свядомасці, як зламаная заезджаная пласцінка ў мінулым стагоддзі (людзі майго ўзросту яшчэ памятаюць, як гэта было), пасля таго, як устрывожаныя жанчыны тэлефанавалі, спынялі на вуліцы і дапытваліся, ці праўда, што ля вёскі Кухцічы збіраюцца размясціць прадпрыемства па ўтылізацыі люмінісцэнтных лямпаў.
Я пра гэта на той момант нічога не чула і з цікавасцю слухала аповеды людзей, якія пераконвалі мяне, што гэта небяспечна для здароўя, што і так мясцовыя людзі занадта часта хварэюць і нават паміраюць ад розных невылечных хваробаў, у тым ліку і дзеці.
Відаць, Чарнобыль збірае свае ахвяры. Трывога, боль, заклапочанасць гучалі з вуснаў жанчын за лёс дзяцей і ўнукаў.
Яны прасілі напісаць пра гэта ў газету, выступіць на сходзе, які ініцыіравалі мясцовыя жыхары, каб сказаць рашучае “не” гэтаму праекту.
Я вывучыла ўсё, што датычыць узнікшай праблемы, і вырашыла, што проста абавязана прыняць удзел у працэсе супраціўлення жыхароў Уздзеншчыны размяшчэнню на нашай тэрыторыі шкоднай вытворчасці  і выказаць свае аргументы.
Па-першае, як бы ні пераконвалі нас прадпрымальнікі, якія хочуць у нас пад бокам палажыць міну запаволенага дзеяння, што ўсё прадугледжана, што бяспека гарантавана, але само жыццё нас вучыць, што “нават незараджанае ружжо раз у жыцці страляе”.
Па-другое, Уздзеншчына – запаветнае месца, дзе бярэ пачатак бацька-Нёман, рака сімвал, рака часу. Прычым ніводная рака ў свеце не мае столькі легенд і паданняў, звязаных з сваім пачаткам, як Нёман.
Праз усю сваю гісторыю ад старажытнасці  да нашых дзён яна прыцягвала, як магутны магніт, да сябе ўвагу навукоўцаў і творчых людзей.

І гэта не выпадкова.  

Нашы далёкія продкі сцвярджалі, што месцы, дзе зліваюцца рэкі і б’юць крыніцы, незвычайныя, называлі іх Прошчамі і будавалі там санаторыі, бо гэтыя месцы абыходзілі эпідэміі чумы і халеры.
І пісьмовыя, і вусныя сведчанні гэтага дайшлі да нашых дзён. Дарэчы, першы санаторый на Беларусі стварыў наш зямляк Наркевіч-Ёдка ў сваім памесці якраз там, дзе зліваюцца ў адну аж тры ракі: Лоша, Нёманец і Вуса.
Да гэтага часу сярод мясцовага насельніцтва ходзяць паданні пра тое, што Наркевіч-Ёдка выратоўваў ад смерці здавалася б безнадзейна хворых людзей. Яго нават пабойваліся, называючы чараўніком.
А ён проста быў вучоным, які ведаў і выкарыстоўваў для лячэння таямніцы Прошчы. І сёння непадалёк ад руінаў памесця Над-Нёман дзейнічае санаторый Пад’ельнікі і заканамерна ўзнікае пытанне – ці паедуць лячыцца да нас тыя ж расіяне-масквічы, калі даведаюцца, што непадалёк працуе шкодная вытворчасць?
Наўрад ці. Да таго ж, самі Кухцічы і тое месца, дзе збіраюцца зарыць “міну”, таксама Прошча, бо тут у Вусу ўліваюць свае воды Ператуць і Уздзянка.
І зусім не дурнямі былі гаспадары колішняга маёнтка Кухцічы, калі выбіралі для жыцця менавіта гэта месца.
Па-трэцяе, Уздзеншчыну называюць Беларускім Парнасам, расаднікам навукоўцаў, мастакоў…
Каб пераканацца ў праўдзівасці напісанага, дастаткова звярнуцца да гісторыі гэтых мясцін.
 Вёску Кухцічы смела можна аднесці да ўнікальных турыстычных аб’ектаў.
Па-першае, таму, што тут знаходзіцца Кальвінскі збор — помнік архітэктуры сярэдзіны ХVI стагоддзя. Пабудаваў яго тагачасны ўладар маёнтка Мацвей Кавячынскі, які скончыў Вітэнбургскі ўніверсітэт і прывёз з Еўропы "модны” кальвінізм на сваю радзіму. Сёння храму на Уздзеншчыне патрабуецца рэстаўрацыя, але адметна, што да нашых дзён ён захаваўся ў сваім першапачатковым выглядзе.
Па-другое, менавіта дзякуючы гэтай вёсцы Уздзеншчыну можна лічыць адной з калысак першадрукарства. Даследчыкі сцвярджаюць: калі ў 1572 годзе  Радзівіл Сіротка забараніў выдаваць Біблію на беларускай мове ў Нясвіжы, апошняя яе частка была дадрукавана ў Кухцічах — у друкарні Энгельса Прэса.
У цэнтры Узды размясціўся помнік архітэктуры класіцызму — драўляны касцёл, пабудаваны па загадзе Казіміра Завішы.
Тут хрысцілі бацьку Янкі Купалы — Дамініка Луцэвіча.
Прыцягвае ўвагу і капліца-ўсыпальніца на тутэйшых каталіцкіх могілках. Яна была пабудавана ў ХІХ стагоддзі з камянёў і цэглы і нагадвае па сваёй форме... егіпецкую піраміду.
Вёска Нізок можа без перабольшання лічыцца сапраўднай крыніцай талентаў. Тут нарадзіліся такія вядомыя беларускія пісьменнікі і паэты, як Кандрат Крапіва, Паўлюк Трус, Лідзія Арабей, народны артыст Анатоль Трус і мастак Уладзімір Ткачоў.
“На Узденской земле насчитывается более 150 памятников истории, археологии и архитектуры местного значения. Наиболее значимые и относящиеся к историко – культурным ценностям Республики Беларусь: курганный могильник 9-12 веков возле д. Толкачевичи; кальвинский сбор – архитектурный памятник середины 16 в. в поселке Первомайск; усадебно – парковый комплекс «Кухтичи»;  усадьба «Наднеман» (первая половина 19 века). Также интересны деревянный костел Святого креста в г. Узда, построенный в 1798 г. генералом Завишей, церковь Святых апостолов Петра и Павла 1848 г. В Узде также есть братская могила партизан, могилы жертв фашизма, памятники партизанам - освободителям, воинам – интернационалистам”, - сцвярджае краязнаўца Наталля Хадановіч у сваёй дыпломнай рабоце “Кластерная стратегия развития агроэкотуризма на территории Узденского района”.
    Яшчэ ў 1970 годзе ў газеце «Літаратура і мастацтва» быў змешчаны  артыкул Пятра Ліпая «Уздзеншчына. Парнас беларускі». Прапануючы прачытаць гэты артыкул, я лічу, што ўзнятыя ў ім пытанні (актуальныя і сёння) зацікавяць чытачоў.

