Суббота, 12.10.2024, 01:34

Главная Регистрация Вход
Приветствую Вас, Гость · RSS
Меню сайта
Форма входа
Категории раздела
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №1 (октябрь 2012 г.) [11]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №2 (ноябрь 2012 г.) [20]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №3 (декабрь 2012 г.) [10]
Поиск
Наш опрос
Какова ваша связь с Узденщиной?
Всего ответов: 120
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
 Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА
Главная » Статьи » Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА 2012 год » Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №2 (ноябрь 2012 г.)

Известные люди Узденщины. Павел Шидловский, композитор, часть 3



Пачатак
Працяг

На «Беларусьфільме», як і на іншых студыях, сцэнарыяў, вядома, хапае. Відаць, таму не надта спяшаліся ўхапіцца за мой. Спачатку засумняваліся, ці вытрымае Шыдлоўскі здымкі, пасля ўзнікла пытанне наконт абаяльнасці героя будучага фільма.

Першае сумненне рассеяласяі як дым. Пачуўшы пра два мяшікі бульбы, якія Павел Іванавіч можа панесці, маладая рэжысёрка аб'яднання «Летапіс» Карына Дзіланян і яе муж аператарі Валодзя Кіплін запляскалі ў ладкі. Але вось наконт абаяльнасці пытанне заставалася адкрытым.

— Узда пад бокам, трэба з'ездзіць, — прапанавала Карына, — лепш адзін раз убачыць, чым сем разоў пачуць.

Гадзіны праз паўтары мы былі ўжо ў Прысынку, балазе вёска ў пяці кіламетрах ад райцэнтра. Знаёмы калодзеж, дом, які будаваў Шыдлоўскаму мой бацька, брамка. Пашанцавала. Павел Іванавіч сядзеў на ганку разам з малодшым сынам — Мішам, дырэктарам Уздзенскай музычнай школы. Развучвалі новую песню.

Павел Іванавіч, хоць ступалі мы ціха, пачуў крокі, павярнуўся.

—Каго гэта бог прынёс? — запытаў, — чую, не свае і не адзін чалавек.

У які ўжо раз я падзівіўся незвычайнаму слыху.

—Добры дзень!—павітаўся.

—Дзень добры, Васіль, — адразу ж пазнаў   Шыдлоўскі,—  а ў мяне, браце, гора, гора, нэндза ёсць...

   Што такое, Павел   Іванавіч, — непакоюся, можа, не ў пару прыехалі...

  Яшчэ як не ў пару... трэці  дзень, як зачынена крама, перападлік... чым частаваць  гасцей.

Карына і Валодзя выдалі сябе, зарагаталі. Давялося пазнаёміць.

  Ці не маглі б вы што-небудзь спець? — папрасіла рэжысёр.

—Салавей у клетцы не спявае, давайце падскочым у поле, —   прапанаваў Павел Іванавіч, во і Міша нам падыграе.

Прыпыніліся на невялічкай палянцы.

   Што ж вам спець?—спытаў Павел Іванавіч.

—Пэўна,   самую   папулярную, — адказаў я, маючы на ўвазе «Прывітальную Маскве».

  Нібы здзяцінеў   я   пад старасць: перайшоў на   каханне. Паслухайце, калі прыехалі, — запрасіў Павел Іванавіч.

Чыстая, як чэрвеньская раса, звонкая, як баравое рэха, песня запаланіла наваколле і паплыла, панесла нас разам з сабой удаль, можа быць у дарагое для кожнага з нас юнацтва.

Пасаджу каліну ў полі,

Пасаджу каліну ў полі,

Хай зялёная квітнее

на прыволлі,

Хай зялёная квітнее

на прыволлі.

Ты расці, расці, мая каліна,

Няхай цешыцца табой уся даліна.

  Словы   вашы? — спытаў аператар.

  Не,   браток,    народныя, так я ніколі не напішу.

У які ўжо раз я з захапленнем паглядзеў на Паўла Іванавіча. Сціпласць, такт, уменне пажартаваць з сябе, відаць, рэдкі дар сярод творчых людзей. Чалавек гатоў пахваліцца, што панясе два мяхі бульбы, хоць наўрад ці падужае, і ў той жа час цвяроза, нават крытычна аголіць слабыя бакі сваёй творчасці... пасмяецца з таго, чым учора даражыў.

