(Сцэнарый мерапрыемства да Дня Памяці 2 лістапада)
Лісцё шапоча тут іначай,
іначай цішыня маўчыць.
Зязюля пракувае з плачам –
няма каму гадоў
лічыць.
Адны йшчэ ўчора іх лічылі, з надзеяй радаснай услых.
Даўно ўтравелі ўжо магілы
ў куточку гэтым для другіх.
Сям-там счарнела
агароджа і пахіліліся крыжы.
Тут розум адшукаць не можа супакаення для душы.
Старыя, маладыя, дзеці ў векавечным забыцці.
Тут
востра думаеш аб смерці і, як ніколі, аб жыцці.