Уздзеншчына - гэта жамчужына зямлі беларускай, а яе – песняры - наша нацыянальная гордасць. Трэба беражна ўзяць гэтую жамчужыну ў клапатлівыя рукі і паказаць усяму свету.   
        Увогуле, вельмі многа ў розныя часы рознымі аўтарамі было напісана матэрыялаў на гэту тэму. Пара прыйшла ад слоў пераходзіць да спраў.  Так, разумней  у гэтым месцы стварыць яшчэ адзін санаторый.
Ды і нейкіх вялікіх прамысловых прадпрыемстваў, дзякуй Богу, на Уздзеншчыне пакуль няма.

А гэта значыць, што наш раён – найлепшае месца для стварэння тут санаторыяў, турыстычных баз, аграсядзіб і спальнага раёна Мінска, бо да сталіцы – рукой падаць. Здаецца і гэтых слушных довадаў хопіць, каб зрабіць правільны выбар на карысць здароўя і жыцця.
   6 мая ў памяшканні райвыканкама адбудзецца сход грамадскасці, на якім будзе вырашацца лёс Уздзеншчыны. Паважаныя землякі, праявіце грамадзянскую актыўнасць і прыміце ўдзел у сходзе.

Ад нас залежыць будучае і нас,

і нашых нашчадкаў.
                                   

         Зоя Калкоўская, член Саюза  пісьменнікаў Беларусі.




Зоя Калкоўская. Калыска Нёмана (сцэнарый фільма), частка 1

Зоя Калкоўская. Калыска Нёмана (сцэнарый фільма), частка 2

Исток Нёмана - деревня Верх-Нёман Узденского района

На што натхняе прырода Уздзеншчыны

Гаючая энергетыка вялікай ракі

«Уздзеншчына. Парнас беларускі»

Краеведение в системе образования Узденского района. Авторская программа И.А.Ткаченко

Кластерная стратегия развития агроэкотуризма на территории Узденского района.

Краеведческая конференция «СТВАРАЕМ БУДУЧЫНЮ РАЗАМ»

Сакральный туризм и сакральные природные объекты Узденщины

Туристические маршруты. «Путь из варяг в греки: Узденский вариант», начало

Туристические маршруты. «Путь из варяг в греки: Узденский вариант», окончание

УЗДЗЕНСКІ РАЁН – “НОВЫ БАРБІЗОН”?!

 


 

Категория: Разные публикации | Добавил: IstokNemana (21.04.2014)
Просмотров: 1234 | Теги: Узденский район - новый Барбизон, Узденщина, Калі не мы то хто?, исток Немана-исток духовности, Белорусский Парнас, Зоя Калкоўская | Рейтинг: 5.0/2
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]
Copyright MyCorp © 2024
Бесплатный хостинг uCoz