Среда, 24.04.2024, 09:33

Главная Регистрация Вход
Приветствую Вас, Гость · RSS
Меню сайта
Форма входа
Категории раздела
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №4 (январь 2013 г.) [7]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №5 (февраль 2013 г.) [8]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №6 (март 2013 г.) [9]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №7 (апрель 2013 г.) [6]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №8 (май 2013 г.) [5]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №9 (июнь 2013 г.) [6]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №10 (июль 2013 г.) [10]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №11 (август 2013 г.) [8]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №12 (сентябрь 2013 г.) [6]
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №13 (октябрь - ноябрь) 2013 г.) [4]
Поиск
Наш опрос
Какова ваша связь с Узденщиной?
Всего ответов: 120
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
 Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА
Главная » Статьи » Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА 2013 год » Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №10 (июль 2013 г.)

“З-пад вытокаў Нёманскіх”. Выстава жывапісу і скульптуры ў Уздзенскім музеі

 

                 "З-пад вытокаў Нёманскіх”

Выстава  "З-пад вытокаў Нёманскіх” сабрала ў ліпені наведвальнікаў Уздзенскага гісторыка-краязнаўчага музея на сустрэчу з прыгажосцю.

Чатыры непаўторныя аўтары – мастакі Андрэй Лычкоўскі, Мікалай Мішчанка, Алесь Філіповіч і малады скульптар Яраслаў Філіповіч стварылі цікавы групавы праект,  пачатак якому дала уздзенская зямля.

Квартэт майстроў прадставіў для гледачоў свае творы, выкананыя ў рознай тэхніцы жывапісу і скульптуры.

Натхнёны роднымі краявідамі мастак, настаўнік Уздзенскай сярэдняй школы № 2 імя К.Крапівы Андрэй Лычкоўскі ў сваіх творах паказаў усю прыгажосць роднай зямлі. Палотны "Вясна”,  "Клёны”, "Старыя вербы”, "Летам”, "Восень”, "Лёгкі ветрык”  зачароўвалі з першага позірку.

Напісаныя акварэллю, нацюрморты Мікалая Мішчанкі "Бэз”, "Кветкі”, "Жоўтыя ружы”   акуналі нас у асалоду розных пор года, сакавітыя кавуны запрашалі да карціны-стала і  закраналі патаемныя струны нашых жаданняў. 

Пейзажы Алеся Філіповіча "Паставы”, "Укрыжаванне”, "На радзіме Язэпа Драздовіча”, "Вясна”  завочна знаёмілі гледачоў з самымі непаўторнымі  месцамі нашай радзімы і дазвалялі палюбавацца іх краявідамі.

Незвычайнасцю, пранікнёнасцю пачуццяў, пластычнасцю выканання, аўтарскім светапоглядам  аздаблялі выставу  скульптуры Яраслава Філіповіча. Работы  "Муза”, "Ветрык”, "Залатая антылопа”, "Лось”, "Чароўны арэх” выкананы з розных матэрыялаў: бронза, пластылін, дрэва, алюміній. Асобнай увагі заслугоўваў макет помніку Кандрату Крапіве ў выглядзе байкапісца, які сее свае байкі. Мара аўтара – зрабіць гэты помнік для уздзенскай зямлі.

Вядучая свята старшы навуковы супрацоўнік Уздзенскага   гісторыка-краязнаўчага музея Зоя Калкоўская расказала прысутным пра аўтараў, пра іх творчую дзейнасць, чытала  свае вершы.

Музычныя нумары, па-майстэрску выкананыя пад гітару, для ўдзельнікаў выставы падараваў Алег Каламіец, загадчык метадычнага аддзела раённага цэнтра культуры. Прагучалі песні аб мастаках, сяброўстве, аб Уздзеншчыне на словы вядомых уздзенскіх аўтараў П. Шыдлоўскага і М.Стараверава.

 

 

Алег Каламіец. Край мой дарагі (сл. М. Стараверава)

 

 



Алег Каламіец. Маляўнічы наш край (сл. П. І. Шыдлоўскага)

 

 

Запрошаныя госці свята высока ацанілі творы майстраў, выказвалі свае меркаванні наконт працягу такіх мерапрыемстваў на уздзенскай зямлі. Сярод іх былі - начальнік аддзела ідэалогіі, культуры і па справах моладзі Уздзенскага райвыканкама Наталля Кананенка, мастацтвазнаўца, прафесар Беларускай акадэміі мастацтва Яўген Шунэйка, член саюза мастакоў РБ Леанід Гоманаў, які напрыканцы праграмы ўручыў у падарунак карціны для выставы  дырэктару Уздзенскага сельскагаспадарчага ліцэя Валерыю Фалейчыку.

У сваю чаргу Валерый Фалейчык падзяліўся з прысутнымі  будучымі планамі правядзення рэстаўрацыі Кальвінскага збора і запрасіў усіх наведаць наступную выставу  мастацкіх работ аб  знакамітых мясцінах раёна ўжо  ў ліцэі  ў пачатку восені.

 

Усе прысутнічыя мелі магчымасць пазнаёміцца з вялікай колькасцю краязнаўчых матэрыялаў, прадстаўленых у журнальным і электронным выданнях  інтэрнэт-музея "Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА”.

Жадаючыя маглі пакінуць свае ўражанні ў памятнай кнізе водгукаў музея.

Выстава, якая арганізавана ў Уздзенскім музеі,  гэта першы крок на шляху дэталёвага знаёмства беларускага грамадства з мастацтвам Наднямоння.

 

 

Ірына Бельская, бібліятэкар СШ №1 імя А.С.Пушкіна

спецыяльна для праекта "Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА"

 

 

 

 

 

З-пад вытокаў Неманскіх. Аб праекце. 18. 07. 2013

Категория: Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА №10 (июль 2013 г.) | Добавил: IstokNemana (25.07.2013)
Просмотров: 1711 | Теги: УЗда, Е.Шунейко, выток Немана, выставка живописи и скульптуры, З-пад вытокаў Нёманскіх, Н.Мищенко, Исток Немана, А.Филиппович, Я.Филиппович | Рейтинг: 5.0/1
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]
Copyright MyCorp © 2024
Бесплатный хостинг uCoz