Да Шыдлоўскага вяскоўцы ідуць як да доктара. Лечыць ён жартам, анекдотам, вясёлай гісторыяй, байкай, вершам... Людскі боль успрымае як свой. Аптымізм, спагада, дабрыня, відаць, нарадзіліся з ім і ніколі не расстануцца. А між іншым, далёка не ўсе, нават блізкія, ведаюць, як сціскае скроні ў кепскае надвор'е, як ныюць косці...

I сыны ў бацьку. Усе музыкальныя: іграюць, спяваюць.

  Міша само   сабой, — як жартуе Павел Іванавіч, — яму па пасадзе трэба не толькі іграць і спяваць, а і іншых вучыць. Генадзю і Толю ўжо не трэба, адзін маёр, выкладчык вышэйшай школы міліцыі, другі партыйны   работнік, а возьмуць у рукі баян, здаецца, сам іграе.   Старэйшыя   Валодзя  і Марыя, дарожны майстар і настаўніца, хоць не   навучыліся іграць, а песню любяць, умеюць спяваць.

  Нават зяць увесь у мяне, галасісты! — жартуе Павел Іванавіч. Ён мае на ўвазе Паўла Адамавіча Шыдлоўскага — дырэктара Дома літаратараў.

Няма сярод Шыдлоўскіх раўнадушных да песні. Заспявае Павел Іванавіч з Вольгай Сямёнаўнай дуэтам, адразу ж падхопяць унукі, нават праўнукі...

   Песня не памрэ з намі,— кажа да жонкі Павел Іванавіч, — вунь як жэўжыкі вытылінгваюць.

Яшчэ і  яшчэ  раз   згадваю Генадзя Іванавіча Цітовіча:

«Нідзе так не адпачываю, як у Шыдлоўскіх, прыязджаю да іх, ці яны да мяне, на душы свята».

...«Хадзілі некалі па зямлі тры старцы, — згадалася расказаная неяк Паўлам Іванавічам легенда, — абышлі ледзь не ўвесь свет з краю ў край, усё шукалі, дзе б прыпыніцца, каб знайсці на старасць прытулак. Доўга хадзілі ці не, але прыйшлі, гэта, і да нас. Прыселі на камень ля Неманца, дзе з адной крынічкі бяруць пачатак Нёман і Лоша, прыслухаліся.

—Трава   спявае, — сказаў адзін.

—Гэта крыніца пяе, — запярэчыў другі.

Пачалі спрачацца, ледзь да бойкі не дайшло. I тады самы стары і сівы, які маўчаў, прылажыў вуха да зямлі. Доўга слухаў. Пасля падняўся.

—До спрачацца, — сказаў, — ніхто з вас не   ўгадаў. — Гэта зямля тут спявае...

Засталіся старцы ў нас, нікуды далей не пайшлі».

Я часта згадваю гэту легенду. Ці выпадкова з невялікага куточка гэтулькі паэтаў. 3 Нізка — Крапіва і Трус, з Вусы — Глебка, з Дуброўкі — Бялевіч, з Чурылава — Якімовіч... Зусім побач з Нізком, праз лес — Пясочнае — радзіма Астрэйкі і Русака. Можа і праўда зямля тут спявае.

...Тры месяцы здымалі дакументальны фільм пра Шыдлоўскага і яго сям'ю. Хацелася паказаць, як нараджаецца песня, яе вытокі.

Кульмінацыяй фільма павінна было стаць застолле, на якім збяруцца чатыры сыны Шыдлоўскіх, дачка, іх дзеці...

Павел Іванавіч і Вольга Сямёнаўна чакалі гэтай сустрэчы і баяліся. Дэе ж размясціць гэтулькі людзей, куды пасадзіць? Але і пасадзілі, і размясцілі. Былі слёзы, радаець сустрэчы і, вядома, песні.

У цэнтры стала, у сваёй любімай вышыванай кашулі Павел Іванавіч, побач сын Міша, браты, сястра, дзеці, сваякі.

Уключылі святло, Карына кіўнула аператару. Павел Іванавіч счакаў некалькі імгненняў, махнуў рукой. I незвычайны хор, ад прадзедаў да праўнукаў заспяваў пра родныя палі, пералескі, наш вольны край:

Беларусь заўсёды ў сэрцы,

Край мой любы, дарагі.

Я не мог надзівіцца, як і калі паспелі дарослыя і дзеці спецца, быццам і рэпетыцыі не было, а галасы не выбіваліся з агульнай плыні, цяклі, як цячэ рака, а дзіцячыя ўпадалі ў гэту раку, як упадаюць у Нёман Вуса і Лоша, маленькія раўчукі.

