 |
Статистика |
 |
|
Онлайн всего: 1 Гостей: 1 Пользователей: 0 |
 |
|
 |
Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА |
 |
В разделе материалов: 69 Показано материалов: 1-12 |
Страницы: 1 2 3 4 5 6 » |
(Сцэнарый мерапрыемства да Дня Памяці 2 лістапада)
Лісцё шапоча тут іначай,
іначай цішыня маўчыць.
Зязюля пракувае з плачам –
няма каму гадоў
лічыць.
Адны йшчэ ўчора іх лічылі, з надзеяй радаснай услых.
Даўно ўтравелі ўжо магілы
ў куточку гэтым для другіх.
Сям-там счарнела
агароджа і пахіліліся крыжы.
Тут розум адшукаць не можа супакаення для душы.
Старыя, маладыя, дзеці ў векавечным забыцці.
Тут
востра думаеш аб смерці і, як ніколі, аб жыцці.
|
БРАМА ЯК ПАЧАТАК ВЯЛІКАЙ РАБОТЫ
Бізнесмены Уздзеншчыны аб’ядналіся ў справе адраджэння гісторыка-культурных каштоўнасцей раёна.
Ініцыятарам гэтай карыснай справы стаў
дырэктар вытворча-гандлёвага ўнітарнага прадпрыемства "Аграмашсэрвіс”
Аляксандр Нікітка.
Вясной ён сабраў кіраўнікоў і прадстаўнікоў малога і
сярэдняга бізнесу, індывідуальных прадпрымальнікаў, для якіх неабыякавы
лёс помнікаў даўніны, захаванне гісторыка-культурнай спадчыны раёна.
|
На алтары дзяржаўнасці
(Пра жыццё і дзейнасць Аляксея Георгіевіча
Бондара (15.10.1908 – 3.02.1994), дзяржаўнага дзеяча Беларусі, аднаго з
арганізатараў партызанскага руху на Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны,
заслужанага юрыста Беларусі, ураджэнца вёскі Касцяшы. Да 105-годдзя з дня
нараджэння 15 кастрычніка 1908 года).
Шмат выбітных постацяў у гісторыі
Уздзеншчыны: навукоўцы, пісьменнікі, мастакі, артысты, героі вайны і ветэраны
працы, спартсмены, фундатары…
Сярод іх не згубілася імя дзяржаўнага дзеяча
Беларусі Бондара Аляксея Георгіевіча.
|
ЖЫВЫЯ ВОПЫТУ СКРЫЖАЛІ
Менавіта так называлася мерапрыемства, якое
прайшло ў Уздзенскім гісторыка-краязнаўчым музеі 30 верасня і было прымеркавана
да Дня пажылых людзей, якое святкуецца ў нашай краіне 1 кастрычніка і прыцягвае
да сябе ўсё большую цікавасць грамадства.
Гэта была сустрэча людзей
старэйшага пакалення і школьнікаў раёна. Прысутнічалі і студэнты Уздзенскага
ліцэя. Выстава пад аднайменнай назвай была сфарміравана з экспанатаў фондаў
музея, кніг і рэчаў запрошаных на мерапрыемства Клаўдзіі Аляксандраўна Булат,
Ніны Іванаўны Лятун і Тамары Антонаўны Каляда.
|
ІВАН САЛАВЕЙ, ПАТРЫЯРХ ЖЫВАПІСУ УЗДЗЕНШЧЫНЫ
У розныя часы мастакі аддавалі перавагу жыццю на Міншчыне ў далечыні ад шэрых гарадскіх кварталаў, як напрыклад, вялікія жывапісцы ХІХ – пачатку ХХ стст. Апалінарый Гараўскі, Фердынанд Рушчыц і інш.
|
Василий
Ширко: «Опорой в жизни для меня служит родной язык и любовь к родному краю»
17/01/2013
Один из псевдонимов, которыми иной
раз подписывает свои произведения Василий Ширко – Василь Живица.
Очень удачный, надо сказать,
псевдоним. Василий Александрович человек с «живинкой», которую отмечаешь
с первых же минут знакомства и общения. И эта особенность, или говоря модным
нынче словом «харизма», счастливым образом остается на страницах его
книг.
|
У ПЛЭНЭРА
ЁСЦЬ ПРАЦЯГ
Як магніт прыцягвае турыстаў старадаўні Нясвіж. Добрай
традыцыяй сталі і летнія практыкі студэнтаў мастацкіх ВНУ ў гэтым маляўнічым
асяродку Міншчыны.
Вось толькі больш сталых мастакоў з эцюднікамі тут, мабыць,
убачыць не так проста. Таму адразу ажывілася жыццё на вуліцы Садовай, калі побач з домам-музеям М.Сеўрука
з’явіліся незнаёмыя творцы з патрэбнымі прыстасаваннямі для жывапісу з натуры.
|
У ТВОРЧЫМ ГНЯЗДОЎІ МАЙСТРА
Напачатку сёлетняй восені, 12 верасня адбыўся першы мастацкі плэнер,
прысвечаны памяці класіка беларускага мастацтва ХХ ст. Міхася Сеўрука.
Мінскія мастакі Фёдар Ладуцька і Яўген Шунейка, іх калегі з Узды Андрэй
Лычкоўскі і Алесь Філіповіч, а таксама мастачка з Гродна Алена Шунейка
наведалі старадаўні Нясвіж і правялі шмат гадзін у доме-музеі мастака,
размясціліся з эцюднікамі вакол утульнага будынка.
|
БАРАВЫЯ
ДАЛІ САЛАЎЯ
(Да
95-годдзя з дня нараджэння беларускага жывапісца І.А.Салаўя)
Назва вёскі Баравыя, як сцвярджаюць
дасведчаныя людзі, паходзіць ад слова бор, дзе растуць крамяныя прыгажуны
баравікі. Яшчэ і сёння лясы вакол вёскі прывабліваюць сваёй непаўторнай
першазданнасцю, бо людзі клапоцяцца, каб пакінуць у спадчыну нашчадкам не
пустэльню, дзе немагчыма выжыць чалавеку, а багаты прыроднымі дарамі рай.
|
У ЗДАРОВЫМ ЦЕЛЕ - ЗДАРОВЫ ДУХ
"Урок чэмпіёнаў". Сцэнарый
А зараз мы з вамі зробім невялікі экскурс у мінулае спартыўнай Уздзеншчыны.
Развіццё спорту ў нашым раёне пачалося ў 1920-я гады і не толькі ў школах
на ўроках, але і ў пазашкольных мерапрыемствах. У мястэчку Узда дзейнічаў клуб
імя Тэльмана. Там працаваў фізкультурны гурток для дзяцей, кіраваў ім настаўнік
Рэзнік. Бібліятэкар клуба арганізоўваў спаборніцтвы па шашках і шахматах,
лыжныя прагулкі для дарослых.
|
«З краязнаўчай скарбонкі
Васіля Лычкоўскага»
В Узде открылась выставка, на которой можно узнать все о городе и его окрестностях. Выставка приурочена ко Дню Знаний и связана с проектом по созданию туристического бренда "Исток Нёмана. УЗДЕНЩИНА".
|
Art-тур «Ад Нёмана да Піны»
23 августа в
Музее Белорусского Полесья состоялось открытие выставки живописи и скульптуры
под названием «Ад Нёмана да Піны».
В ней приняли участие художники из города Минска: Николай Мищенко, Гомонов
Леонид, Шунейко Евгений и из города Узда Лычковский Андрей, Филиппович
Александр и его сын Филиппович Ярослав.
|
|
 |
Copyright MyCorp © 2025 |
 |
|