— Не зусім застольная песня, — шапнуў нехта з тэхнікаў.

Пагадзіцца з ім я не мог: не бывае песняў застольных і незастольных, ёсць песні добрыя і кепскія. А гэта песня іх сутнасць, іх смутак і радасць. Яна не для раўнадушных. Вунь як хвалюецца гаспадар дома, як маладзее на вачах гаспадыня, і гэта хваляванне, гэты настрой перадаюцца дзецям. Хутка ўсе яны паедуць хто куды: у Мінск, Пінск, райцэнтр. Паедуць і павязуць з сабой песню як часцінку роднага дома.

Змоўкла песня. Раз'ехаліся дзеці, зматалі драты кіношнікі. Апусцела хата Шыдлоўскіх. Вечарамі дзед і баба часта ўспаміналі кіназдымкі, прыезд дзяцей. Карына і Валодзя прысылалі паштоўкі, пісалі, што хутка фільм убачыць свет.

Глядзелі ўсёй вёскай. Павел Іванавіч у фільме з сынамі касіў, рэзаў з жонкай дровы, падаваў на гару сена, займаў кароў. Вольга Сямёнаўна пякла хлеб у печы, памагала мужу. I праз увесь фільм песні.

  Што там паказваюць? — час ад часу ціха пытаў у жонкі Шыдлоўскі.

— З сенам увіхаемся, а гэта даяркі  занёманскія, — тлумачыла Вольга Сямёнаўна.

Фільм некалькі разоў ішоў па рэспубліканскім тэлебачанні, цэнтральным.

— А ты казала кіношнікі, кіношнікі, — падсмейваўся з жонкі Павел Іванавіч,  вунь каб не яны, хто б пра цябе ведаў, а так увесь Саюз нашы песні пачуе.

Былі званкі, пісьмы. Людзі захапляліся мужнасцю Шыдлоўскага, прасілі прыслаць словы і ноты песень. Вечарамі Вольга Сямёнаўна, начапіўшы акуляры, чытала лісты з Мінска, Віцебска, Капыля, са Свярдлоўска.

...Павел Іванавіч абавязкова слухае па радые навіны. Гэта яшчэ даваенная прывычка. Слухае ўважліва, яго цікавіць, дзе і калі пачынаецца ў краіне сяўба, якія рашэнні прымае Арганізацыя Аб'яднаных Нацый... гарачыя кропкі планеты. Нішто яго не хвалюе так, як пытанне вайны і міру. Ён спачувае палесцінцам, сочыць за навінамі Нікарагуа...

    Каму гэта вайна трэба? — пытае ў жонкі, у знаёмых.

   Толькі не нам, — чуе ў адказ.

А падзеі трывожныя. Амерыканцы размяшчаюць ракеты ў Еўропе, узбройваюць космас і ў той жа час, каб супакоіць грамадскую думку, садзяцца за стол перагавораў. «Няўжо людзі не перамогуць вайны? — думае Павел Іванавіч. — Няўжо дзецям выпадзе страшная доля? Такое здарыцца не павінна, не дапусцяць людзі».

Цэлы год працаваў над песняй пра мір. Напачатку словы не задавальнялі, пасля мелодыя. Хацелася, каб песня кранула людскія сэрцы, гучала набатам. Ён, Шыдлоўскі, перажыў чатыры вайны, і на кожнай гінулі землякі, пакідаючы жонак удовамі, дзяцей сіротамі. Але што тыя войны, нават апошняя (жахлівая!), у параўнанні з атамнай. Трэба пра ўсё гэта сказаць.

Ціха шэпчуць ветры

і гамоняць лясы,

I ляцяць песні звонка

над краем,

На ўсіх мовах над светам гучаць галасы:

«Мы не хочам вайны,

не жадаем!».

—Воля, паслухай, — папрасіў жонку. Ён прачытаў   першую страфу, пасля напеў. Як заўсёды,     першы    суддзя — жонка. У яе памяць выдатная. Раз-два пачуе верш і адразу ж запомніць. А ўжо ж 75! Не на многа маладзейшая за мужа.

   Яшчэ раз паўтары, — просіць Вольга Сямёнаўна.

Ён спявае.

  Давай разам паспрабуем, — прапануе мужу.

Ціха шэпчуць вятры

і гамоняць лясы,

I ляцяць песні звонка

над краем...

«Колькі песень яны спелі дуэтам пасля вяселля? Сотні, дзесяткі?.. I вятры шапталі, і лясы гаманілі, і песні ляцелі над краем.., — успамінае Павел Іванавіч, — няўжо настане час, калі на зямлі заціхнуць назаўсёды песні, завянуць сады, перастануць каласіцца нівы...».

Новыя і новыя радкі фіксавала памядь. Яны былі недасканалыя, ён іх мяняў, перастаўляў словы, нязменным заставаўся толькі рэфрэн: «Мы не хочам вайны, не жадаем».

Каб у вёсках квітнелі красою

сады,

Залаціліся нівы ўраджаем,

I не ведалі людзі трывог

і бяды:

«Мы не хочам вайны,

не жадаем!».

  Прыедзе Міша, паспрабуем з акампанементам, — гаворыць жонцы Павел Іванавіч.

Ён хвалюецца, слова малодшага сына, равесніка Перамогі, для яго многа што значыць. Як-ніяк, у яго музычная адукацыя, ноты чытае, як азбуку: не пасаромеецца сказаць бацьку праўду ў вочы. Добра што побач жыве, не ў Мінску, як Марыя і Гена, ці ў Пінску, як Толя. Падскочыць на машыне, сена паможа накасіць, дроў назапасіць на зіму. Астатніх цяжэй даклікацца...

Мы сядзім на адкрытай верандзе. Павел Іванавіч, як заўсёды, усмешлівы, настрой у яго прыўзняты. Нядаўна прыехаў з Мінска. На абласным конкурсе мастацкай самадзейнасці песня «Александроўскі бой» стала лаўрэатам. Некалькі разоў выклікалі на «біс».

    Як   памаладзеў, — прызнаецца Шыдлоўскі.

Нікому, хто не ведае Паўла Іванавіча, і ў галаву не прыдзе, што яму пад восемдзесят. Высокі, прамы, ходзіць лёгка, а калі спявае, здэцца, распрам-ляюцца маршчынкі, святлее твар.

  Праляцелі мае вёсны, як журавы, — гладзіць сівую чупрыну кампазітар, — а   задум колькі...

Задум у Паўла Іванавіча шмат. Ён марыць стварыць у раёне фальклорна-этнаграфічны ансамбль, напісаць для яго некалькі сцэнарыяў, каб музыка, песня, жарты ліліся ракой. Ёсць жаданне напісаць цыкл песень пра мір.

...Чым растлумачыць, што сёння менш   спяваюць? — пытае Павел Іванавіч. — Рэдка ў якім калгасе хор. На вяселлі не пачуеш добрай песні, завядуць шарманку (чытай магнітафон) і цешацца... Людзі ў горы жылі, холадзе, а спявалі...

Ён змаўкае на паўслове. Знікае ўсмешка, цямнее твар. Я разумею яго трывогу, не першы раз выказвае Павел Іванавіч занепакоенасць, не першы раз задае пытанне, што здарылася. Поп-музыка, гром-песні пацяснілі народную песню? Не хочацца верыць...

  Ты паслухай,   як   нашы даяркі спяваюць, якія  галасы! Душа спявае, а   не   раве,  як загнаны ў клетку звер.   Мода прыходзіць і праходзіць...

—Адна справа   калі   аддаюць даніну модзе некалькі чалавек, а другая, калі на ёй памешаны ўсе... Можа, я  бязглуздзіцу   скажу,   але   народную песню трэба аберагаць, як аберагаем мы ад знішчэння лясы і рэкі... А то што дзецям пакінем?

Гаворыць Шыдлоўскі страсна, хвалюючыся, такім я бачу яго першы раз. Чалавека турбуе лёс песні, маркоціць, што моладзь цураецца тых, якія спявала ім маці.

Павел Іванавіч праводзіць мяне да брамкі, цісне руку.

— Прыязджай восенню, — гаворыць, — дальбог, будзе багатай і на яблыкі, і на песні... не пашкадуеш.

  Прыеду,   Павел Іванавіч, абавязкова  прыезду... Здароўя вам, новых песень.

 

В. ШЫРКО.







Категория: Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №2 (ноябрь 2012 г.) | Добавил: IstokNemana (31.01.2013)
Просмотров: 1970 | Теги: самодеятельный композитор, деревня Присынок, Узденщина, Узденский район, Павел Шидловский, Исток Немана | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]
Copyright MyCorp © 2024
Бесплатный хостинг uCoz